Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Адраджэнне жанру: познія Лівонскія хронікі другой паловы XVI ст. і іх гістарычна-палітычны кантэкст 


Аўтар: Дзярновіч А. І.,
Дадана: 23-02-2018,
Крыніца: Дзярновіч А. І. Адраджэнне жанру: познія Лівонскія хронікі другой паловы XVI ст. і іх гістарычна-палітычны кантэкст // Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову : сб. науч. трудов. Вып. V. / редкол. : Г. А. Цыхун (отв. ред.), С. П. Витязь (зам. отв. ред.) [и др.]. – Минск : РИВШ, 2017. – С. 60—78.

Спампаваць




Анатацыя: З канцом Сярэднявечча і надыходам Новага часу сярэднявечнай хранікарнай традыцыі ўсё ж не дадзена было зусім знікнуць. Лівонскай вайны, якая распачалася ў 1558 г., прывяла у рух не толькі войскі дзяржаў рэгіёна, але і абудзіла імпэт гістарыёграфаў. Балтыйскі рэгіён на даволі працяглы перыяд апынуўся ў цэнтры тагачаснай міжнароднай палітыкі. Звесткі з Лівоніі знаходзілі водгук у вялікай колькасці чытачоў у краі і па-за яго межамі, а досыць вялікая колькасць аўтараў скарысталіся з сітуацыі – яны адрадзілі хранікарную традыцыю ды выявілі свой індывідуальны пісьменніцкі почырк.

Традыцыі гісторыяпісання былі закладзеныя на тэрыторыі Латвіі і Эстоніі практыкай складання лацінамоўных хронік. Гэта была прыўнесеная з Саксоніі традыцыя і запачаткаваная “Хронікай Лівоніі” Генрыха Латвійскага. У канцы ХІІІ – пачатку XIV стст. пачынаюць з’яўляцца нямецкамоўныя хронікі: “Старэйшая Лівонская рыфмаваная хроніка”, створаная на сярэдневерхненямецкай мове, і “Малодшая рыфмаваная хроніка” Барталамея Гёнэке, створаная на ніжненямецкай мове. Падобныя лінгвістычныя адрозненні ў нямецкамоўных помніках характарызуюць розныя сацыяльныя кантэксты: сярэдневерхненямецкай мове была мовай духоўна-рыцарскай карпарацыі Ордэна, а ніжненямецкая – мовай Ганзы, гандлёвай карпарацыі Паўночнай Германіі і нямецкіх факторый на берагах Балтыйскага мора, а таксама прылеглых тэрыторый, звязаных з балтыйскім гандлем (гандлёвыя двары ў Полацке і Ноўгарадзе Вялікім).

У далейшым адбываецца “карэнізацыя” (адаптацыя да мясцовых этна-культурных рэалій) гэтага віду гісторыяпісання. Спатрэбілася тры з паловай стагоддзя, каб пачалі з’яляцца аўтары лівонскіх хронік з ліку карэннага насельніцтва Лівоніі. Такім аўтарам стаў эстонец Балтазар Русаў, напісаўшы на ніжненямецкай мове ў 1580-х гадах “Хроніку Лівонскай правінцыі”. Стварэнне гэтай хронікі было свайго роду маніфестацыяй культурна-палітычнай эмансіпацыі карэнных народаў Лівоніі.

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX