Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар на 2010 год
(на матэрыяле Гродзеншчыны)
Падрыхтоўка тэксту А. Пяткевіча
Гродна 2009
2010
студзень
1
пятніца
75 гадоў з дня нараджэння Віталя Бартана, беларускага філосафа, педагога, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта. З в. Гузні Дзятлаўскага р-на.
65 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай, беларускай пісьменніцы. З г.п. Мір Карэліцкага р-на.
студзень
2
субота
100 гадоў з дня нараджэння Вацлава Папуцэвіча, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, гісторыка. З в. Малая Альшанка Гродзенскага р-на. Памёр у 1991 г.
студзень
3
нядзеля
85 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Пяткевіча, беларускага педагога, заслужанага настаўніка Беларусі. З в. Снігяны Смаргонскага р-на.
студзень
4
панядзелак
445 гадоў таму назад пабудавана шляхецкая сядзіба ў в. Гайцюнішкі (Воранаўскі р-н).
студзень
5
аўторак
715 гадоў таму назад адбыўся першы пераможны бой Давыда Гарадзенскага з крыжакамі пад сценамі Гародні.
студзень
6
серада
205 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Седлікоўскага, удзельніка паўстання супраць Расіі ў 1830 - 1831 гг. Са Свіслачы. Памёр у 1869 г.
50 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Пранько, беларускага матэматыка, педагога, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З Гродна.
студзень
7
чацвер
НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА. КАЛЯДЫ (ПРАВАСЛАЎНЫЯ)
150 гадоў таму назад у Гродне адкрыта жаночая Марыінская гімназія.
студзень
8
пятніца
60 гадоў з дня нараджэння Івана Кірвеля, беларускага географа, педагога, кандыдата геаграфічных навук, дацэнта. З в. Арцішы Шчучынскага р-на.
студзень
9
субота
220 гадоў таму назад пабудаваны касцёл найсвяцейшага імя Марыі ў в. Мураваная Ашмянка (Ашмянскі р-н)
студзень
10
нядзеля
110 гадоў з дня нараджэння Адама Сузіна, беларускага рэвалюцыйнага дзеяча, падарожніка. Скончыў гімназію ў Гродне. Памёр у 1879 г.
75 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Віткоўскага, беларускага спецыяліста ў галіне жывёлагадоўлі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Працаваў у Карэлічах. Памёр у 1986 г.
студзень
11
панядзелак
80 гадоў з дня нараджэння Эўгеніюша Кабаца, польскага пісьменніка. З Ваўкавыска.
60 гадоў з дня нараджэння Алены Руцкай, беларускай паэткі, педагога, заслужанай настаўніцы Беларусі. З в. Дзяткаўцы Шчучынскага р-на. Жыве ў Гродне.
студзень
12
аўторак
85 гадоў з дня нараджэння Аляк-сандра Лявонава, заслужанага артыста РСФСР. Працаваў у Гродзенскім драматычным тэатры ў 1972-1985 гг.
60 гадоў з дня нараджэння Валянціна Чайнікава, беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. Працаваў у Гродне з 1972 г. Памёр у 2004 г.
5 гадоў назад у касцёле ў Старых Васілішках Шчучынскага р-на адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар знакамітага польскага спевака Чэслава Немана, родам са Старых Васілішак.
студзень
13
серада
440 гадоў таму назад (1570 г.) Ваверка Лідскага павету атрымала статус мястэчка.
студзень
14
чацвер
75 гадоў з дня нараджэння Івана Сяржынскага, беларускага эканаміста, кандыдата эканамічных навук. Жыў на Лідчыне з дзяцінства да 1953 г.
студзень
15
пятніца
75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Касьяновіча, беларускага эканаміста, кандыдата эканамічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Крывулькі Шчучынскага р-на.
70 гадоў назад Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР утвораны Лідскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці.
50 гадоў з дня нараджэння Паўла Садоўскага, рускага фізіка, кандыдата фізіка-матэматычных навук. З в. Зарудзічы Смаргонскага р-на.
студзень
16
субота
155 гадоў таму назад пабудавана Спаса-Праабражэнская царква ў г.п. Астрына (Шчучын-скі р-н).
студзень
17
нядзеля
70 гадоў таму назад (студзень1940 г.) у Лідзе адкрыты педнавучальня і музычная навучальня..
студзень
18
панядзелак
80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Міско, беларускага тэатразнаўца, кандыдата мастацтвазнаўства. З в. Чамяры Слонімскага р-на.
студзень
19
аўторак
50 гадоў з дня нараджэння Іны Лісоўскай, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Воля-Крупіцы Мастоўскага р-на.
студзень
20
серада
105 гадоў з дня нараджэння Яна Пятроўскага, беларускага культурнага дзеяча. У 1932-1936 гг. Жыў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н). Памёр у 2003 г.
80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Кулінковіча, беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. Працаваў у Гродне ў 1949-1990 гг. Памёр у 2001 г.
70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Шапялевіча, беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. З Навагрудка.
студзень
21
чацвер
60 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Старавойтава, беларускага вучонага ў галіне будаўнічай механікі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З г.п. Юрацішкі Іўеўскага р-на.
студзень
22
пятніца
120 гадоў з дня нараджэння Ільдэфонса Бобіча, беларускага пісьменніка, каталіцкага духоўніка. З 1930 г. служыў у Іўі. Памёр у 1944 г.
студзень
23
субота
410 гадоў таму назад (1600 г.) у Голдаве Лідскага павету пабудавана праваслаўная царква.
студзень
24
нядзеля
200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Брахоўскага, удзельніка паўстання 1863-1864 гадоў. З в. Гаўя Іўеўскага р-на. Памёр у 1896 г.
135 гадоў таму назад пабудаваны касцёл святых Пятра і Паўла ў в.Жупраны (Ашмянскі р-н).
студзень
25
панядзелак
325 гадоў таму пабудавана Петрапаўлаўская царква ў в. Валеўка (Навагрудскі р-н).
студзень
26
аўторак
60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Саўчанкі, беларускага вучонага ў галіне прыборабудавання, кандыдата тэхнічных навук. З Гродна.
студзень
27
серада
80 гадоў з дня нараджэння Раісы Трабухінай, доктара біялагічных навук. З 1960 г. працавала ў Гродзенскім медінстытуце і інстытуце біяхіміі НАН у Гродне.
70 гадоў з дня нараджэння Фелікса Карасіка, беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі, выпускніка Гродзенскага педінстытута. Працуе ў Гродне, Мінску.
студзень
28
чацвер
730 гадоў таму заснавана мястэчка Гальшаны (Ашмянскі р-н).
студзень
29
пятніца
330 гадоў таму назад (1680 г.) Лідскі войскі Крыштаф Пакаршэўскі і яго жонка Дарота заснавалі ў Слоніме дамініканскі кляштар.
студзень
30
субота
225 гадоў таму назад пабудаваны касцёл св. Тройцы ў в. Ішчална (Шчучынскі р-н).
студзень
31
нядзеля
90 гадоў з дня нараджэння Валянціны Сушкевіч, заслужанай настаўніцы Беларусі. У 1950-1977 гг. працавала ў Ваўкавыску.
люты
1
панядзелак
10 гадоў таму назад Лідскі краязнаўчы музей і Лідская мастацкая галярэя аб'яднаны ў Лідскі гістарычнамастацкі музей.
люты
2
аўторак
50 гадоў з дня нараджэння Алега Васілені, беларускага дызайнера. З в. Вялікія Ёдкавічы Бераставіцкага р-на.
люты
3
серада
405 гадоў таму назад пабудаваны Мікалаеўскі касцёл у г.п.Мір (Карэліцкі р-н).
люты
4
чацвер
330 гадоў таму назад (1680 г.) кароль і вялікі князь Ян Сабескі пацвердзіў мястэчку Голдава Лідскага павету права на гандаль і правядзенне кірмашоў.
люты
5
пятніца
120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Рохліна, украінскага гісторыка, прафесара. З Ваўкавыска. Загінуў у 1937 г.
80 гадоў з дня нараджэння Івана Чартко, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта. З в. Ярошычы Навагрудскага р-на. Памёр у 1975 г.
люты
6
субота
85 гадоў з дня нараджэння Настассі Сіткевіч, беларускага педагога, заслужанай настаўніцы Беларусі. З г.п. Мір Карэліцкага р-на.
люты
7
нядзеля
160 гадоў таму назад пабудаваны касцёл у в. Вялікія Эйсманты (Бераставіцкі р-н).
люты
8
панядзелак
60 гадоў з дня нараджэння Віктара Бачарова, беларускага рускамоўнага паэта. Жыў у Лідзе з 1975 года.
люты
11
чацвер
70 гадоў з дня адкрыцця Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Люты
12
пятніца
100 гадоў з дня нараджэння Васіля Глебкі, беларускага гаспадарчага дзеяча, Героя сацыялістычнай працы. З в. Падкасоўе Навагрудскага р-на. Памёр у 1972 г.
60 гадоў з дня нараджэння Георгія Гры-гор'ева, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук. З Гродна.
люты
13
субота
325 гадоў таму назад (1685 г.) Лідскі падкаморы Стафан Курч заснаваў у Валеўцы касцёл і кляштар дамініканцаў.
люты
14
нядзеля
470 гадоў таму назад створана пячатка Гродна з выявай аленя св. Губерта.
люты
15
панядзелак
60 гадоў з дня нараджэння Магдалены Вялічкі, беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і фізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выпускніцы Гродзенскага медінстытута. З в. Зарэчная Даліна Шчучынскага р-на.
люты
16
аўторак
60 гадоў з дня нараджэння Валянціна Стэха, беларускага грамадскага і культурнага дзеяча ў Літве. З в. Нізяны Астравецкага р-на.
люты
17
серада
60 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міхалковіча, беларускага педагога, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Залясяны Гродзенскага р-на.
люты
18
чацвер
19 лютага - 85 гадоў з дня нараджэння Івана Саўко, паэта. З вёскі Падкасоўе Навагрудскага р-на. З 1957 года на Лідчыне. Памёр у 1998 г.
люты
19
пятніца
120 гадоў з дня нараджэння Казіміра Сваяка, беларускага паэта, каталіцкага святара. З в. Барані Астравецкага р-на. Памёр у 1926 г.
90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Варанецкага, беларускага гаспадарчага дзеяча, Героя сацыялістычнай працы. З 1946 г. працаваў у Бераставіцкім р-не. Памёр у 1972 г.
90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Жукоўскага, беларускага педагога, краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі. На-стаўнічаў з 1944 г. у Дзятлаўскім, Слонімскім раёнах. Памёр у 1995 г.
люты
20
субота
75 гадоў з дня нараджэння Расціслава Лагонды, беларускага музыканта, музычнага педагога, прафесара. З в. Ляткі Мастоўскага р-на.
70 гадоў з дня адкрыцця Гродзенскага настаўніцкага інстытута.
люты
21
нядзеля
Міжнародны дзень роднай мовы
40 гадоў таму назад Міністр абароннай прмысловасці выдаў загад аб пачатку будаўніцтва ў Лідзе завода "Оптык".
люты
22
панядзелак
50 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Лялікава, беларускага фізіка, педагога, доктара фізіка-матэматычных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Саволеўка Гродзенскага р-на.
люты
23
аўторак
75 гадоў з дня нараджэння Васіля Бажко, беларускага архітэктара. З 1963 г. - у Гродне.
люты
24
серада
295 гадоў таму назад (канец 1715г.) Лідскі лоўчы Калюшэўскі пабудаваў у Няцечы Лідскага павету драўляны касцёл.
люты
25
чацвер
50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грыне-віча, беларускага мастака. Жыве і працуе ў Гродне.
люты
26
пятніца
25 гадоў таму назад пабудавана ў Гродне гасцінца "Гродна".
люты
27
субота
70 гадоў з дня нараджэння Дануты Дабрынінай, беларускага педагога, дацэнта, паэткі. З в. Горна Зэльвенскага р-на.
50 гадоў з дня нараджэння Алы Петрушкевіч, беларускага літаратуразнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Шчонава Карэліцкага р-на.
люты
28
нядзеля
135 гадоў таму назад (1875 г.) пабудавана і асвечана ў імя Святога Георгія царква на Лідскіх праваслаўных могілках на сродкі, ахвяраваныя аднадворцам Антонам Васнеўскім
сакавік
1
панядзелак
120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Савіча, беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. З в. Лапеніца Ваўкавыскага р-на. Памёр у 1957 г.
75 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Самусіка, беларускага вучонага ў галіне вырошч-вання азімых зернавых культур, кандыдата сельскагаспадарчых навук. З в. Конна Зэльвенскага р-на.
сакавік
2
аўторак
60 гадоў з дня выступу Якуба Коласа, народнага пісьменніка Беларусі ў раённым Доме культуры ў Навагрудку.
сакавік
3
серада
120 гадоў з дня нараджэння Вінцука Адважнага, беларускага пісьменніка, каталіцкага святара. З мяст. Гальшаны Ашмянскага р-на.
70 гадоў з дня нараджэння Алены Кушч, беларускага архітэктара. З 1964 г. - у Гродне.
сакавік
4
чацвер
60 гадоў з дня нараджэння Кастуся Качана, беларускага мастака. З в. Лаўрышава Навагрудскага р-на.
60 гадоў з дня нараджэння Наталлі Жураўлёвай, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
сакавік
5
пятніца
115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Кавалені, беларускага археолага. З в. Кашанцы Бераставіцкага р-на. Загінуў у 1937 г.
80 гадоў з дня нараджэння Паўла Сцяцко, беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Грабава Зэльвенскага р-на.
сакавік
6
субота
135 гадоў таму назад (1875 г.) абшарнік Ленскі пабудаваў напаўкустарны шкляны заводзік ва ўрочышчы Магодзіна на левым беразе Нёмана, паклаўшы пачатак шкляной вытворчасці ў Бярозаўскім рэгіёне.
сакавік
7
нядзеля
125 гадоў з дня нараджэння Валяр'яна Бярдзяева, рускага і польскага дырыжора аркестра, прафесара. З Гродна. Памёр у 1956 г.
60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дзешука, беларускага гаспадарчага дзеяча, выпускніка Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З 1972 г. працуе ў Навагрудскім р-не. З мяст. Уселюб Навагрудскага р-на.
сакавік
8
панядзелак
Дзень жанчыны
100 гадоў з дня нараджэння Пятра Конюха, беларускага спевака на эміграцыі. З мяст. Турэц Карэліцкага р-на. Памёр у 1994 г.
сакавік
9
аўторак
415 гадоў з дня прыняцця герба Навагрудка.
сакавік
10
серада
135 гадоў таму назад пабудавана Свята-Васкрасенская царква ў Ашмянах.
сакавік
11
чацвер
80 гадоў з дня нараджэння Здзіслава Куксевіча, польскага філосафа, педагога, доктара гуманітарных навук, прафесара. З Гродна.
сакавік
12
пятніца
60 гадоў з дня нараджэння Пятра Русакевіча, беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З в. Карачоўшчына Смаргонскага р-на.
сакавік
13
субота
70 гадоў назад Ліду наведаў Народны паэт Беларусі Янка Купала. З ім прыехалі Зэлік Аксельрод, Пятро Глебка, Алесь Кучар. У Лідзе да іх далучыліся Валянцін Таўлай, Ніна Тарас, Анатоль Іверс, І.П. Пашкевіч (Граніт). Адбылася сустрэча з жыхарамі Ліды ў клубе Па вул. Чыгуначнай.
сакавік
14
нядзеля
450 гадоў таму назад пабудаваны касцёл св. Тройцы ў в. Сурвілішкі Іўеўскага р-на.
70 гадоў назад у лідскім кінатэатры "Эра" адбылася сустрэча Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы з сялянамі Лідскага раёна.
сакавік
15
панядзелак
80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Русаковіча, беларускага журналіста, гісторыка, кандыдата гістарычных навук. З в. Каўшары Іўеўскага р-на. Памёр у 1987 г.
75 гадоў з дня нараджэння Мечыслава Валуевіча, беларускага спецыяліста ў галіне земляробства, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, выпускніка Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З хут. Міхалінава Астравецкага р-на.
70 гадоў назад у лідскім кінатэатры "Эра" адбыліся сустрэчы Янкі Купалы з інтэлігенцыяй горада і пісьменнікамі Баранавіцкай вобласці.
сакавік
16
аўторак
15 гадоў таму назад (1995 г.) г.п. Бярозаўка Лідскага раёна нададзены статус горада.
сакавік
17
серада
20 гадоў таму назад пачала выходзіць газета "Наша слова", заснаваная Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Выпускаецца ў Лідзе.
сакавік
18
чацвер
75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Булыкі, беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З в. Селішча Навагрудскага р-на.
сакавік
19
пятніца
115 гадоў з дня нараджэння Тамаша Грыба, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, доктара філасофіі. З в. Паляны Смаргонскага р-на. Памёр у 1938 г.
сакавік
20
субота
420 гадоў таму назад мяст. Любча (Навагрудскі р-н) атрымала Магдэбургскае права.
сакавік
21
нядзеля
615 гадоў таму назад заснаваны Фарны касцёл у Навагрудку.
170 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, беларускага паэта, пачынальніка беларускага нацыянальнага адраджэння. Жыў у Доцішках (Воранаўскі р-н) у 1862-1864 гг. і Кушлянах (Смаргонскі р-н) у 1846-1851 і 1898-1900 гг. Памёр у 1900 г.
сакавік
22
панядзелак
100 гадоў з дня нараджэння Яна Мяйштовіча, польскага дыпламата. З в. Вялікая Рагозніца Мастоўскага р-на. Памёр у 1997 г.
40 гадоў з дня адкрыцця музея Ф. Багу-шэвіча ў Жупранскай СШ Ашмянскага р-на.
сакавік
23
аўторак
245 гадоў таму назад (1765 г.) пачалося будаўніцтва Лідскага Крыжаўзвіжанскага касцёла па праекту архітэктара І.К. Глаўбіца.
сакавік
24
серада
100 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта, беларускага і амерыканскага матэматыка, вучо-нага ў галіне астранаўтыкі. Вучыўся ў Карэлічах і Навагрудку ў 1920-1928 гг. Ганаровы грамадзянін Навагрудка.
70 гадоў назад дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Ліды абраны Народны паэт Беларусі Янка Купала.
60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ліса, беларускага вучонага ў галіне экалогіі тэхнічных збудаванняў, кандыдата тэхнічных навук. З в. Вётхава Смаргонскага р-на.
сакавік
25
чацвер
Дзень Волі
105 гадоў з дня нараджэння Браніслава Ржэўскага, беларускага літаратуразнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук. Жыў у Гродне ў 1955-1957 гг., 1961-1980 гг. Памёр у 1980 г.
95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мірончыка, заслужанага ўрача Беларусі, Героя сацыялістычнай працы. У 1946-1984 гг. працаваў у Гродне. Памёр у 1990 г.
75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Рагулі, беларускага літаратуразнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук, прафесара. З в. Сенна Навагрудскага р-на.
сакавік
26
пятніца
90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Кіркевіча, беларускага журналіста, краязнаўца, музеязнаўца. З 1947 г. жыў і працаваў у Гродне. Памёр у 1979 г.
70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Касцюка, беларускага гісторыка, доктара гіcтарычных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З в. Масцішча Навагрудскага р-на.
сакавік
27
субота
70 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Гайдука, беларускага псіхіятра, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З в. Шалькоўшчына Шчучынскага р-на.
сакавік
28
нядзеля
200 гадоў таму назад (канец 1810 г.) пабудавана Крыжаўзвіжанская царква ў Бабрах Лідскага павету.
сакавік
29
панядзелак
75 гадоў з дня нараджэння Івана Кляўзніка, беларускага вучонага ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З в. Васілішкі Шчучынскага р-на.
75 гадоў з дня нараджэння Браніслава Загорскага, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук. З в. Жупраны Ашмянскага р-на.
сакавік
30
аўторак
450 гадоў таму назад пабудавана на пра-васлаўных могілках у в. Котра (Гродзенскі р-н) Свята-Георгіеўская царква.
80 гадоў таму назад у Лідзе створаны акружны выбарчы камітэт Беларускага сялянска-рабочага клуба "Барацьба".
сакавік
31
серада
100 гадоў з дня нараджэння Міхала Пачобута-Адляніцкага, польскага геадэзіста, доктара геадэзіі, прафесара. З в. Пачобуты Бераставіцкага р-на. Памёр у 90-я гг.
красавік
1
чацвер
360 гадоў таму назад (1650 г.) у Лідзе рэканструявана царква Святога Спаса. Кароль Ян Казімір перадаў яе праваслаўным вернікам.
красавік
2
пятніца
125 гадоў з дня нараджэння Сымона Рак-Міхайлоўскага, беларускага палітычнага і культурнага дзеяча. У 1918-1920 гг. выкладаў у Гродне, у 1920-1922 - у Барунах (Ашмянскі р-н). Загінуў у 1938 г.
красавік
3
субота
240 гадоў таму назад пабудаваны касцёл Узвіжання св. Крыжа ў г. Ліда.
красавік
4
нядзеля
УВАСКРАСЕННЕ ХРЫСТОВА. ВЯЛІКДЗЕНЬ
(праваслаўны і каталіцкі)
красавік
5
панядзелак
105 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Гакінаевай, доктара медыцынскіх навук, прафесара. Працавала ў Гродзенскім медінстытуце з 1963 г. Памерла ў 1990 г.
красавік
6
аўторак
445 гадоў таму назад (1565 г.) у Лідзе адкрыта кальвінісцкая школа пры кальвінісцкім зборы
красавік
7
серада
85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Моўчана, беларускага мастака. З в. Купіск Навагрудскага р-на.
красавік
8
чацвер
105 гадоў таму назад пабудаваны ў стылі неаготыкі касцёл у мяст. Трабы (Іўеўскі р-н).
красавік
9
пятніца
150 гадоў з дня нараджэння Вільгельма Краеўскага, аднаго з заснавальнікаў шкляной вытворчасці на Лідчыне. Памёр у 1905 г.
60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Громака, беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З г.п. Мір Карэліцкага р-на.
красавік
10
субота
100 гадоў з дня нараджэння Нічыпара Бяспамятных, беларускага матэматыка, кандыдата педагагічных навук, дацэнта. У 1945-1983 г. працаваў у Гродзенскім педінстытуце (універсітэце)
красавік
11
нядзеля
105 гадоў таму назад (1905 г.) у Лідзе на будаўніцтве чыгункі працаваў беларускі пісьменнік Карусь Каганец.
красавік
12
панядзелак
120 гадоў з дня нараджэння Янкі Нёманскага, беларускага пісьменніка, эканаміста, акадэміка Беларускай акадэміі навук. З в. Шчорсы Навагрудскага р-на. Загінуў у 1937 г.
105 гадоў з дня нараджэння Якава Тайца, рускага пісьменніка. Са Смаргоні. Памёр у 1957 г.
60 гадоў з дня нараджэня Ігара Абухава, беларускага архітэктара. З 1974 г. жыве і працуе ў Гродне.
красавік
13
аўторак
РАДАЎНІЦА
красавік
14
серада
90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Карпюка, беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі. Жыў у Гродне з 1945 г. Памёр у 1992 г.
85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Захарава, беларускага мастака-графіка. З 1964 г. жыве ў Гродне.
красавік
15
чацвер
110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Тамашчыка, беларускага культурнага дзеяча на эміграцыі. З в. Вялікія Азяранкі Ваўкавыскага р-на. Памёр у 1970 г.
70 гадоў з дня нараджэння Алены Таболіч, беларускага мовазнаўца, педагога, паэткі-пера-кладчыцы, кандыдата філалагічных навук, дацэнта. З в. Горна Зэльвенскага р-на.
красавік
16
пятніца
145 гадоў з дня нараджэння (1865 г.) яўрэйскага пісьменніка Шмуэля Лейбы Гардона. Памёр у 1955 г. З Ліды.
красавік
17
субота
70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Зайкі, беларускага вучонага ў галіне радыёэлектронікі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук. З в. Вераскава Навагрудскага р-на.
50 гадоў з дня нараджэння Юрася Мацко, беларускага мастака. З Гродна, тут жыве.
красавік
18
нядзеля
110 гадоў з дня нараджэння Данілы Валковіча, дзяржаўнага дзеяча БССР. З в. Занёманск Мастоўскага р-на. Загінуў у 1937 г.
110 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Рабіна, яўрэйскага пісьменніка. З Гродна. Памёр у 1987 г.
красавік
19
панядзелак
390 гадоў таму назад пабудаваны ў Вялікай Бераставіцы касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
340 гадоў таму назад кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі сваім прывілеем пацвердзіў Лідзе Магдэбургскае права.
красавік
20
аўторак
110 гадоў з дня нараджэння Адольфа Клімовіча, беларускага грамадскага і культурнага дзеяча. З в. Клюшчаны Астравецкага р-на. Памёр у 1970 г.
красавік
21
серада
90 гадоў з дня нараджэння Пятра Урублеўскага, польскага мастака. З в. Нача Воранаўскага р-на.
красавік
22
чацвер
115 гадоў з дня нараджэння (1895 г.) доктара псіхалогіі, яўрэйскага пісьменніка Голдберга Бен Цыёна. Памёр у 1972 г. У 1905-06 гг. вучыўся ў Лідскім ешыбоце.
красавік
23
пятніца
385 гадоў таму назад адкрыта калегія езуітаў у Гродне.
красавік
24
субота
235 гадоў з дня нараджэння Якуба Фалькоўскага, рэктара Шчучынскай піярскай школы, аўтара сістэмы навучання глуханямых дзяцей. Памёр у 1848 г.
130 гадоў таму назад у архіве Храптовічаў у Шчорсах (Навагрудскі р-н) налічвалася 20 тысяч кніг.
красавік
25
нядзеля
70 гадоў з дня нараджэння Івана Кеца, беларускага паэта. З в. Муляры Дзятлаўскага р-на. Жыве ў Малдове.
красавік
26
панядзелак
390 гадоў таму назад пабудаваны кляштар бернардынак у Гродне.
красавік
27
аўторак
65 гадоў таму назад у красавіку 1945 года першую прадукцыю выпусціў Лідскі камбінат харчовых канцэнтратаў.
красавік
28
серада
60 гадоў з дня нараджэння Тамары Камаровай, беларускага псіхолага, педагога, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта. З 1968 г. у Гродзенскім педінстытуце (універсітэце).
красавік
29
чацвер
265 гадоў таму назад пабудавана царква св. Пятра і Паўла ў в. Вялікія Жухавічы (Карэліцкі р-н).
красавік
30
пятніца
80 гадоў з дня нараджэння Марэка Сквар-ніцкага, польскага пісьменніка. З Гродна.
май
1
субота
140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Турчыновіча, беларускага гісторыка, краязнаўца, педагога. З сядзібы Ізабелін (Навагрудскі р-н). Памёр пасля 1917 г.
70 гадоў з дня нараджэння Аліны Халянковай, беларускага літаратуразнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук. З в. Дубчаны Лідскага р-на. Памерла ў 1979 г.
май
2
нядзеля
75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляхновіча, беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З в. Варонічы Слонімскага р-на.
май
3
панядзелак
185 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Гарэцкага, акадэміка Расійскай Акадэміі Мастацтваў. Сын уладальніка Біскупцаў Лідскага павету Антонія Гарэцкага. Памёр у 1868 г.
май
4
аўторак
235 гадоў таму назад створаны Батанічны сад (цяпер парк імя Ж. Жылібера) у Гродне.
май
5
серада
100 гадоў з дня нараджэння Апанаса Цыхуна, беларускага педагога, краязнаўца, літаратара, заслужанага настаўніка Беларусі. З в. Кунцаўшчына Гродзенскага р-на. Працаваў у Гродзенскім р-не, у Гродне. Памёр у 2005 г.
80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Жарс-кага, беларускага гісторыка, педагога, кандыдата гістарычных навук, прафесара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Поплава Навагрудскага р-на. Памёр у 2005 г.
80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Кар-повіча, беларускага педагога, краязнаўца. З в. Антонаўка Навагрудскага р-на.
май
6
чацвер
45 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў Максім Багдановіч у Гродне.
май
7
пятніца
60 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дуніча, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча Беларусі. З в. Дунічы Іўеўскага р-на.
май
8
субота
75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Жамойціна, беларускага спецыяліста ў галіне земляробства, Героя сацыялістычнай працы. З в. Самаравічы Зэльвенскага р-на.
май
9
нядзеля
65 гадоў з дня перамогі СССР у вайне з гітлераўскай Германіяй
75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Бурдуна, беларускага матэматыка, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта. З в. Збляны Лідскага р-на.
май
10
панядзелак
60 гадоў з дня нараджэння Тамары Бліз-нюк, беларускага мовазнаўца, педагога, дацэнта. З мяст. Гальшаны Ашмянскага р-на.
май
11
аўторак
125 гадоў з дня нараджэння Іцхока Кац-нельсона, яўрэйскага пісьменніка. З Карэлічаў. Загінуў у 1944 г.
55 гадоў з дня нараджэння Віктара Праўдзіна, беларускага пісьменніка. З Ліды.
май
12
серада
10 гадоў таму назад (май 2000 г.) каля Воранаўскай царквы перазахаваны парэшткі генерала ад інфантэрыі, міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Кіпрыяна Кандратовіча. З-пад Ліды.
май
13
чацвер
135 гадоў з дня нараджэння Станіслава Жукоўскага, беларускага мастака, акадэміка жывапісу. З маёнтка Ендрыхоўцы (Ваўкавыскі р-н). Памёр у 1944 г.
май
14
пятніца
625 гадоў таму назад жыхары Ашмянаў вытрымалі аблогу крыжакаў і адстаялі свой горад.
165 гадоў таму наза ліквідаваны піярскі кляштар у Лідзе.
май
15
субота
75 гадоў з дня нараджэння Баляслава Сяўко, беларускага артыста тэатра, заслужанага артыста Беларусі. З в. Межырэчы Зэльвенскага р-на. Памёр у 2002 г.
60 гадоў з дня нараджэння Людмілы Чумак, беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара. З в. Крамяніца Зэльвенскага р-на.
май
16
нядзеля
60 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Батуры, беларускага вучонага ў галіне інфармацыйных тэхналогій і вылічальнай тэхнікі, доктара тэхнічных навук, прафесара. З в. Клюкавічы Навагрудскага р-на.
май
17
панядзелак
100 гадоў таму назад (1910 г.) у перакладзе на беларускую мову Напалеона Чарноцкага выйшлі з друку "Сватаўство" А. Чэхава і "Пашыліся ў дурні" М. Крапіўніцкай.
май
18
аўторак
50 гадоў з дня нараджэння Пятра Янушкевіча, беларускага мастака. З в. Клінчаны Гродзенскага р-на. Жыве і працуе ў Гродне.
май
19
серада
150 гадоў таму назад пабудавана царква ў в. Гарбачы (Бераставіцкі р-н)
май
20
чацвер
75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзько, беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара. З в. Глоўсевічы Слонімскага р-на. Памёр у 1999 г.
май
21
пятніца
420 гадоў таму назад у Смаргоні адкрыты школа і папяровая фабрыка.
май
22
субота
540 гадоў таму назад з'явіўся цудатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай (Слонімскі р-н).
май
23
нядзеля
110 гадоў з дня нараджэння (1900 г.) Іосіфа Далінскага, прафесара МВГИК. Памёр у 2000 г. З Ліды.
май
24
панядзелак
90 гадоў з дня нараджэння Сямёна Аляксандрава, беларускага артыста тэатра, заслужа-нага артыста Беларусі. Працаваў у Гродзенскім драмтэатры з 1959 г. Памёр у 1980 г.
80 гадоў з дня нараджэння Галіны Русак, беларускай мастачкі на эміграцыі, мастацкага педагога, прафесара. З Навагрудка. Памерла ў 2000 г.
май
25
аўторак
105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Хмары, беларускага пісьменніка, грамадска-культурнага дзеяча на эміграцыі. З мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-на. Памёр у 1992 г.
100 гадоў з дня нараджэння Пятра Каса, амерыканскага вучонага-хіміка. З Гродна. Памёр у 80-я гг.
70 гадоў з дня нараджэння Станіслава Балтрукевіча, беларускага вучонага ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. З в. Правыя Масты Мастоўскага р-на.
май
26
серада
95 гадоў таму назад эвакуяваны са Шчорсаў (Навагрудскі р-н) у Кіеў бібліятэка і архіў Храптовічаў.
май
27
чацвер
110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі, беларускага паэта. Скончыў гарадскую вучэльню ў Міры Карэліцкага р-на. Памёр у 1933 г.
май
28
пятніца
70 гадоў з дня нараджэння Вальчука Эдуада Антонавіча, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З. Ліды.
май
29
субота
100 гадоў таму назад пабудаваны касцёл св. Казіміра ў в. Ліпнішкі (Іўеўскі р-н).
май
30
нядзеля
400 гадоў таму назад кароль і вялікі князь Жыгімонт ІІІ Ваза сваім прывілеем надаў Ліпнішкам Магдэбургскае права.
285 гадоў таму назад устаноўлены гадзін-нік на вежы езуіцкага касцёла ў Гродне.
май
31
панядзелак
280 гадоў з дня нараджэння Міхала Казі-міра Агінскага, арганізатара і уладальніка прыдворнага тэатра ў Слоніме. Памёр у 1800 г.
чэрвень
1
аўторак
60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Кругліка, генерал-палкоўніка Расійскага войска. З в. Пархімаўцы Бераставіцкага р-на.
чэрвень
2
серада
145 гадоў таму назад пабудавана Свята-Пакроўская царква ў мяст. Дварэц (Дзятлаўскі р-н)
чэрвень
3
чацвер
150 гадоў з дня нараджэння Эвеліны Уланоўскай, беларускай рэвалюцыянеркі-народніцы. З Навагрудка. Памерла ў 1915 г.
145 гадоў з дня нараджэння Марыі Снітко (у замустве Навіцкай), заснавальніцы Лідскай жаночай навучальні, ператворанай у Лідскую жаночую гімназію імя М. Навіцкай.
чэрвень
4
пятніца
80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сакалоўскага, беларускага літаратуразнаўца, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук, выпускніка Гродзенскага педінстытута. З в. Мяльканавічы Слонімскага р-на.
чэрвень
5
субота
140 гадоў з дня нараджэння Зыгмунта Лазінскага, беларускага і польскага грамадска-культурнага дзеяча. З в. Барацін Карэліцкага р-на. Памёр у 1932 г.
60 гадоў з дня нараджэння Людмілы Серады, беларускага мовазнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта. З Гродна.
чэрвень
6
нядзеля
55 гадоў таму назад (1955 г.) у Лідзе адчыніўся кінатэатр "Кастрычнік".
чэрвень
7
панядзелак
185 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Паўловіча, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, мастака. Вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Настаўнічаў у Навагрудку. Памёр у 1909 г.
130 гадоў з з дня нараджэння Вацлава Іваноўскага, беларускага палітычнага і культурнага дзеяча, вучонага ў галіне вытворчасці харчовых прадуктаў, доктара тэхналагічных навук, прафесара. З маёнтка Лябёдка Шчучынскага р-на. Загінуў у 1943 г.
чэрвень
8
аўторак
145 гадоў з дня нараджэння Мацея Сулькевіча, дзеяча татарскага нацыянальнага руху, генерал-лейтэнанта (1915 г.) З в. Кямейшы Воранаўскага р-на. Загінуў у 1920 г.
115 гадоў з дня нараджэння Ігната Дварчаніна, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, паэта, педагога, доктара філасофіі. З в.Погіры Дзятлаўскага р-на. Загінуў у 1937 г.
100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага, рускага паэта. У 1944 г. быў у Гродне, Лідзе, Смаргоні. Памёр у 1974 г.
чэрвень
9
серада
20 гадоў з дня адкрыцця літаратурна-мемарыяльнага музея Францішка Багушэвіча ў Кушлянах (Смаргонскі р-н).
Чэрвень
10
чацвер
85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Жукоўскага, беларускага педагога, заслужанага настаўніка Беларусі. З в. Дубаўцы Ваўкавыскага р-на. З 1953 г. працаваў у Гродзенскім р-не, у Гродне.
чэрвень
11
пятніца
280 гадоў таму назад (1730 г.) адкрыты Піярскі калегіюм у Воранаве.
чэрвень
13
нядзеля
70 гадоў з дня нараджэння Галіны Турчынскай, беларускага педагога, заслужанай работніцы народнай адукацыі Беларусі. Скончыла Гродзенскі педінстытут. Настаўнічала ў Карэліцкім, Воранаўскім раёнах.
чэрвень
14
панядзелак
110 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага, беларускага спевака. З в. Несцяровічы Свіслацкага р-на. Памёр у 1981 г.
75 гадоў з дня нараджэння Івана Леткі, беларускага паэта. З в. Масаляны Бераставіцкага р-на. Памёр у 1999 г.
чэрвень
15
аўторак
170 гадоў таму назад (1840 г.) пачалося будаўніцтва касцёла Спаслання Святога Духа ў Ваверцы Лідскага павету.
чэрвень
16
серада
80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Шэйба-ка, беларускага вучонага ў галіне педыятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З в. Капашчава Навагрудскага р-на. Памёр у 2007 г.
20 гадоў з дня адкрыцця І з'езда палякаў Беларусі (Гродна), на якім быў утвораны Саюз палякаў на Беларусі.
чэрвень
17
чацвер
215 гадоў таму пабудавана Свята-Казанская царква ў мяст. Нягневічы (Навагрудскі р-н).
чэрвень
18
пятніца
80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Петра-шэвіча, беларускага музычнага педагога, кампазітара. З в. Падбараны Мастоўскага р-на. З 1956 г. жыве ў Гродне.
60 гадоў з дня нараджэння Валянціна Акудовіча, беларускага пісьменніка, філосафа. Са Свіслачы.
чэрвень
19
субота
760 гадоў (1250 г.) Любчанскай каталіцкай місіі.
чэрвень
20
нядзеля
245 гадоў таму назад заснавана прыдворная капэла А.Тызенгаўза ў Гродне.
чэрвень
21
панядзелак
100 гадоў таму назад Лідская жаночая навучальня ператворана ў Лідскую жаночую гімназію імя М.К. Навіцкай.
70 гадоў таму назад быў адкрыты Дом народнай творчасці ў Гродне.
чэрвень
22
аўторак
45 гадоў таму назад у чэрвені 1965 года ўведзена ў эксплуатацыю 1-я чарга Лідскага лакафарбавага завода.
чэрвень
23
серада
150 гадоў таму назад была пабудавана Свята-Мікалаеўская царква ў в. Нарашы (Шчучынскі р-н).
чэрвень
24
чацвер
80 гадоў з дня нараджэння Хітруна Леаніда Іванавіча, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча СССР (міністр СССР, член ЦК КПСС, Народны дэпутат СССР). З в. Навіцкія-2, Лідскага раёна.
чэрвень
25
пятніца
130 гадоў з дня нараджэння Аляксея Барысевіча, беларускага вынаходніка, Героя сацыялістычнай працы. З в. Саленікі Карэліцкага р-на. Памёр у 1953 г.
85 гадоў з дня нараджэння Янкі Сурвілы, беларускага культурнага дзеяча на эміграцыі. З в. Бельчыцы Смаргонскага р-на. Памёр у 1997 г.
80 гадоў з дня нараджэння Фёдара Багда-новіча, беларускага дзеяча аховы здароўя, заслужанага ўрача Беларусі. З в. Збочна Слонімскага р-на.
чэрвень
26
субота
355 гадоў таму назад Гродна было захоплена войскамі Маскоўскай дзяржавы.
чэрвень
27
нядзеля
85 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Арабей, беларускай пісьменніцы. У 1942-1944 гг. жыла ў Шчучыне.
чэрвень
28
панядзелак
195 гадоў таму назад пабудавана царква св. Параскевы Пятніцы ў в. Свенціца (Свіслацкі р-н).
чэрвень
29
аўторак
85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Астроўскага, беларускага біяхіміка, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Акадэміі навук Беларусі. Жыў і працаваў у Гродне з 1959 г. Памёр у 1991 г.
чэрвень
30
серада
70 гадоў з дня нараджэння Андрэя Каляды, беларускага тэатральнага педагога, кандыдата педагагічных навук, прафесара. З в. Панямонь Навагрудскага р-на.
ліпень
1
чацвер
245 гадоў таму назад пачаў дзейнічаць Слонімскі прыдворны тэатр.
ліпень
2
пятніца
80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўло-віча, доктара медыцынскіх навук, прафесара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
ліпень
3
субота
100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Грыцука, беларускага культурнага дзеяча на эміграцыі. У 30-я гады быў на вайсковай службе ў Лідзе. Памёр у 1976 г.
60 гадоў з дня нараджэння Пятра Багуслаўчыка, беларускага вучонага ў галіне энерге-тычнага будаўніцтва, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта. З в. Юравічы Дзятлаўскага р-на.
ліпень
4
нядзеля
185 гадоў таму назад урачыста асвечаны касцёл святога Юзафа Каласантага ў Лідзе.
ліпень
5
панядзелак
50 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жабінскага, беларускага біяхіміка, доктара хімічных навук. З в. Шутавічы Смаргонскага р-на.
ліпень
6
аўторак
100 гадоў таму назад беларускі пісьменнік Ядвігін Ш. падарожнічаў па Гродзеншчыне.
ліпень
7
серада
680 гадоў (1330 г.) Наваградскай каталіцкай місіі.
ліпень
8
чацвер
75 гадоў з дня нараджэння Станіславы Звалінскай, беларускага хормайстра, заслужанага работніка культуры Беларусі. З в. Ласосна Гродзенскага р-на.
ліпень
9
пятніца
80 гадоў з дня нараджэння Чэслава Сенюха, польскага пісьменніка-перакладчыка. З мяст Любча Навагрудскага р-на.
ліпень
10
субота
75 гадоў таму назад асвечана Цвермская капліца (Лідскі павет).
ліпень
11
нядзеля
85 гадоў з дня нараджэння Андрэя Богуша, беларускага фізіка-тэарэтыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З Карэлічаў.
ліпень
12
панядзелак
105 гадоў з дня нараджэння Пятра Сеўрука, беларускага пісьменніка. З мяст. Скідзель Гродзенскага р-на. Памёр у 1929 г.
ліпень
13
аўторак
595 гадоў (ліпень 1415 г.) першай згадцы пра Мыто (Лідскі р-н).
ліпень
14
серада
70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Грыня, беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. З в. Змяёва Гродзенскага р-на. Памёр у 2005 г.
ліпень
15
чацвер
600 гадоў з дня перамогі над Тэўтонскім ордэнам войскаў ВКЛ і Польшчы, у складзе якіх былі харугвы з Гродзеншчыны (наваградская, гарадзенская, ваўкавыская, лідская і інш.). Бітва вядома як Грунвальдская.
60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Праабражэнскага, беларускага архітэктара. З Гродна, тут жыве і працуе.
ліпень
16
пятніца
110 гадоў таму назад (1900 г.) абсталявана царква Святой Троіцы ў лідскім Паўночным гарадку.
ліпень
17
субота
180 гадоў таму назад пабудавана Свята-Пакроўская царква ў в. Першамайская (Шчучынскі р-н).
ліпень
18
нядзеля
230 гадоў таму назад пачалася музычна-тэатральная кар'ера спявачкі Слонімскага пры-дворнага тэатра Петранелі Драздоўскай. Памерла ў 1812 г.
ліпень
19
панядзелак
95 гадоў з дня нараджэння Антона Шукялойця, беларускага культурнага дзеяча на эміграцыі. З в. Якелеўшчына Ашмянскага р-на.
ліпень
20
аўторак
65 гадоў таму назад адбыўся першы выпуск Лідскай педнавучальні.
60 гадоў з дня адкрыцця Гродзенскага аграрнага універсітэта.
ліпень
21
серада
150 гадоў з дня нараджэння Антона Камен-скага, беларускага мастака, які жыў у 2-й пал. ХІХ ст. у маёнтку Ярылаўка (Ваўкавыскі р-н). Памёр у 1933 г.
80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Брыкаса, беларускага вучонага ў галіне хірургіі, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта Гродзенскага медуніверсітэта. З в. Дарашэвічы Гродзен-скага р-на.
ліпень
22
чацвер
15 гадоў таму назад (1995 г.) пабудавана праваслаўная царква ў г. Бярозаўцы Лідскага р-на.
ліпень
23
пятніца
85 гадоў таму назад пачаў выходзіць у Гродне тыднёвік "Wiadomości teatralne".
ліпень
24
субота
190 гадоў з дня нараджэння Люцыяна Крашэўскага, польскага і беларускага мастака, фатографа. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Памёр у 1892 г.
ліпень
25
нядзеля
80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Кар-пянкова, беларускага педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, выпускніка Гродзенскага педінстытута. Настаўнічаў у Забалацці (Воранаўскі р-н) у 1958-1991 гг.
ліпень
26
панядзелак
105 гадоў таму назад (1905 г.) адчынена паштовае аддзяленне ў Радуні Воранаўскага р-на.
ліпень
27
аўторак
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Абуховіча, беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, выпускніка Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З в. Струпіна Гродзенскага р-на.
15 гадоў таму назад паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы Лідскага раёна ўстаноўлены два крыжы ў памяць паўстанцаў 1863 года, утвораны мемарыял "Крыжы".
ліпень
28
серада
355 гадоў таму назад пад Ашмянамі адбілася бітва паміж беларуска-польскімі і расейскімі войскамі.
75 гадоў з дня нараджэння Тацяны Арло-вай, беларускага мастацкага педагога, кандыдата мастацтвазнаўства. У 50-я гг. працавала журналісткай у Мастах.
ліпень
29
чацвер
65 гадоў з дня нараджэння Пятра Лабана, дырэктара Лідскіх электрасетак, камандзіра аддзела беларускіх энергетыкаў па ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Спітаку (Арменія). З Ліды.
60 гадоў з дня нараджэння Тамары Бліновай, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
ліпень
30
пятніца
15 гадоў таму назад (1995 г.) пачалося будаўніцтва касцёла Божай Літасці ў мікрараёне Маладзёжны г. Ліды.
ліпень
31
субота
470 гадоў таму назад каралева Бона пацвердзіла Магдэбургскае права для Гродна.
жнівень
1
нядзеля
80 гадоў з дня нарджэння Мікалая Кур'ян-кі, беларускага педагога, псіхолага, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта. З мяст. Турэц Карэліцкага р-на.
жнівень
2
панядзелак
160 гадоў таму назад (1850 г.) пабудавана капліца ў фальварку Мядзёўшчына Лідскага павету.
жнівень
3
аўторак
50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Логіша, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта. З в. Мінакі Карэліцкага р-на.
жнівень
4
серада
395 гадоў там назад адкрыта школа ў Вялікай Бераставіцы.
жнівень
5
чацвер
95 гадоў з дня нараджэння Пятра Бажко, беларускага мастацкага педагога. З в. Парэчча Гродзенскага р-на. Працаваў у Навагрудку, Гродне. Памёр у 1996 г.
65 гадоў назад Лідскай гарадской бібліятэцы прысвоена імя Янкі Купалы.
жнівень
6
пятніца
295 гадоў з дня нараджэння Мацея Догеля, беларускага гісторыка, правазнаўца, педагога. З в. Гембулы былога Лідскага павета. Памёр у 1760 г.
жнівень
7
субота
130 гадоў з дня нараджэння Гальяша Леўчыка, беларускага паэта. Са Слоніма. Памёр у 1944 г.
жнівень
8
нядзеля
135 гадоў таму назад (1875 г.) утворана Віленская паштовая акруга, у якую ўвайшлі землі Гродзеншчыны і Лідчыны.
жнівень
9
панядзелак
120 гадоў з дня нараджэння Максіма Бурсевіча, дзеяча заходнебеларускага вызваленчага руху. З в. Чамяры Слонімскага р-на. Загінуў у 1937 г.
100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш, беларускай паэткі. З маёнтка Жлобаўцы Ваўкавыскага р-на. З 1956 г. жыла ў Зэльве. Памерла ў 1983 г.
жнівень
10
аўторак
60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вераб'я, беларускага літаратуразнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта. З в. Вайнілавічы Мастоўскага р-на.
50 гадоў з дня нараджэння Васіля Бурдзя, беларускага біяхіміка, доктара хімічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
жнівень
11
серада
75 гадоў з дня нараджэння Георгія Шышко, беларускага правазнаўца, педагога, кандыдата юрыдычных навук, прафесара. З Мастоў.
жнівень
12
чацвер
85 гадоў з дня нараджэння Тамары Міроненкі, беларускага педагога, заслужанай настаўніцы Беларусі. У 1946-1980 гг. працавала ў Бераставіцкім і Воранаўскім раёнах.
жнівень
13
пятніца
75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Забаўскага, беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, кандыдата тэхнічных навук, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі. З мяст. Турэц Карэліцкага р-на.
жнівень
14
субота
120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сака, беларускага культурнага дзеяча. З в. Сёгда Карэліцкага р-на. Загінуў у 1937 г.
жнівень
15
нядзеля
230 гадоў з дня нараджэння Ігната Анацэвіча, беларускага гісторыка, прафесара. З в. Малая Бераставіца Бераставіцкага р-на. Памёр у 1845 г.
70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ярашэвіча, беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, доктара тэхнічных навук, прафесара. З в. Жукевічы Гродзенскага р-на.
жнівень
16
панядзелак
70 гадоў з дня нараджэння Тацяны Арды, беларускага спецыяліста ў галіне жывёлаводства, Героя сацыялістычнай працы. З в. Горная Рута Карэліцкага р-на.
жнівень
17
аўторак
85 гадоў з дня нараджэння Васіля Нікіце-віча, беларускага і рускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара. Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 1979-1994 гг. Памёр у 1994 г.
85 гадоў з дня нараджэння Ліліі Троха-левай, беларускай самадзейнай мастачкі. З 1953 г. жыла і працавала ў Смаргоні. Памерла ў 1996 г.
жнівень
18
серада
15 гадоў таму назад (1995 г.) адноўлена Бахмацкая капліца (Лідскі р-н).
жнівень
19
чацвер
70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Юрчыка, беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. З в. Рутка - 1 Навагрудскага р-на.
жнівень
20
пятніца
370 гадоў таму назад кароль і вялікі князь Уладзіслаў ІV Ваза падпісаў прывілей, які пацвердзіў Лідзе Магдэбургскае права.
85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Мака-рэвіча, заслужанага ўрача Беларусі. Працаваў у Радуні, Лідзе, Гродне. Памёр у 1995 г.
жнівень
21
субота
60 гадоў з дня нараджэння Тацяны Сялевіч, беларускага біёлага, педагога, кандыдата біялагічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
жнівень
22
нядзеля
10 гадоў таму назад (2000 г.) у Лідзе пачалося будаўніцтва трэцяга возера з каскада чатырох азёраў на русле рэчкі Лідзейкі.
жнівень
23
панядзелак
90 гадоў з дня нараджэння Валянціны Борыс, заслужанага работніка гандлю і грамадскага харчавання Беларусі. З в. Карналінка Смаргонскага р-на.
жнівень
24
аўторак
70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Салятыцкага, беларускага скульптара. Жыве ў Гродне.
жнівень
25
серада
105 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лазарава, беларускага опернага спевака, заслужанага артыста Беларусі. Са Смаргоні. Памёр у 1980 г.
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана, беларускага паэта, байкапісца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1946-1948 гг. жыў і працаваў у Лідзе. Памёр у 1971 г.
жнівень
26
чацвер
90 гадоў з дня выхаду 1-га нумара лідскай газеты «Строительный рабочий на фронте» (1920).
жнівень
27
пятніца
125 гадоў таму назад (1885 г.) адкрыта паштовая станцыя Сялец (Лідскі р-н).
жнівень
28
субота
360 гадоў таму назад пачаў дзейнічаць школьны тэатр у Гродне.
95 гадоў з дня нараджэння Часлава Найдзюка, дзеяча вызваленчага руху Заходняй Беларусі. З в. Байдаты Ваўкавыскага р-на. Памёр у 1995 г.
жнівень
29
нядзеля
465 гадоў таму назад напісана Евангелле для царквы ў Шчорсах (Навагрудскі р-н).
жнівень
30
панядзелак
145 гадоў таму назад адкрыта школа ў в. Міжэвічы (Слонімскі р-н).
жнівень
31
аўторак
120 гадоў таму назад (1890 г.) Лідская паштова-тэлеграфная кантора атрымала 5 клас.
верасень
1
серада
145 гадоў з дня нараджэння Восіпа Каліноўскага, удзельніка паўстання супраць Расіі ў 1863 г., звязанага сваёй дзейнасцю з Гродзеншчынай. Памёр у 1907 г.
65 гадоў таму назад у Лідзе адкрылася школа Фабрычна-заводскага навучання (ФЗН).
верасень
2
чацвер
60 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Дзвілянскага, беларускага і яўрэйскага музычнага педагога, кампазітара, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта. З Ліды.
верасень
3
пятніца
85 гадоў з дня нараджэння Сяргея Землянінава, беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі. Працаваў на Гродзеншчыне ў 1959-1992 гг.
верасень
4
субота
85 гадоў з дня нараджэння Паўла Куца, беларускага вучонага ў галіне цеплатэхнікі, доктара тэхнічных навук, прафесара. З в. Парэчча Гродзенскага р-на.
60 гадоў з дня нараджэння Віктара Новікава, беларускага вучонага ў галіне радыётэхнікі, кандыдата тэхнічных навук. З Дзятлава.
30 гадоў таму назад г. Ліда ўзнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
верасень
5
нядзеля
150 гадоў з дня нараджэння Кандрата Лейкі, беларускага пісьменніка, педагога. З в. Збочна Слонімскага р-на. Памёр у 1921 г.
50 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Крота, беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара. З мяст. Гальшаны Ашмянскага р-на.
верасень
6
панядзелак
80 гадоў з дня выхаду 1-га нумара польскай "незалежна-дэмакратычнай" газеты "Postęp" (Гродна).
15 гадоў таму назад асвечана Гудская капліца ў Лідскім р-не.
верасень
7
аўторак
70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Піульскага, беларускага палітолага, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
верасень
8
серада
70 гадоў з дня нараджэння Кацярыны Кірэенкі, беларускага географа, эканаміста, кандыдата эканамічных навук, дацэнта. З мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-на.
верасень
9
чацвер
200 гадоў з дня нараджэння Плакіда Янкоўскага, беларускага і польскага пісьменніка. Жыў у Жыровічах (Слонімскі р-н) у 1832-1845, 1859-1872 гг. Памёр у 1872 г.
50 гадоў з дня нараджэня Валерыя Дарашкевіча, беларускага глебазнаўца, кандыдата сельскагаспадарчых навук. З Шчучына.
50 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Вашкевіча, беларускага правазнаўца, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта. З мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-на.
верасень
10
пятніца
75 гадоў з дня нараджэння Клаўдзіі Трафімюк, заслужанай настаўніцы Беларусі. У 1958-1985 гг. працавала ў Ашмянскім і Воранаўскім раёнах.
70 гадоў з дня нараджэння Івана Меляшкевіча, беларускага вучонага ў галіне паталагічнай фізіялогіі, кандыдата медыцынскіх навук. З в. Ізабелін Ваўкавыскага р-на. Памёр у 2000 г.
60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Бойкі, беларускага матэматыка, педагога, кандыдата фізічна-матэматычных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
верасень
11
субота
220 гадоў з дня нараджэння Венцаслава Пелікана, беларускага і рускага грамадскага дзеяча, вучонага, педагога, доктара медыцынскіх навук, прафесара. Са Слоніма. Памёр у 1873 г.
155 гадоў з дня нараджэння Еўдакіма Раманава, беларускага этнографа, археолага. Быў на педагагічнай працы ў Лідзе (1883-1884), Гродне (1894-1895). Памёр у 1922 г.
верасень
12
нядзеля
115 гадоў таму назад (у верасні 1895 г.) адкрыты школы пісьменства ў Ольгаўцах, Пескаўцах, Шпільках Лідскага павету.
верасень
13
панядзелак
135 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, педагога. Працаваў інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета ў 1913-1918 гг. Памёр у 1940 г.
60 гадоў з дня нараджэння Таццяны Новікавай, беларускага і рускага вучонага ў галіне кардыялогіі, кандыдата медыцынскіх навук. З в. Бердаўка Лідскага р-на.
верасень
14
аўторак
75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Вырко, беларускага вучонага ў галіне дарожнага будаўніцтва, доктара тэхнічных навук, прафесара. З в. Краснае Карэліцкага р-на.
верасень
15
серада
180 гадоў з дня адкрыцця ў Гродне пуб-лічнай бібліятэкі.
80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Богуша, беларускага журналіста, гісторыка, кандыдата гістарычных навук, заслужанага работніка культуры Беларусі. З в. Вялікая Мядзведка Карэліцкага р-на.
60 гадоў з дня нараджэння Людмілы Асінскай, беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук. З Ваўкавыска.
верасень
16
чацвер
60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Турко, беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча. З в. Кольчыцы Карэліцкага р-на.
верасень
17
пятніца
90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Крамко, беларускага журналіста, пісьменніка. З в. Беражна Карэліцкага р-на. Памёр у 1999 г.
60 гадоў з дня нараджэння Святланы Ганчаровай-Грабоўскай, беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара. З в. Асаўляны Мастоўскага р-на.
60 гадоў з дня нараджэння Івана Карэнды, беларускага пісьменніка. З в. Крывічы Іўеўскага р-на.
верасень
18
субота
420 гадоў таму назад 17 верасня 1590 г. прывілем караля і вялікага князя Жыгімонта ІІІ Вазы г. Лідзе было нададзена Магдэбургскаее права і гарадская пячатка з ільвом і двума пера-крыжаванымі ключамі (сучасны герб г. Ліды).
5 гадоў назад (17-18 верасня) у Лідзе прайшоў першы МІжнародны рыцарскі турнір "Замак Гедзіміна".
верасень
19
нядзеля
80 гадоў з дня нараджэння Івана Мазнічкі, беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі. З 1959 г. - у Гродне.
верасень
20
панядзелак
250 гадоў таму назад нарадзіўся Андрэй Матусевіч, доктар медыцыны, прафесар Віленскага універсітэта. Скончыў Гродзенскую медыцынскую акадэмію. Памёр у 1816 г.
95 гадоў таму назад Ліда акупавана кайзераўскімі войскамі.
верасень
21
аўторак
95 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Папова, беларускага тэатральнага рэжысёра, народнага артыста Беларусі. Працаваў галоўным рэжысёрам Гродзенскага драмтэатра ў 1955-1963 гг. Памёр у 1984 г.
верасень
22
серада
190 гадоў таму назад створана Гродзенская губернская друкарня.
верасень
23
чацвер
105 гадоў таму назад (у верасні 1905 г.) ў в. Цвербуты адчынена царкоўна-прыходская школа.
верасень
24
пятніца
195 гадоў з дня нараджэння Габрыелі Пузыні, польскай пісьменніцы. Жыла ў маёнтках Дабраўляны і Нястанішкі (Смаргонскі р-н). Памерла ў 1869 г.
100 гадоў з дня заснавання жаночай гімназіі ў Слоніме.
верасень
25
субота
100 гадоў таму назад упершыню на беларускай сцэне (у Вільні) паказана інсцэніроўка апавядання Э. Ажэшкі "У зімовы вечар".
верасень
26
нядзеля
120 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Мацюкевіча, беларускага мовазнаўца. Працаваў у Беларускай акадэміі навук. З в. Гернікі Дзятлаўскага р-на. Загінуў у 1938 г.
верасень
27
панядзелак
70 гадоў з дня нараджэння Міколы Бусько, беларускага паэта. З в. Пагарэлка Карэліцкага р-на.
верасень
28
аўторак
185 гадоў таму назад пабудаваны Троіцкі касцёл у мяст. Індура (Гродзенскі р-н).
верасень
29
серада
110 гадоў таму назад створана Гродзенская праваслаўная епархія.
верасень
30
чацвер
105 гадоў таму назад (у верасні 1905 г.) уладальнік Геранёнаў Лідскага павету Гіпаліт Корвін-Мілеўскі аднавіў у Вільні выданне часопіса "Kurjer Wilenski".
кастрычнік
1
пятніца
70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мялешкі, беларускага спецыяліста ў галіне кан-струявання трактараў, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі. З в. Глоўсевічы Слонімскага р-на.
50 гадоў з дня нараджэння Галіны Самойлы, беларускай паэткі. З в. Бандары Гродзенскага р-на. Жыве ў Гродне.
кастрычнік
2
субота
90 гадоў з дня вызаду 1-га нумара гродзенскай газеты "Беларускае слова". Закрыта польскімі ўладамі ў 1921 г.
кастрычнік
3
нядзеля
50 гадоў з дня нараджэння Яўгена Адзіночанкі, беларускага мастака. Жыве ў Гродне.
кастрычнік
4
панядзелак
70 гадоў з дня нараджэння Людмілы Кур'ян, беларускага педагога, заслужанай настаўніцы Беларусі. З 1958 г. - на педагагічнай працы ў Гродне.
кастрычнік
5
аўторак
75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Собалева, беларускага архітэктара. З 1960 г. жыве і працуе ў Гродне.
кастрычнік
6
серада
120 гадоў з дня нараджэння Льва Найдуса, яўрэйскага паэта. З Гродна. Памёр у 1918 г.
кастрычнік
7
чацвер
245 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, беларускага і польскага музыканта, кампазітара. Жыў у маёнтку Залессе (Смаргонскі р-н) у 1802-1822 ггг. Памёр у 1833 г.
кастрычнік
8
пятніца
145 гадоў таму назад (восень 1865 г.) адкрыта Дакудаўская народная навучальня (Лідскі р-н).
кастрычнік
9
субота
235 гадоў таму назад адкрыта Гродзенская каралеўская друкарня.
кастрычнік
10
нядзеля
70 гадоў з дня нараджэння Кастуся Тара-сава, беларускага пісьменніка. У 2-й палове 60-х гадоў працаваў на шклозаводзе "Нёман" (Бярозаўка Лідскага р-на).
5 гадоў таму назад у лідскім Паўночны гарадку асвечана званіца каля храма св. Сергія Раданежскага.
кастрычнік
11
панядзелак
205 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Бергеля, удзельніка паўстання супраць Расіі ў 1830-1831 гг. З Яскалдаў (Бераставіцкі р-н). Памёр у 1891 г.
кастрычнік
12
аўторак
60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Коласа, беларускага фізіка, доктара фізічна-матэматычных навук, прафесара. З Ашмянаў.
кастрычнік
13
серада
80 гадоў з дня нараджэння Андрэя Бялко, беларускага сталеліцейшчыка, Героя сацыялістычнай працы. З в. Прудцы Шчучынскага р-на. Памёр у 1997 г.
кастрычнік
14
чацвер
285 гадоў з дня нараджэння Францішка Ярманскага, рэлігійнага дзеяча, педагога. Быў рэктарам Шчучынскага піярскага калегіума. Памёр у 1784 г.
55 гадоў з дня нараджэння Язэпа Палубя-ткі, беларускага пісьменніка, журналіста і грамадскага дзеяча. З хутара Боркі Мастоўскага р-на.
кастрычнік
15
пятніца
265 гадоў таму назад пабудавана капліца святога Дамініка ў Слоніме.
кастрычнік
16
субота
110 гадоў з дня нараджэння Уладаса Куцкі, народнага майстра разьбы па дрэве ў Літве. З в. Кністушка Астравецкага р-на. Памёр у 1994 г.
кастрычнік
17
нядзеля
145 гадоў з дня нараджэння Люцыяна Жалігоўскага, польскага вайскоўца, генерала. З Ашмянаў. Памёр у 1947 г.
70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Шавеля, беларускага сацыёлага, доктара сацыялагічных навук. З в.Гяруцева Свіслацкага р-на.
кастрычнік
18
панядзелак
130 гадоў таму назад (восень 1880 г.) святар Сяргей Шостаў наладзіў у Радзівонішках Лідскага р-на царкоўна-прыходскую школу.
кастрычнік
19
аўторак
235 гадоў таму назад пабудаваны касцёл св. Андрэя ў Слоніме.
кастрычнік
20
серада
105 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Кучынскага, беларускага і польскага мастака. З в. Варонча Карэліцкага р-на. Памёр у 1958 г.
кастрычнік
21
чацвер
80 гадоў з дня нараджэння Станіслава Стахоўскага, польскага славіста і арыенталіста, доктара гуманітарных навук, прафесара. З в. Азёры Гродзенскага р-на.
кастрычнік
22
пятніца
125 гадоў таму назад (восень 1885 г.) адкрыты школы пісьменства ў Далекіх, Ольжаве, Краснай, Восаве, Сяльцы і Табале Лідскага р-на.
кастрычнік
23
субота
50 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Курстака, беларускага фізіка, кандыдата фізічна-матэматычных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в.Одла Бераставіцкага р-на.
кастрычнік
24
нядзеля
245 гадоў таму назад пачаў працаваць у Гродзенскай прыдворнай капэле скрыпач і дырыжор Лявон Сітанскі.
кастрычнік
25
панядзелак
100 гадоў з дня вітання Гродзенскім студэнцкім гуртком пры Пецярбургскім універсітэце газеты "Наша ніва". У вітанні былі словы: "Жыві, "Наша ніва"! Жыві, Беларусь!"
85 гадоў з дня нараджэння Льва Мірачыцкага, беларускага гісторыка, кандыдата гістарыч-ных навук. З в. Баяры Карэліцкага р-на. Памёр у 2002 г.
кастрычнік
26
аўторак
120 гадоў таму назад (восень 1890 г.) адкрыты школы пісьменства ў Баярах Смалоцкіх, Вангах і Лазянах, а таксама царкоўна-прыходская школа ў Бабрах Лідскага р-на.
кастрычнік
27
серада
120 гадоў з дня нараджэння Віктара Шутовіча, беларускага культурнага дзеяча, каталіцкага святара. З в. Шутавічы Смаргонскага р-на. Памёр у 1960 г.
110 гадоў з дня нараджэння Фелікса Купцэвіча, беларускага літаратурнага крытыка. З Гродна. Загінуў у 1938 г.
кастрычнік
28
чацвер
165 гадоў з дня нараджэння Зыгмунта Урублеўскага, польскага фізіка, прафесара, сябра Польскай акадэміі навук. З Гродна. Памёр у 1888 г.
90 гадоў з дня нараджэння Евы Карачан, беларускай льнаводкі, Героя сацыялістычнай працы. З в. Вірышча Карэліцкага р-на.
кастрычнік
29
пятніца
85 гадоў з дня нараджэння Ігара Пятроўскага, тэатральнага рэжысёра. У 1984-1991 гг. - галоўны рэжысёр, мастацкі кіраўнік Гродзенскага драматычнага тэатра.
кастрычнік
30
субота
120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Урбановіча, беларускага культурнага дзеяча на эміграцыі. З мяст. Астрына Шчучынскага р-на. Памёр у 1973 г.
5 гадоў таму назад у Лідзе асвечаны храм Хрыста Збаўцы.
кастрычнік
31
нядзеля
95 гадоў таму назад (восень 1915 г.) Алаіза Пашкевіч (Цётка) адкрыла ў Лідзе першую легальную беларускую школу.
лістапад
1
панядзелак
110 гадоў таму назад (канец 1900 г.) адкрыты школы пісьменства ў Баневічах, Жучках, Міной-тах, Навасадах і Заполлі Лідскага р-на.
лістапад
2
аўторак
ДЗЯДЫ
50 гадоў з дня нараджэння Алеся Наварыча, беларускага пісьменніка. Настаўнічаў у Малюшыцкай СШ Карэліцкага р-на ў 2-й палове 80-х гадоў.
лістапад
3
серада
120 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Пушкарэвіча, беларускага славіста, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара. Са Слоніма. Памёр у 1942 г.
лістапад
4
чацвер
105 гадоў таму назад (восень 1905 г.) у Лідзе адкрыты рэфармаваны ешыбот з тэрмінам навучання 6 гадоў.
лістапад
5
пятніца
60 гадоў з дня нараджэння Рэгіны Можджар, беларускага педагога, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З в. Стадаляны Шчучынскага р-на.
лістапад
6
субота
455 гадоў з дня запісу (на пергаменце) аб фундушы Станіслава Давойны на касцёл у мястэчку Уселюб (Навагрудскі р-н).
лістапад
7
нядзеля
220 гадоў з дня нараджэння Караля Падчашынскага, беларускага архітэктара, педагога, прафесара. З мяст. Жырмуны Воранаўскага р-на. Памёр у 1860 г.
70 гадоў таму назад адкрыта новая школа ў в. Шайбакі Лідскага р-на.
лістапад
8
панядзелак
235 гадоў таму назад адкрыта Гродзенская медыцынская акадэмія.
лістапад
9
аўторак
205 гадоў з дня нараджэння Альжбеты Нядзельскай, польскай артысткі тэатра. З Гродна. Памерла ў 1883 г.
лістапад
10
серада
135 гадоў з дня нараджэння Гедаля Бубліка, яўрэйскага пісьменніка. З Гродна. Памёр у 1948 г.
лістапад
11
чацвер
70 гадоў з дня нараджэння Франца Маркоўскага, гаспадарчага дзеяча Беларусі, выпускніка Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Працаваў у Бераставіцкім і Свіслацкім раёнах.
10 гадоў назад зарэгістраваны літаратурна-мастацкі часопіс "Ад лідскіх муроў".
лістапад
12
пятніца
90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, беларускага драматурга, народнага пісь-менніка Беларусі. Жыў і працаваў у Гродне ў 1945-1946 гг. Памёр у 1982 г.
лістапад
13
субота
135 гадоў таму назад пабудавана Свята-Васкрасенская царква ў Ашмянах.
лістапад
14
нядзеля
105 гадоў з дня нараджэння Міхася Васі-лька, беларускага паэта. З в. Баброўня Гродзенскага р-на. З 1949 г. жыў і працаваў у Гродне. Памёр у 1960 г.
100 гадоў з дня нараджэння Ежы Путрамента, польскага пісьменніка. Скончыў гімназію ў Лідзе. Жыў на хут. Банаева (Лідскі р-н) у 1928-1939 гг. Памёр у 1986 г.
лістапад
15
панядзелак
175 гадоў з дня нараджэння Аўрама Гаркавага, яўрэйскага і рускага гісторыка, доктара гістарычных навук. З Навагрудка. Памёр у 1919 г.
80 гадоў з дня нараджэння Тамары Стага-новіч, беларускай мастачкі на эміграцыі. З в. Несутычы Навагрудскага р-на.
5 гадоў таму назад у Лідзе праведзена першае ў гісторыі спецгашэнне паштовай маркі з выявай Лідскага замка.
лістапад
16
аўторак
275 гадоў таму назад адкрыты калегіум піяраў у Воранаве.
лістапад
17
серада
105 гадоў таму назад асвечаны пабудаваны ў стылі неаготыкі касцёл св. Міхала ў в. Белагруда (Лідскі р-н).
лістапад
18
чацвер
90 гадоў таму назад адкрыты Гродзенскі абласны гістарычна-археалагічны музей.
лістапад
19
пятніца
360 гадоў таму назад пастаўлены спектаклі ў школьным тэатры езуітаў у Навагрудку.
лістапад
20
субота
75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Апіёка, беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Працаваў галоўным мастаком Гродзенскага драмтэатра ў 1964-1974 гг.
50 гадоў з дня нараджэння Валянціна Дзенісенкі, беларускага біяхіміка, кандыдата біялагічных навук, дацэнта Гродзенскага дзяржаў-нага універсітэта імя Янкі Купалы. З Гродна.
лістапад
21
нядзеля
85 гадоў з дня нараджэння Сямёна Геруса, беларускага мастака. З в. Кунічна Навагрудскага р-на. Памёр у 1998 г.
60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аўсянкі, беларускага архітэктара. З 1978 г. жыве і працуе ў Гродне.
лістапад
22
панядзелак
105 гадоў з дня нараджэння Мсціслава Аляхновіча, польскага мовазнаўца, доктара гуманітарных навук, прафесара. З Гродна. Памёр у 1982 г.
50 гадоў з дня нараджэння Алега Хорава, беларускага вучонага ў галіне оталарынгалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Гродзен-скага медуніверсітэта. З Гродна.
лістапад
23
аўторак
475 гадоў таму назад заснаваны кляштар францысканаў у Гродне.
лістапад
24
серада
лістапад
25
чацвер
160 гадоў таму назад напісана паэма "Мачыха" Адэлі з Устроні. Устронь, мяркуецца, знаходзілася ў межах Лідскага ці Навагрудскага раёнаў.
лістапад
26
пятніца
215 гадоў таму назад у Гродзенскім замку кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад пасаду на карысць Кацярыны ІІ.
85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Семянякі, беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі. Жыў і працаваў у Гродне ў 1944-1953 гг. Памёр у 1990 г.
Лістапад
27
субота
110 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Лаўскага, беларускага культурнага дзеяча, педагога. З в. Слачва Навагрудскага р-на. Памёр у 1951 г.
лістапад
28
нядзеля
185 гадоў таму назад у Гродне дзейнічала тайнае таварыства "Ваенныя сябры".
лістапад
29
панядзелак
75 гадоў таму назад (1935 г.) у Лідзе завершана будаўніцтва Паштамту.
лістапад
30
аўторак
465 гадоў таму назад напісаны для царквы ў Жыровічах (Слонімскі р-н) Трэбнік у драўляным абкладзе.
снежань
1
серада
90 гадоў з дня нараджэння Данііла Шапіры, дырэктара завода "Лідсельмаш" з 1946 па 1962 г.
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Шаланды, беларускага эканаміста, матэматыка, кандыдата эканамічных навук, дацэнта. З Гродна. Тут працаваў у 1963-1980 гг.
75 гадоў з дня нараджэння Марыі Чэкель, беларускага майстра апаратна-прадзільнай вы-творчасці, Героя сацыялістычнай працы. З в. Сухмяні Гродзенскага р-на.
снежань
2
чацвер
195 гадоў таму назад пабудавана Свята-Троіцкая царква ў Зэльве.
снежань
3
пятніца
615 гадоў таму назад упершыню зафіксавана ў гістарычных крыніцах мяст. Мір (Карэліцкі р-н).
снежань
4
субота
165 гадоў таму назад (1845 г.) Лідскі кармеліцкі кляштар перабудаваны пад шпіталь.
снежань
5
нядзеля
85 гадоў з дня нараджэння Віктара Шарэцкага, беларускага хормайстра, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі. З мяст. Дзяляцічы Навагрудскага р-на. Памёр у 1993 г.
60 гадоў з дня нараджэння Тацяны Навуменкі, беларускага вучонага ў галіне экалагічнай эпідэміялогіі, кандыдата медыцынскіх навук. З Ліды.
снежань
6
панядзелак
50 гадоў з дня нараджэння Галіны Булыкі, беларускай паэткі. З в. Асава Воронаўскага р-на.
снежань
7
аўторак
50 гадоў з дня нараджэння Яўгена Цішчанкі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Гро-дзенскага медуніверсітэта. З Гродна.
снежань
8
серада
240 гадоў таму назад узведзены ў стылі позняга барока палац у Шчорсах (Навагрудскі р-н).
снежань
9
чацвер
205 гадоў таму назад (1805 г.) на лідскіх прыходскіх каталіцкіх могілках збудавана драўляная капліца Святой Барбары.
снежань
10
пятніца
110 гадоў з дня нараджэння Яўгена Леашэні, генерал-лейтэнанта інжынерных войскаў, кандыдата ваенных навук. Са Слоніма. Памёр у 1981 г.
80 гадоў з дня нараджэння Міколы Арочкі, беларускага паэта, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук. З в.Вецявічы Слоніскага р-на.
снежань
11
субота
275 гадоў таму назад адкрыта школа піяраў у Лідзе.
снежань
12
нядзеля
435 гадоў з дня абрання вялікім князем Літоўскім і каралём Польшчы Стафана Баторыя, які зрабіў сталіцай Рэчы Паспалітай г. Гродна.
снежань
13
панядзелак
175 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Гіргаса, рускага ўсходазнаўца, доктара мовазнаўства, прафесара. З Гродна. Памёр у 1887 г.
70 гадоў з дня нараджэння Людмілы Налівайкі, беларускага мастацтвазнаўца, кандыдата мастацтвазнаўства. З Гродна.
снежань
14
аўторак
215 гадоў таму назад Лідчына ўключана ў склад Расійскай імперыі.
снежань
15
серада
75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Гурына, беларускага вучонага ў галіне матэрыялазнаўства і ліцейнай вытворчасці, доктара тэхнічных навук. З в. Ляпешкі Іўеўскага р-на.
снежань
16
чацвер
200 гадоў з дня нараджэння Дамініка Карэгі, удзельніка паўстання супраць Расіі ў 1830-1831 гг. З в. Астроўчыцы Ваўкавыскага р-на. Памёр у 1873 г.
снежань
17
пятніца
560 гадоў таму назад (1450 г.) пачата будаўніцтва касцёлаў у Крупе (Крупава) і Новай Ваверцы (Дылеве) Лідскага павету.
снежань
18
субота
50 гадоў з дня нараджэння Вікторыі Ільіной-Загнетавай, беларускай мастачкі. З Гродна, дзе жыве і працуе.
снежань
19
нядзеля
740 гадоў таму назад Гродна ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
снежань
20
панядзелак
170 гадоў з дня нараджэння Казіміра Альхімовіча, беларускага мастака. З маёнтка Дуброва Шчучынскага р-на. Памёр у 1916 г.
120 гадоў з дня нараджэння Юзафа Ядкоў-скага, польскага археолага, краязнаўца. З Гродна. Памёр у 1950 г.
70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Шамкаловіча, беларускага вучонага ў галіне прыборабудавання, кандыдата тэхнічных навук. З в. Гарбатавічы Карэліцкага р-на.
снежань
21
аўторак
215 гадоў таму назад Гродна ўключана ў склад Расійскай імперыі.
снежань
22
серада
85 гадоў таму назад польскі сейм заснаваў Віленскае ваяводства, у склад якога ўваходзіла частка раёнаў сённяшняй Гродзенскай вобласці.
снежань
23
чацвер
130 гадоў таму назад заснавана ў Гродне тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.
снежань
24
пятніца
300 гадоў таму назад у Жыровічах (Слонім-скі р-н) заснавана школа базыльянаў.
снежань
25
субота
НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА. КАЛЯДЫ (КАТАЛІЦКІЯ)
70 гадоў з дня нараджэння Івана Багдзевіча, беларускага біёлага доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. З Ліды.
снежань
26
нядзеля
560 гадоў таму назад заснавана мяст. Войстам (Смаргонскі р-н).
снежань
27
панядзелак
140 гадоў таму назад быў пабудаваны палац на тэрыторыі Любчанскага замка (Навагрудскі р-н).
снежань
28
аўторак
75 гадоў таму назад адкрыты Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Баграціёна.
снежань
29
серада
175 гадоў таму назад (снежань 1835 г.) па загаду Гродзенскага губернатара знішчаны арганы ў Баброўскай, Голдаўскай і Маламажэйкаўскіх цэрквах Лідскага павету.
снежань
30
чацвер
310 гадоў таму пачала дзейнічаць школа ў мяст. Баруны (Ашмянскі р-н).
снежань
31
пятніца
З Новым Годам!
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.