Гружэўскi меў судовую справу з-за мяжы з суседам, якога меў намер настрашыць i прымусiць да камбiнацыi i згоды карыснай для сябе і таму ужыў такога фортэля:
На спрэчным кавалку зямлi здарылася свара i бойка памiж сялянамi Гружэўскага i яго суседа, каторая скончылася сiнякамi, якiмi ваюючыя ўзаемна ўзнагародзілі адзін аднаго. Памiж тымi, хто браў удзел у бойцы, быў селянiн Гружэўскага - Мацей, худы селянін с бледна-жоўтай скурай. Пазваўшы яго, пан нагаворвае, каб сказаў, што ён моцна збiты. Гэтым часам робяць хутка труну i назаўтра рана, пусцiўшы пагалоску, што Мацей памер, вязуць труну за 10 вёрст у павятовы горад Лiду. Мацей i некалькi людзей з вёскi, некалькi кабет, iдучы пры труне, весела гамоняць, а Гружэўскi ў дарозе гэты картэж падганяе. Наблiзiўшыся да гораду ён пачаставаў усiх iдучых водкаю, прыказаў Мацею лажыцца ў труну i прыдацца памёршым, кабетам - плакаць i галасiць, пералiчваючы даброты нябожчыка, згодна са звычаем лiтоўскiх сялянаў; а сам, як мiнiстр цэремонii, едзе вольна за труной. Заехалі ў горад Лiду, бабы яшчэ галасней плачуць. Збiраецца на вулiцы купка зацiкаўленных людзей. Тут кажа Гружэўскi паграбальному картэжу затрымацца, а сам адаслаўшы двух коней да карчмы, падаецца да павятовага доктара, каб з iм пагаварыць аб выдачы пасведчання, што Мацей на самай справе забiты, завяраючы яго, што гэтае пасведчанне ураду прадстаўлена не будзе. Сустракае доктара на вулiцы i пачынае пераказваць свой iнтарэс. Доктар Замяцiн быў маскаль, здаўна жыў у Лiдзе, за жонку меў польку, любiў выпiць, але быў больш сумненным ад сваiх землякоў i свядомы ў сваёй навуцы; добра ведаў Гружэўскага i даўмеўся, што ў гэтый справе есць нейкая мiстыфiкацыя. Не дазваляе яму скончыць аповед, а пытаецца - дзе цела памерлага? Гружэўскага адказвае, што картэж затрымаўся на вулiцы ў некалькіх крокаў і разам з доктарам ідзе аглядаць нябожчыка. Гружэўскi стараецца адвесьцi яго як найдалей ад такога труны, але яны сустракаюць па дарозе павятовага справаводцу. Доктар прапаноўвае яго разам напісаць патрэбны акт. Гружэўскi не мае часу папярэдзiць справаводцу, чаго ён уласна хоча, бо яны ўжо падыходзяць да труны. Пакiдае ён усе на волю случая. Замяцiн наблiжаецца да труны, загадвае яе адкрыць i, зiрнуўшы на селянiна, з упэўненнасцю гаворыць: " забiты!". Гружэўскi рад і зараз жа дамагаецца выдачы пасведчання; але доктар (з каторым у лiку цiкаўных знаходзiўся i яго фельдчар Маеўскi) удакладняе, што трэба зрабiць уздоўж цела разрэз, г.з. располасць труп. Гружэўскi просiць адлажыць такую рэч, але Замяцiн упiраецца, каб зрабiць гэта неадкладна, загадвае выехаць з памершым на першы падворак i кажа да фельдчара: "Маeвский, принеси инструменты!". Селянiн ляжыць спакойна i чуючы пра iнструменты судзiць, што будзе нейкая музыка. Гружэўскi збянтэжаны просiцца. Праз некаторы час прыносяць каробку з хiрургiчнымi iнструментамi. Доктар, дастаўшы скальпель, дае яго Маеўскаму, i, падмiргнуушы , моцна крычыць: "режь ему брюхо!". Мацей, пачуўшы такi прысуд, падымаецца з труны. Цiкаўны люд перастрашана разбягаецца ў розныя бакi, а небожчык уцякае за плот. Доктар, справаводца i фельдчар смяюцца. Гружэўскi пркідваецца aслупянеўшым ад здзiўлення. Доктар наблiзiўся да яго і гаворыць: "Пан Гружэўскi ! Вы хотели старого доктора обмануть". Гружэўскi спакойна паўтарае: " Бедны Мацей быў у летаргiчным сне!". Замяцiн i справаводца замаўчалi, потым пачалi смяяцца зноў i ўся справа пайшла пры бутэльцы ў нябыт, а Мацей, вярнўшыся да дому, ужо болей нiколi не удаваўся за памёршага.
Гружэўскi аддзячыў сялян, з суседам справу аб мяжы скончыў з уступкам i, а гаворка пра той трагiкамiчны выпадак доўга кружыла ў павеце. Юзэф Гружэvскi быў жанаты з Казiмiрай Нарбутавай - дачкой Антонi Нарбута - маршалка лiдзкага з лiнii кобравецкай. Памер бяздетны. Маентак Кульбакi пасля яго сьмерцi перайшоў да яго раднi Вэдзiгольцаў.
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.