Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Штурм замка Пілены (1336 год) у гісторыяпісанні Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя: тэксталагічны аналіз 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 22-12-2022,
Крыніца: Дзярновіч Алег. Штурм замка Пілены (1336 год) у гісторыяпісанні Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя: тэксталагічны аналіз // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 36. Мінск: Беларуская навука, 2022. С. 148—158.

Спампаваць




Анатацыя:

Пасля першай фіксацыі легендарных падзей пад Піленай у “Новай Прускай хроніцы” Віганда з Марбургу гэты эпізод стаў папулярным сярод аўтараў твораў гісторыяпісання ў Кароне Польскай і ВКЛ у XV—XVI стст. Польская наратыўная традыцыя пра штурм замку Пілены склалася на базе інтэрпрэтацыі лацінскага перакладу Хронікі Віганда Марбургскага. Першым звесткі нямецкага храніста запазычыў Ян Длугаш, а ў далейшым іншыя польскія храністы (Мацей Мяхоўскі і Ян Кромер) выкарыстоўвалі ўжо яго звесткі. Але гэта выкарыстанне было выбарачным, з ужываннем метаду крытычнага анатавання. Найважнейшую трансфармацыю, якую ажыццявіў Ян Длугаш у сваёй нарацыі пра штурм замку Пілены, гэта наданне выразных этнічных маркераў удзельнікам падзей. У Віганда Марбургскага супольнасць, што супрацьстаяла Ордэну, пазначалася як “паганцы / язычнікі” (pagani). У тэксце ж Яна Длугаша яны сталі пазначацца як “літоўцы” (lithwani).

Тэксталагічны аналіз паведамлення Мацея Стрыйкоўскага дазваляе сцвярджаць, што храніст абапіраўся на паведамленні польскіх гістарыёграфаў Марціна Кромера і Мацея Мяхоўскага. Нельга выключаць, што некаторыя дэталі з’явіліся ў Стрыйкоўскага ў выніку імкнення надання мастацкай вобразнасці ўласнаму тэксту. Але найбольш фундаментальныя змены ў прынцыпах выкладання матэрыялу адбыліся праз прамыя спасылкі Мацеем Стрыйкоўскім на крыніцы сваёй інфармацыі. Храніст не толькі ўказаў імёны сваіх папярэднікаў і спаслаўся на аркушы публікацый, але даў шырокія цытаты з лацінскіх прац Марціна Кромера і Мацея Мяхоўскага. Таксама надзвычай важнай навацыяй Стрыйкоўскага было тое, што гістарыёграф ВКЛ уключыў падзеі пад Піленамі ў сусветны гістарычны кантэкст, спасылаючыся на антычную і персідскую гісторыю.

Выкарыстоўванне прапанаванага Метаду шкалы градацыяй ідэнтычнасці інфармацыі дазваляе паглыбіць тэксталагічны аналіз і выразна пазначыць кропкі разыходжання розных хранікарных традыцый, і дазваляе, у тым ліку, выкарыстоўваць статыстычны метад пры аналізе хранікарных нарацый.


Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX