Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Метрыка ВКЛ і Метрыка Каронная: спецыфіка адрозненняў канцылярскіх традыцый 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 08-05-2023,
Крыніца: Дзярновіч А.І. Метрыка ВКЛ і Метрыка Каронная: спецыфіка адрозненняў канцылярскіх традыцый // Актуальные проблемы источниковедения : материалы VII Международной научно-практической конференции, Витебск, 27–29 апреля 2023 г. : в 2 т. / Витеб. гос. ун-т ; редкол.: А.Н. Дулов и М.Ф. Румянцева (отв. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П.М. Машерова, 2023. – Т. 1. – C. 196—198.

Спампаваць




Анатацыя:

Важным уяўляецца параўнанне прынцыпаў дзейнасці Канцылярыі ВКЛ і Кароны канцылярыі, адпаведна – прынцыпаў вядзення Метрыкі ВКЛ і Кароны Метрыкі. Гаворка ідзе аб дзяржавах, якія знаходзіліся ў уніі і на працягу XV—XVI стст. часцей за ўсё мелі супольнага манарха. Пры падобным супастаўленні Метрыка ВКЛ выглядае сапраўдным феноменам. Гэта выявілася ў устойлівай традыцыі стварэнні картулярыяў, у моўнай спецыфіцы, а таксама ў тым, што Метрыка была ў ВКЛ у значнай ступені атрыбутам дзяржаўнасці. Ці былі гэтыя спецыфічныя рысы заканамернымі? Адказы трэба шукаць у самой палітыка-дзяржаўнай прыродзе Вялікага Княства Літоўскага як поліэтнічная і поліканфесійнай краіны. Унутраная неадналітасць ВКЛ і тэндэнцыя да яе пераадолення паўплывалі на асаблівую ролю функцыянавання прававых норм і кадыфікацыі права ў ВКЛ, што выявілася, у тым ліку, у рэгулярным вядзенні Метрыкі і стварэнні такіх помнікаў права, як Статуты.

Як падаецца, вось гэта розніца паміж канцылярыямі – розніца ў дзяржаўнай традыцыі, прынцыпах справаводства і фармавання складу, – паўплывалі як раз на фармаванне пэўнага скепсісу “караняжаў” (жыхароў Кароны Польскай) на канцылярыю ВКЛ. Гэта быў скепсіс адносна іншага, няхай блізкага, але адрознага.


Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX