Папярэдняя старонка: 2005

№ 37 (723) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 37 (723) 28 ВЕРАСНЯ 2005 г.


Пашырэнне беларускай мовы ў міжнародным эфіры спрыяе дэмакратызацыі Беларусі

Заява Сакратарыяту ТБМ

Сёлета Еўрапейскі Саюз нарэшце звярнуў увагу на праблему ўціску недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў нашай краіне і абвясціў шэраг тэндараў па арганізацыі дадатковага вяшчання на Беларусь. У ліпені 2005 года было паведамлена аб намерах Еўракамісіі падтрымаць вяшчанне на Беларусь нямецкай радыёстанцыі "Deutsche Welle", але толькі на рускай мове. Беспрэцэдэнтнае рашэнне аб вяшчанні на мове суседняй дзяржавы выклікала абурэнне тысяч грамадзян Беларусі, дзесяткаў недзяржаўных арганізацый, беларускай дыяспары ва ўсім свеце.

Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" выказвае рашучую нязгоду з намерамі весці вяшчанне на беларускую аўдыторыю па-руску. Пачынаючы з XIX стагоддзя палітыку русіфікацыі на тэрыторыі нашай краіны паслядоўна праводзілі ўлады Расійскай імперыі і камуністычныя ўлады СССР. Зараз эстафету па русіфікацыі беларусаў прымае на сябе дэмакратычная Еўропа, нягледзячы на тое, што амаль 75 % насельніцтва нашай краіны вызнае сваёй роднай мовай беларускую.

ТБМ адзначае, што беларуская мова , на якой быў напісаны адзін з самых значных юрыдычных дакументаў у Еўропе "Статут Вялікага Княства Літоўскага", доўгі час была мовай міжнародных зносін. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі, прынятай паводле дэмакратычных працэдур у 1994 г., менавіта беларуская мова была прызнана адзінай дзяржаўнай у нашай краіне. Далейшыя змены, унесеныя ў Канстытуцыю 1996 года, не прызнаюцца сусветнай дэмакратычнай супольнасцю, у тым ліку і краінамі Еўразвязу. Таму беларуская мова была і ёсць мовай дэмакратыі ў нашай краіне . Жаданне Еўрапейскай камісіі аддаць перавагу рускай мове будзе ўспрымацца беларускім народам як адступленне ад дэмакратычных нормаў, гульню па чужых правілах і сапраўдную дэмакратыю ў Беларусь не прынясе.

Прынята на паседжанні Сакратарыята ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"

21 верасня 2005 г.


З А Я В А

Таварыства Беларускай культуры ў Літве вітае ініцыятыву рэдакцыі "Deutsche Welle" з фінансавай дапамогай Эўразьвязу распачаць трансляцыю на Беларусь перадач, якія будуць спрыяць дэмакратызацыі беларускага грамадзтва. Фактычна ў Беларусі адсутнічаюць свабодныя і незалежныя ад уладаў электронныя сродкі інфармацыі.

Разам з тым мы ня згодны, каб гэтыя перадачы рыхтавала руская рэдакцыя на рускай мове.

Беларускія ўлады праводзяць татальную русіфікацыю грамадзкага жыцьця. Руская перадача "Нямецкай хвалі" будзе спрыяць гэтаму антыбеларускаму працэсу.

Зацікаўленасьць радыёслухачоў будзе залежаць ад зьместу перадач, бо любы жыхар Беларусі разумее па-беларуску, а інтэлектуальны патэнцыял беларусаў дастатковы, каб самім рабіць перадачы актуальнымі і цікавымі на беларускай мове.

Без адраджэньня беларускай мовы, гісторыі і культуры ня будзе ў Беларусі ні свабоды, ні дэмакратыі.

Прынята на Радзе Таварыства беларускай культуры ў Літве

6 верасьня 2005 года.


РУСІФІКАЦЫЯ НЕ МУСІЦЬ БЫЦЬ ПАЛІТЫКАЙ ЕЎРАЗВЯЗУ

Сойм Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ 11 верасня 2005 г. прыняў заяву "Русіфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу", у якой у прыватнасці гаворыцца:


"Русіфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу. Тое, што пасьля пратэсту беларусаў супраць вяшчаньня на Беларусь "Нямецкай Хвалі" па-расейску Эўракамісія аб'явіла новы тэндар пра вяшчаньне на Беларусь зноў на расейскай мове, вьведчыць аб поўным неразуменьні ёй сытуацыі ў Беларусі і ў цэлым ва Ўсходняй Эўропе. Гэта паказвае таксама на нежаданьне сытуацыю разумець.

Гэта дрэнна, бо сьведчыць, што Эўразьвяз перастае быць перспэктыўным палітычным лідэрам ў Эўропе і дзеля інтарэсаў бізнэсу вялікіх мэдыякампаніяў адмаўляецца ад падтрымкі асноўных каштоўнасьцяў свабоды, нацыі і дэмакратыі на ўсходзе Эўропы...

... Беларуская мова ў Беларусі - гэта галоўная каштоўнасьць народа, незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды. За беларускую мову змагаліся цэлыя пакаленьні беларусаў, расейцы расстралялі за мову сотні беларускіх пісьменьнікаў і тысячы беларускіх людзей.

Цяпер ў пуцінскай Расеі афіцыйны расейскі друк піша наступнае: "Белорусский язык - язык международного общения падонков" («Ежедневные новости» - Владивосток - 2005 г., 26 августа). І ніхто там гэтага не камэнтуе, не крытыкуе, не просіць прабачэньня за дзікунства. Гэта ёсць пуцінская палітыка. Эўразьвяз падтрымлівае гэта?

Палітыкі Эўразьвязу, не разумеючы дэмакратычную Беларусь, не разумеюць таксама таго, што яны робяць стаўку ў Беларусі на былых савецкіх цемрашалаў, якія дэкляруюць цяпер дэмакратычную фразэалёгію, на рускіх генэралаў - душыцеляў свабоды ў Беларусі і Летуве, на адпады ад групы Лукашэнкі, якія сталі гаварыць пра дэмакратыю за заходнія грошы і не зрабілі літаральна нічога дзеля гэтай дэмакратыі, волі і свабоды Беларусі.

Усё гэта беларусы маглі цярпець, але русіфікацыі з Захаду цярпець ніхто ня будзе. Палітыкі Эўразьвязу робяць вялікую памылку. Калі справа гэтак пойдзе далей у ігнараваньні беларускай мовы, то дэмакратычная Беларусь будзе вымушана прыняць кардынальныя рашэньні наогул аб мэтазгоднасьці інфармацыйнай дапамогі з Захаду.

Мы - Народны Фронт, палітычная арганізацыя, якая ў 90-х гадах без нічыёй дапамогі вярнула незалежнасьць і магчымасьці дэмакратыі ў Беларусі. Мы заяўляем пра наступствы з поўным веданьнем справы.

Руская мова ў Беларусі - гэта ... сродак русіфікацыі і ўціску на Беларусі. Нам патрэбнае беларускае вяшчаньне.

Мы лічым (і маем ужо практычны досвед), што найлепш каб вяшчаньне на Беларусь на беларускай мове дапамаглі нам арганізаваць нашыя суседзі: Польшча, Украіна, Латвія, Летува. Мы маем з імі разуменьне і добрыя кантакты. Тым больш, што Польшча і Летува маюць ужо практыку і тэхнічныя магчымасьці.

Мы спадзяемся, што Эўракамісія перагледзіць недасканалыя ўмовы тэндару і будзе арыентавацца на падтымку вольнай Беларусі..."

З кастрычніка 2005 года аднаўляюцца гістарычныя семінары ў сядзібе ТБМ на Румянцава, 13 у Менску.

Весці семінары будуць слынныя беларускія гісторыкі і пісьменнікі: Уладзімір Арлоў, Вольга Іпатава, Кастусь Тарасаў, Анатоль Грыцкевіч, Захар Шыбека, Віталь Скалабан і інш.

Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць у сядзібе ТБМ.


Светлагорская арганізацыя ТБМ: верасень 2003 - жнівень 2005.

Справаздача рады да IX канферэнцыі Светлагорскай арганізацыі ТБМ (асноўны змест).


1. Развіццё арганізацыі.

Сябры і суполкі. Папярэдняя, VIII канферэнцыя Светлагорскай раённай арганізацыі ТБМ (далей - "арганізацыя") была праведзена 30 верасня 2003. Дэлегатам папярэдняй канферэнцыі Гомельскай абласной арганізацыі ТБМ і папярэдняга, VIIIга з'езду ТБМ ад нашай арганізацыі з'яўляўся А. Харланчук. На той час арганізацыя складалася з 3х суполак (першасных арганізацый), якія дзейнічаюць і цяпер. З іх 2 суполкі - тэрытарыяльныя, па месцы жыхарства: суполка № 1 - сябры, якія жывуць у Маладзёжным мікрараёне г. Светлагорска і вёсцы Дуброва Светлагорскага раёна; суполка № 2 - сябры, якія жывуць у іншых мікрараёнах, вуліцах г. Светлагорска (мны 1, 2, 6, 6А, пасёлак Светач, вул. Інтэрнацыянальная). Адна суполка дзейнічае па месцы працы яе сяброў - на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Светлагорскае вытворчае аб'яднанне "Хімічнае валакно". Старшыні гэтых суполак дзейнічалі на працягу ўсяго справаздачнага перыяду.

У 2004 удакладнены склад сябраў. У спіс унесены сябры, якія пацвердзілі свой удзел у ТБМ, склалі заявы. Іншыя асобы хто раней, напрыклад, прысутнічаў на сходах могуць быць прыхільнікамі ТБМ і браць удзел у акцыях, мерапрыемствах. Выдадзены пасведчанні і значкі сябрам, якія іх не мелі (новым сябрам уручаюцца па меры афармлення). Сяброўскія складкі ў справаздачным перыядзе ўнесеныя ў поўным памеры. У далейшым дзеля дакладнага ўліку мэтазгодна пацвярджаць сяброўства заявамі раз на 3 гады (такі тэрмін дзеяння заяваў аб сяброўстве ў грамадскіх аб'яднаннях).

У 2004 г. маладыя сябры (ўсе ўваходзілі ў суполку № 1) утварылі новую суполку - моладзевую (дзейнічае па ўсёй тэрыторыі раёна). Такім чынам, цяпер у арганізацыі 4 суполкі.

Ва ўсіх суполках (акрамя суполкі на прадпрыемстве "Хімвалакно") прынятыя новыя сябры. Прыём у ТБМ новых сяброў адбываўся ў асноўным на сходах суполак, а ўручэнне пасведчанняў - на паседжаннях рады. Колькаснае павялічэнне сяброў адбылося ў моладзевай суполцы і суполцы № 2, а ў суполцы № 1 зменшылася ў выніку пераходу часткі сяброў у моладзевую суполку. Практыка паказвае, што тэрытарыяльныя (па месцы жыхарства) суполкі ў нашай арганізацыі найбольш эфектыўныя ў складзе 5 10 сяброў. І паколькі суполка № 2 ахоплівае вялікую тэрыторыю ад вул. Інтэрнацыянальнай да пас. Светач, паўстала пытанне аб утварэнні яшчэ адной суполкі - напрыклад, у мнах 1, 2 і па вул. Інтэрнацыянальнай. Ва ўсёй арганізацыі колькасць сяброў павялічылася ў 1,7 разы.

Напярэдадні цяперашняй канферэнцыі ў суполках праведзеныя сходы па справаздачах і выбарах. У наступны перыяд мэтазгодна наладзіць перыядычныя 1дзённыя семінары (па 2 - 4 гадзіны) для старшыняў суполак, іх намеснікаў, сакратароў па пытаннях дзейнасці грамадскага аб'яднання.


Дзейнасць рады.

На папярэдняй, VIIIай канферэнцыі рада была абраная ў колькасці 5 сяброў (уключаючы старшыню), якія прадстаўлялі ўсе дзейныя на той час суполкі (акрамя суполкі на прадпрыемстве "Хімвалакно"). З 2004 г. паседжанні рады праводзяцца ў разліку 1 раз на месяц, на якіх абмяркоўваюцца і прымаюцца рашэнні, выдаюцца новыя пасведчанні. Найбольш актыўна ў дзейнасці рады бяруць удзел А. Харланчук (на пасяджэнні рады ў 2004 абраны намеснікам старшыні) і В. Болбас. Пры выбарах новага складу рады мэтазгодна: захаваць існы колькасны склад; выбраць у раду сяброў, якія: прадстаўляюць розныя суполкі, маюць дастатковы досвед грамадскай дзейнасці (у ТБМ - прынамсі, не меней 1 года), маюць магчымасць браць рэгулярны удзел у паседжаннях і іншай дзейнасці рады, найменш занятыя на кіраўнічых пасадах у іншых арганізацыях. У новым складзе рады варта больш акрэслена размеркаваць дзейнасць і адказнасць паміж сябрамі (у прыватнасці, акрамя старшыні і намесніка, мець сакратара, скарбніка).


Інфармацыйнае забеспячэнне.

З 2004 выдаецца "Інфармацыйны бюлетэнь" (А4) для інфармавання сябраў і партнёрскіх арганізацый аб асноўнай дзейнасці (2004 - 2 выпускі, у 2005 мяркуецца 3 выпускі). З 2005 сябрам і партнёрам, якія маюць электронныя адрасы, рассылаюцца "Паведамленьні" (інфармацыя аб планах, абвесткі). Сябры, якія не маюць электронных адрасоў, гэтую інфармацыю могуць атрымаць па тэлефоне ў старшыняў суполак. Асобныя тэмы дзейнасці арганізацыі асвятляліся ў газетах "Ранакплюс", "Рэгіёнвесткі", "Светлагорскі бізнес" (г. Светлагорск), "Новы дзень" (г. Жлобін), "Гомельская праўда", "Наша ніва", "Наша слова" і ў Інтэрнэце. У 2006 можна павялічыць памер "Інфармацыйнага бюлетэня" і колькасць выпускаў да 4 на год, варта стварыць грамадскую рэдакцыю бюлетэня і даць яму найменне. Дзеля эфектыўнага інфармавання важна пашырэнне колькасці сяброў, якія валодаюць карыстаннем камп'ютара і маюць электронныя адрасы.


Асноўныя партнёры.

Плённае супрацоўніцтва ажыццяўлялася з грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (г. Гародня, старшыня - В. Руднік), недзяржаўнай некамерцыйнай установай "Агенцтва рэгіянальнага сацыяльнаэканамічнага развіцця "Палард" (дырэктар - А. Мазур), прадстаўніцтвам у Беларусі карпарацыі "Каўнтэрпарт", Злучаныя Штаты Амерыкі (Менск, дзейнічала да 2004), Светлагорскай арганізацыяй грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" (старшыня - В. Болбас).


Актыўная дзейнасць.

Сярод асноўных акцый і мерапрыемстваў, якія праведзеныя арганізацыяй, найбольш адметнымі сталі наступныя.

· Студзень 2003 - люты 2004: 6 сустрэч прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, бізнесу, журналістаў і актыўных грамадзян на тэму "Выяўленне мясцовых праблем" (сумесна з недзяржаўнай некамерцыйнай установай "Агенцтва рэгіянальнага сацыяльнаэканамічнага развіцця "Палард"), разам - 38 удзельнікаў.

· Чэрвень 2004: перадача аддзелу адукацыі выканаўчага камітэта Светлагорскага раёна кніг для школ (мастацкая літаратура для вучняў пачатковых класаў) 368 асобнікаў.

· Чэрвень 2005: прэзентацыя ў г. Светлагорску кнігі "Беларусь - сцэнары рэформаў" з удзелам аднаго з аўтараў - выкладчыка сітуацыйнага аналізу кафедры міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдата эканамічных навук М. Залескага (сумесна з міжнародным грамадскім аб'яднаннем "Таварыства Шумана") 15 удзельнікаў.

· Лета 2004 і 2005: 2 чарговыя моладзевыя археалагічныя экспедыцыі (ІХ і Х) на раскопках старажытнага гарадзішча ва ўрочышчы Гарадок, каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага Савета Жлобінскага раёна (сумесна з дзяржаўнай навуковай установай "Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі", г. Менск, навуковая кіраўніца экспедыцый - старшая навуковая супрацоўніца аддзела археалогіі жалезнага веку Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Н. Дубіцкая), разам 41 дабраахвотны удзельнік. Па выніках 15дзённай экспедыцыі 2005 г. 9 удзельнікаў заахвочаны падзякамі за подпісам выканаўца абавязкаў дырэктара Інстытута гісторыі, доктара гістарычных навук, прафесара А. Кавалені.

· Чэрвень - ліпень 2005: 8дзённы візіт групы прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, бізнесу і журналістаў у Чэшскую Рэспубліку, для азнаямлення з сістэмай кіравання ў Чэхіі 10 удзельнікаў.

Інфармацыя пададзена без уліку ўдзелу ў дзейнасці, якая праводзілася ТБМ у цэлым альбо іншымі грамадскімі аб'яднаннямі. Але варта адзначыць, што сябры арганізацыі сабралі 202 подпісы за захаванне памяшкання ТБМ у Менску, бралі ўдзел і ў зборах подпісаў за пашырэнне ўжывання беларускай мовы на чыгуначным транспарце і г. д.

З адметнага у краязнаўчай дзейнасці можна назваць наступнае. У траўні 2004 г. сябра суполкі № 2 А. Русіновіч на асабістым агародзе ў в. Іскра (Чыркавіцкі сельскі Савет) выявіў старажытную каменную сякеру. З находкай азнаёмілася старшая навуковая супрацоўніца аддзела археалогіі жалезнага веку Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Н. Дубіцкая (якая курыруе археалагічныя даследванні ў нашым раёне). У 2005 г. пры ўдзеле сябра рады арганізацыі В. Болбаса выяўлены старажытны наканечнік жалезнай дзіды (знойдзены ў в. Якімава Слабада, Баравікоўскі сельскі савет), які затым абследаваны ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Звесткі аб знаходках ўключаны ў навуковы зварот.


Міжнародныя сувязі.

У чэрвені 2004 па запрашэнні рады арганізацыі адбыўся чарговы візіт у Беларусь Брайана Така - прадстаўніка клуба дзелавых людзей і інтэлігенцыі "Ротары" г. Рай (графства Усходні Сасэкс, Вялікабрытанія), які на працягу 6 дзён наведаў Светлагорскі, Брагінскі раёны і г. Менск для абмеркавання супрацоўніцтва і сустрэч з сем'ямі школьнікаў і студэнтамі, якія бывалі ў Вялікабрытаніі па запрашэннях актывістаў клуба "Ротары".

Акрамя візіту ў Чэхію, прадстаўнікі арганізацыі бралі ўдзел у візітах дэлегацый беларускай грамадскасці ў г. г. Кіеў і Чарнігаў (Украіна, кастрычнік 2004) і г. Лодзь (Польшча, снежань 2004 і травень 2005).

Старшыня рады Т. В. Маслюкоў.


Жыццядайная кніга… пра гэта

Надоечы ў менскім выдавецтве "Радыёла-плюс" пабачыла свет адмет-ная кніга "Яна і Я. Вершы і песні пра каханне". Аната-цыя да кнігі паведамляе: "У зборнік увайшлі паэтычныя творы, складзеныя ў ХІІ - ХХІ стагоддзях. Прысвеча-ны яны самаму светламу і жыццядайнаму чалавечаму пачуццю - каханню. Свое-асаблівай інтрадукцыяй да зборніка сталася "Найвы-шэйшая песня Саламонава". Многія творы друкуюцца ў гэтым выданні ўпершыню. Адрасуецца самаму шы-рокаму колу чытачоў".

Пра тое, што канкрэ-тна стаіць за кароткімі ана-тацыйнымі звесткамі, а так-сама пра некаторыя сакрэты той выдавецкай "кухні", дзе "гатавалася" гэтая вабная на погляд і прыемная на смак кніга, мы папрасілі распавесці аднаго з яе ўкла-дальнікаў - літаратара і дырэктара выдавецтва "Ра-дыёла-плюс" Уладзіміра СІЎЧЫКАВА.

- Уладзімір Мікалае-віч, шчыра кажучы, пасля таго, як у 2003 годзе Міхась Скобла выдаў сваю "Анта-логію беларускай паэзіі ХХ стагоддзя" на 880 старон-ках і з 358 аўтарамі, мне думалася, што новых паэ-тычных анаталогій у блі-жэйшы час прычакаць не давядзецца. Ды не праходзіць і двух гадоў, як з'яўляецца - "Яна і Я"…

- А гэта не анталогія. Мы не ставілі перад сабой задачу ахапіць абсалютна ўсё - як не старайся, усё роўна не ахопіш. І лепшы доказ гэтай тэзы акурат Скоблава анталогія, якая, акрамя ўсяго іншага, дала падставу крыўдзіцца на яе ўкладальніка дзесяткам ці няўключаных, ці "не так, як трэба" прадстаўленых у ёй паэтаў… "Яна і Я" - гэта тэматычны зборнік. І пер-шай звышзадачай укладаль-нікаў было якраз заняць вакантную дагэтуль нішу - вершы і песні пра каханне. Прызнацца, у працэсе пад-рыхтоўкі кнігі мы да апошняга не былі ўпэўнены, што яшчэ нехта з выдаўцоў не робіць тое самае. Дзякуй Богу, гэтыя мітрэнгі ўжо адышлі ў мінулае, ніхто нас не апярэдзіў, і сёння мы маем выкшталцоны томік вер-шаў і песняў пра каханне ХІІ - ХХІ стагоддзяў, адрэцэн-заваны кандыдатам філала-гічных навук, загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Менскага дзяр-жаўнага лінгвістычнага універсітэта Пятром Васю-чэнкам і выдатна аформ-лены народным мастаком Беларусі Арленам Кашку-рэвічам.

- Самае шырокае кола чытачоў, як пазначана ў анатацыі, - паняцце досыць няпэўнае… Якой усё-такі бачыце чытацкую аўдыторыю кнігі?

- Як гэта ні парадаксальна гучыць, але патэнцыяльны чытач нашага зборніка - гэта і праўда любы чалавек, а дакладней кажучы, той або тая, каму хочацца і можна зрабіць падарунак - ці да дня Святога Валянціна, ці да 8 са-кавіка, ці да 23 лютага, ці да дня настаўніка (як бы мы ні ставіліся да гэтых святаў), ці з нагоды дня нара-джэння, вяселля, улазінаў і г.д. Як вы ўжо здагадаліся, гэтакім падарункам і магла б быць кніга "Яна і Я", а чытачом у такім разе - брат (сястра), маці (бацька), ся-бар (сяброўка), калега (ка-ляжанка), начальнік (началь-ніца), выкладчык (настаў-ніца), студэнт (вучаніца) - ды хто хочаш, бо, здаецца, няма або вельмі мала такіх людзей, якіх бы гэтая тэма хоць калі-небудзь не за-кранула… Больш за тое, у гэтай сувязі я агучу і дру-гую звышзадачу, якую мы ставілі перад сабой, рых-туючы зборнік. Разумею, што гэта можа ўспрымацца як жарт, але мне вельмі хацелася б, каб дзякуючы кніжцы "Яна і Я" знайшліся тры з паловай тысячы ма-ладых пар (3500 - наклад зборніка, што па сённяшнім часе для паэзіі вельмі ня-мала), а з цягам часу нара-дзіліся дзесяць тысяч мале-нькіх беларусікаў і белару-сачак. І ў гэтым сэнсе зга-даны ў анатацыі прыметнік "жыццядайнае" (пачуццё) мае літаральны сэнс: тое, якое дае жыццё… Для нас, беларусаў, колькасць якіх паводле некаторых звестак летась змяншылася на пяць-дзесят тысяч чалавек, гэта надзвычай актуальна...

- З такіх разваг і на-радзілася ідэя стварыць збор-нік? Наогул, як усё пачыналася?

- Як сказала незабыўная Жэня Янішчыц у сваім класічным вершы, "пачынаецца ўсё з любві". А калі ўсур'ёз, дык непа-срэдным штуршком ці пунк-там адліку для нас паслу-жыў зборнік лірыкі "Зорка Венера", які ў 1972 годзе выдала выдавецтва "Мас-тацкая літаратура", а ўкла-дальнікам быў Мікола Аў-рамчык. Кніга вельмі хо-раша прагучала ў свой час і сёння займае пачэснае мес-ца на паліцах у многіх лю-дзей, бо належыць да той катэгорыі кніжак, важкасць якіх не робіцца меншай з-за невялікіх аб'ёму і фармату.

- Так, у маёй хатняй бібліятэцы таксама ёсць зборнік "Зорка Венера", і, яшчэ не гартаўшы ваш збо-рнік, я магу візуальна іх параўнаць. А чым прын-цыпова адрозніваецца "Яна і Я" ад "Зоркі Венеры"? Якія найбольш выразныя адмет-насці вашай кнігі?

- Адрозненні - кардынальныя. І ў структуры, і ў змесце. Хаця, па шчырасці, спачатку мелі спакуса ўзяць Аўрамчыкаў зборнік ды проста дадаць да яго творы за трэць стагоддзя - з канца 1960-х да нашых дзён, а гэта як мінімум два, а то і тры літаратурныя пакаленні: "Тутэйшыя", Таварыства вольных літаратараў, на-рэшце, Бум-Бам-Літ. Але потым у працэсе работы падумалася: а чаму толькі ХХ стагоддзе, а як жа папя-рэднікі? Урэшце разам з калегамі - літаратарамі і навукоўцамі, якія садзейні-чалі падрыхтоўцы кнігі, сышліся на думцы - у якасці своеасаблівай прадмовы паставіць "Найвышэйшую песню Саламонаву" ў вы-датным перакладзе Васіля Сёмухі (бо лепш за Сала-мона пра каханне ніхто за апошнія тры-чатыры тыся-чагоддзі, здаецца, не напісаў і наўрад ці ўжо напіша), а корпус уласна ўсходнесла-вянскіх і беларускіх тэкстаў пачаць з урыўка са "Слова пра паход Ігаравы", вядо-мага ў навуковым і побы-тавым звароце як "Плач Яраслаўны" (у перакладзе Янкі Купалы). І далей па-водле храналагічнага прын-цыпу: урывак з "Песні пра зубра" Міколы Гусоўскага, урывак з "Прускай вайны" Яна Вісліцкага, "Прадмова да паненак" з паэмы Рада-гляда Гладкатварскага "Ру-мяны", "Слодыч" Сімяёна Полацкага - ажно да сён-няшніх 18-гадовых творцаў. Асобным блокам напрыкан-цы змясцілі паўтара тузіна вядомых народных песень пра каханне. Дарэчы, мо-мант песеннасці ў кнізе на-огул вельмі істотны: многія ўключаныя ў яе творы, пры-чым не толькі народныя, але і аўтарскія, пазнаюцца ме-навіта дзякуючы іх музы-чным увасабленням. А ў некаторых выпадках, як, напрыклад, у выпадку песні "Ручнікі" (памятаеце? - "У суботу Янка ехаў ля ракі...") некаторых чытачоў чакае адкрыццё: у гэтай песні, якую яны лічаць народнай, аказваецца, ёсць рэальны аўтар - паэтка Вера Вярба.

Акрамя гэтага, мы змяшчаем невялікі дадатак "Тлумачэнне слоў і паняц-цяў" (каб недасведчаны чытач не падумаў, што, напрыклад, віланэля - ёсць такая разнавіднасць ліры-чнага верша - гэта імя дзяў-чыны) і імянны паказальнік (для зручнасці карыстання зборнікам). Гэтага ў кнізе "Зорка Венера" таксама не было.

Нарэшце, нельга не сказаць і пра вельмі істотнае адрозненне ў напаўненні саміх паэтычных падборак, у тым ліку тых аўтараў, якія фігуруюць і ў "Зорцы Вене-ры", і ў нашым зборніку. Мы ўсё ж імкнуліся ад-штурхоўвацца ад таго рэ-альнага ўнёску, які зрабіў той ці іншы паэт у рас-працоўку тэмы кахання. А таму невыпадкова найболь-шая "ўдзельная вага" ў зборніку ў Максіма Баг-дановіча (адзінаццаць вер-шаў), некалькі важкіх раз-варотаў аддадзена ў кнізе Леаніду Дранько-Майсюку, імя якога асацыіруецца ў свядомасці чытачоў з ін-тымнай лірыкай як такой (узгадаем яго знакаміты цыкл "Вершы да А.")...

- У анатацыі да кнігі "Яна і Я" заяўлена, што "многія творы друкуюцца ў гэтым выданні ўпершыню"…

- І гэта сапраўды так. У кнізе ёсць шмат но-вых твораў і нават імёнаў, якія ўпершыню ўводзяцца ва ўжытак беларускай лі-таратуры. І, напэўна, тут самы яскравы прыклад Ра-дагляда Гладкатварскага, адкрыццё якога для бела-рускага чытача зрабілася магчымым дзякуючы сям'і даследчыкаў і літаратараў Сяргея Кавалёва і Наталлі Русецкай. Яны адшукалі ў Польшчы невялікі тэксцік на дваццаць радкоў - прад-мову да выдадзенай у 1605 годзе паэмы "Румяны" (сво-еасаблівы вершаваны да-веднік па касметыцы), аўта-рам якой і быў Радагляд Гладкатварскі. Адна літара-тарка, упершыню ўбачыў-шы гэтае імя ў кнізе, усё дапытвалася ў мяне: "Ну, прызнайся, гэта містыфі-кацыя?" Не, гэта не літа-ратурная містыфікацыя. Гэта - рэальная архіўная знаходка. І калі ўжо пра-цягнуць думку пра новае, змешчанае ў зборніку, дык не магу не згадаць і пра тое, што акрамя новых імёнаў, мы ўводзім і некаторыя новыя паэтычныя формы.

- Напрыклад?

- Напрыклад, барка-рола. Гэта, як паведамляе наш паэтычны міні-слоў-нічак у канцы кнігі, вака-льны або інструментальны твор у стылі песень вене-цыянскіх гандальераў з лі-рычнай мелодыяй і музыч-ным суправаджэннем, у якім чуецца плёскат хваляў; а само слова паходзіць ад італьянскага barca (лодка). У нашай старадаўняй літа-ратуры баркарола адшука-лася ў польскамоўнага паэ-та ХІХ стагоддзя Юльяна Корсака, твор якога бліс-куча ўзнавіў па-беларуску Андрэй Хадановіч.

Або, калі браць ужо сённяшні час, малады літа-ратар Глеб Лабадзенка вы-найшаў адмысловую форму - пагер-верш (ад англій-скага pager - пэйджар). Зра-зумела, што пагер-вершаў нават па чыста тэхнічных прычынах не магло быць яшчэ якіх дзесяць гадоў назад, бо не існавала саміх пэйджараў. Дазнаўшыся пра існаванне такой экстрава-гантнай паэтычнай формы, мы, натуральна, не змаглі ўстаяць перад спакусай уключыць у зборнік два пагер-вершы, захаваўшы ўсе асаблівасці іх графіч-нага афармлення, абумоўле-ныя тэхнічнымі магчымас-цямі пэйджара (адсутнасць вялікіх літараў, "і" - "1", "ў" - "у" і інш.).

Вы запытаеце, а на-вошта гэта трэба было ра-біць. Але адным з нашых прынцыпаў падачы твораў якраз і было - тое, што той ці іншы верш або той ці іншы паэт дадае да агульнай карціны. Мы хацелі пака-заць чытачу, наколькі бага-тая нашая інтымная паэзія, у тым ліку і ў сэнсе форма-творчасці, жанравай ды стылявой разнастайнасці. Менавіта таму ў зборніку можна сустрэць і цэнтон, і брахікалан, і актаву, і хоку, і ўрыўвак з паэмы, і арыю з оперы...

Гэта як узоры самай цнатлівай высокай паэзіі на мяжы з філасофскай ліры-кай, так і непрыхаваная эротыка. Скажу больш. Ры-хтуючы кнігу, мы ў пэўным сэнсе бачылі яе як адмы-словую ударную зброю: ты яшчэ сумняваешся, што ёсць паўнавартасная айчын-ная інтымная лірыка? Тады вось, калі ласка, трымай! І больш ніколі не камплексуй перад тымі ж расейцамі ці французамі з іх пушкінымі, цютчавымі і верленамі…

- А ці зрабілі вы для сябе, так бы мовіць, глыбін-ныя адкрыцці, калі рыхтавалі зборнік? Магчыма, перачыталі па-іншаму некаторых паэтаў? Магчыма, адшукалі ў іх тое, на што не спадзяваліся?..

- Такіх адкрыццяў насамрэч было шмат. Узяць, напрыклад, таго ж Казіміра Сваяка, якога мы ведаем як аўтара духоўнай паэзіі, каталіцкага святара. Нават прафесар Васючэнка, калі пазнаёміўся з кнігай, не пераставаў здзіўляцца: "Як вы знайшлі ў ксяндза любоўныя вершы?!" А яны сапраўды ёсць. Пачытайце, калі ласка, яго "Эрас і Псі-хею" або верш "Не чаруй":

Не чаруй мяне ты зорам,

Не чаруй красой;

Не чаруй сваім ты горам,

Не чаруй слязой.


Не чаруй ядвабнай коскай,

Ні вусноў агнём…

Не чаруй усмешкай боскай,

Ні святым жыццём.


Не чаруй дзявочым станам,

Не чаруй грудзьмі…

Каб не быў я пакараны

Богам і людзьмі.


Або той жа Анатоль Сыс. Здавалася б, шаманскі, паганскі паэт, якое там ка-ханне… А ўчытайцеся ў ягоны "Пацір":


Кахаю -

вочы прачыталі,

Кахаю -

вусны прашапталі,

Кахаю -

душы прастагналі,

Кахаю -

людзі закрычалі.


Каго?


Паэт сказаў: Айчыну!

Жаўнер: дзяўчыну!

Хтось: сябе!

Ці, скажам, ягонае ж перастварэнне з народнага "Чорная гадзюка, белая змяя":

З белаю гадзюкай

буду баляваць,

а па чорнай змейцы

тайна гараваць.

Невыпадкова гэты верш Пятро Васючэнка ўключыў у спіс лепшых беларускіх твораў пра ка-ханне.

А якое арганічнае спалучэнне класічнай фор-мы (санета) і надзвычай вытанчанай эротыкі мы бачым у "Дзікай ружы" гарадзенскага паэта Юрася Пацюпы! Гэта ж найвы-шэйшы ўзровень эратычнай паэзіі:

На моих глазах сечена девица, вопервых розга-ми, потом шиповником…

Г. Конисский


… загадалі яму трымаць за ногі Магдалену, каторая ўвесь час, як яе білі, плакала, паказваючы яму ўсе свае "сакрэты".

А. Абуховіч

Маркіз дэ Сад

укладваў каталог

сухіх

метафізічных экзекуцый

і так у працу дзікую залёг,

перабіраючы

даўнейшыя паскудствы

усіх краёў, народаў і эпох,

што нават ён,

дазнаны ў той навуцы,

прызнаны мэтр,

стаміўся ды знямог

і меўся ўжо спаліць

натхненне ў грубцы…

Аднак - архіў

тутэйшы напаткаў,

і слёзы пацяклі ў яго, а сліна

юрлівая сачылася між спраў.

Эстэцтвам

і эротыкай ліцвінаў

захоплены -

маркіз адно шаптаў:

"О, Беларусь,

мая шыпшына!.."

- І ўсё-такі, нягледзячы на ўвесь высокі палёт паэтыкі Пацюпы ды іншых аўтараў, укладзеная вамі кніга распавядае па вялікім рахунку не пра што іншае, а менавіта… пра гэта. З гэтага пункту гледжання, наколькі вы "асцярожнічалі" ў выбары твораў, наколькі для сябе як укладальніка апусцілі ці завысілі планку дазволенага ў прыгожым пісьменстве?.. Бо не сакрэт, што ў нашай літаратуры апошнім часам з'явілася ня-мала надзвычай "откровен-ных" твораў гэтай тэма-тыкі, і калі зыходзіць з пры-нцыпу "тое, што дадае"…

- Пры складанні збо-рніка "Яна і Я" мы пры-трымліваліся досыць кан-серватыўных поглядаў, і ніякай пашляціны і тым больш парнаграфіі чытач там не знойдзе. Тое ж, пра што вы кажаце, апошнім часам і праўда досыць час-та мільгае ў нашай "літа-ратуры". Што ж, калі нека-торыя з аўтараў такім чы-нам хочуць узвысіць сваё імя - ну, як кажуць, і сцяг ім у рукі. Толькі чамусьці, нягледзячы на ўсе іх па-рыванні "закасіць" пад таго ж Генры Мілера ці Чарлза Букоўскі, адчуванне такое, што гэта ўсё не сталая лі-таратура, а брутальныя запісы жыццёвых назіран-няў… Прачытаеш - і толькі паціскаеш плячыма. А пра сябе думаеш: у жыцці сто-лькі бруду - навошта яшчэ цягнуць яго ў літаратуру?

Ды як за нейкім ад-хланнем рука міжволі па-цягнецца да томіка Багда-новіча, каб працытаваць:

Мілая, згадай:

Веяла цёплай вясной,

І вішні цвілі.

Калыхнуў я галіну, -

Белы цвет асыпаў нас.

- Вялікі дзякуй за гутарку.


"Вечна жыць вам, Купала і Райніс..."

(да 140-годдзя з дня нараджэння Яна Райніса)

14 верасня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы наладзіў імпрэзу "Янка Купала і Ян Райніс", прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння паэта, пера-кладчыка, драматурга, фі-лосафа Яна Райніса. Невы-падкова, што імпрэза ў го-нар Яна Райніса адбылася ў музеі Янкі Купалы. Янка Купала і Ян Райніс - гэта сімвалы сваёй нацыі. Яны стаяць у сусветнай мас-тацкай літаратуры як ма-гутныя вежы-волаты. Аляк-сей Пысін пісаў: "Паэзія Яна Райніса ў самым галоўным яе вызначэнні сугучна паэзіі нашага Янкі Купалы, і я ў сваіх адносінах да Янкі Ку-палы і Яна Райніса - стаўлю іх побач.

Дэшы ў песню прыбраць

песня раіць,

З песняй дэшы

здаўна дружбакі,

Вечна жыць вам,

Купала і Райніс,

Янку й Яну - вянкі, вянкі".

Ян Райніс (сапраўднае імя Яніс Пліекшан) - нарадзіўся 11 верасня 1865 года на хутары Варславаны (фальварак Тадэнаве неда-лёка ад Ілукстэ). Спачатку вучыўся ў мясцовага свя-тара, потым скончыў Грыў-скую школу каля Даўгаў-пілса, Рыжскую гарадскую гімназію. Варта дадаць, што ў сям'і Пліекшанаў гава-рылі на васьмі мовах і дыя-лектах. Далейшая дарога жыцця завяла Райніса ў Пецярбург, дзе ён вучыўся ва ўніверсітэце на юры-дычным факультэце. Па заканчэнні ўніверсітэта Рай-ніс працаваў у Віленскім акруговым судзе, пазней стаў адвакатам у Елгаве, а ў снежні 1891 года стаў рэдактарам газеты "Dienas Lapa". У траўні 1897 года Райніса арыштавалі. Сем цяжкіх месяцаў ён правёў у розных турмах. 31 сакавіка 1899 г. Райніса як «палі-тычнага злачынцу» асу-джаюдь на высылку і па-сяленне ў Вяцкую губерню. Калі пачаліся рэпрэсіі ў снежні 1905 года, Райніс быў вымушаны развітацца з радзімай. Разам з жонкай Аспазіяй (сапраўднае імя - Эльза Пліекшан) ён эмігра-ваў у Швейцарыю і неле-гальна жыў у Цюрыху, па-сля ў Кастанёле. У ссылцы ці на другой радзіме Райніс пражыў 15 гадоў. У Латвію Райніс трапіў толькі ў 1920 годзе. Ён - дэпутат Уста-ноўчага сходу Латвіі (1920), дэпутат Сейма (1922 - 1929), дырэктар Нацыянальнага тэатра (1921 - 1925), міністр асветы (1926 - 1928), стар-шыня Таварыства культур-нага збліжэння народаў Ла-твіі і СССР, якое па яго ініцыятыве заснавалася ў 1929 годзе. Пры ўдзеле Рай-ніса ў 1922 годзе ў Даўгаў-пілсе адкрылася першая беларуская гімназія, якая ў далейшым стала цэнтрам асветы латышскіх белару-саў. Драматычным гуртком гімназіі пад кіраўніцтвам Паўліны Мядзёлкі была пастаўлена п'еса Янкі Ку-палы "Паўлінка".

Да канца свайго жыцця Ян Райніс спрыяў справе беларусаў у Латвіі. Адметнасцю культурных узаемаадносінаў таго часу стала заснаванне ў 1921 годзе ў Латвіі сеткі бела-рускіх школ, гімназій, тэат-раў, выдавецтваў.

І яшчэ адно, што мо-цна лучыць Яна Райніса з Беларуссю. Яму выпала нарадзіцца на сумежжы трох дзяржаў і ўвабраць з маленства іх культуру - латышскую, літоўскую і беларускую. Маці Яна Рай-ніса - Дарта Пліекшан - паходзіць са старажытнага роду Грыкоўскіх.

Пра моцную сувязь Райніса з беларускай куль-турай сведчыць тое, што ён быў, фактычна, выхаваны на беларускай народнай песні. Ад маці Ян Райніс увабраў у сваю душу бела-рускія народныя песні і па-зней перакладаў іх на ла-тышскую мову. Ён ціка-віўся гістарычнымі сувязямі беларускага, латышскага і літоўскага народаў. Выву-чаў беларускую мову, вы-ношваў задуму аб напісанні гістарычнай драмы "Бела-русы", да якой збіраў бела-рускі фальклор і прыцягнуў да гэтага беларускіх нас-таўнікаў у Латвіі. Уладзі-слава Францаўна Луцэвіч, жонка Янкі Купалы, піша: " При его содействии была поставлена пьеса Я. Купалы «Паўлінка» в Риге, Двинске и Люцинге".

Лёс паяднаў Райніса з нашай зямлёй і тым, што тут знайшла свой апошні прытулак яго маці. Яна памерла ў 1899 годзе ў Ві-цебску, дзе і пахавана. У 1991 годзе пры ўваходзе на Стара-Сямёнаўскія могілкі ў Віцебску быў устаноў-лены ў гонар маці Райніса памятны знак. І сам ён быў у Віцебску ў 1926 годзе на адкрыцці Другога беларус-кага драматычнгаа тэатра.

Знаёмства Янкі Ку-палы і Яна Райніса адбылося ў 1926 годзе, калі Райніс прыехаў у Менск па запра-шэнню Інбелкульта да ўдзе-лу ў канферэнцыі па рэфо-рме беларускага правапісу і азбукі. Райніса прынялі як шчырага і даўняга сябра. Але, вядома ж, Райніс і Ку-пала ведалі адзін аднаго значна раней. Ян Райніс цікавіўся творчасцю на-шых паэтаў, і перш за ўсё Янкі Купалы і Максіма Ба-гдановіча, быў знаёмы з Францішкам Багушэвічам. Дзякуючы яго перакладу Купалу ведалі ў Латвіі ўжо з 1927 года.

Уладзіслава Фран-цаўна Луцэвіч, жонка Янкі Купалы, у 1955 годзе ў га-зеце "Зорька" апублікавала артыкул "Ян Райнис в Бе-лоруссии" да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, дзе яна піша: "Пребывание Яна Рай-ниса в Мин­ске углубило и укрепило дружбу Яна Рай-ниса и Янки Купалы. Поэт проявил глубокий интерес к твор­ческим планам Я. Ку-палы. Он во­сторженно от-зывался о переводе Я. Ку-палой замечательного лите­ратурного памятника рус-ского наро­да - «Слова о полку Игореве».

В дни пребывания в Минске поэт был частым гостем в нашем доме. Янка Купала знакомил Райниса со своей библиотекой, с ред-кими книгами, в которых были собраны произведения народного творчества. Эти вечера, на которых часто присутствовал и народный по­эт Я. Колас, проходили в теплой и дружеской обста-новке. Поэты дели­лись свои-ми творческими замыслами, играли в шахматы.

Групповые фото, на которых за­печатлены неко-торые из этих встреч, бере-жно хранятся в музее Я. Купа­лы".

19 лістапада 1926 го-да адбылася сустрэча Рай-ніса з маладымі літарата-рамі. «Сустрэча была не доўгай, але сардэчнай ,- успамінаў Кандрат Кра-піва.- На заканчэнне гэ-тага вечара з'явіўся ўсім вядомы фотаздымак. Яніс і Янка Купала як быццам сім-валізуюць літаратурную дружбу двух братніх наро-даў, а мы, маладое пакаленне беларускіх літаратараў, з'яўляемся працягам слаўных традыцый народных пісь-меннікаў...»

Янка Купала такса-ма наведваў Латвію. 14 чэрвеня 1941 года пачаўся Першы з'езд латышскіх пісь-меннікаў. На яго быў запро-шаны і Янка Купала. Яніс Ніедрэ, празаік, фалькла-рыст знаёміў Янку Купалу з Рыгай, Юрмалай, Сігул-дай, потым пакінуў цікавыя ўспаміны пра Янку Купалу.

Гасцей вечарыны "Янка Купала і Ян Райніс" прывітаў Узорны цымбаль-ны аркестр "Абярог" Рэспу-бліканскага каледжа мас-тацтваў імя Івана Ахрэм-чыка пад кіраўніцтвам Але-ны Аўраменкі. Дырэктар музея Сяргей Вечар распа-вёў пра сувязі нашых на-родаў, якія не абмяжоў-ваюцца дзесяткамі гадоў, а сягаюць у глыбіню ста-годдзяў. Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Латвіі ў Рэспубліцы Бела-русь Майра Мора падкрэс-ліла, што нам выпала пра-цягваць распачатае прод-камі, мацаваць нашу дру-жбу. Нельга забывацца на лепшыя старонкі з мінуў-шчыны, з нашай сумеснай гісторыі. Ды і постаці Янкі Купалы і Яна Райніса, двух выбітных сыноў вялікіх на-родаў, стануць гарантам супольнай працы ў буду-чыні. Заслужаны артыст Украіны і Беларусі, бела-рускі латыш Арнольд Ранцбнц распавёў цікавую гісторыю з свайго жыцця і выканаў песню.

Творы Яна Райніса перакладаюцца на нашу мову з 1927 г. Першыя пе-раклады былі зроблены бе-ларусамі, якія жылі ў Латвіі: Якубам Воркулем, Валян-цінай Казлоўскай, Пётрам Масальскім. Сярод перак-ладчыкаў Яна Райніса вы-лучаецца Васіль Сёмуха, Кавалер Ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі, які быў запрошаны на веча-рыну.

Ёсць людзі, якія "цяг-нуць воз дружбы народаў", наладжваюць новыя кан-такты, даследуюць культу-ру, вывучаюць традыцыі і гісторыю. Менавіта на эн-тузіястах пабудавана рабо-та і культурных тавары-стваў. З дапамогаю гэтых людзей у розных установах ладзяцца імпрэзы, канфе-рэнцыі, сустрэчы, выстаўкі. Такім чалавекам з'яўляецца паэт Сяргей Панізнік, стар-шыня таварыства "Бела-русь-Латвія", Кавалер Ор-дэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі. Шмат цікавага расказаў Сяргей Сцяпанавіч пра даўнія сувязі нашых продкаў з латышамі. Сярод паэтаў, якія прысвячалі вер-шы Яну Райнісу вылуча-ецца Уладзімір Мазго, які выказаў свае думкі пра латышскага Песняра. Ціка-ва было пачуць песню з мілагучнай мовай суседняга народа ў выкананні Латы-шскага таварыства "Аўсе-кліс".

Не першы раз музей Янкі Купалы ладзіць імпрэ-зу ў гонар Яна Райніса. У 1996 годзе ў музеі прайшла выстаўка "У сугуччы ку-льтур: Купала і Райніс". Выстаўка атрымалася ве-льмі грунтоўнай. Былі прад-стаўлены архіўныя матэры-ялы з фондаў музея Янкі Купалы і асабістага архіва пісьменніка Сяргея Паніз-ніка. Выстаўка мела нека-лькі раздзелаў: сяброўства Янкі Купалы і Яна Райніса, беларусы ў Латвіі ў XX стагоддзі, Ян Райніс і Бе-ларусь. Сёлета таксама была падрыхтаваная невя-лікая выстаўка да гэтай падзеі. Выстава прадстаў-ляла матэрыялы, якія свед-чаць не толькі пра ўзаема-адносіны паміж паэтамі, але і пра культурніцкія стасункі паміж нашымі народамі на працягу многіх дзесяцігод-дзяў.

Імпрэза паспрыяла бліжэйшаму знаёмству з нашымі суседзямі, разумен-ню іх характару, нацыя-нальнай псіхалогіі. У нашых друкарнях выходзілі кнігі Яна Райніса, ёсць у Менску вуліца, названая яго імем. Ёсць надзея, што традыцыі культурнага ўзаемадзеяння паміж нашымі народамі бу-дуць развівацца і надалей.

Дзіяна Філіповіч, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.


МЕНСКУ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА "І ЖЫЦЦЁ АБДЫМАЮ ЎВАКРУГ…", ПРЫСВЕЧАНАЯ 60-ГОДДЗЮ ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ Я. КУПАЛЫ

У Дзяржаўным літа-ратурным музеі Янкі Купа-лы ў Менску 20 верасня адкрылася выстава "І жыц-цё абдымаю ўвакруг…", прысвечаная 60-годдзю гэ-тай установы культуры.

У экспазіцыю, што складаецца з пісьмовых, выяўленчых і рэчавых матэ-рыялаў музея і Нацыяна-льнага архіву, уключаны таксама архіўныя дакумен-ты аб стварэнні і пашырэнні музея пачынаючы з 1942 года, фатаграфіі і дакумен-ты першых навуковых су-працоўнікаў установы, пі-сьменнікаў Аляксандры Александровіч, Валянціна Таўлая і Янкі Брыля. Дэман-струюцца рарытэты, з якіх пачыналася дзейнасць музея ў розных будынках (на пло-шчы Свабоды ў 1944-1950 гадах, на вуліцы Энгельса ў 1950-1959 гадах і ў новым будынку ўстановы, што быў ўзведзены ў 1959 годзе на месцы дома, дзе жыў народны паэт Беларусі, спа-ленага ў гады другой су-светнай вайны).

Сярод упершыню экспанаваных - частка інтэр'еру гатэля "Масква" і нумара № 414, у якім правёў свае апошнія дні Я.Купала (парэнчы лесвіцы і яе пры-ступка, паркет, уваходныя дзверы ў нумар і міжпа-каёвыя дзверы з люстэр-кам). Наведнікі змогуць убачыць дакументы і аса-бістыя рэчы паэта, у тым ліку запісную кніжку, член-скі білет прафсаюза работ-нікаў друку і дэпутата Вяр-хоўнага Савета БССР I склікання, гальштук і кішэн-ны ліхтарык, курыльную паперу і попельніцу, а так-сама тэхнічны пашпарт яго аўтамабіля "Шэўрале". Ап-рача таго, экспануецца ме-марыяльны куток ствараль-ніка і першага дырэктара музея, жонкі паэта Уладзі-славы Луцэвіч, які перадае атмасферу яе кабінета 1950-60-х гадоў, галерэя прыжыццёвых партрэтаў Купалы, а таксама раздзел "Гісторыя і сучаснасць Ку-палаўскіх чытанняў (1943-2004)" і будынка музея, што адлюстроўваюць маштаб нацыянальнага купалазнаў-ства і навуковую дзейнасць музея за 60 гадоў.

Адкрываючы экспа-зіцыю, дырэктар музея Сяр-гей Вечар зазначыў, што на ёй прадстаўлены вынік да-следчай, пошукавай і асвет-ніцкай працы ўстановы. "На шматлікіх здымках - стварэнне экспазіцый, ад-крыццё выстаў, правядзен-не канферэнцый, вечарынаў і экскурсій, за якімі стаяць навуковыя супрацоўнікі і сябры музея, яго кіраўніц-тва і тэхнічны персанал, якія ў розныя гады працягвалі традыцыі Купалава Дома", - сказаў С. Вечар. Ён выка-заў удзячнасць мастаку Генадзю Чыстаму і вядучай навуковай супрацоўніцы музея Фаіне Ваданосавай за стварэнне мастацкай і на-вуковай канцэпцыі выста-вы.

Намеснік міністра культуры Валеры Гедройц паведаміў, што ў адрас му-зея паступілі шматлікія він-шаванні ад сяброў устано-вы ў Беларусі і Расіі, дзе маецца мноства месцаў, звязаных з жыццём і дзей-насцю Я.Купалы.

Выстава будзе экспа-навацца да 20 лістапада.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.


МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА АДКРЫТА НА РАДЗІМЕ ПЕРШАГА ПРЭЗІДЭНТА АКАДЭМІІ НАВУК БССР У. ІГНАТОЎСКАГА

Мемарыяльная дошка адкрыта 21 верасня на радзіме першага прэзідэнта Акадэміі навук БССР Усе-валада Ігнатоўскага - ў вёсцы Такары Камянецкага раёна Берасцейскай воб-ласці.

Як паведамілі Бела-ПАН у Камянецкім райвыканкаме, дошка ўстаноў-лена пры ўездзе ў вёску на вялікім валуне. У цыры-моніі адкрыцця памятнага знака ўзялі ўдзел прадстаў-нікі інтэлігенцыі, мясцовай улады, кіраўнікі сельгас-прадпрыемстваў, вучнёў-ская моладзь і жыхары на-селенага пункта, якія былі ініцыятарамі ўвекавечання памяці славутага земляка.

На мерапрыемстве гаварылася пра ўнёсак У. Ігнатоўскага ў станаўленне навукі і культуры, адра-джэнне беларускай мовы, гучалі беларускія вершы і песні.

Гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч У. Ігна-тоўскі (1881-1931) адным з першых звярнуў увагу на праблемы беларускай мовы і культуры. Аўтар наву-ковых прац "Кароткая спра-ваздача нацыянальна-куль-турнага адраджэння Бела-русі" (1921), "Гісторыя Бела-русі ў XIX і ў пачатку XX ст." (1928), "1863 год на Беларусі" (1930). З 1928 года быў прэзідэнтам АН БССР, дырэктарам Інстытута гісторыі.

Ларыса ШЫГАНАВА, БелаПАН.


У ВІЛЕЙЦЫ ПРАЙШЛА КАНФЕРЭНЦЫЯ, ПРЫСВЕЧАНАЯ 210-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕННІКА ІГНАЦІЯ ХОДЗЬКІ

23-24 верасня ў Ві-лейцы (Менская вобласць) прайшла навукова-прак-тычная канферэнцыя, пры-свечаная 210-годдзю з дня нараджэння вядомага бела-рускага пісьменніка, архе-олага і філосафа Ігнація Ходзькі (29.09.1795 - 01.08. 1861). Арганізатарам двух-дзённага мерапрыемства выступіў Вілейскі гістары-чна-краязнаўчы музей.

У інтэрвію БелаПАН старшы навуковы супра-цоўнік музея Вольга Кола-сава паведаміла, што на канферэнцыі прагучалі вы-ступленні мясцовых края-знаўцаў: начальніка элек-трасетак Вілейскага раёна Валянціна Рогача "Род Хо-дзькаў у гісторыі Беларусі", супрацоўніка аддзела ахо-вы оптыка-механічнага РУП "Зеніт" Аляксандра Зайцава "Ходзькавы камя-ні", а таксама архітэктара Анатоля Капцюга "Вілей-шчына ў творчасці Ігнація Ходзькі". З літаратурнай кампазіцыяй на вершы І. Ходзькі "Зося - дзяўчына-свавольніца" на польскай і беларускай мовах выступілі навучэнцы Віленскай гім-назіі № 1, а вучаніца 9-га класа Нарачанскай СШ Во-льга Мядведкава прачыта-ла паведамленне "Вялікі асветнік Беларусі Ігнацій Ходзька".

Затым на вуліцы Ходзькі была ўстаноўлена ме-марыяльная дошка чорнага мармуру з тэкстам: "Ігнацій Ходзька (1795-1861), пісьменнік, наш зямляк, аўтар аповесці аб Віленшчыне".

Удзельнікі канферэн-цыі пабывалі ў вёсцы За-блошчына, дзе на месцы Касцяневіцкай сельскай ба-льніцы раней знаходзіўся маёнтак, у якім нарадзіўся пісьменнік. Там адбылося адкрыццё мемарыяльнага знака, які ўяўляе сабою валун з плітой чорнага мар-муру, выкананай у форме разгорнутай кнігі. Пліту ўпрыгожвае тэкст: "У маён-тку Заблошчына нарадзіўся пісьменнік Ігнацій Ходзька (1795-1861) - аўтар тво-раў аб родным краі".

24 верасня ў музеі адбылася пасяджэнне круг-лага стала, а на месцы бы-лога маёнтка І. Ходзькі ў Дзевятнях (Нарачанскі сель-савет Вілейскага раёна) адкрыты памятны знак у выглядзе валуна з чорнай мармуровай плітой з тэкстам "Тут быў маёнтак Дзевятні, дзе жыў пісьменнік Ігнацій Ходзька (1795-1861) - аўтар твораў аб родным краі". Удзельнікі канферэнцыі ўсклалі кветкі на магілу пісьменніка ў радавым склепе І. Ходзькі на могілках вёскі Войтам Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці.

М. ГАРАВЫ, БелаПАН.


ШТО МЫ ЧЫТАЕМ?

Пра нас, беларусаў, кажуць, што мы самая чытабельная нацыя. І гэта сапраўды так. Нашы людзі вельмі шмат чытаюць. Аднак, што яны чытаюць? Якой літаратуры аддаюць перавагу?

Мне пашанцавала пабачыць, чым людзі захапляюцца. Гэта адбылося зза таго, што я працавала ў бібліятэцы, дзе я і атрымала адказы на свае пытанні.

У бібліятэку прыходзяць розныя людзі з рознымі запытамі, але ў асноўным замаўляюць сучасную літаратуру, такую, як любоўныя раманы і дэтэктывы. Атрымоўваецца такая сітуацыя, што з 30 чалавек, якія прыйшлі ў бібліятэку, толькі 3 замовы па мастацкай літаратуры, 12 - любоўныя раманы, а 15 - гэта дэтэктывы. Што ж датычыцца мастацкай літаратуры, то як бы гэта сумна не выглядала, аднак да яе звяртаюцца ў асноўным навучэнцы. Мне стала цікава, у чым прычына такой з'явы, чаму людзі аддаюць перавагу маслітаратуры, калі побач вядомыя творы класікаў? Пра гэта я і запытала ў адной чытачкі - пенсіянеркі, на што атрымала наступны адказ: "За сваё жыццё я прачытала амаль усю класіку. І зараз я хачу пачытаць штонебудзь з сучасных твораў". Што ж датычыцца моладзі, то яна не разважаючы, аддае перавагу маслітаратуры. Гэтай літаратуры аддаюць перавагу і некаторыя людзі з вышэйшай адукацыяй. Гэта яны тлумачаць тым, што стомленаму чалавеку хочацца пачытаць нешта для адпачынку, каб расслабіцца пасля цяжкага працоўнага дня.

Зусім сумная сітуацыя адбываецца з беларускай літаратурай. Папершае, вельмі мала ў крамах беларускіх сучасных твораў, па другое - сярод замежных твораў адзінкі толькі перакладаюцца на беларускую мову. А класіка беларускай літаратуры карыстаецца попытам у школьнікаў і студэнтаў.

Сумна, спадарства, зза гэтага, вельмі сумна. Але ж справа вырашальная. Папершае, для гэтага трэба, каб у перыядычным друку была рубрыка "На кніжнай паліцы", а таксама, каб друкавалася на старонках перыядычных выданняў, калі ў той ці іншай бібліятэцы адбудзецца "дзень інфармавання".

Гэта дасць магчымасць пабачыць, што акрамя маслітаратуры зараз выдаецца. А, падругое, у людзей будзе магчымасць даведацца, у якой бібліятэцы ёсць тая кніга, якая зацікавіла чытача. А самае галоўнае, на маю думку, што, дзякуючы такому інфармаванню насельніцтва, значна павысіцца культура чытання, што вельмі важна для бібліятэк, для выдавецтваў, а таксама для саміх карыстальнікаў, паколькі павысіцца узровень развіцця, адукаванасці.

Ганна Раманішка, студэнтка БДУ культуры і мастацтваў (4 курс)


Праваслаўная царква ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

Рэлігійная сітуацыя ў Беларусі перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны значна рознілася на ўсходзе і захадзе рэспублікі. На тэрытоорыіі БССР у 30я гг. пасля масавых рэпрэсій супраць Праваслаўнай царквы 1933, 1935 і 19371938 гг. былі растраляны, у тым ліку і ў Курапатах, праваслаўныя святары і найбольш актыўныя вернікі. Частка святароў і вернікаў адпраўленыя ў папраўчапрацоўныя лагеры. Каля 2 тысяч духоўных асоб былі расстраляныя ці загінулі ў лагерах [1, с. 179].

Улетку 1939 г. была зачынена апошняя ў Менскай епархіі царква, што знаходзілася ў Бабруйску на могілках [2, с. 12]. У канцы 30х гг. царкоўнае жыццё ў БССР амаль цалкам спынілася. У 1939 г. на тэрыторыі БССР дзейнічала толькі дзве царквы [3, с. 199].

Іншае становішча Праваслаўнай царквы было ў Заходняй Беларусі, далучанай да СССР у лістападзе 1939 г. пасля заняцця гэтай тэрыторыі Чырвонай арміяй у другой палове верасня 1939 г. У той час у Заходняй Беларусі існавалі 542 цэрквы і было 606 праваслаўный святароў. Савецкая ўлада ўзяла пад свой кантроль структуру Праваслаўнай царквы на гэтай тэрыторыі. У ліпені 1940 г. Маскоўская Патрыярхія (месцазахавальнікам Патрыяршага пасаду быў мітрапаліт Маскоўскі Сергій (І.М. Страгародскі) прыслаў з Масквы мітрапаліта Мікалая (Б.Д. Ярушэвіча) з тытулам Экзарха для Заходняй Беларусі, мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны мітрапаліт Мікалай быў у Маскве. Там і застаўся.

Архіепіскап Панцеляймон (П.С. Ражкоўскі), які раней не прызнаваў аўтакефаліі Праваслаўнай царквы і знаходзіўся ў стане спачынку ў Жыровіцкім манастыры, быў прызначаны архіепіскапам Гарадзенскім і Вілейскім. 30 сакавіка 1941 г. у сан епіскапа быў пасвечаны архімандрыд Венядыкт (Бабкоўскі), вікарый Гарадзенска-Вілейскай епархіі. Епіскапам Пінскім і Палескім у першай палове чэрвеня 1941 г. быў прызначаны Веніямін (В. Навіцкі), раней архімандрыд Пачаеўска-Успенскай лаўры (у Цярнопальскай вобласці). Адначасова са зменамі ў царкоўнай епархіі карныя органы праводзілі чыстку сярод мясцовага духавенства, яго арышты і высылкі [3, 200-201].

Пасля акупацыі тэрыторыі Беларусі ўлетку 1941 г. нямецкія акупацыйныя ўлады скарысталі аўтарытэт Праваслаўнай царквы сярод часткі насельніцтва і спрыялі ўзнаўленню яе душпастырскай дзейнасці на тэрыторыі Усходняй Беларусі для заваёвы сімпатыі сярод часткі жыхароўвернікаў.

Вернікі самі адчынялі цэрквы, а нямецкія ўлады не перашкаджалі ім у гэтым, а часам прысутнічалі пры адкрыцці цэркваў. Так, ужо ў дзень уступлення нямецкіх войск у Менск, 28 чэрвеня 1941 г., вернікі знялі замок і адкрылі Свята-Аляксандра-Неўскую царкву на вайсковых могілках,якая стаяла зачыненай ад лютага 1938 г. Ужо 6 ліпеня ў гэтай царкве адбылася першая літургія. У Менску зноў былі адчынены іншыя цэрквы. 4 жніўня 1941 г. пачалася служба ў царкве св. Марыі Магдаліны на Старажоўскіх могілках. 17 жніўня адкрыўся Спаса-Прэабражэнскі манастыр і ў яго галоўным храме адбылася першая служба. Узнавіла сваю дзейнасць СвятаДухавая царква. 2 лістапада аднавіліся набажэнствы ў царкве Казанскай Божай Маці ("прывакзальнай"). У снежні 1941 г. пачала дзейнічаць Свята-Екацярынінская царква на Нямізе. У першы год акупацыі ў Менскай епархіі аднавілася 120 прыходаў [1, с. 217]. Першым са святароў у Менск прыехаў з дапамогай палітычнай паліцыі праваслаўны іераманах Уладзімір Фінькоўскі з Пружанскага раёна. Ён узначаліў царкоўнабудаўнічы камітэт, які распачаў рамонт ацалелых цэркваў. Гарадская ўправа, створаная акупацыйнымі ўладамі, дапамагала камітэту ў гэтай дзейнасці. Таму менскія цэрквы хутка аднавілі царкоўныя службы. Сам Уладзімір Фінькоўскі ў жніўні распачаў багаслужэнні ў Прэабражэнскай царкве. Сучаснік падзей, інжынер Іван Касяк адзначыў, што іераманах Уладзімір Фінькоўскі паходзіў з беларуская сялянскай сям'і, аднак прапаведваў паруску і трымаўся здалёк ад беларускай адміністрацыі. Трымаў ён сувязь толькі з немцамі [4, с. 264].

У другой палове верасня 1941 г. з Жыровічаў у Менск прыехаў епіскап Бенедыкт і сустрэўся з кіраўніком Менскай акруговай управы Р.Астроўскім для абмеркавання пытанняў арганізацыі царкоўнай структуры ў Беларусі. 6 кастрычніка 1941 г. узначаліў Беларускую Праваслаўную царкву мітрапаліт Менскі і ўсяе Беларусі Панцеляймон. Яго ўлада ўстанаўлівалася на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь і зоны тылу групы армій "Цэнтр". Падставай для арганізацыі царквы ў Беларусі стаў "Акт № 1 дзеяння Сабору Епіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 6 кастрычніка 1941 г.", падпісаны мітрапалітам Панцеляймонам і епіскапам берасцейскім Венядыктам [5, с. 272]. Гэтым актам архіепіскап Панцеляймон абвяшчаўся мітрапалітам.

Нягледзячы на ўпамінанне Беларускай Праваслаўнай царквы ў акце яе стварэння, фармальна аддзялення яе ад Маскоўскага патрыярхату не было. Беларуская Праваслаўная царква падчас вайны не падпарадкоўвалася ніякай іншай царкве. Хаця нямецкія ўлады мелі намер стварыць аўтакефальную праваслаўную царкву ў Беларусі, справа па яе стварэнні тармазілася самімі ўладыкамі. І мітрапаліт Панцеляймон, і епіскап Венядыкт былі настроены прарасейскі, а мітрапаліт Панцеляймон быў і расійскім манархістам. Такіх жа поглядаў прытрымліваўся і епіскап Венядыкт. Таму яны супраціўляліся аддзяленню Беларускай Праваслаўнай царквы ад Маскоўскага Патрыярхату, таксама як і беларусізацыі царквы. Разам з тым яны мусілі выконваць пастановы нямецкай адміністрацыі ў Беларусі. А афіцыйным лістом з генеральнага камісарыяту Беларусі (органа кіравання падлеглай генеральнаму камісарыяту тэрыторыі Цэнтральнай і часткі Заходняй Беларусі) ад 3 кастрычніка 1941 г. царкоўным уладам было прадпісана кіравацца наступнымі ўмовамі: пропаведзь, навучанне рэлігіі і справаводства ў Царкве павінны былі весціся на беларускай мове, багаслужэнне на царкоўнаславянскай. Прызначэнне епіскапаў, дабрачынных і святароў павінна было адбывацца з ведама нямецкай улады. Праваслаўная царква ў Беларусі кіравалася паводле сваіх канонаў, а нямецкая ўлада не ўмешвалася ў яе ўнутрыцаркоўную дзейнасць [3, с. 201].

Для кіравання царквой ва Ўсходняй Беларусі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь і зоны тылу групы армій "Цэнтр" былі патрэбныя новыя епіскапы. Першым кандыдатам на епіскапскую кафедру стаў архімандрыд Філафей (Нарко), запрошаны з Варшавы. Епіскапскую хіратонію правялі ў Жыровіцкім манастыры 23 лістапада 1941 г. мітрапаліт Панцеляймон і епіскап Венядыкт. Новы епіскап атрымаў тытул епіскапа Слуцкага, вікарыя Менскай мітрапаліцкай епархіі. Пасля гэтага мітрапаліт Панцеляймон і епіскап Венядыкт 30 лістапада 1941 г. прыбылі ў Менск, дзе цяпер знаходзілася рэзідэнцыя мітрапаліта. Іх непрыязна сустрэў іераманах Уладзімір Фінькоўскі, якога падтрымлівала служба бяспекі (СД). Аднак нямецкія ўлады перавялі яго ў Варшаву [4, с. 277].

У 19411942 гг. была адноўлена частка царкоўных прыходаў ва Усходняй Беларусі, сфармавана царкоўнае кіраўніцтва спачатку мітрапаліцкая ўправа, потым Сінод. Узначальваў Беларускую Праваслаўную царкву мітрапаліт Панцеляймон. Яго памочнікам быў епіскап Берасцейскі, якому спачатку даручылі і Гарадзенскую епархію. Аднак 15 жніўня 1941 г. Беласток і Гародня з іх акругамі былі ўключаны ў склад Усходняй Прусіі (г.зн. у склад Райху), і сувязі гэтай тэрыторыі з Беларуссю вельмі ускладніліся. Нямецкія ўлады забаранілі кіраўніцтву Гарадзенскай епархіі зносіцца з Менскай мітраполіяй [3, с. 201].

У пачатку 1942 г. група беларускіх дзеячаў накіравала мітрапаліту Панцеляймону мемарандум з прапановай паскорыць правядзенне беларусізацыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Мітрапаліт прыняў мемарандум, але не спяшаўся выконваць яго патрабаванні. Ведаючы пра расійскія і манархічныя перакананні мітрапаліта Панцеляймона, гэта група беларускіх дзеячаў звярнулася да нямецкай улады са скаргай на мітрапаліта. У выніку на пачатку лютага 1942 г. генеральны камісарыят Беларусі адхіліў мітрапаліта Панцеляймона ад царкоўнай улады і прымусіў яго перадаць кіраванне Царквою свайму вікарыю, епіскапу Слуцкаму Філафею, які меў рэзідэнцыю таксама ў Менску. Хаця мітрапаліт Панцеляймон заявіў пратэст, аднак вымушаны быў пазней, у чэрвені, ад'ехаць у вёску Ляды (Смалявіцкі раён), у былы манастыр [5, с. 273276].

У сувязі з гэтым крызісам у кіраўніцтве Праваслаўнай царквы быў скліканы сабор епіскапаў, які пачаўся 3 сакавіка 1942 г. Удзельнікамі яго былі мітрапаліт Панцеляймон (як старшыня) і епіскапы Філафей і Венядыкт, а таксама з правам дарадчага голасу архімандрыд Афанасій, запрошаны мітрапалітам з Холмшчыны (паўднёвай часткі Люблінскага ваяводства) для заняцця епіскапскай кафедры. Сінод разгледзеў праект статута для Беларускай Праваслаўнай царквы. Паводле статута на тэрыторыі Беларусі стваралася шэсць епархій: Віцебская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская, Наваградская і Смаленская. У кожную з іх было вырашана прызначыць епіскапа: у Віцебскую архімандрыта Афанасія з узвядзеннем у сан епіскапа Віцебскага і Полацкага, у Гарадзенскую епіскапа Венядыкта з тытулам Гарадзенскага і Беластоцкага, у Магілёўскую епіскапа Філафея з тытулам Магілёўскага і Мсціслаўскага, у Наваградскую епіскапа Веніяміна Навіцкага з тытулам Наваградскага і Баранавіцкага (хаця ён паранейшаму знаходзіўся ў спачынку ў Пачаеўскай лаўры), у Смаленскую пратаіярэя Сямёна Сяўбо з пострыгам яго ў манаства і пасвячэннем у сан епіскапа з тытулам Смаленскага і Бранскага. Менскую епархію ўзначальваў сам мітрапаліт Панцеляймон, які атрымаў тытул мітрапаліта Менскага і ўсяе Беларусі, свяшчэннаархімандрыта Жыровіцкага СвятаУспенскага манастыра. Намеснікам мітрапаліта быў абраны епіскап Філафей. Быў таксама абраны пастаянны Сінод на чале з мітрапалітам. У яго склад уваходзілі епіскапы Венядыкт і Філафей, а кандыдатам у Сінод быў прызначаны Афанасій, хіратонія якога была праведзена 8 сакавіка. У канцы саборных пасяджэнняў мітрапаліт Панцеляймон узвёў у сан архіепіскапа Венядыкта (па ўласным жаданні) і Філафея (па патрабаванні беларускіх палітычных дзеячоў). Сабор таксама прыняў пастановы аб адкрыцці духоўных семінарый у епархіях, аб выданні рэлігійнай літаратуры і царкоўнага часопіса, аб царкоўных пячатках для прыходаў. Пытанне аб аўтакефаліі Царквы было адкладзена да заканчэння вайны і вызначэння палітычнага становішча Беларусі. Пазней, 17 траўня 1942 г. быў пасвечаны ў епіскапы архімандрыд Стэфан (пратаіерэй Сямён Сяўбо, які быў удаўцом) [5, с. 274275]. Гарадзенская епархія была аддзелена ад Беларускай Праваслаўнай царквы, бо яе тэрыторыя была ў 1941 г. уключана ў склад Германіі. Таму для Гарадзенскай епархіі была ўведзена аўтаномія (з епіскапам Венядыктам), а Берасцейская епархія была перададзена Украінскай Праваслаўнай царкве, бо тэрыторыя Берасцейскай вобласці была ўключана нямецкімі ўладамі ў склад імперскага камісарыяту Украіны [4, с. 278].

Пасля адхілення ад кіравання Царквой мітрапаліта Панцеляймона кіраваў Беларускай Праваслаўнай царквой архіепіскап Філафей. Ён таксама не ішоў на радыкальныя меры па ўтварэнні аўтакефальнай царквы і яе беларусізацыі, як гэтага патрабаваў беларускі актыў. Таму ў аддзеле культуры генеральнага камісарыяту Беларусі быў складзены план правядзення аўтакефаліі Царквы шляхам склікання Усебеларускага Праваслаўнага Сабору. Тады архіепіскап Філафей вызначыў перадсаборную камісію, але з рускіх святароў. Аднак па захадах галоўнага кіраўніка Беларускай Народнай Самапомачы доктара Івана Ермачэнкі склад перадсаборнай камісіі быў зменены, і ў яе былі ўведзены і святарыбеларусы [4, с.278]. Перадсаборная камісія падрыхтавала Сабор згодна з канонамі Праваслаўнай царквы.

30 жніўня 1942 г. Усебеларускі Праваслаўны Сабор пачаў сваё пасяджэнне ў Менску. Сабор засядаў да 2 верасня. На Саборы былі прадстаўлены дэлегаты толькі ад дзвюх епархій Менскай і Наваградскай. У Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай епархіях царкоўнае жыццё яшчэ не было наладжана. Царкоўных прыходаў там было мала, а выбары дэлегатаў не праводзіліся. Гарадзенская епархія была ў складзе Германіі, і дэлегатаў, натуральна, не прыслала. Усяго ў Саборы ўдзельнічалі 3 іерархі архіепіскап Філафей і епіскапы Афанасій і Стэфан і 107 дэлегатаў, з іх 43 ад духавенства і 64 ад вернікаў. Маладых людзей было мала. Мітрапаліт Панцеляймон выдаў грамату архіепіскапу Філафею кіраваць Саборам [5, с. 279280].

Сабор прыняў шэраг пастаноў, сярод якіх быў зацверджаны статут Праваслаўнай Беларускай аўтакефальнай царквы, які складаўся са 114 артыкулаў. У артыкуле 113м гаварылася: "Кананічнае абвяшчэнне аўтакефаліі адбудзецца пасля прызнання яе ўсімі аўтакефальнымі Праваслаўнымі цэрквамі" [5, с. 280]. Такім чынам, абвяшчэнне аўтакефаліі не адбылося. Толькі 20 красавіка 1943 г., пасля вяртання мітрапаліта Панцеляймона ў Менск, паводле рашэння Сінода, епіскапы падпісалі лісты ды патрыярха Канстанцінопальскага і да кіраўніцтва іншых памесных цэркваў і перадалі гэтыя лісты ў генеральны камісарыят для накіравання іх дыпламатычным шляхам [4, с. 279]. Гэтыя лісты так і не дайшлі да адрасатаў зза ваеннага часу.

У 1943-1944 гг. ва Усходняй Беларусі павялічылася колькасць царкоўных прыходаў і святароў. У сувязі з гэтым была ў верасні 1943 г. утворана ГомельскаМазырская епархія, у кастрычніку быў высвечаны ў сан гомельскага епіскапа архімандрыд Рыгор Барышкевіч, аднак выехаць у Гомель не здолеў, бо Чырвоная Армія наступала на гэтым кірунку [5, с. 281282], і 26 лістапада 1943 г. быў вызвалены ад акупантаў Гомель. Паколькі ў канцы 1943 г. было вызвалена і ўкраінскае Палессе, то ў красавіку 1944 г., пасля ліквідацыі райхкамісарыяту Украіны, да генеральнай акругі Беларусі былі далучаныя Пінская і Берасцейкая акругі. У Пінску епархіяй кіраваў мітрапаліт Аляксандр (Іназемцаў), а ў Берасці архіепіскап Іаан (Лаўрыненка), які падаў заяву ў Сінод Беларускай Праваслаўнай царквы з просьбай прыняць яго ў склад беларускай царкоўнай іерархіі, што і было зроблена, мітрапаліт Аляксандр ад такой заявы ўстрымаўся, бо лічыў сябе належным да юрысдыкцыі варшаўскага праваслаўнага мітрапаліта Дыянісія. [5, с. 282-283]12 мая 1944 г. у Мінску сабраўся Сінод Лаўрыненка), які падаў заяву ў Сінод Беларускай Праваслаўнай царквы з просьбай прыняць яго ў склад беларускай царкоў-най іерархіі, што і было зроблена, мітрапаліт Аляк-сандр ад такой заявы ўстрымаўся, бо лічыў сябе належным да юрысдыкцыі варшаўскага праваслаўнага мітрапаліта Дыянісія [5, с. 282-283]. 12 траўня 1944 г. у Менску сабраўся Сінод Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. На ім прасутнічаў у якасці госця прэзідэнта Беларус-кай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага і мітрапаліт Аляксандр. Сінод пастанавіў прыняць у склад Беларускай Праваслаўнай царквы мітрапалітв Палес-кага і Пінскага Аляксандра [4, с. 321].

У перыяд 1942-1944 гг. паміж іерархамі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы і бе-ларускімі палітычнымі дзе-ячамі, якія са снежня 1943 г. уваходзілі ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, павялічваліся супярэчнасці у сувязі з беларусізацыяй царквы, а потым - з нама-ганнямі падначаліць Праваслаўную царкву Беларускай Цэнтральнай Радзе.

На пачатку Беларускай вайсковай аперацыі па вызваленні тэрыторыі Бе-ларусі іерархі Беларускай Праваслаўнай царквы ў поўным складзе выехалі ў Гародню, а адтуль 7 ліпеня 1944 г. выехалі ў эміграцыю ў Германію. Аднак сотні цэркваў, адчыненыя ў перыяд акупацыі ва Усходняй Беларусі і цэрквы ў Заходняй Беларусі засталіся. Засталіся і святары. Пачалася праверка і арышты часткі святароў, якія знаходзіліся ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі. Пасля выгнання нямецкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі ў жніўні 1944 г. тут была створана адзіная епархія Рускай Праваслаўнай царквы - Менская на чале з архіепіскапам Васілём (Ратміравым). Пачаўся новы этап у гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі.


Літаратура.

1. Канфесіі на Беларусі ( канец ХVШ-ХХ ст.). Мн., 1998.

2. Кривонос Ф. Новомученики и исповедники Белой Руси: в пределах Минской епархии первой половины ХХ столетия. // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў ХХ стагодззі. Зборнік артыкулаў. Мн., 2000.

3. Грыцкевіч А. Канфесіі на Беларусі. // Беларусазнаўства. Навучальны дапаможнік. Мн., 1997.

4. Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сёньня. Менск, 1993.

5. Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990.

Анатоль Грыцкевіч


Ці спявалі мы "Багародзіцу"?

Ёсць чары ў забытым,

старадаўным,

Прыемна нам

сталеццяў пыл страхнуць

І жыць мінулым-

гэткім мудрым, слаўным,-

Мы любім

час далёкі спамянуць...

"Тэрцыны", М. Багдановіч.


"...Невялікае войска стаяла на дарозе арды. Іх было вельмі мала, але твары, у прадчуванні канца, былі суровыя... Яны стаялі на бялёсай вапняковай зямлі, пад гарачым апошнім сон-цам. Белыя на белым.

Увесь акаем перад імі варушыўся. І тады нехта заспяваў старажытную "Багародзіцу". Страсным і грубым голасам..." (1).

"Багародзіца"... Яе пелі нашыя продкі і пад Грунвальдам, і пад Наклем, і пад Вількамірам. Чым яна была для іх - гімнам, маліт-вай, проста песняй?

Выпадковая знаход-ка раскрывае некаторую незразумеласць: у 1529 го-дзе тэкст "Багародзіцы" на беларускай мове быў змеш-чаны ў першай рэдакцыі Статута (!) Вялікага Кня-ства Літоўскага. І ці гэта не сведчыць аб высокай зна-кавасці твора? Простую песню наўрад ці змясцілі б у галоўным дакуменце дзяр-жавы. Польскія даследчыкі ў кнізе "Багародзіца" так-сама даюць спасылку на гэта "... Bogurodzica pisana jest cyrylica w przedziwnej mieszanine jezykowej polsko-bialoruskiej..." (2).

Польскі народ здаўна лічыць "Багародзіцу" сваёй песняй. Самі яны яе назы-ваюць "найстаршая поль-ская песня рэлігійная". І нават зараз можна пачуць варыянты выканання яе роз-нымі польскімі гуртамі, яна гучыць на святах і ў кас-цёлах. Дзякуй ім за гэта вялікае, бо мы маем магчы-масць у 21 стагоддзі пачуць найстаражытнейшы гімн. І не толькі касцёлы ды му-зычныя гурты цікавяцца "Багародзіцай". Шмат по-льскіх даследчыкаў выда-валі і выдаюць зараз бага-тыя матэрыялы па "Багаро-дзіцы", яна ўнесена ў літа-ратурныя і музычныя слоў-нікі, яе словы ведаюць усе, зацікаўленыя гісторыяй (ка-лі трапіце на які-небудзь польскі фестываль сярэд-нявечнай культуры, вы па-чуеце, як усе рыцарскія клубы спяваюць "Багаро-дзіцу" на адкрыцці такога фестывалю).

У пісьмовых крыні-цах "Багародзіца" з'явілася ў пачатку 15 стагоддзя. З таго часу да нас дайшлі два тэксты: 1-шы Kcynski (ахоп-лівае два першыя куплеты з нотамі), і 2-гі - Кракаўскі (ахоплівае 13 куплетаў без нот). Наступныя тэксты "Багародзіцы" паходзяць з другой паловы 15-га - па-чатку 16-га стагоддзяў. Першы вядомы надрукава-ны тэкст песні змяшчаецца ў статуце Laskiego (кракаў-скі ў 1408 г.). Далей былі выданні ў 1456 годзе (вар-шаўскі), канцы 15-га ста-годдзя (чэнстахоўскі) і г. д.

Яшчэ не ўдалося вы-значыць, з якога стагоддзя дайшлі да нас два першыя куплеты "Багародзіцы" - можа быць, з канца 13-га стагоддзя, а можа быць з 14 -га. Аб аўтарстве таксама вядома мала(3). "Багаро-дзіцу" лічаць касцельнай рэлігійнай песняй, якая была напісана на лацінскай мове з уплывам грэцкай і царкоў-на-славянскай моваў(4).

"Багародзіца" была звязана спачатку са служ-бамі і рэлігійнымі працэсамі. Але ўжо у 15-ым стагоддзі стала рыцарскай песняй - яе спявалі перад бітвамі, яна гучала ў час каранавання Уладзіслава Варнейчыка. Таму Длугаш назваў "Ба-гародзіцу "Carmen Patrium" ("Песня Айчыны").

А што адбывалася на Беларусі ў 1529 г.?

У студзені 1529 года быў прыняты заканадаўчы акт кіравання, 29 верасня зацверджаны і ўведзены ў карыстанне першы Статут ВКЛ. Уладар ВКЛ у гэты час - Вялікі князь Жыгімонт І Стары, які адначасова з'яўляецца каралём Поль-скім. У кастрычніку 1529 года на сойме ў Вільні Вялі-кім князем ВКЛ абраны 9-гадовы Жыгімонт ІІ Аўгуст, а ў снежні ён стаў і каралём Польскім(5). І менавіта ў гэтым Статуце змешчана "Багародзіца" на старабе-ларускай мове(6).

Адна дзяржава, адзін уладар, адзін дакумент. Дык можа быць не толькі для палякаў "Багародзіца" бы-ла гімнам (не столькі гімнам, колькі сімвалам, роднай песняй); дык можа быць не толькі на лацінскай ці по-льскай мовах спявалі яе нашы продкі, ідучы ў бой, карануючы князя ці проста стоячы ў храме падчас слу-жбы?... Ці была "Багаро-дзіца" выключна каталіц-кай песняй, ці ўсе ж такі магчымасць яе візантый-скага паходжання дае пад-ставы сцвярджаць, што і ў праваслаўных храмах яна займала сваю нішу?

Шмат пытанняў, на якія так складана даць ад-каз. І чаму маўчаць нашыя беларускія даследчыкі? Дзя-куй богу, што зараз людзі маюць магчымасць пачуць "Багародзіцу" на сваёй мо-ве(7).

Але хочацца ведаць пра яе больш. Хочацца па-чытаць даследванні на роднай мове, а не толькі на польскай. Гэты артыкул ні ў якім выпадку не з'яўля-ецца спробай крытыкі на-шых даследчыкаў музыкі і літаратуры. Гэта проста разгорнутае пытанне звы-чайнага зацікаўленага ча-лавека.

Ганна Несцерава.

(1). Ул. Караткевіч. "Хрыстос прызямліўся ў Гародні".

(2). "Bogurodzica". J. Woronczak, E. Ostrowska, H. Feicht, 1962.

(3). Раней лічылі аўтарам тэксту Святога Войцаха , але даследчыкі адкінулі гэтую версію .

(4). Kirieelejson - грэцкая малітоўная формула . Ці не сведчыць гэта пра яе візан - тыйскае паходжанне ?...

(5). Фактычна ўлада у ВКЛ яму перададзена на Берасцейскім сойме ў кастрычніку 1544 г ., сапраўдным Вялікім князем ВКЛ і каралём Польшчы ён стаў пасля смерці бацькі 1- га красавіка 1548 г .

(6). У Статуце "Багародзіца" змешчана пад назвай "Песнь о велебной девици панне Марии".

(7). На дысках "Легенды Вялікага княства", "Стара-жытная зямля" ў выкананні хора "Унія" і на дыску "Скарбы ліцьвінаў" у выкананні гурта "Стары Ольса".


У ІХ ЛЁСЕ БЫЎ МЛЫН

На Беларусі адцвітае восень. Сцішваецца, замірае Прырода. Для лю-дзей надыходзіць час роз-думу і падзякі. Настае час успомніць продкаў, аддзя-чыць за ўсю іх дабрыню светлымі думкамі, добрым словам, пранікнёнай малі-твай. Згодна з народным павер'ем - у гэты восеньскі час душы памерлых зля-таюцца да сваіх месцаў. Мяркуюць, што ў іх узнікае патрэба ў ежы, жаданне паглядзець, як жывуць іх родныя. У знак памяці і павагі на Дзяды -26 каст-рычніка па старым стылі (1 лістапада па новым) - на-крываюцца памінальныя сталы, запальваюцца свеч-кі, каб "дзяды" зляталіся на іх святло. У гэтым годзе зусім блізка да беларускіх "дзядоў" пачатак святого месячнага паста мусульман, пачатак Рамадана. У час Рамадана мы таксама аба-вязкова ўспамінаем памер-лых блізкіх нам людзей. Успамінаем, як яны жылі, чым займаліся, успамінаем іх звычкі, густы. Нашыя татары таксама маюць свае памінальныя стравы. Не-каторыя памінальныя стра-вы ў беларусаў і ў татараў аднолькавыя: найперш, спе-цыяльна прыгатаваная кру-пяная каша. Заўсёды на стале - бохан хлеба. Жыву-чы з беларусамі ў агульнай вялікай сям'і, беларускія татары міжволі, калі на Беларусі памінаюць прод-каў, успамінаюць і сваіх. Добрая памяць - дапамога ў нашым зямным жыцці. У гэтыя дні я з удзячнасцю ўспамінаю сваіх бабуль Зофію і Халіму, дзядуль Алі і Сулеймана, дарагіх баць-коў - маму Лілію і тату Адама. А яшчэ я з удзяч-насцю ўспамінаю людзей, якія не з'яўляюцца мне род-нымі па крыві, але вельмі блізкімі па духу, па любові да роднай мне Беларусі.

У народным кален-дары беларусаў ёсць яшчэ адзін выдатны дзень - свята млынароў. Беларусы-пра-васлаўныя аддаюць пашану млынарам 25 кастрычніка, а беларусы-католікі 11 ліс-тапада. Народная мудрасць вылучыла гэты людскі за-нятак у асобнае свята, пры-думаўшы для яго свае гу-льні, карагоды, паданні. Мне гэты знак пашаны да млы-нароў вельмі дарагі, таму што мой тата Александро-віч Адам Сулейманавіч 40 год працаваў на млынкам-бінате, прайшоўшы шлях ад рознарабочага да кіраўніка.

Наша з братам Аляк-сандрам маленства прай-шло на вуліцы Свярдлова, у службовай кватэры млын-камбіната. Нашую сям'ю пасялілі ў частцы дома, у якім знаходзілася лабара-торыя млынкамбіната. З дзяцінства засталіся ў маёй памяці словы: "мельніца", "прахадная", "весавая", "крупчатнік". Добра памя-таю да гэтай пары проз-вішчы, якія былі на вуснах не толькі таты, але і ўсёй нашай сям'і: Лябецкі, Рад-чанка, Вакулюк, Чачотка, Борыс, Шкнай, Рахманька. Асабліва вылучала я дзяду-лю "Дзеда Мароза" - Прэс-нага, які не толькі ў час выканання сваёй ролі на ранішніку для дзяцей у кам-бінатаўскім клубе, не забы-ваўся звярнуць на мяне сваю ўвагу. Калі я была дома, то глядзець з акна на млынкамбінат мне вельмі падабалася. Па тэрыторыі хадзіў тата. Слова "тэрыто-рыя" для нас было сінонімам усяго млынкамбіната (акра-мя "важніцы"). Гэта быў і наш двор. Млынкамбінат быў часткай жыцця нашай сям'і ўсе сорак год працы на ім майго таты. Калі мы ўжо жылі ў супрацьлеглым ад нашага першага месца пра-жывання баку - у пабуда-ваным на самым канцы тэ-рыторыі млынкамбіната асобным доме (да гэтага ў нас былі яшчэ дзве службо-выя кватэры) мы працягвалі "слухаць" млын. Кожны з нашай сям'і ведаў: калі спы-няецца шум рухавікоў - здарылася непаладка. Калі гэта была начная змена (тата ўжо не працаваў па зменах, бо займаў пасаду начальніка цэха), то можна было чакаць, што тату па-клічуць на дапамогу. Млын, пах мукі, прыцярушаныя ёй бацькавы чорныя валасы, зярняткі, якія траплялі яму як у адзенне, так і ў абутак, бясконцая чарга ўздоўж вуліцы перапоўненых зала-тым зернем грузавікоў - усё гэта частка і майго жыцця. Для ўсёй нашай сям'і Нава-градскі млынкамбінат - гэта не проста адзінае за ўсё жыццё месца працы майго таты...

Воляй лёсу жыццё Янкі Купалы, а дакладней апошнія месяцы яго жыцця, былі звязаны з невялікім мястэчкам Пячышчы, раз-мешчаным на стромкім пра-вым беразе Волгі. На самой справе народны паэт Бела-русі ехаў разам з прадстаў-нікамі беларускай інтэлі-генцыі ў эвакуацыю ў пе-рапоўненую бежанцамі Ка-зань. Але па запрашэнні дырэктара Пячышчанскага млынкамбіната Івана Якаў-левіча Наякшына застаўся ў Пячышчах. Ён нават нека-торы час жыў разам з жон-кай Уладзіславай Францаў-най у Наякшына, а пасля перасяліўся ў службовую кватэру пайшоўшага на фронт намесніка дырэктара. Калі я даведалася аб гэтым не ўсім вядомым факце з біяграфіі беларускага песня-ра, была вельмі ўзрушана. Я сваім розумам і пачуццямі, усім сэрцам уявіла і адчула, як Купала ідзе па тэрыторыі млына, як слухае шум яго. Што ён адчуваў? Аб чым думаў у гэты час вайны і жыцця? Якія пачуцці выклі-калі ў яго простыя людзі, якія працавалі на млыне і з якімі ён размаўляў кожны дзень. Выдатна, што да гэ-тай пары ў музеі млын-камбіната захоўваюцца рэ-чы, звязаныя з Купалам. Яны ўтрымліваюць цяплы-ню яго рук, подых яго жыц-ця: пісьмовы стол, кніжная шафа з кнігамі, венскія крэ-слы, жалезны ложак, радыё-прыёмнік. Вядома, што Ян-ка Купала нават друкаваў-ся ў газеце млынкамбіната. Тут быў стрвораны верш "Хлопчык і лётчык на вай-не", пачатая паэма "10".

Наведваўся ён і ў Казань. 25 лістапада пры-няў удзел у мітынгу бела-русаў - супрацоўнікаў Ака-дэміі навук, сяброў Саюза пісьменнікаў. 18 студзеня выступаў з прамовай на радыёмітынгу прадстаўні-коў беларускага народа, 12 сакавіка - на навуковай сесіі АН БССР.

Да 1942 г. на татар-скую мову было перакла-дзена два вершы Купалы. Упершыню у 1932 г. (пера-кладчык невядомы) быў перакладзены верш "А ў Вісле плавае тапелец..." У 1936 г. быў надрукаваны пераклад Х.Туфана верша "Сонца". У перыядычным друку змяшчаліся матэры-ялы да 30-годдзя (1935 г.) і 35-годдзя (1940 г.) творчасці народнага паэта Беларусі. Пасля трагічнай гібелі Ку-палы паведамлялася аб яго смерці ў рэспубліканскім перыядычным друку, а та-тарскі паэт А.Ерыкееў пры-маў удзел у жалобным мі-тынгу ў Саюзе савецкіх пісьменнікаў у Маскве.

Млынкамбінат у Пя-чышчах працуе і цяпер. А на адным з муроў будынкаў млынкамбіната мемары-яльная дошка з тэкстам: "В этом доме с 13 ноября 1941 года по 13 июня 1942 года жил народный поэт Бело-руссии Янка Купала" . Ме-марыяльная дошка была ўстаноўлена ў 1950 годзе, у 1975 годзе адкрыта музей-кватэра Я. Купалы, якая зараз з'яўляецца часткай музея гісторыі млынкамбі-ната.

Беларусь і беларус. Татарстан і татарын. Словы кожнай з гэтых пар блізкія як па гучанні, так і па звык-ласці ўспрыняцця. Але ў жыцці не ўсё так проста і звычайна. У жыцці кожнага існуюць свае звязкі. Здары-лася так, што татарын Адам Сулейманавіч Александро-віч ніколі не бываў у Татар-стане, а ўсё яго жыццё, як і жыццё яго продкаў, звязана было з Беларуссю. Беларус Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала) пражыў у Татарстане 6 месяцаў са сваіх 60 гадоў, але гэтая нядоўгая частка яго жыцця звязала Беларусь і белару-саў з куточкам татарскай зямлі навечна.

Жывучы на Белару-сі, два сына гэтай зямлі ніколі не сустракаліся, іх шляхі практычна і не маглі скрыжавацца не толькі з-за рознасці ў занятках, месцах пражывання, але і з-за роз-насці ва ўзросце. Дарагія мне людзі сышліся ў маім сэрцы, заняўшы ў ім свае, нікім не заменныя месцы. Першае месца належыць майму любаму тату Адаму Александровічу. Дзякуючы яму і маёй маме Ліліі Алек-сандровіч з'явілася я на свет, дзякуючы ім спазнала ра-дасць дзяцінства, яны наву-чылі мяне цаніць жыццё ў лепшых яго праявах. Твор-часць Янкі Купалы замаца-вала ўва мне спасцігнутае ў сям'і, у асяроддзі, а найперш Купала "прывёў" мяне да нашай Беларусі, да яе разу-мення, шчымлівай да яе любові.

Я не магу параўноў-ваць свайго тату і народ-нага паэта Беларусі. У кож-нага з іх было сваё нака-наванне. Лёс вызначыў так, што Купала працягвае сваё жыццё праз сваю творчасць, працяг жыцця майго таты - у яго дзецях і ўнуках, а таксама ў памяці людзей, якія ведалі і любілі яго. 2002-гі год злучыў для мяне дзве сумныя лічбы - 20 гадоў мінула з часу адыходу ў іншы свет майго таты, і 60 год - з адыходу Янкі Купа-лы. Гэты год яшчэ раз уз-будзіў мае шчымлівыя ўспа-міны і найвялікшае шана-ванне памяці майго таты. У гэтым годдзе, адзначаючы 120-годдзе з дня нараджэння свайго песняра, Беларусь яшчэ раз спрабавала знайсці разгадку Купалавага сыхо-ду ў вечнасць за некалькі дзён да павіннага адбыцца святкавання яго 60-годдзя ў Маскве. Мае думкі аб лёсе майго таты і лёсе майго любімага паэта аб'ядналіся. Сярод агульнага ў біягра-фіях дарагіх мне людзей вылучаецца і аб'ядноўвае іх лёсы млын. Жыццё майго таты было звязана з Нава-градскім млыном з пятнац-цацігадовага ўзросту і да дня смерці. З млына яго павезлі ў бальніцу, дзе пасля аперацыі на ныркі, якую рабілі прыляцеўшыя з Га-родні на верталёце хірургі, ён ужо не прыйшоў у пры-томнасць. З млына ў Пячы-шчах пад Казанню, дзе Ку-пала пражыў 7 месяцаў, накіраваўся ён у свой апо-шні шлях у Маскву, дзе і загінуў у гатэлі ў выніку падзення ў лесвічны праём пры абставінах, да гэтай пары дакладна невядомых. Шмат яшчэ агульнага ўба-чыла я ў жыццях двух лю-дзей, кожны з якіх ішоў сваім шляхам. На пачатак - дні нараджэння. Янка Купала нарадзіўся 25 чэрвеня (па старым, існаваўшым у той час, стылі) 1882 г., мой тата нарадзіўся 27 чэрвеня 1928 г. Іх імёны розныя па гу-чанні, але вельмі блізкія па энергетыцы - Іван і Адам, ці як іх называлі ў маленстве, Ясь і Адась. Нават вуліцы, дзе стаялі дамы, у якіх яны жылі са сваімі сем'ямі, былі аднайменнымі: наш дом і зараз стаіць на завулку Садовым; да вайны месца, якое цяпер носіць назву Купалаўскага сквера (там жа стаіць і дом-музей Купа-лы), насіла назву вуліцы Садовай. Бацькі кожнага былі са шляхты, але пры гэтым займаліся працай на зямлі. Кожны, страціўшы бацьку (Я. Купала ў 20 год, мой тата ў 28 год), стаў галоўным апірышчам для маці і малодшых у сям'і дзяцей, побач са сваёй маці кожны і спачывае вечным сном. Кожны прайшоў праз цяжкую працу рознарабоча-га, не здолеўшы з-за сямей-ных абавязкаў атрымаць належную адукацыю, але, дзякуючы прыроднаму ро-зуму, сам спасцігаў навуку, у тым ліку і навуку жыцця.

Мне мудрасці кніжнай

не даў Бог пазняці,

Мой бацька не мог

даць раскошаў такіх...

-----

На чужы розум

я не ўмею браць,

Па-свойму

я мяркую аб усім;

Трапляю дровы сеч,

касіць, араць,

І сеяць - што сабе,

а штось другім.

(З вершаў Янкі Купалы).

Людзі звычайна вы-мяраюць жыццёвыя вехі сотняй гадоў. Выпадкова ці не, у сто гадоў змясціўся жыццёвы шлях двух жыха-роў беларускай зямлі. Рас-пачаў яго Янка Купала (1882-1942), завяршыў Адам Александровіч (1928-1982). Я думаю, што жыцці гэтых людзей былі пазначаныя Богам і Ім прынятыя. Прай-шоўшы праз жыццёвыя вы-прабаванні, кожны выйшаў на свой шлях, аддаўшыся адной на ўсё жыццё справе, прыняўшы яе як свой абавя-зак. Хоць Янка Купала на-пісаў: "Я не паэта, о крый мяне Божа!", але народ на-зваў яго сваім Песняром. Майго тату рэдка не назы-валі млынаром, але кожны, хто ўспомніць Наваградскі млынкамбінат (пасля смерці таты ён у хуткім часе спы-ніў сваю працу), сярод пер-шых назаве імя Адама Су-лейманавіча Александро-віча.

"Між Татарскім канцом і Пярэспінскім маст-ком, ля самага Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілак-знахар па празванні Мянеск і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў". Так пачынаецца паданне пра легендарнага заснавальніка Менска. У паданні гаворыцца, што сабраў Мянеск таксама дружыну з храбрых і дужых людзей, з якіх пазней утва-рыўся цэлы народ. Калі я ўяўляю сябе Мянеска, мне здаецца, ён падобны на май-го тату - моцны, прыгожы, працавіты і жыццялюбівы. Калі я думаю пра Беларусь, пра яе народ, я думаю дум-камі Купалы. Я вельмі да-ражу такой маёй спадчынай, з ёй жыве "дум маіх сям'я".

Разалія Александровіч.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX