Папярэдняя старонка: Артыкулы

Заерка Андрэй. Турмы Беларусі, 1929-1935 гг. 


Аўтар: Заерка Андрэй,
Дадана: 25-11-2017,
Крыніца: Заерка Андрэй. Турмы Беларусі, 1929-1935 гг. // Спадчына 1997. №5. С. 167-181.; №6-1997. С. 141-149.



Турэмная сістэма складае неад'емную частку кожнай дзяржавы i шчыльна злучаецца з яе палітычнай дзейнасцю. Антынародная сутнасць дзяржавы вызначае характар усёй структуры карнай сістэмы і, у прыватнасці, месцаў пазбаўлення волі, ix рэжыму i складу вязняў.

Напрыканцы 1923 г. было ўтворанае прадстаўніцтва Галоўнай Палітычнай Управы на Беларусі (на той час у Заходнім краі). Гэты год можна ўважаць за пачатковы для разбудовы структуры савецкай турмы.

Карныя органы рабілі ўсе магчымыя захады дзеля захавання ў таямніцы інфармацыі пра сваю дзейнасць, таму літаратура пра турмы Беларуci сярэдзіны 20-х гг. небагатая i мае выключна апісальны характар. Апрача ўспамінаў некаторых былых вязняў, існуе таксама невялічкі друкаваны матэрыял, які змяшчае сведчанні сучаснікаў i дакументы.

Перш чым закрануць агульны стан турмаў Беларусі з боку ix змяшчальнасці ды рэжыму ўтрымання над канец 1929 г., варта ўзгадаць пра ўнутраную арганізацыю ГПУ, якая ўсёй сваёй будовай інспіравала рэпрэсіўныя захады ў рэспубліцьі. Маючы ў сабе шэраг аддзелаў: контрвыведны, сакрэтны, сакрэтна-аператыўны, эканамічны, інфармацыйны, транспартны, памежны, замежны, спецыяльны - ГПУ паўсюдна актывізавала працу.

Ba ўсіх акруговых гарадах (Бабруйску, Віцебску, Гомлі, Менску, Мазыры, Полацку, Воршы) да карыстання прадстаўніцтваў ГПУ былі адмысловыя камеры. У Менску, прыкладам, у сутарэннях рэспубліканскай i акруговай ГПУ мелася колькі дзесяткаў такіх камераў, падобных агулам да невялікай турмы.

Грунтоўны i разам з тым дэманстрацыйны выгляд набыло будаўніцтва адзінай свайго кшталту ўнутранай турмы ГПУ, названай пазней людзьмі "амерыканкаю".

Паўнамоцнае прадстаўніцтва ГПУ на Беларусі мела скрайнюю патрэбу ў пабудове такой турмы як з-за нястачы месцаў у турме па вул. Валадарскага, гэтак i з-за нязручнасцяў у дастаўцы затрыманых на допыт падчас следства. Уласныя ж скляпенні ГПУ былі не вельмі прасторныя.

"Амерыканка" ўяўляла сабою трох'ярусны будынак у выглядзе круглага тэатру. На яе паверхах змяшчаліся камеры для вязняў: на адным з ix - паасобныя, на іншых - агульныя. Дзверы камераў был i звернутыя ўнутр, на галерэю кожнага з ярусаў. Наглядчык, стоячы ў крузе на пляцоўцы, мог сачыць за ўсім, што адбываецца ў камерах. Новая турма з яе нязвыклым выглядам i адмысловымі памяшканнямі мела дарэшты ўдасканалены характар. Гэтак было ў сталіцы. Што да абласных гарадоў, то ГПУ не грэбавала аніякімі будынкамі, хоць-колькі прыдатнымі для пераабсталявання пад следчыя камітэты i вязніцы. Таму пры падліках трэба ўлічваць, што абласныя i рэспубліканская ГПУ мелі свае следчыя турмы. Колькасць ix была роўная дзевяці.

Але варта заўважыць, што ГПУ намагалася абыходзіцца турэмнымі плошчамі, атрыманымі ў спадчыну ад царскай карнай сістэмы, нягледзячы на сталы рост попыту на ix ад пачатку 20-х гг. Каб удакладніць карціну беларускіх турмаў лічбамі, давядзецца высветліць агульную колькасць колішніх царскіх губернскіх i павятовых турмаў ды ix змяшчальнасць.

На балансе рэпрэсіўных установаў захоўваліся ўсе ацалелыя на той час тры губернскія турмы ў Менску, Віцебску, Магілёве i дваццаць павятовых турмаў у Верхнядзвінску (Дрысе), Полацку, Гарадку, Леплі, Сянно, Воршы, Горках, Мсціслаўі, Барысаве, Чавусах, Чэрыкаве, Клімавічах, Быхаве, Чэрвені (Ігумене), Слуцку, Бабруйску, Рагачове, Рэчыцы, Мазыры i Гомлі, агульнай змяшчальнасцю за царскімі часамі каля трох тысячаў вязняў.

Ад першай траціны XIX ст. царскія турмы на тэрыторыі Беларусі месціліся ў больш-менш прыстойных будынках, як на ўсёй еўрапейскай частцы імперыі. Узорнымі лічыліся замак у Віцебску, астрогі ў Рагачове, Старым Быхаве i Магілёве. Турмы займалі прастакутныя ці квадратныя ўчасткі рознай плошчы, як правіла, абгароджаныя. За мала ці не стогадовую эксплуатацыю яны моцна заняпалі. Вокны амаль не прапускалі сонечнага святла, i будынкі з-за пастаяннае вільгаці буцвелі. Падгнівалі драўляныя канструкцыі. Не было аніякае вентыляцыі. Клопаты адміністрацыі пра захаванне астрогаў кіраваліся галоўным чынам на прадухіленне магчымых уцёкаў.

Пры савецкай уладзе ўсе турмы былі перахрышчаныя ў "дамы заключэння". У ix трымалі асобаў трох катэгорыяў: а) быўшых пад следствам; б) асуджаных да пазбаўлення волі перад уступленнем вьроку ў законную моц; в) пазбаўленых волі на тзрмін да шасці месяцаў, а пасля i да года.

У кожным горадзе i раённым цэнтры размяшчалісіі аддзелы міліцыі i ГПУ. Ад сярэдзіны 1930 г. рэспубліка налічвала два гарвыканкамы, два гаррайвыканкамы i сто сельскіх райвыканкамаў з сваёй міліцыяй i супрацоўнікамі ГПУ, у якіх былі адмысловыя памяшканні для кароткатэрміновага ўтрымання арыштаваных - камеры папярэдняга зняволення (ЬСПЗ).

Камеры для разнастайных аддзелаў міліцыі i ГПУ перарабляліся з памяшканняў дамоў, рэквізаваных у заможных жыхароў, або ранейшых царскіх дзяржаўных установаў. Выбіраліся, пры нагодзе, цагляныя будынкі з прасторнымі сутарэннямі i асобным уваходам да ix. Дзе-нідзе рабіліся камеры вялікіх памераў, з двума акенцамі i металічнымі кратамі. Праз такія камеры праходзілі амаль усе затрыманыя, абвінавачваныя ў палітычных злачынствах. Нягледзячы на вялізныя тлумы людзей, што перабывалі ў гэтых месцах, інфармацыі аб ix мы маем дужа мала.

Што да пытанняў стану месцаў пазбаўлення волі, на Беларусі найбольш не прыстасаванымі для ўтрымання арыштаваных сталіся КПЗ пры міліцэйскіх участках i аддзелах. Яны вызначаліся занядбанасцю, вільготнасцю, недахопам святла i паветра, дрэнным станам прыбіральняў.

Асаблівую ролю ГПУ надавала чыгуначным i водным шляхам зносінаў. Праз Беларусь праходзілі асноўныя чыгуначныя магістралі, што злучалі Захад з СССР. Новая дзяржаўная мяжа павялічыла значнасць кірункаў Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі (Польшча-Менск- Ворша i далей на Маскву), Заходняй чыгункі (Гомель- Менск), Жлобін-Ворша-Віцебск i кірунку на Ленінград. Рэшта шляхоў мела другараднае значэнне.

Параходныя зносіны захоўваліся на Заходняй Дзвіне»ад Су ража да Полацка, на Бярэзіне ўніз ад Барысава, на Прьіпяці - ніжэй Турава i на Дняпры па ўсім цячэнні ў межах БССР.

Кантроль за функцыянаваннем гэтых вялізных транспартных артэрыяў ускладауся на аддзелы транспартнай міліцыі i ГПУ, якія размяшчаліся на кожным буйным транспартным вузле або рачной прыстані. Агулам ix было каля 15.

Да 1924 г. завяршылася фармаванне памежных войскау. Уводзілася новая сістэма пабудовы: акруга, атрад, камендатура, застава. Камандавы склад карыстаўся з ільготау i перавагаў, вызначаных для органау ГПУ. На чале памежных атрадаў i камендатураў стаялі чэкісты, управы гэтых вайсковых адзінак мелі сакрэтныя аператыўныя аддзелы, укамплектаваныя работнікамі былых асобых аддзяленняў i пастоў. У ix карыстанні былі свае турмы i КПЗ.

Заходняя памежная акруга складалася з сямі атрадау: 12-ты Бігосаўскі, 15-ты Полацкі, 14-ты Плешчаніцкі, 15-ты Заслаўскі, 16-ты Койданаўскі, 17-ты Цікавіцкі i 18-ты Жыткавіцкі, кожны з якіх меў да паслугаў сваю міні-турму: паасобны будынак з камерамі лікам ад некалькіх да дзесяці i больш i ўсёй турэмнай атрыбутыкай. У сваю чаргу, кожны памежны атрад складала ад 4 да 6 камендатур, дзе былі КПЗ для утрымання парушальнікаў мяжы.

У Чырвонай арміі існавалі асобыя аддзелы, якія праз камісараў i вайсковых "асабістаў" займаліся палітычным кантролем за настроямі ў войску. Беларуская палітычная акруга ў 1929 г. складалася з трох корпусаў (дзесяць дывізіяў i чатыры брыгады). Асобыя аддзелы функцыянавалі ў межах злучэнняў ад брыгады i вышэй.

Большасць раёнаў дыслакацыі кадравых дывізіяў i камплектавання тэрытарыяльных частак акругі знаходзілася на Беларусі. Асобы аддзел пятага стралковага корпуса размяшчаўся ў Бабруйску, чацвертага стралковага корпуса - у Віцебску. У Менску стаялі асобыя аддзелы другой стралковай, сёмай кавалерыйскай дывізіі, першай, другой i трэцяй кавалерыйскіх брыгад. У Бабруйску - чацвертай i восьмай стралковых дывізіяў, у Полацку - пятай стралковай дывізіі, у Гомлі - шостай кавалерыйскай дывізіі, у Магілёве - чацвертай кавалерыйскай брыгады. Такім чынам, усяго два корпусы (шэсць дывізіяў i чатыры брыгады).

Усе асобыя аддзелы мелі памяшканні для арыштаваных. Пры вайсковых частках існавала 12 спецыяльных КПЗ. У сваю чаргу, у падраздзяленнях ад палка i вышэй ствараліся гаўптвахты для парушальнікаў вайсковай дысцыпліны. На тэрыторыі Беларусі ix налічвалася больш за сорак.

Спецыяльных турмау для вайскоўцаў Чырвонай арміі на Беларусі не існавала. Не існавала таксама i спецыяльна прызначаных для гэтага перасыльных турмау i папраўчых установаў для непаўналетніх.

Зводная табліца турмаў Беларусі i ix змяшчальнасць на пачатак 30-х гг.

№№

Колькасць

Прыкладная змяшчальнасць

турмау

КПЗ

турмау

КПЗ

11

Рэспубліканскае прадстаўніцтва ГПУ на Беларусі

1

-

да 700

-

22

Акруговыя прадстаўніцтвы ГПУ на Беларусі

8

-

1400

33

Турмы міністэрства юстыцыі былога царскага ўраду: губернскія павятовыя

320

4500 10000

-

44

Аддзелы міліцыі i ГПУ у гарадах i раёнах рэспублікі

больш за 100

да 4000

55

Аддзелы транспартнай міліцыі i ГПУ

-

да 15

600

66

Памежныя войскі

7

да 35

1400

каля 700

77

Чырвоная армія: адмысловыя аддзелы гауптвахты

-

12 больш за 40

-

да 600 да 1600

39

больш за 200

18 000

7500

Калі ўлічыць, што насельніцтва Беларусі пад канец 1 929 г. складала больш за 5 300 тысячаў чалавек, атрымліваецца разлік: адно камера-месца на 200 жыхароў рэспублікі.

Месцы пазбаўлення волг падпарадкоўваліся наркам'юсту i органам ГПУ, хаця i знаходзіліся на балансе ў мясцовых саветаў. Такім чынам, турмы мелі даволі гаспадароў для захавання ў іх чысціні i парадку. У кіраванні карнай сістэмай бралі ўдзел таксама i розныя вайсковыя ўстановы Чырвонай арміі, якія сачылі за знаходжаннем у вязніцах сваіх камандзіраў i чырвонаармейцаў. Правам наведвання месцаў увязнення валодалі таксама i пракуроры, якія кантралявалі ўтрыманне арыштаваных. Фактычнымі ж гаспадарамі турэмных камераў былі начальнік турмы i наглядчыкі. Гэткая блытаніна цягнула за сабою бязмежныя мажлівасці злоўжыванняў у дачыненні да вязняў.

Наследуючы царскім законам, савецкая сістэма пакінула за сабою права выкарыстання працы вязняў. На працягу стагоддзяў гэтую эксплуатацыю ажыццяўлялі падрадчыкі, што прадстаўлялі дзяржаўныя прадпрыемствы i непасрэдна турэмная адміністрацыя.

У першыя гады савецкай улады турэмная праца яшчэ рэгламентавалася праз выкарыстанне вязняў унутры памяшканняў, для прымітыўных відаў дзейнасці без найменшай механізацыі: сталярка, размаітае пляценне, выраб шчотак i да г. п. Гэтыя віды працы давалі нязначны заробак. Спакваля, з сярэдзіны 30-х гг., вязняу сталі далучаць да больш складанай працы, дзе ўжываліся машыны. Пры гэтым, напрыклад, адміністрацыя магілёўскай гарадской турмы палітычных вязняў выкарыстоўвала толькі на сваёй тэрыторыі, у той час, як бальшыня крымінальнікаў увесь 1929 г. мела магчымасць працаваць па-за мурамі турмы. Для ix у горадзе знаходзіліся самыя розныя заняткі, чым крымінальнікі i карысталіся, ладзячы ўцёкі.

Напрыканцы кастрычніка 1929 г. у часе першага свайго выхаду на разгрузку вагонаў уцёк, атрымаўшы кашулю ад святара Г.Туманава, нехта Чыж.

Неўзабаве яго затрымалі зноў. Цывільнае кашулі яму аказалася замала, i таму ён залез у кватэру па чужое паліто. Чыжа выправілі ў аршанскую турму, гэта стала яго трэцяй "ходкай". Хваля гэткіх дзёрзкіх уцёкаў закранула ўсе турмы рэспублікі. Крымінальнікі, прыкладам, карысталіся тым, што жанчыны-вязні маглі свабодна хадзіць па турэмным двары. Так, у верасні 1930 г. кіраўнік адной злачыннай групоўкі, нейкі Шаўцоў, здолеў перадаць у жаночую камеру гомельскай гарадской турмы, размешчаную пад ягонай уласнай, 22-й, запіску з просьбаю здабыць пачак махоркі i кавалачак нажоўкі з турэмнай слясаркі.

Ніводная з жанчын не выдала Шаўцова i ягоных памагатых, хаця i рызыкуючы трапіць у карцэр за крадзеж i вынас забароненых прадметаў. Жанчыны-вязні зусім не ведалі, хто такі Шаўцоў i за што сядзіць, але просьбу ягоную выканалі ўжо праз тры дні. Гэта сталася магчымым, бо ніводная з майстэрняў на турэмным двары, i слясарка таксама, не была закрытая для доступу жанчын. Якраз з дапамогаю пачка махоркі ды кавалка нажоўкі злачынец Шаўцоў i здолеў уцячы.

Усё гэта вымушала адміністрацыі турмаў да канца 30-х гг. зрабіць больш жорсткім рэжым працы для крымінальнікаў i жанчын, адначасова паляпшаючы яе арганізацыю. З часам у некаторых турмах разам з павелічэннем пайка паступова пачалі аплочваць працу вязняў. Грошы был i невялікія, але з цягам часу выплаты рабіліся большыя.

Развіццё турэмнай працы адбывалася i у шэрагу абласных турмау. Пры гэтым асабліва вылучалася аршанская гарадская турма, што стала узорам у справе арганізацыі працы вязняу у тыя гады.

УСПАМІНАЮЦЬ ВЯЗНІ

Мачульскі Канстанцін Ігнатавіч, 1908 г. н., Талачынскі (Коханаўскі) раён, Аляновіцкі с/с, фальварак Ржоўка. (Аршанская гарадская турма, верасень 1930 г.):

"Тады была не турма, а вісела шыльда "Іспраўдом". Ідзе вуліца, пасля заход у двор, з паўгектара велічынёй. Тут размешчаныя усе майстэрні: сталярная, шавецкая i кузня. Пасля ізноў плот, дзверы i ужо пачынаецца турэмны двор. Мы сядзелі на доле. На ніжнім паверсе турмы. Камеры адчыненыя, выходзь на двор, ён жа абгароджаны, а у майстэрні ужо не патрапіш. На другім паверсе, у следчым, былі дзяжурныя, там усе сядзелі пад замкамі.

У Воршы шмат сядзела. Крымінальныя былі, дробязь адна, за хуліганства, за крадзяжы. Рэжым не жорсткі, абыходзіліся нават добра. Людзі працавалі. Заказы ішлі з волі, трохі плацілі. Нават i спецыяльнасць набывалі. Адзін такі, Лепяшынскі, стаў знакамітым сталяром. Ён родам з Коханава. Разам сядзелі. Ён адбывау за хуліганства, пабіўся з кімсьці. На яго справу завялі. Дык ён залез да следчага у кабінет, да таго, хто вёу, выкраў справу i знішчыў. За гэта яму далi тры гады. Адмысловым сталяром стаў. Яго нават паставілі майстрам у турме. Вызваліўся i стаў вольнанаёмным. Працаваў з вязнямі. Потым ужо я даведаўся. Ён, бядак, на пілу падаваў дошку, тая паляцела назад ды забіла. А жанчын трымалі асобна. Мы ад ix былі ізаляваныя.

Я быў хлопец малады, здаровы, мажны, жылаваты. Там пекар быў пры турме. Кажа: "Давай, ідзі да мяне". "Ну, давай". I ён быў з вязняў. Тыдні два там пабыў, як яго на этап адправілі. А я застаўся. Працаваў у пякарні месяцаў з восем: цеста мясіў, пёк хлеб".

Аднак варта заўважыць, што праца вязняў паўсюдна выкарыстоўвалася ў самых простых, нескладаных аперацыях. Прадуктыўнасць яе была нізкаю, а віды - скрайне абмежаваныя. Пераважалі гэткія працы, як пілаванне дроваў, прыбіранне смецця на вуліцах, вываз адкідаў. Гэта дазваляла ахапіць працаю вялікую колькасць асуджаных. Тым не менш, каля паловы насельнікаў турмы не была занятая працаю. Арганізаваць яе у астрогах было досыць цяжка. Турэмным памяшканням бракавала месідаў, прыстасаваных для пэўнае дзейнасці. Неставала вопыту "сацыялістычнага" выкарыстання вязняў, інструменты i сыравіна калі i былі, то нягодныя, адсутнічаў попыт на гэткую працу. Таму напачатку праца вязняў складалася з такіх вытворчых захадаў, дзеля якіх не патрэбныя былі спецыяльныя памяшканні, складаныя машыны i папярэдняя вывучка. Як ужо згадвалася, вязні найчасцей прыбірдлі вуліцы, вывозілі смецце, вялі нескладаную будоўлю на rapa дскіх вуліцах.

Качаноўская Ганна Францаўна, 1921 г. н.:

"Бацьку забралі ў трыццатым. З Лепля прыехалі, з НКВД, i павезлі ў Полацк. Мы, як даведаліся, папрасілі суседку. Тая запрэгла каня, i мы павезлі перадачу ў Полацк. Бацьку якраз пагналі разбураць царкву. У самым горадзе ламалі. Бачыла яго, быў пад вартаю. Яны далека стаял i. Дык мы ўсё аддалі, узялі адную торбу, з сухарамі, i ўсё".

Кузьмін Цімох Васільевіч, 1896 г. н., Гарадоцкі раён, вёска Васькіна (лістапад 1932 - верасень 1937 гг.):

"Пасля павезлі ў Віцебск, у турму. Таьл мы пасядзелі, трохі парабілі. Нейкі дом будавалі, дык я цэглу падносіў. Брат цэглу падаваў угару. Угару яго рулеткаю цягнулі. А я насіў. Там рабілі два тыдні. Пастановаю тройкі ПП ГПУ па БССР ад 8 снежня 1932 г. за антысавецкую агітацыю нам прысудзілі пяць гадоу. Пасля гэтага мяне адправілі у Менск, а брата у Калугу.

Мы рабілі каналізацыю для казармау, дзе зараз Белполк знаходзіцца. Далі памяшканне, пасцель, пасля работы спалі. На працу хадзілі, дык у зямлю зарываліся глыбока, як каналізацыю будавалі, на некалькі метраў. Вязняў было чалавек 25-30. Працавалі брыгадай. Я быў невялікага росту, а мне дал i вялікія боты. Я дык патануў у ix. У нас былі мужыкі у брыгадзе. Аддалі мне свае боты. На пачатку 1937 года сталі рабіць на будоўлі стадыёна "Дынама". Капалі катлаван. Горка там была, яе i зрывалі, i рэчка. Стадыён той пачалі будаваць да вайны. Мы сядзелі блізка ля Дома ўраду, каля рэчкі, ля плошчы Восьмага Сакавіка. Вадзілі на працу праз Дом ураду. Як стала восень 1937-га, нешта у ix змянілася, i яны нас распусцілі. У нашай брыгадзе усе былі палітычныя i усе з нашае Рэспублікі".

Высяленне заможных сялянаў з зямлі стварала патрэбу у выкарыстанні на сельгасработах вязняў. Тых, хто з нязначнымі тэрмінамі, рэкамендавалася вывозіць у спецыяльныя саўгасы. Пры гэтым уводзілася сістэма ўзаемнай парукі за ўцёкі з працы. Такіх саўгасаў было заснавана больш за дзесятак. Работа ў ix для ўсіх была звыклаю, падобнаю.да працы ў кожным калгасе, дзе аплата вызначалася міскаю баланды i акрайцам хлеба.

Рэжым турмаў ператвараў вязняў у паслухмяных i нізкааплатных работнікаў. Прадпрыемствы ахвотна выкарыстоўвалі працу вязняў, бо ў такім разе цалкам гарантавана вызваляліся ад неабходнасці павышэння заробку, паляпшэння ўмоваў, аплаты бальнічных i сацкультбыту.

Язерская Ганна Сцяпанаўна, 1913 г. н., Капыльскі раён, Капыльскі с/с, веска Калінава (Кабыльшчына). (Менская гарадская турма, лістапад-снежань 1933 г.):

"Што людзей там было - не прабіцца. Месціліся дзе хто, страшна ўспомніць. Нам-такі было лепей, бо мы ўжо за рабочых лічыліся. Там такая майстэрня была, на машыне шылі. Абутак рабілі i шылі на першым паверсе. Нам трошкі лепш есці давалі. Быў асобны рабочы пакой, то ўжо не разам з усімі, але "рабочыя" называліся. На другі наверх узялі нас траіх маладых такіх жанчын. Там я ўжо вывучылася шыць на ножнай машыне. Адзін тое шые, другі тое, вось так. Не магу i ўспомніць, якія рэчы шылі. Нешта простае, што ж мы там шылі?

Ніхто нікуды не хадзіў, адно ў майстэрню, дзе мы рабілі. I ўсё. Там радыё гаварыла. I гэткія, знаеце, рупары былі, дык усе ігралі там. Кожны меў ложак жалезны. Я вершы пісала, як ляжала".

Турэмная адміністрацыя ў асобе наглядчыкаў пільна сачыла за якасцю працы. Пры тых умовах ніхто з ix не меў цікавасц,і, каб палегчыць працу вязняў. Тэхнічныя навацыі траплялі ў турэмную вытворчасць з паважным спазненнем. Усялякае абсталяванне i машыны часцяком былі папросту спісаныя з дзяржпрадпрыемстваў i не вытрымлівалі аніякае крытыкі.

Наладжвалася праца вязняў паводле змяшанай сістэмы: непасрэдна гаспадарчым спосабам, гэта значыць, самой адміністрацыяй, i шляхам падрадаў i дамоваў. У першым выпадку адміністрацыя выступала арганізатарам працы i карысталася яе вынікамі паводле сваіх патрэбаў.

Гарбенка Марыя Уладзіміраўна, 1906 г.н., Капыльскі раён, вёска Камсамольская (Пукава). (Сл/цкая турма, верасень-лістапад 1933 г.):

"Можа, тры месяцы прасядзела. Сядзела ў камеры. Працаваць даюць, не сядзіш - робіш. У пральні мыла для турэмшчыкаў, для вязняў. Адна мые бялізну для дактароў, адна - прасуе, а рэшта - чорнае, для ўсіх. Вялікі пакой тая пральня. Кожны дзень пралі. Божа мой, бялізны паўнютка, мы на гарышча як панясём вывешваць, дык страх бярэ - колькі шмат".

Паводле сістэмы падрадаў i дамоваў арганізатарам працы выступалі непасрэдна прадпрыемствы ці ўстановы-наймальнікі. Яны ж прымалі прадукцыю i сачылі за яе якасцю.

Дубовік Міхаіл Фёдаравіч, 1913 г. н., Капыльскі раён, Камянецкі с/с, вёска Паледзі. (Менская гарадская турма, пачатак 1931 г.):

"Рабочым быў, у шавецкай, вялікая майстэрня. Рабіў гам. Мяне ластавілі "лістоны" набіваць - машына, крутануў рукой i ўсё. Хто спецыяльна "языкі" да чаравікаў выразаў, хто тое, хто іншае. Там быў старшы, пільнуе, як робіш, ці добра, мала робіш. Там гэтага браку не было, бо назіраюць за табою. I караў, як робіш брак,- то выходзь, не можна цябе дапускаць. Калі ласка, хочаш не рабіць - сядзі там у камеры. Добраахвотна ішлі на працу.

Чаравікі майстравалі. Не для вязняў, але адсылалі, для людзей. Для вязняў нічога не рабілі. Ніякіх там грошай не было. Дадавалі хлеба за працу".

Выбар той ці іншай працы, аднак, не быў абавязковы для ўсіх катэгорыяў вязняў. Нягледзячы на гэта, большасць з ix ірвалася да працы. Для некаторых існавала негалосмая забарона.

Тарасюк Юрый Аляксандравіч, 1914 г. н., Дзятлаўскі раён, пасёлак Казлоўшчына. (Менская гарадская турма, лістапад 1933 - сакавік 1934 гг.):

"На працу выклікалі па жаданні. Заходзіў дзяжурны i прапаноўваў, хто хоча, на выбар. Паслоў польскага сейму: Мятлу, Рак-Міхайлоўскага, Дварчаніна, Гаўрылюка, Валошына - не пускалі на працу. Паслы сябе прапаноўвалі, але ix не бралі. Працаваў у сталярнай майстэрні: гэблікі, дошкі. Вялікі пакой, там шмат працавала. I крымінальнікі былі. Унізе, у самой гарадской турме, у падвале, пры канцы". Цяга да працы тлумачылася яшчэ i тым, што бальшыню вязняў складалі сяляне, якія не ўяўлялі свайго жыцця без яе. Таксама i плата за працу, хоць i мізэрная, выклікала ў вязняў жывы попыт на любы від дзейнасці. Нават дробная ўзнагарода ў некалькі рублёў давала магчымасць набываць прадукты ў спецыяльнай лаўцы.

Дзесюкевіч Язэп Сямёнавіч, 1913 г. н., Уздзенскі раён, вёска Магільнае. (Менская гарадская турма, чэрвень - снежань 1935 г.):

"Мы ўжо пайшлі рабіць у шавецкі цэх. Як працавалі, то ўжо весялей, ужо стараешся. Мяне прызналі, што добра рабіў. Спярша мы рабілі "пістоны", ставілі ў халявы, каб шнурок зацягваць. Гэта быў у лагер абутак. Я кажу: "Мне гэтая работа ўжо надаела. Мне трэба цікавейшая работа". Застаўся на машыне шыць, на ножнай. Там швейны цэх, дык мяне перавялі на электрычную машыну. На ножнай я ўжо добра рабіў, пайшоў на электрычную, гэтакая шпаркая яна. Было, як іголка зломіцца, дык, здаецца, як з нагана стрэльне, ажно падскочыш. Дык гэтак ужо добра шыў, што мяне на этап не адпраўлялі, не хацелі.

Загарванне зрабілася ў майстэрні. Невядома, з чаго яно загарэлася. Там басоты шмат было: цыгаркі паляць, вата там была. Можа, вата i загарэлася, а можа, дзе i шпіёны былі, наўмысна спаліць хацелі. Пры мне не загаралася, але ў другім цэху было чуваць загарванне, запалілася, кажуць.

Там быў швейны цэх, дрэваапрацоўчы таксама, у двары. Я ўжо туды не хадзіў. Швейны i шавецкі ў самым будынку. Шавецкі чаравікі рабіў для лагераў, гумовыя, розныя. А швейны - таксама спецадзенне гэткае шыў. Выкройвалі з таго самага матэрыялу. Была таксама норма. Мы зараблялі там на месяц, от, сем рублёў. Кніжку давалі нам, каб на сем рублёу мы ўзялі у лаўцы чаго, селядцоў там. Хлеба не было, тады карткавая сістэма была, нам пяцьсот грамаў хлеба давалі. Але ужо як мы робім, то днём дадуць яшчэ дзвесце грамаў хлеба i першае, супчыку пад'есці. Гэта ужо падмацунак, а то зусім заслабнеш. Дык гэтая басота да абеду паробіць, папалуднуе ды паўцякае. Ужо з камеры з сабою хоць селядца возьмеш у цэх, бо пакрадзе гэтая басота.

Басота гэткія галаварэзы былі".

Разгледзеўшы становішча турэмнай працы, варта звярнуць увагу на скрайнюю бязладнасць гэтай турэмнай гаспадаркі. Завышаныя нормы выпрацоўкі, у адрозненне ад расцзнак, нязначныя грашовыя узнагароды за вытворчую працу, брак непасрэднай матэрыяльнай зацікаўленасці адміністрацыі ў працы вязняў, немагчымасць яе добрай арганізацыі. У сё гэта цягнула за сабою бяздзейнасць асуджаных, павялічваючы, у сваю чаргу, лік унутраных злачынстваў.

Вязні ў савецкіх турмах падзяляліся на пэўныя катэгорыі: паддопытныя, у чаканні суду, з нязначнымі тэрмінамі вырокаў, перасыльныя. Аднак да самай страшнай катэгорыі належалі тыя, каго на ту рамным жаргоне называлі словам "смертнікі".

Адмысловыя "смяротныя" камеры размяшчаліся.ў аддзяленні для "смертнікаў" у менскай гарадской турме, у "амерыканцы" i шэрагу абласных турмаў, яны складалі асабліва ізаляваную частку, куды вяло колькі дадаткова замыканых дзвярэй. Дзверы кожнай такой камеры мелі па дзве засаўкі i тры замкі. Ключ ад аднага з замкоў перахоўваў толькі карпу сны, астатнія знаходзіліся ў дзяжурнага. Часам дзверы такіх камераў злучаліся ланцугом з вушакрм рамы i з-за гэтага адчыняліся якраз, каб уціснуцца толькі аднаму чалавеку, ды i тое сагнуўшыся,бо ланцуг мацаваўся на вышыні каля метра ад падлогі. У некаторых акруговых турмах, з прычыны непадрыхтаванасці камераў, "смертнікі" сядзелі разам з рэштай вязняў.

Дзесюкевіч Язэп Сямёнавіч, 1913 г. н., Уздзенскі раён, вёска Магільнае:

"Прывезлі да Койданава 28 мая 35-га года. Там, у Дзяржынску, мяне вельмі доўга не трымалі, прывезлі сюды Ў НКВД, у Мінску. Я сядзеў у "амерыканцы" доўга. Там камера была гэткая: у галавах шырэйшая, а ў нагах - вузенька, "смяротная". Дык там ужо як шэсць гадзін - мусіш ужо падняцца, койка прысцебнецца да сцяны, жалезная, аўтаматычная. I ты ўжо нідзе ня маеш права, нават i на зямлі, ляжаць. Адно жалезнае крэселка i жалезны столік у куце. Вось на гэтым століку пасядзіш i падрэмлеш сабе, ды i ўсё. Я меў пінжак цёплы, дык ратаваўся. Падлога цэментавая, дык не даюць i на цэменце ляжаць. I не даюць ані спаць, ані крычаць, анічога - увесь час у "вочка" пазіраюць, што ты робіш".

Смяротныя вырокі ажыццяўляліся ва ўсіх акруговых турмах. Гэты раздзел падае спробу як мага паўней апісаць побыт людзей, што чакалі смяротнага выроку.

Менская акруговая турма. Архітэктура, звычайная для расійскіх астрогаў. Па кутах галоўнага корпусу чатыры вежы. Патрапіць у кожную з вежаў можна з турэмных калідора. У канцы калідора добра замкнёныя дзверы, ключ ад якіх перахоўваўся у дзяжурных наглядчыкау. Адзін з ix увесь час пільнаваў уваход у вежу. Далей - невялікі турэмны калідор, які вёў да яшчэ адных дзвярэй. За імі паўкруглыя або круглыя вежавыя камеры. Камера выглядала як цыліндр двух-трох метраў дыяметрам альбо ягоная палова. Угары маленькае вакенца, забранае кратамі. Святло у камеру амаль не трапляла. Узімку тут рабілася асабліва цёмна. Вечарам запальвалася электрычная лямпачка, прымацаваная высока да столі. Нават стоячы пад ёй, чытаць удавалася адно з вялікаю напругаю. У камеры меліся нары i невялікі столік. Сцены ўгары бледна-шэрыя, на доле, на паўтара метра ад падлогі, пафарбаваныя якімнебудзь цёмным колерам.

Камеры верхняга наверху кожнай вежы ўважаліся за лепшыя. Яны зазвычай былі больш сухія i светлыя. З вокнаў можна было аглядаць горад: гэбрайскі тэатр, вуліцу Нямігу, Савецкую, але галоўнае - мінакоў на ix. Вокны ніжэйшых камераў змяшчаліся на ўзроўні турэмнай araроджы, таму асуджаныя гэтага наверху туліліся у цемных, халодных i вільготных памяшканнях. З вокнаў відаць было адно сваіх жа арыштаваных на шпацыры. Насупраць кожнае вежы стаяу вартавы, гатовы кожную хвіліну ужыць сваю зброю.

Філіповіч Пётр Язэпавіч, 1914 г. н., Слуцкі раён. Пакашаўскі (Палікараўскі) с/с, вёска Рудня:

"Якраз неслі "смертнікам" есці (месца дзеяння - турма на вуліцы Валадарскага, час - з лютага па сакавік 1934 г. - Аўтар.). "Смертнікі" былі у асобнай камеры, яны у сёмай, а мы у шостай, побач. Нам якраз есці прынеслі, стаяць з ежаю. А нас абшукваюць. Перад самымі дзвярыма стаялі, дык ім туды панеслі на талерачцы. Койкі іхныя нешта нібыта там адключаюць. А якія ж койкі? З дошчачак, i гэтак нібы палатном акрытыя. I як нешта уключаць недзе, дык яны раз - да сценкі прытуляюцца, не ўсядзешся. Ані крэселка там, анічога. Ну, здзекваліся так".

"Смертнікаў" увесь час выводзілі на расстрэл. Былі сярод ix i даволі маладыя людзі, пераважна сяляне.

Турэмная адміністрацыя намагалася ізаляваць гэтую катэгорыю вязняу ад рэшты. На шпацыр, калі ён адбывауся, ix вадзілі у асобнае месца. Таксама асобна вадзілі i у лазню. Але поуная ізаляцыя была немагчымая. На допыты, у суд, на шпацыр ці спатканне "смертнікаў" канваявалі агульным калідорам, што стварала умовы для імгненных кантактаў. Гэтымі ж калідорамі ix вялі або валаклі на расстрэл. I тады усе камеры ўздоўж калідора трывожна ўсхопліваліся, прыслухоўваючыся да таге, што адбывалася за металічнымі дзвярыма. I так дагэтуль, пакуль шум не сціхаў.

Гомельскую гарадскую турму з пачатку 1930 г. апоўначы апаноўвала магільная цішыня. У "смяротных" камерах суткі адлічваліся не па днях,а па начах. Крымінальнікаў выводзілі на расстрэл пасля суду, апеляцыі, заявы аб памілаванні. Палітычным, асуджаным завочна, вырок абвяшчаўся ў гомельскай турэмнай канцылярыі. Адразу ж па гэтым ix вялі на расстрэл. Усе ўвязненыя з "смяротных" камераў i нават з адзіночак чуйна сачылі за кожным грукам i шоргатам. Асабліва палохаў ix гук, з якім расчынялася турэмная брама, калі ў яе заязджаў аўтамабіль з брызентавым верхам для перавозкі "смертнікаў". Дрымота разыходзілася па камерах толькі каля чатырох гадзін раніцы. I так адбывалася цягам кожнае ночы.

У адзіночных камерах не было нараў i пасцеляў. Вязні сядзелі i спалі на голай падлозе. Шырыня камеры два метры, даўжыня каля шасці. У кутах з боку калідора параша i цабэрак 3 пітною вадою. Вокны выглядвалі на двор, на вышку 3 ахоўнікамі-канваірамі. У камерах цэлыя суткі свяціла электрычная лямпачка. Але i яна не разганяла таго паўзмроку, у якім заўжды знаходзіліся вязні. Патрапіўшы ў адзіночку, людзі ўжо ведалі, што ix можа чакаць вышэйшая мера пакарання. Таму гэтыя камеры ізаляваліся не толькі ад астатняга свету, але i ад іншых частак турмы.

П.Палягошка, які сядзеў у камеры № 76 на трэцім паверсе менскай гарадской турмы вясной 1932 г., успамінаў, як аднае ночы пачуў, калі з суседняй камеры забіралі двух на расстрэл. lx выклікалі, а яны адмовіліся выходзіць. Усчалася валтузня, крыкі бедакоў абудзілі ўсю турму.

"Смертнікі" бараніліся i крычалі, але ўжо на калідоры крыкі сціхалі - ім заціскалі раты. Чутны былі адно цяжкія крокі наглядчыкаў, якія валаклі сваіх ахвяр. Такімі начамі ніхто не спаў, i ў турме рабілася так ціха, нібыта ўсе выміралі.

У бабруйскай ГПУ "смертнікам" рукі скручвалі за спінаю дротам. Тым, хто крычаў, накідвалі на га лаву мех. Тых, хто супраціўляўся, білі, пакуль яны не валіліся на зямлю. Пасля ix скручвалі i цягнулі да машыны.

Страта на смерць жахліва адбівалася на нявінных. Смяротны вырок адразу ж закранаў духоўны свет чалавека. Але рэакцыі на яго маглі набываць розныя кшталты. Хтосьці намагаўся адшукаць сваю віну ў тым, што сталася, раскайваўся Ў даўніх, уяўных памылках, маліўся. Такі чалавек выяўляў слабасць i бездапаможнасць перад караю. Хто іншы у астатнюю хвіліну адчуваў жывёльную прагу жыцця, боязь страціць яго. Гэта вяло да канфліктаў, дарэмных сутычак 3 катамі-наглядчыкамі.

Зрэдзьчасу, калі чалавек ішоў на злачынства з пераканання, з-за служэння ідэі, неабходнасць ахвяраваць сабою ўздымала яго ва ўласных вачах. У такім выпадку ён імкнуўся выказаць усю сваю пагарду да грамадства за смяротны вырок.

Але, трэба прызнаць, што ў бальшыні асуджаныя чакалі смерці ca скрухаю, пакорліва, як чагосьці непазбежнага. Смерць панавала ў думках i ва ўсёй свядомасці без астатку. Чалавек кожнага дня рабіўся ўсё слабейшым i рахманейшым.

Шутаў Уладзімір Іванавіч, 1914 г. н., Горацкі раён, веска Рудкоўская:

"Усе тры месяцы (час дзеяння - снежань 1932 - люты 1933 гг. - Аўтар.) сядзеў у аршанскай турме. Поўная камера людзей. Былі Кавалеўскія, Пракоп i Арцём, браты. Дык у ix па дзве дзесяціны зямлі было. Яны пабралі жонак, раздзяліліся. Зямлі няшмат. Яны ўвайшлі ў нашую дзесятку. Дык аднаго з братоў расстралялі. Якія з ix кулакі былі? У калгас не ўступалі, адно перад самым арыштам гэта зрабілі.

Там Шакура сядзеў. Вёска іхняя перад самай Воршай. Бацька i сын. Па нашых артыкулах сядзелі. Артыкулы былі тыя самыя. Пабралі самых моцных людзей з вёсак. На этапе я ішоў разам з Шакурам-малодшым. Перад расстрэлам я бачыў бацьку. У камеры сядзелі i бацька, i сын. I я разам з імі. У камеры, з мой пакойчык, чалавек шэсцьдзесят. У тры паверхі ды яшчэ над нарамі людзі. Раптам вечарам, гадзін у дзесяць, заходзіць наглядчык: "Шакура наглядчык з іхняй вёскі. Бацька той быў пажылы, гадоў пяцьдзесят. Дык, як наглядчык служыў пры турме, то ўжо знаў, куды выклікаюць i па што i не назваў па імені. Проста "Шакура". Сын маладзейшы - гадоў дваццаць-дваццаць пяць. Паднімаецца: "На выхад". I пайшоў. Куды пайшоў - гэта аказалася, на расстрэл. Наглядчык то ведаць-ведаў, але ж, мусіць, меў прыязнасць суседскую i не назваў па імені. Думаў, што, пакуль разбірацца будуць,- дзень пажыве яшчэ. Але як таго прывялі ў дзяжурны пакой, там ужо сталі па асабістых справах правяраць. Выклікалі яго: "Шакура". Ён назваў імя i па бацьку. "Не, гэта не цябе, прывядзіце бацьку". Сын прыйшоў у камеру. Перадаць цяжка, як яны расставался. Ён ведаў, што бацьку вядуць на смерць. Развіталіся. Мы з сынам ягоным па этапе на Беламорканал паехалі, пас ля ў Магадан, на Калыму. У турме знал i, што пяць чалавек расстралялі. Наглядчык, калі тэрміны аб'яўляў, зачытваў увесь спіс. Тыя, каго да вышэйшай меры, асобна ў спісе стаялі. Артыкулы 72, 76 Беларускага Кодэксу - паасобная i групавая агітацыя супраць калгаснага ладу. Але асноўная матывіроўка за падпалы, шкодніцтва. Там спісы чалавек у сто, i вось ён стаіць i чытае: "Такі ёсць?"-"Ёсць",-"Столькі гадоў. Усім астатнім далі па дзесяць гадоў".

Забіралі на расстрэлы i з гомельскай акруговай турмы. Згодна з успамінамі Л.Калубовіча, улетку 1930 г. у камеру-адзіночку № 22, дзе ён змяшчаўся, прывялі Корзунаў, бацьку i сына, з-пад Васілевічаў. Было ўжо даўно апоўначы, за акном ліў дождж. Яны вымаклі дарэшты. Невысокія, худыя, бацьку каля сарака, сыну - шаснаццаць. lx узялі, як заможных сялянаў, для застрашвання вёскі, якая не жадала ісці ў калгас. Пасля аднаго з допытаў ix скіравалі ў 22-ю камеру.

- На наступны дзень, псіхічна прыгнечаныя, яны нічога не елі. Ноччу, калі ў турме зрабілася ціха, на калідоры пачуўся тупат. Дзверы адчыніліся. У камеру ўвайшоў дзяжурны па турме Паўлаў i афіцэр ГПУ. У дзвярах стаяла чатырох наглядчыкаў. Паўлаў трымаў у руках спіс расстрэльнікаў. Высветліў прозвішчы i выклікаў Корзунаў на калідор. Стары запытаўся: "За што ж гзта? Скажыце, людзі, за што?.." Падышоў да сына, абняў яго. "Можа... я адзін пайду?"- "Не разважаць! Давай выходзь!" Разгубіўшыся, ён яшчэ пачаў шукаць па камеры сваю шапку, што была на галаве. "Давай выходзь! Хутка!" - штурхнуў Корзуна-старэйшага да дзвярэй. Стары рашуча павярнуўся i сказаў: "Ну, то вядзіцеі Пайшлі, сынокі" На калідоры "смертнікам" скруцілі рукі i павялі на расстрэл.

Тым, хто ведаў, на што асуджаны, i чакаў расстрэлу, было шматкроць цяжэй...

Канановіч Антон Іванавіч, 1910 г. н., Плешчаніцкі раён, Крайскі с/с, мястэчка Пасадзец:

"У сярэдзіне снежня 1935 г. выклікалі ў суд. Аб'яўляюць: найвышэйшая мера пакарання. Вывелі i ўкінулі ў камеру "смертнікаў" у "амерыканцы". Там быў намеснік наркама камунальнай гаспадаркі БССР i яшчэ двое. Усе чацвёра "смертнікі". Адзін з ix быў з крымінальных. Не ведаю, хто ён, за што ён. Намесніка наркама выклікалі, вялі два месяцы допыты: "Прызнавайся, ты перадаў Польшчы звесткі. Вёў антысавецкую прапаганду!" Вось i вынік.

Не перастукваліся. Нікога не ведаў, апрача, з кім сядзеў. Камера: усё металічнае i бетоннае. Сцены пафарбаваныя ў цёмна-сіні колер. З аднаго боку жалезны ложак, з другога - такі самы. Яны адкідваюцца. Аніякіх матрасаў, аніякіх падушак. Кладуся i сплю на гэтым ложку. На падлозе яшчэ ямчэй, чым на гэтым ложку. Таму што ў ім дрот скручаны з металу. Запаўзаеш пад ложак, скруцішся, шапку над галаву. У "смертнікаў", як i ў паддопытных, ніякіх шпацыраў. Выводзілі адно ў туалет.

Шэсцьдзесят дзён праседзеў у "смяротнай" камеры. Пасля выклікалі: "Пайшлі". I ўсё. Калі выводзілі, суседзі думалі, што на расстрэл. У мяне была поўная абыякавасць. Завялі да вялікага пакоя. Усё як у тумане. Там шмат афіцэраў i салдат. Аб'явілі, што найвышэйшая мера замяняецца дзесяццю гадамі. Гэта было 16 лютага 1936 года".

"Смертнікаў" імкнуліся не караць увязненнем у карцэры. Умовы ў "смяротных" камерах i без гэтага маглі давесці асуджаных да глыбокае дэпрэсіі з непажаданымі вынікамі, нават i да самагубства. Часцей усё гэта выяўлялася ў абвостранам агрэсіўнасці.

Дзесюкевіч Язэп Сямёнавіч:

"А ў "амерыканцы" (час дзеяння - май - лістапад 1935 года. - Аўтар.) расстрэльвалі. Я сам чуў: "Браткі, родныя, ратуйце, расстрэльваць нас прыйшліі" Ды гэтак ужо б'юцца, гэтак не здаюцца ім, што тыя кажуць: "Вам памілаванне прыйшло, мы вас памілавалі". Усё адно: хоць расстрэльваць - але распішыся, што памілаванне. Ён-такі не верыць, што памілаванне, мала калі такое было, часцей да расстрэлу. Тады яму падобна, як аркан гумовы на галаву накінуць, i ўжо крыку не чуваць. У начы гадзіны ў тры "варанкі" так i завіруюць каля "амерыканкі". Кожную ноч вывозілі на тыя Курапаты, туды, дзе расстрэльвалі".

Нарэшце хацелася б закрануць тэму "чорнага" турэмнага гумару. Досыць спецыфічная, але паўсядзённая для таго часу з'ява.

Вольскі Казімір Аляксандравіч, 1905 г. н., г. Менск:

"Праз пэўны час (месца - "амерыканка", час дзеяння - красавік-чэрвень 1929 г.- Аўтар.) падсялілі да мяне другога. Запытаўся: "Адкуль?"- "Я з Гомля". - "А што здарылася?" - "Ды вось мяне, мусіць, расстраляюць. Такі ўжо небяспечны я, мусіць, што мяне проста з Гомля сюды ў Менск. Пэўна, мяне расстраляюць, такі я небяспечны". У мяне пацікавіўся: "А цябе за што?"- "Я сам не ведаю". Дні праз два яго забралі.

Прасядзеў у адзіночцы два месяцы. Пас ля прыходзяць: "Збірайцеся, пойдзеце у агульную камеру". Прывялі. Там ужо стала весялей. Даўмеўся, што калі з адзіночкі забралі, то будзе не вышэйшая мера.

У першую ноч, гадзін у дванаццаць, стала чуваць праз сон, нібы хтось за дзвярыма крычыць: "Вольскіі" Ускокваю недаспаны. А тут побач ляжыць адвакат. Чую: "Імя, імя па бацьку?" Адказваю: "Казімір Аляксандравіч".- "Збірайцеся з рэчамі". Падумаў: "Канец". I тут мне перад вачыма ўсталі такія доўгія прысады, паўсюль дрэвы, сонца, кветкі. Падумаў: "Вось яны, апошнія хвілі жыцця". Адвакат толькі буркнуў: "Але i жарцікі ўчынілі". Аказалася, адзін з вязняў, што ляжаў каля дзвярэй, зняў бот i стаў крычаць у халяву, дык здавалася, нібыта гэта хтосьці каля дзвярэй камандуе. Пасмяяліся з мяне ў першую ноч. Пас л я ўжо ведаў, што да чаго".

Для прыгнечання свядомасці вязняў у турме няма нічога горшага, як боязь трапіць у "смяротную" камеру. Чалавек адчуваў жах, ужо толькі ўяўляючы самую мажлівасць там апынуцца. Гэты дзесятак квадратных метраў злучаў у цэлае не толькі асуджаных, але i выканаўцаў выракаў. Адны з ix з спакойным сумленнем падпісвалі прысуды, а каты, майстры, тэхнічна абазнаныя ў спецыфіцы пазбаўлення людзей жыцця, прыводзілі ix у дзеянне. Уся гэтая незаўважная для грамадства карная машына разбэшчвала сацыялістычную дзяржаву. Палітыка крыві спараджала толькі ўзмацненне маўклівага супраціву i дэвальвацыю чалавечага жыцця.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX