Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Друкаваны асобнік Статута ВКЛ 1588 г. з фондаў Латвійскай Нацыянальнай Бібліятэкі: кадыкалагічнае апісанне і гістарычна-прававы кантэкст 


Аўтар: Дзярновіч А.І.,
Дадана: 07-02-2017,
Крыніца: Дзярновіч А.І. Друкаваны асобнік Статута ВКЛ 1588 г. з фондаў Латвійскай Нацыянальнай Бібліятэкі: кадыкалагічнае апісанне і гістарычна-прававы кантэкст // Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову : сб. науч. тр. Вып. IV. В 2 ч. Ч. 1 / редкол.: Г. А. Цыхун (отв. ред.), С. П. Витязь (зам. отв. ред.) [и др.]. – Минск : РИВШ, 2016. – С. 44—49.

Спампаваць




У Рызе ў Латвійскай Нацыянальнай Бібліятэцы (ЛНБ) захоўваецца маладаследаваны асобнік Статута ВКЛ 1588 г., які можа прыадчыніць новыя старонкі прававой культуры нашага рэгіёну Еўропы. Асобнік Статута ВКЛ з ЛНБ ужо фігураваў ў спісах выданняў Статута. Літоўскі даследчык Вітаўтас Раўдзялюнас у 1966 г. уключыў гэты асобнік у рэестр выданняў Статута пад № 16. Падобная бібліяграфічная інфармацыя была пададзена беларускім даследчыкам Георгіем Галенчанкам у спісе захаваных у бібліятэках выданняў пад № 17. Ужо ў красавіку 2013 г. на ІХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Статут Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі культуры Беларусі" даследчыкам ЛНБ Янай Дрэйманэ быў агучаны даклад "Загадкавы экзэмпляр першага выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Латвіі". Пад "загадкавасцю" тут мелася на ўвазе невядомасць паходжання названага асобніка, а таксама малая ступень яго апісання ў спецыялізаванай літаратуры. Але ўжо ў апублікаваных матэрыялах Чытанняў інфармацыя па дакладу адсутнічала, але ў каляровай уклейцы былі змешчаны фотаздымкі 5 аркушаў выдання: аркуш 1 тэксту Статута; тры аркушы Рэестра (у тым ліку арк. 1 рукапіснага Рэестра); арк. 1 Трыбунала. Першае ж разгорнутае апісанне асобніка зрабіў расійска-польскі філолаг Уладзімір Мякішаў, які даследаваў як мову Статута, так і вывучаў ўсе захаваныя асобнікі Статута. Менавіта з рыжскага асобніка У. Мякішаў распачаў пад № 1 апісанне асобнікаў Статута ў еўрапейскіх бібліятэках і кнігасховішчах. Даследчык зрабіў базавае кадыкалагічнае апісанне і падаў сваё прачытанне запісаў і паметаў на выданні ...

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX