Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Юрава гара: сакральны аб’ект і археалагічны помнік 


Аўтар: Дзярновіч А. І.,
Дадана: 21-10-2019,
Крыніца: Дзярновіч Алег. Юрава гара: сакральны аб’ект і археалагічны помнік // Kreva Incognita. Альманах. Выпуск 2, 2019. С. 49—62; дадатак 1, с. 105—107.

Спампаваць




Анатацыя:

Юрава гара – ландшафтны аб’ект, які з’яўляецца адной з найвышэйшых кропак Крэва (255 м; каардынаты: 54°18'25"N 26°17'4"E) і знаходзіцца ў паўднёвы-усходнім кірунку ад Крэўскага замка. Па выніках археалагічных даследаванняў можна сцвярджаць, што на Юравай гары знаходзілася драўляная пабудовы, пастаўленая на падмурку, выкладзенаму з камянёў, змацаваных невялікай колькасцю вапнавай рошчыны. Рошчына мае значную колькасць дамешкаў дробных каменьчыкаў. Паводле археалагічнага матэрыялу і стратыграфіі шурфаў можна выказаць меркаванне, што гэтая пабудова адносілася да XІV—XV стст. – то бок, да перыяду першапачатковага функцыянавання Крэўскага замка. Асноўны цёмна-шэры пласт утрымлівае ў сябе артэфакты як першапачатковага перыяду пабудовы (XIV—XV стст.), так і пазнейшага перыяду (XVІ—XVIIІ стст.) і ўтварыўся ў выніку перамешвання розных адкладанняў. Гэты пласт утрымлівае таксама сляды пажару. Характэрна таксама, што менавіта гэты пласт перакрывае рэшткі падмурка. Абрысы выяўленага падмурку даюць падставы для рэканструкцыі параметраў мяркуемага будынку – гэта магла быць простакутная пабудовы памерамі 4,5 х 6,5 м. У заключэнні можна выказаць меркаванне, што пабудова на Юравай гары магла быць уключана ў абаронча-сігнальную сістэму Крэўскага замка. Юрава гара мусіць быць аднесена да ахоўнай тэрыторыі гістарычнага цэнтру Крэва.

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX