Вярнуцца: Лiда i лiдзкi павет 150 гадоў таму

Пан Юзэф Гружэўскі

Аўтар: Мірон Брaніслаў Нарбут,
Дадана: 01-03-2000,
Крыніца: Пераклад з польскай Галіна Лаўрэш. "Zіemіa Lіdzka" №1/1998г..



Юзэф Гружэўcкi, капiтан войск польскiх, мяжовы павету Лiдзскага i апошнi прэзыдэнт межавага суда Лiды , нарадзiўся ў 1760 годзе, памер у 1845 г., у 1826 г. набыў ад герцага де Бiоль фальварак Кульбакi, 11 км ад Лiды (у 1826 г. веска Кульбакi дамоў 24, душ мужчынскiх 60, жаноцкiх 54), i тут жыў да сьмерцi (прым.рэд.).

Знаў аднаго з даўнейшых дэпутатаў сейма, грамадзянiна Юзэфа Гружэўскага, 80-цi гадовага старога, афiцэра з часоў Касцюшкi, дэпутата даўнейшага Трыбунала Лiтоўскага, i наканец, прэзідэнта межавага суда ў Лiдзе. Быў гэта wyga сеймiковы, i пры тым рэдкай дасьцiпнасьцi i свядомасьцi думак (precense d'ESPRIT) так, што нават такому дзiкаму барбару тагачаснаму губернатару гарадзенскаму Мураўёву, дагадзiў спададабацца i ўсе ў яго вымаг. Нават калi пазней быў мiнiстрам грамадзянскай маёмасьцi, дапамог выйграць судовы працесс aб набыцці маёнтка Кульбакi).

Пастанова Агульнай Скупшчыны Сэнату з дня 17 лютага 1844 года ў справе Гружэўcкага са скарбам дзяржавы аб непраўдзiвым валоданьнi маенткам Кульбакi, апублiкавана ў Зборнiку Пастаноў Урадавых Сэнату, том 2, 1865 г.,№ 353. (прым.рэд.)

Апавядаў мне мой бацька пра яго некаторыя анекдоты. Напрыклад:

Гружэўскi будучы яшчэ маладым кавалерам любiў граць у карты i жыць навыставу, многа гаварыў пра свой дастатак, а кiшень не заўседы была поўная. У Вiльнi, калi быў дэпутатам Трыбуналу, каторага разу перад кабетамi пахваляўся, што нiбыта блiзка ад горада набыў прыгожы вясковы фальварачак. Кабеты ўпрасiлi, каб у гэтай новай маёмасьцi зрабiў вясковы падвячорак з танцамі. Гружэўскi запрасiў iх i паабяцаў прызначыць дзень i паказаць дарогу, па каторай належыць ехаць, але выйшаўшы адтуль задумаўся, як бы выбрацца з клопату. Прыпомнiў сабе, што мае паблiзу Вiльнi даўнейшага знаёмага сваiх бацькоў, пана чашнiкa Лучку - гаспадара маёнткa ў вельмi прыгожым кутку. Прыязджае да яго i просiць дазволу на прыём дам у яго доме. Пасля доўгiх адказаў i казанняў пра марнатраўства чашнiк пагадзiўся. Узрадваны Гружэўскi вяртаецца ў Вiльню, прыгатаўляе усе, што патрэбна да вечарыны, запрашае гасцей, прыязджае каб перакананнацца, што ўсе прыгатавана як належыць. Смутнае здзiўленне нараджаецца ў яго, калi на выгане застае нераспакаваныя фурманкi i дазнаецца, што чашнік не дазваляе ў сябе анiякіх гуляў! Просiць яго нанова, даводзiць, што ён кампраментуе Гружэўскага, але дарэмна. Нарэшце згаджаецца, што праект няўдалы, i што ён неадкладна вышле да Вiльнi лiсты з прабачэннем i адменай гасцей. Выходзiць на выган i кажа службе неадкладна заняцца патрэбнымi прыгатаваннямi, а сам, дабыўшы з возу некалькi бутэлек вiна, вяртаецца да чашнiка i прапануе выпiць разам з iм па-сяброўску бутэлечку. I пачынаюць цягнуць! Калi пасля некалькiх бутэлек чашнік ужо добра даспеў, Гружэўcкi прапанаваў яму, каб не пагаршаць справу, перайсьцi ў спальны пакой, i там пры бяседзе прадоўжыць тосты. Праводзiць туды добра разамлеўшага чашнiкa, і пераапранае яго ў шляфрок (хатнi халат - заув. перакладчыка), чапец i угаворвае трошкi паспаць.

Той скора засынае. Гружэўскi замыкае яго на ключ, кажа закрыць вакно i ўжо свабодна кiруе прыгатаваннем салону. З'язджаюцца госьцi, дамы хваляць прыгожую маемасць і вiншуюць з яе набыццем. I калi пасля афiцыйнай часткi распачалася забава i танцы, чашнiк прабудзiўся бо спальны пакой яго быў памежны з салонам, i пачаў галасіць каб яго адчынiлi; робiцца агульнае замяшанне, Гружэўскi пачынае перапрашаць гасцей i расказвае, што мае сваяка дзядка слабаватага на розум, каторы мае пункцiк: пачувае сябе гаспадаром дому i што з яго дому робяць карчму, а ен - Гружэўскi змушаны, у часе прыняцця гасцей у сябе, закрываць дзядка. У гэты час адчыняюцца дзверы і паказваецца чашнiк у неахайным туалеце, напалову п'яны. Прысаромлены просiць адчынiць вакно i вылазiць праз яго. Астатак ночы, пакуль не параз'язджалiся госьцi, праводзiць у дoме прыслугi. Тады Гружэўскi перапрасiў яго, патлумачыўшы, што прыцiснуты абставiнамi ен вымушаны быў выставiць пана Лучку за вар'ята, каб пакiнуць кабет у перакананню, што асабiста ён і есць уладальнiкам маентка. Наступiла згода i новая папойка.

Калiсьцi ў Варшаве Гружэўскi граў у карты i не меў крэдыту. Удаўся слабым i прoсiць гаспадара дому, ў якiм жыў , прывесьцi да яго адваката для напiсаньня тастаманту. У тастаманце аб'яўляе, што ён бязьдзетны i не мае блiзкiх крэўных, таму значную частку свайго дабра на Лiтве адпiсвае сваiм прыяцелям, пералiчвае фaльваркi, запiсвае кожны фальварак канкрэтнаму ўладару, а адзiн фaльварак (належачы да скарбу) даруе гаспадару, каторага просiць быць свeдкам тастаманту. Мiж тым наракае на недакланасць plenipotenta, які не прысылае яму грошы. Гаспадар, якога часта адведваў, пераканаўся, што Гружэўскі ёсць пан заможны, сам яму пазычыў сто дукатаў, з якiмi ён патаемна выязджае з горада. Доўг гэты адаслаў.

На сейме ў часы Мураўева ўмеў зручнымii трапнымi выразамi выправадзiць з залi сейма прысланага ад ураду пракурора. I гэта яму абышлося безпакарана. Калi пад час iншых сеймаў адзiн з грамадзян, жывучых на поўным пансiоне ў Гружэўскага, даў яму, iдучаму да прыбiральнi чорную крэску, ён гэта падсцярог i вярнуўшыся да дому пад час час абеда, калi ўсе восем яго квартэрантаў сабраліся разам, сам пачаў раздаваць суп з вазы - суповай мiсы. Перад тым палічыў асоб, паўтараючы, што есць памылка. Адзiн з iх спытаўся, што гэта можа значыць, калi ў натуры было восем каля стала. Адказаў: "Як да вазону, то сем, як да вазы - то восем, выразная памылка". Вiнаваты моцна пачырванеў, а абед iшоў надалей аздоблены дасцiпнай размовай Гружэўскага.

З найбольш далiкатнага палажэньня, у якiм не раз знаходзiўся, заўседы яго выбаўляў зручны, пасьпяховы выраз, яснасьць мысьлi i прытомнасьць розуму.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Guestbook] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX
  Готовитесь к свадьбе? Тогда свадебный салон и платья под заказ.