Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Крэўскі замак : праблемы датавання і архітэктурныя асаблівасці (паводле найноўшых даследаванняў) 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 05-09-2022,
Крыніца: Алег Дзярновіч. Крэўскі замак : праблемы датавання і архітэктурныя асаблівасці (паводле найноўшых даследаванняў) // Крэва : гісторыя, археалогія, культурная спадчына : зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., навук. рэд. А. I. Дзярновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – С. 52—123.

Спампаваць




Археалагічныя даследаванні Крэўскага замка, якія вядуцца ад 1970 г. дазволілі скласці больш цэльны вобраз гэтага абарончага аб’екта. Крэўскі замак паўстае перад намі не проста як лапідарная кастэль з максімальна ўтылітарнымі функцыямі. Даследаванні беларускіх археолагаў дазваляюць нам разглядзець больш багатую архітэктурную і будаўнічую гісторыю гэтага замка. Найперш адзначым архаічныя прыёмы будаўніцтва, што дазваляе разглядаць Крэўскі замак як аб’ект, які стаяў ля вытокаў традыцыі мураваных замкаў ВКЛ. Мае права на існаванне версія пра пабудову вежы-бэргфрыда на дзядзінцы замка непадалёку ад брамы. Апроч таго, ля заходняй сцяны былі зафіксаваныя каменныя падмуркі драўляных жылых пабудоў, магчыма, гарнізонных. Археалагічныя даследаванні 2012 г. прыўнеслі свае акцэнты ў разуменне будаўнічай і архітэктурнай гісторыі Княскай вежы. Мы можам таксама казаць пра некалькі этапаў у будаўніцтве Княскай вежы. Пасля яе ўзвядзення на рагу ўжо вымураваных праслаў, ярусы вежы мелі зальную планіроўку, магчыма, з драўлянымі перакрыццямі. Пасля ўзвядзенні цэнтральнага слупа, прынамсі, на трох ярусах былі зроблены скляпенні. Гэтыя скляпенні былі аздоблены манументальным сценапісам. Будаўніцтва слупа і вымуроўка скляпенняў магла адбыцца, паводле адной з версій, на мяжы 20—30-х гадоў XV ст. А ў 1433 г. сам замак і Княская вежа, у тым ліку, спазналі разбурэнні з боку войскаў князя Свідрыгайлы. Гэты штурм фіксуецца пластом пажара. Пад гэтым пластом знаходзяцца таксама абпаленыя фрагменты тынкоўкі з сценапісам частка арсенала (арбалетныя балты). У далешым скляпенны і сценапіс былі адноўленыя, пра што сведчыць будаўнічы пласт (вапнавы) над пластом пажару. Але ніжні, найбольш ранні завал у далейшым не быў выбраны. Разбурэнні пазнейшага перыяду (XVII ст. ?) і адпаведныя артэфакты запоўнілі ў далейшым ўнутарную прастору вежы. Але верхнія завалы былі ўтвораныя пад час разбурэнняў Першай сусветнай вайны (ліпень 1917 г.). Пад дэструктаванымі скляпеннямі захаваліся шматлікія фрагменты тынкоўкі з сценапісам, які рэпрэзентуе маладаследаваную і ўнікальную па сваёй мастацкай і культурнай значнасці традыцыю манументальнага жывапісу Вялікага Княства Літоўскага XV ст.


Статья в PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX