Вярнуцца: Лiда i лiдзкi павет 150 гадоў таму

Дубiчы

Аўтар: Мірон Брaніслаў Нарбут,
Дадана: 01-03-2000,
Крыніца: Пераклад з польскай Галіна Лаўрэш. "Zіemіa Lіdzka" №30-31/1998г..



У Лiдзкiм павеце, у глыбiнi лясоу, над вялiкiм возерам стаяў невялiкi дpаўляны фiлiальны касцел у Дубiчах, а ў iм у вялiкiм алтары - фiгура Пана Езуса ў стаячай постацi з цярновым вянком, падобная да фiгуры, што знаходзяцца ў Вiльнi на Антокалю ў даўнейшым касцеле. Богу спадобiлася гэтае места асвяцiць сваiмi ласкамi.

На працягу года было некалькi фэстаў. Прыбывалi асабiстыя павозкi паньскiя, брычкi шляхецкiя, вазкi усялякага роду з пабожнымi i доўгi рад пешых пілiгрымаў. Усялякiх класаў людзi спяшалiся на вiгiлiю на урачыстыя нешпоры (чытаньнi малiтваў нараспеў, прым. перакладчыка). Маленькая лiтоўская вёска пры касцёле з некалькiх дамоў, невялiкi домiк ксянза i адзiная карчмa былi не ў стане змясьцiць прыбываючых. Гумны i свiраны служылi паням за будуары i салёны, а люд вясковы большай часткай адпачываў пад голым небам i пры першым святле спяшаўся да спавядальнiц. Зранку ў дзень фэсту прыязджалi жыды-крамнiкi, развешвалi ў прызнычаных будах розныя тавары: рознакаляровыя пацеркi, яскравыя хустачкi, iголкi, напарсткi, разнастайныя нiткi, зiхоткi, усе гэтае цешыла вока i кожная пакупнiца спяшалася што-небудзь набыць. У другой старане прадавалася палатно дамовага вырабу, сушаныя грыбы, шапкi i боты мужчынскiя.

'Смерць Нарбута' М.Андрiёлi

Перад касцелам у два рады сядзяць жабракi. Рознага роду калекi спяваюць разнастайныя святыя песьнi альбо, паўтараючы раз i назаўсёды завучаныя вершаваныя слупкi, заклiкаюць да лiтасьцi выходзячых з касцёла. I сыплюцца грошы да iх рук, а хлеб - да торб. Гоман размаўляючых, клiканьнi i плачучыя спевы жабракоў, рознакаляровыя строi сялян, жыдоў, шляхты i паноў, усе гэта уяўляла абразок годны пэнзля мастака фламандскай школы.

Ксяндзы спавядалi не толькi ў касцёле, але i на могiлках пры касцёле. Iсьцi за працесiяй можна было з цяжкасцю - такі быў тлум людзей. Пасля св.імшы i нешпораў уся гэтая гурма людзей вярталася да дому i на наступны дзень у Дубiчах i зноў панавала звычайная цiшыня, аж да наступнага фэсту. Мясцовыя сяляне былi заможныя, богабаязныя i любячыя Край, жылi з гаспадаркi i рыбалоўства.

У 1863 годзе, калi пачалося народнае паўстанне, аддзел лiдскi пад кiраўнiцтвам Людвiка Нарбута часта быў у Дубiчскіх лясах i ў гэтых лясах у красавiку 1863 г адбылася бiтва з расейцам на чале з Цiмафеевым, у каторай цэлая партыя паўстанцаў здолела перайсьцi ў iншае месца, але яе кiраўнiк з адзiннадцаццю ваярам i блiзшага атачэння шляхты лiдзкай паляглi. Салдаты маскоўскiя абадралi трупы на полю бiтвы i да Дубiч прывезлi iх нагiя целы. Тагачасны гэнерал-губернатар вiленскi Назiмаў дазволiў ушанаваць памерлых пахаваннем у касцёле. Была сабрана патрэбная адзежа i зроблены труны. Целы гэтыя ляжалі тры днi ў бабiнцу касцельным. Рыцарскi катафалк з дванадцацi простых трун паставiлi ў касцёле, а слёзы люду вiленскага i грамадства, енкі мацярок, сясцёp i сiрот палеглых, быў найвыразнейшай мовай на iх пахаванню.

Усе прысутныя мелi за гонар несьцi гэтыя дарагiя труны да места iх вечнага спачывання i ўложанныя яны усе был i ў адной агульныё магіле пры касцеле, а людзi ўпрыгожылi гэта месца найпрыгажэйшым помнiкам, бо курган быў насыпаны уласным i рукам i з айчынай зямлi . Магiла абаронцаў волi была страшнай для ворагаў: людзi збiралiся ля магiлы i чыталi малiтвы. Рускiя знясьлi касцел i, не вагаючыся святакрадства, раскiдалi курган, зруйнаваўшы яго з зямлей. Аднак не згiнула праз гэта памяць верных сыноў Краю, захоўваецца яна ў сэрцах усiх справядлiвых i годных лiтвiнаў i палякаў.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Guestbook] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX
  Фирма Санузел-сервис ремонт ванной комнаты фото - звоните номер (495) 743-39-53