Вярнуцца: Населеныя пункты

Сонечны гадзіньнік у в.Ішчална Sundial in village Ishalna

Аўтар: Лаўрэш Л. Круцiкаў У. Пастухоў В.,
Дадана: 14-12-1999,
Крыніца: "Cпадчына" №2-2000.



Сонечныя гадзіньнікі - найстаражытнейшыя навуковыя прыборы. Іх выкарыстоўвалі йшчэ за шмат вякоў да н.э. Вядома, што сонечныя гадзіньнікі (па грэцку-гноманы) ўжываліся ў Старажытным Эгіпце [1].

З часоў антычнасьці стваральнікі гэтых прыбораў ужо ведалі як адрэгуляваць іх на неабходную геаграфічную шырату. У жывапісу Адраджэння мы сустракаем "унівэрсальныя" сонечныя гадзіньнікі ў выглядзе шматграньнікаў, кожны бок якіх адпавядае сваёй геаграфічнай шыраце.

Нягледзячы на тое, што йшчэ ў 12 ст. будучы папа Рымскі Сільвестр ІІ (у той час абат Герберт) вынайшаў мэханічны гадзіньнік [2], у эпоху Адраджэньня ў Эўропе наступае росквіт вытворчасьці розных сонечных гадзіньнікаў, ад стацыянарных , усталяваных на плошчах гарадоў, у палацах магнатаў, у дварох кляштараў і г.д., да партатыўных гадзіньнікаў. У гэты час ствараюцца новыя тыпы й новыя канструкцыі інструмэнтаў. Сонечны гадзіньнік робіцца ня толькі прыборам дакладнае мэханікі, але й сапраўдным творам мастацтва.

(24KB) Сонечны гадзiннiк ў в. Iшчална.

Самы вялікі ў сьвеце сонечны гадзіньнік збудаваны на пачатку 18 ст. у Дэлі (Індыя). Цень ад трохкутняй сцяны , якая мае вышыню 18 м., падае на алічбаваныя мармуровыя дугі з радыюсам каля 6м. Гэты гадзіньнік дзейнічае дагэтуль й адлічвае час з дакладнасьцю да аднае хвіліны [3].

У нашай навуковай літараратуры інфармацыі аб сонечных гадзіньніках амаль што няма. Але вядома, што ў 1736 г. у Нясвіжы быў напісаны на лацінскай мове курс пра выраб сонечных гадзіньнікаў розных канструкцыяў [4].

Цікавы сонечны гадзіньнік усталяваны каля Троіцкага касцёлу ў в.Ішчална Шчучынскага р-ну. Касцёл пабудаваны у 1758 г. у стылі позьняга барока з цэглы. З паўднёвага боку касцёла знаходзіцца сонечны гадзіньнік .

Ён уяўляе сабою круглы абцясаны пастамэнт з камяню вышынёю каля 1м. і дыямэтрам каля 0,5 м. Двума сталевымі стрыжнямі да яго прымацавана медная круглая пласьціна дыямэтрам 0,3 м. Трохкутняя стрэлка на палову зламаная. На пласьціне выгравіраваны : цыфэрблят , прозьвішча майстра (J.Malecki), месца вырабу (Wilna), геаграфічная шырата в.Ішчална (54 *41"2'). Гэты гадзіньнік адносіцца да клясы гарызантальных сонечных гадзіньнікаў з трохкутняю стрэлкаю, верхні кут якой накіраваны на Палярную зорку. Цень ад стрэлкі падае на гарызантальны цыфэрблаят , часавыя дзяленьні якога няроўныя між сабою.

Верагодна, гэты гадзіньнік быў замоўлены да заканчэньня будовы касцёлу. Ён уяўляе сабою цікавы ўзор дакладнае мэханікі, вырабленай у беларускай Вільні у 18 ст.



(29KB) Тыпы сонечных гадзiннiкаў.Настольны гадзiннiк, Аўсбург, Германiя, 1748г.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Guestbook] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX