Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Сценапіс Крэўскага замка: пытанні паходжання і датавання 


Аўтар: Дзярновіч Алег, Міцкунайтэ Гедрэ,
Дадана: 22-09-2022,
Крыніца: Дзярновіч Алег, Міцкунайтэ Гедрэ. Сценапіс Крэўскага замка: пытанні паходжання і датавання // Крэва : гісторыя, археалогія, культурная спадчына : зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., навук. рэд. А. I. Дзярновіч. Мінск : Беларуская навука, 2020. С. 160-208.

Спампаваць




Анатацыя

Выяўленне фрагментаў сценапісу пад час раскопак Княскай вежы Крэўскага замка ў сезоне 1988 г. стала археалагічнай сенсацыяй. Агульная колькасць выяўленых у той час фрагментаў тынкоўкі з роспісам перавысіла дзве тысячы. Дадатковая колькасць (таксама каля 2 тыс. фрагментаў) было выяўлена ў сезоне 2012 г. Адно з пытанне, якое нараджаюць знаходкі крэўскага сценапісу - гэта іх культуралагічны статус. Да якой традыцыі належаў крэўскі жывапіс - гатычнай ці візантыйскай?

Працы па кансервацыі і рэстаўрацыі Крэўскага замку патрабуюць далейшага археалагічнага вывучэння Княскай вежы - выпрацоўцы ўсяго грунту ўнутры вежы. Такім чынам, будаваць выяўлены ўсе фрагменты сценапісу, колькасць якіх можна ацэньваць у 5-8 тысячаў. Падобная перспектыва ставіць новыя даследчыя выклікі, але і стварае новыя перспектывы ў вывучэнні мастацкай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIV-XV стст.


Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX