Папярэдняя старонка: Горны Аляксандр

Сябар Максіма Танка і вязень Бярозы-Картузскай: да юбілею Янкі Шутовіча 


Аўтар: Горны А. С.,
Дадана: 06-04-2024,
Крыніца: Горны А. С. Сябар Максіма Танка і вязень Бярозы-Картузскай: да юбілею Янкі Шутовіча / А. С. Горны // Роднае слова. – 2024. – № 1. – С. 24-26.

Спампаваць




24 студзеня 2024 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння грамадскага i культурнага дзеяча, журналіста, літаратурнага крытыка, гісторыка Янкі Шутовіча. Ён быў яскравым прадстаўніком таго пакалення міжваеннай заходнебеларускай моладзі, якое, атрымаўшы выдатную адукацыю еўрапейскага ўзроўню, не далучылася да польскай культуры, а захавала ў сабе беларускую ідэнтычнасць i пашырала яе ў складаных умовах паланізацыі. Калі старыя культурныя дзеячы змяншалі сваю актыўнасць ці сыходзілі з грамадскай сцэны, то моладзь у 1930-я гг. падхоплівала эстафету i працягвала ствараць новыя праекты па падтрымцы беларускай культуры ў Заходняй Беларусі, выдаваць кнігі, пісаць вершы, арганізоўваць імпрэзы. Лёсы гэтага пакалення заходнебеларускага "маладняка" склаліся па-рознаму - нехта стаў вядомым i шанаваным літаратарам у савецкай Беларусі, нехта быў вымушаны эміграваць, нехта кардынальна змяніў род заняткаў. Янка Шутовіч да канца сваіх дзён захоўваў любоў да беларускага слова i культуры, хоць i жыў у пасляваенным літоўскім Вільнюсе.


Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX