Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

'Тубылец віцебскі': новы дакумент з былога архіўнага комплекса MOSCOWITICA-RUTHENICA 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 22-04-2014,
Крыніца: Дзярновіч Алег. “Тубылец віцебскі”: новы дакумент з былога архіўнага комплекса MOSCOWITICA-RUTHENICA (Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіі) // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8. Мн., 2007. С. 199—206.

Спампаваць




Адным з цікавейшых збораў дакументальных крыніц па гісторыі Беларусі, які знаходзіцца па-за яе межамі, з'яўляецца архіўны комплекс MOSCOWITICA - RUTHENICA, што захоўваецца ў розных фондах Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіі. У апошняе дзесяцігоддзе гісторыя комплекса прыцягнула пільную ўвагу латвійскіх 1 і беларускіх 2 гісторыкаў, а інтэнсіўная публікацыі яго матэрыялаў распачалася яшчэ ў першай палове ХІХ ст. ды працягваецца ў наш час. Паводле ацэнак гісторыка з Даўгаўпілса Аляксандра Іванова, звыш паловы дакументаў комплекса апублікаваны, пры гэтым высокай ступені паўнаты рэпрэзентатыўнасці крыніц комплекса ў зборніках дакументаў дасягнута ў рамках перыяда ХІІІ - пачатак XVI ст., хоць і тут маюцца прабелы 3 . Так, менавіта раннія дакументы комплекса выклікалі найбольшую ўвагу даследчыкаў, а дакументы другой чвэрці XVI- XVII ст. у значнай ступені не прадстаўлены ў археаграфічных публікацыях. Між тым, і ў гэтых храналагічных рамках у матэрыялах архіўнага комплекса MOSCOWITICA - RUTHENICAмаецца шмат цікавых крыніц, напрамую датычных гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага. Задача нашай публікацыя - увядзенне ў навуковы ўжытак новага дакумента па зносінах Віцебска і ганзейскага горада Рыгі.

Гэта ліст намесніка Віцебскага Паўла Юр'евіча Друцкага-Саколінскага 4 гарадской радзе Рыгі ў абарону віцябляніна Івана Случыніча. У апошняга здарыўся канфлікт з рыжанінам, названым у славянізаванай (старабеларускай) форме як Ярмолка Іванавіч Нурпнік. Нядобразычліўцы выдалі віцебляніна за масквіціна, таму Случыніч быў арыштаваны. Нагадаем, што тое былі гады Лівонскай вайны і масквіцін K-19-148-2. як у ВКЛ, так і ў Лівоніі меў статус непрыяцеля. Адначасова дакумент, няхай у лакальным выдадку, сведчыць, што ў другой палове XVI ст. магчыма было атаясаміць віцебляніна з маскоўцам - жыхаром іншай дзяржавы. Зразумела, тут мова ідзе пра здарэнне ў трэццяй краіне, у нашым выпадку - у Лівоніі. Тым не менш, гэты асобны выпадак правакуе развагі пра пэўнае падабенства на вонкавым і штодзённым узроўнях жыхароў Русі Вялікага Княства Літоўскага ды Маскоўскай дзяржавы. Мы таксама бачым, як рэгіянальная адміністрацыя ВКЛ аказвала прававую дапамогу сваім грамадзянам па-за межамі краіны.

K-19-148-2v.

Увагупрыцягвае вызначэнне Івана Случыніча як баярына. Прадстаўнікі гэтага ваенна-служылага саслоўя таксама папаўнялі гарадскую эліту і асабліва заўважны слой гарадскога насельніцтва яны складалі ў Полацку і Віцебску. Як адзначаў беларускі гісторык Зіновій Капыскі, пасяліўшыся ў гарадах, баяры не пакідаўшы мяча, абзаводзіліся бязменам і рамеснымі прыладамі 5 . Гэтыя асаблівыя ваенныя функцыі баяраў у гарадах падкрэслівае таксама наступная характарыстыка Івана Случыніча - "падданы гаспадарскага замку ваяводства Віцебскага".

Незразумелай застаецца адна дэталь дакумента, датаванага 1561 г.: у тэксце гаворка вядзецца пра падзеі год таму - у 1559. Магчыма, тут мы маем справу з пісарскай памылкай, бо версія з рознымі календарнымі стылямі не ўяўляецца праўдападобнай - дакладнае датаванне зроблена ў самім дакуменце.

У вопісе архіва дакумент анатаваны наступным чынам: "1561, Apr. 19. Грамота Витебского наместника Рижскому магистрату с просьбой оказать содействие витеб. мещанину Ивану Случиничу в его тяжбе против Ермолки Ивановича по торговому делу". Як уяўляецца, назва, якую мы прапануем, больш адэкватна перадае змест дакумента.

У аснову перадачы тэксту дакументапакладзены прынцып палітарнай яго перадачы. Пры гэтым публікатар імкнуўся да дакладнай перадача літараў арыгінальнага тэксту, прытрымліваючыся прынцыпа аўтэнтычнасці - перадачы ўсіх кірылічных літараў, што прысутнічаюць у тэксце, у тым ліку і не ўжываныя цяпер.Такім чынам, тэкст выдаецца без купюраў і адвольных дапаўненняў, арфаграфія тэксту захоўваецца, словы не скарачаюцца.

Тэкст крыніцы падзелены на словы, сказы і абзацы паводле прынцыпу тэматычнай і граматычнай закончанасці раздзелаў і ў адпаведнасці з фармулярам. Знакі пунктуацыі расстаўлены ў адпаведнасці з сучаснымі правіламі. Прапушчаныя літары ў скарачэннях пад цітламі раскрываюцца з улікам асаблівасцяў правапісу старабеларускай мовы. Адноўленыя ў скарачэннях літары падаюцца ў круглых дужках (). Літары ъ (ёр) і ь (ер) захаваны паўсюль, але пры раскрыцці скарачэнняў не аднаўляюцца. Вынасныя літары і склады ўстаўлены ў радок і перададзены курсівам. Значок «и», які ў тэксце пасля галоснай у сярэдзіне і на канцы слова паслядоўна ўжываецца для пазначэння гука "j" і пішацца над радком, перадаецца курсіўнай літарай й. Лічбы, якія пазначаныя літарамі кірылічнага алфавіту, перадаюцца арабскімі лічбамі. Геаграфічныя элементы тытула пішуцца з вялікай літары, бо весь тытул носіць строга афіцыйны характар. Канец радка пазначаны адной вертыкальнай рыскай "|", канец аркуша пазначаецца дзвюма вертыкальнымі рыскамі " ||".


1561.IV.19, Віцебск. - Ліст намесніка Віцебскага кн. Паўла Юр'евіча Друцкага-Саколінскага да Рыжскага магістрату ў справе віцебскага баярына Івана Случыніча, затрыманага ў Рызе паводле заявы рыжаніна Ярмолкі Іванавіча Нурпніка.

Арыгінал: Latvijas Valsts Vēstures Arhīvs, Rīga (Дзяржаўны Гістарычны Архіў Латвіі, Рыга). Fonds 673, 4. apr., K-19, № 148.

Арк. 2

I Врожεныεп(а)новε,приӕтεлимоиласкавыи,ѡздоровюв(аших)м(илостεй)рад бых II |слышал кождого ч(а)сү.

Повεдилъ пεрεдо мною подданый г(оспо)д(а)рь|ский замку воεводства Витεбского имεнεм Иван Случинич, иж дεй будучи |εму тамъ в мεстε Ризском в року прошлом пѧтдεсѧт дεвѧтомъ | на вεснε з нεкоторыми мεщаны здεшними витεбскими, ино дεй | мεщанин тамошний ризский имεнεм Ермолка Иванович Нурпникъ далъ | того справу з нεкоторыми товарыши своими пεрεд в(а)ш(ем)и милостѧми, | ӕко бы ѡн мεл быти москвитин. За которою справою εго тогож | ч(а)су поймано и до вεзεнѧ ѡсажоно збитого, израненого и на ѡн дεй ч(а)съ | нεмалыε шкоды сѧ εму стали, то εст згинуло дεй ү нεго полтораста | гривεн.

А ӕ то в(ашим) м(илостям) ѡзнаймую, иж тот Иван Случинич ест боӕрин прирожε|нεц здεшний витεбский, нεприхожий ч(о)л(о)в(ε)къ, а ни москвитин, чого в(ашим) м(илостям) | ү п(а)нов зεмѧн и мεщан здεшних витεбских εго м(и)л(о)сти г(о)с(па)д(а)рьских, которыε | тамъ с товары своими εхали, вывεдати сѧ рачитε, иж ѡн εсть тубы|лεц витεбский. За што в(а)ших м(и)л(о)стεú пилнε прошу, иж бы в(аши) м(илости) рачили | εму с тымъ Ермолкою ѡ то справεдливост слушную и бεзѡдволочную | вчинити, жεбы ѡн в томъ собε нεвиннε ѡт нεго нε шкодовал. А ӕ так | жε людεмъ тамошнимъ рижаномъ, которым бы до людεй г(о)с(па)д(а)рь|ских здεшних витεбских такоε дεло было, сравεдливости | боронити нε будү.

С тым сӕ ласкавой приӕзни в(ашим) м(илостям) залεцамъ. |

Писан ү Витεбску лεт(а) Бож(его) нарож(εня) 1561 м(εсε)ца, апрε(ля) 19 | днѧ |

III Павεлъ Юрεвич Соколинский, | намεстникъ Витεбский IV ||


На адвароце (арк. 2 v.):

V Вражεным п(а)номъ брат(ь)и и при | ӕтεлεмъ моимъ ласкавым, | п(а)номъ ратманомъ и всεй Ра|дε ѡсεлой ратуши мεста | Ризского |

На адвароце архіўныя паметы цёмнымі чрнл., канец XVI - XVIII ст.; прачытваецца:

Oratto… |… IwanSlu|czynicz… |… conJermolka|Iwanowicz19Aprilis|Anno1561. |


Палеаграфічныя каментары (знешнія прыкметы рукапісу)


Арыгінал - А.

Папера, карычневае чрнл.

Рэгулязаваны скорапіс, выкананы старанна , пісьмо выразнае 6 .

Моўныя асаблівасці:

- для пазначэння гука е выкарыстоўваецца літара ε ;

- над галосным и ў пачатку слова ці пасля іншай галоснай, а часта таксама ў такіх жа пазіцыях над галоснымі а , ε і ю прастаўляецца дужка ˆ (цыркумфлекс ? - знак слоўнага націску);

- фіксуецца літара й у графічнай форме ú ("м(и)л(о)стεú");

- ў якасці прыназоўніка на месцы у пішацца ү.

Выяўляюцца моўныя беларускія рысы: аканне («ласкавыи»); цвёрдае р ( «товарыши»); прыназоўнік з ( "знεкоторыми").

Архіўная н умарацыя аркушаў : (1 - першы аркуш архіўнай тэчкі), 2, 2 v.

Памеры (зверху ўправа): 21, 7 х 32,2 х 21,9 х 32,3 см.

Дакумент згінаўся ў 9 сектараў ( 2 гарызантальных згібаў, 3 вертыкальных).


Схема (выгляд са знешняга боку ліста - арк. 2 v .)

A

B

C

D

E

F

G

H

I

Забруджаны сектары Е і F ; найбольш забруджаны сект. Е (месца размяшчэння архіўнай паметкі канца XVIІ-XVIІI ст.). Гэта паказвае, якім чынам дакумент дасылаўся і захоўваўся ў выглядзе канверта. У сект. F маецца трапецыявідны след (незабруджаны сегмент) ад кустода пячаткі (накладнога кавалку паперы). Пад час захоўвання дакумент згінаўся ашчэ па двух вертыкальных лініях (з правага і левага боку аркуша) і па адной лініі вертыкальна ўнізе (замест нажняга згібу першапачатковага канверта).

Палі асноўнага тэксту: верхняе - 1,8 см; правае - 0,4-1,1 см; левае - 3,5 см.

Філігрань:

Філігрань - "Дзік" ; падобныя гл.: Laucevičius E. Popierius Lietuvoje XV-XVIII a. Atlasas. Vilnius, 1967. № 3647-3701 (1530-1578 гг). Поўнага падабенства філіграні няма, характэрнае рыча філіграні дакумента - іклы дзіка.

Панцюзо (вертыкальныя лініі на паперы) - 7.

Пячаткі:

Арк. 2 следы ад прыціснутай пячаткі - па бакам у левай і правай частцы аркуша па цэнтральнай гарызантальнай лініі. Сляды пячаткі накрываюць гарызантальныя надрэзы паперы (даўжыня да 1 см). Яшчэ адзін такі надрэз маецца ў сектары Е - па адной лініі з іншымі надрэзамі. Праз надрэзы прапускалася палоска паперы, якая змацоўваў канверт ліста. Вертыкальны след ад палоскі паперы захаваўся ў правым адбітку пячаткі.

Арк. 2 v. у ніжнім левым куце сектара Е чрнл. пячатка бэзавага колеру RĪGASPILSĒTASVĒSTURISKAISARCHĪVS (Рыжскі Гарадскі Гістарычны Архіў; пасля 1927 - 1930-я гады). Пячатка нанесена бэзавым атрамантам, D 3,4 см.

Паметкі і надпісы:

У верхняй частцы сект. Е гарызантальны размешчаны адрас-інскрыпцыя ліста (1561 г.). Ніжэй - архіўная паметка канца XVI-XVII І ст. (больш цёмнымі чрнл.).

Архіўныя паметкі ХХ ст. зроблены алоўкам:

Бок, дзе знаходзіцца тэкст, пранумараваны ўверсе справа алоўкам: 2 ; лявей паметка: 1561 April19; пад датамі, напісаных кірыліцай, падпісана: 1561; 19. Арк. 2 v.: уверсе злева пранумараваны: 2 о. б .; у ніжнім правым куце : К. 19 | 148.

Аркуш выкарыстання дакумента:

ХІІ.1960 Дорошенко;

VІ.1967 Хорошкевич;

13.04.2006 A. Dziarnovič ("izraksts");

21.05.2007 A. Dziarnovič ("izraksts").


Дзярновіч Алег Іванавіч, канд. гіст. н., старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

"Тубылец віцебскі": новы дакумент з былога архіўнага комплекса MOSCOWITICA - RUTHENICA (Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіі).

Публікуецца ліст (1561.IV.19) намесніка Віцебскага князя Паўла Юр'евіча Друцкага-Саколінскага да Рыжскага магістрату ў справе віцебскага баярына Івана Случыніча, незаконна затрыманага ў Рызе.

Aleh Dziarnovich

«The local inhabitant of Vitebsk»: the new document from former archival complex MOSCOWITICA-RUTHENICA (the Latvian State Historical Archive).

The publication of the letter (April 19, 1561) of the Vitebsk deputy, prince Paviel Drucki-Sakalinski to the City Cuncil of Riga in connection with illegal arrest of the Vitebsk boyar Ivan Sluchynich.


I Павялічаная літара.

II Так у рукапісе.

III Павялічаная літара.

IV Тэкст пачынаецца з сярэдзіны радка.

V Павялічаная літара.

VI Словы "Wiersz o Porazeniu" абведзены больш цёмнымі чарніламі.

VII Знак скарачэння -- º .

VIII Літара у напісана паверх іншай.

6 Публікацыя факсіміле дазваляе не рабіць падрабязнага апісання пісьма.


1 Апублікаваныя выніка даследавання складаюць ужо немалую бібліяграфію: Ivanovs A. Vēstures avotu kompleksa rekonstrukcijas problēma: kolekcija "Moscowitica - Ruthenica" // Avoti un cilvēki. Humanitārās fakultātes XIV starptautisko zinātnisko lasījumu materiāli . Vēsture VIII. Daugavpils, 2004. P. 49-57; Иванов А. С. "Moscowitica-Ruthenica" в Латвийском Государственном Историческом архиве: история формирования комплекса, состав и введение в научный оборот // Древняя Русь. Вопросы медиевистики . 2004, № 3, с. 47-54, № 4, с. 94-106; Ivanovs A. Kompleksa "Moscowitica - Ruthenica" ieviešana zinātnes apritē: arheogrāfisks apskats // Latvijas Arhīvi . 2004, Nr. 2. P. 47-85; Иванов А. Проблема введения в научный оборот обширных комплексов источников: коллекция "Moscowitica - Ruthenica" в Латвийском государственном историческом архиве // ХХI век: актуальные проблемы исторической науки . Минск, 2004. С. 100-101; Иванов А. Реконструкция исторических комплексов источников и возможности повышения их информационной отдачи в исследованиях (Отдел "Moscowitica - Ruthenica" в бывшем архиве Рижского магистрата) // Общество, государство, верховная власть в России в Средние века и раннее Новое время в контексте истории Европы и Азии (Х-XVIII столетия) . Москва, 2005. С. 47-49; Кузнецов А. М. К вопросу о датировке списков А и Е торгового договора Смоленска с Ригой и Готским берегом 1229 г. // Древняя Русь . 2005, № 3. С. 44-46; Ivanovs A., Kuzņecovs A. Senākie līgumi ar Smoļensku Latvijas Valsts vēstures arhīvā: datēšanas un atribūcijas jautājumi // Latvijas arhīvi . 2006, № 2. Р. 51-118; Ivanovs A. Zespół dokumentów "Moscowitica - Ruthenica" w Łotewskim państwowym archiwum historycznym // Zapiski Historyczne . T. LXXI, rok 2006, zeszyt 2-3. S. 125-143.

2 Дзярновіч А. Гісторыя архіўнага комплекса Moscowitica-Ruthenica Рыжскага магістрата // Віцебска-Рыжскія акты XIII-XVII ст. : Дагаворы і службовая карэспандэнцыя паміж органамі кіравання горада Віцебска і ганзейскага горада Рыгі (з былога комплекса Ruthenica Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіі). Выпуск І: Дакументы гаспадарча-гандлёвыя, XV-XVI ст. / Падрыхтаваў Алег Дзярновіч. Мн., 2005. С. 10-19; Ён жа. Архіўны комплекс MOSCOWITICA - RUTHENICA (Дзяржаўны Гістарычны Архіў Латвіі) і яго важнасць для вывучэння гісторыі Беларусі (у друку).

3 Иванов А. С. "Moscowitica-Ruthenica" в Латвийском Государственном Историческом архиве: история формирования комплекса, состав и введение в научный оборот // Древняя Русь. Вопросы медиевистики . 2004, № 4. С. 106.

4 Друцкі-Саколінскі Павел Юр'евіч (каля 1500-1575), гербу "Друцк"; намеснік Віцебскі (cпраўца ваяводаў Віцебскіх С. Кішкі (у 1545-1556) і С. Збараскага (у канцы 1556-1561)), падкаморы Віцебскі (пачатак 1566); ротмістр ВКЛ (ІХ.1562), маршалак аршанскі (6.ІХ.1569, адначасова з падкаморствам Віцебскім). Уладальнік часткі Саколіна, Ульяноўшчына (Аршанскі пав.), Бабча, Бешанковічы (Полацкае ваяв.); у 1565 г. атрымаў на ленным праве маёнткі Лугінавічы і Рубеж у Полацкім ваяв. Заснавальнік галіны ленных уладальнікаў Лугінавічаў. (Boniecki A. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku . Warszawa, 1887; Niesiecki K. S. J. Herbarz Polski, powiększony dodatkami z poźniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych i wydany przez Jana Nep. Bobrowicza . T. ІІІ. Lipsk, 1839. S. 409; Wolff J. Kniaziowie litewsko - ruscy od końcu czternastego wieku . Warszawa, 1895. S. 467; Boniecki A. Herbarz polski. Cz. 1: Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlachieckich. T. V. Warszawa, 1902. S. 39-40; Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej . T. IІІ. Warszawa, 1906. S. 265; Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии . Вып. 2. М., 1994. C. 100-103, № 6; Lulewicz H. Sokoliński (Drucki Sokoliński) Paweł // Polski słownik biograficzny . T. XL/1, z. 164. Warszawa; Kraków, 2000. S. 49-50; Насевіч В. Л. Друцкае княства і князі Друцкія // Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада . Мн., 2000; Ён жа. Друцкія-Саколінскія // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн., 2005. С. 602).

5 Копысский З. Ю. Мн., Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI-первой половине XVII в. 1975. С. 68-69.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX