Папярэдняя старонка: Артыкулы

Урбан Паўла. Яшчэ да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў 


Аўтар: Урбан Паўла,
Дадана: 06-06-2014,
Крыніца: Урбан Паўла. Яшчэ да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў // Спадчына №2-1995. С. 11-26; Спадчына №3-1995. С. 3-7.



1. СЬВЕДЧАНЬНІ БАРТАЛАМЕЯ АНГЕЛЬСКАГА

У кнізе на гэтую тэму [1] мы зьвярнулі ўвагу на фрагмэнт з хронікі першага біскупа для Прусіі Хрысьціяна, у якім біскуп занатаваў, што Літва ягонага часу раней называлася Вэнэдыяй. Біскуп Хрысьціян памёр кал я 1245 г.; ён, паводле прускага храніста XVI ст. Лукаша Давіда, ведаў польскую мову i мову старажытных прусаў [2]. Дарэчы, біскуп Хрысьціян у 1233 г. быў трапіў у палон да прускага племя самбаў, дзе давялося яму прабьщь ў асяродзьдзі паганцаў каля 7 гадоў [3].

Пра славянаў-«вандалаў» (вэнэдаў), што знаходзіліся на ўсход ад Цольшчы i Прусіі, пісаў таксама Барталамей Ангельскі, для якога аднолькава была ведамая i Літва - «правінцыя Осіфіі». Ужыты Барталамеем тэрмін «вандалы» азначаў якраз вэнэдаў, а найменьне вандалы для славянаў-вэнэдаў ён запазычыў, як выглядае, з хронікаў Адама Брэмэнскага i Гельмольда з Бозава. Зрэшты, i польскія храністы XIII - XIV стст. палякаў i ўсіх іншых славянаў атаясамлівалі з гэтымі «вандаламі» [4]. Не выключаецца, такім чынам, магчымасьць, што Барталамей Ангельсккі меў нагоду пазнаёміцца таксама з хронікай Прусіі біскупа Хрысьціяна.

Ангелец з паходжаньня Барталамей нарадзіўся каля 1190 г. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Парыжы, дзе далучыўся да ордэну манахаў-францішканаў. У 1230 г. яго накіравалі ў Нямеччыну, у Магдебург, - дзеля выкладаньня курсу тэалёгіі. Памёр ён тут неўзабаве пасьля 1250 г. Барталамей Ангельскі (Англікус) пакінуў пасьля сябе энцыкляпэдычную працу «Пра ўласьцівасьць рэчаў»» напісаную на лацінскай мове, якую закончыў каля 1250 г. [5]

У геаграфічнай частцы энцыкляпэдыі (кнігі 14 i 15) Барталамей падаў у невялікіх разьдзелах зьвесткі, датычныя амаль усіх славянскіх народаў, Літвы i Русі, а таксама народаў Прыбалтыкі. Заўважаецца, што зьвесткі пра Лівонію, Зэмгалію i Эстонію (за вывяткам Самбіі апісаньне Прусіі адсутнічае) Барталамей чэрпаў у асноўным з «Хронікі Лівоніі» Генрыка Латвійскага [6]. Часткова гэта магло тычыцца зьвестак адносна Літвы, але характарыстыка Літвы й ліцьвінаў супадае з характарыстыкай у апісаныіі Самбіі й самбаў. Пра мову ліцьвіноў i самбаў не было гаворкі, але, маўляў, краіны гэтыя лясістыя i багатыя на балотьс пакрытыя яны таксама рэкамі i азёрамі. Самбія трапіла над уладу Тэўтонскага крыжацкага ордэну толькі ў 1255 г., а таму пра самбаў Барталамей піша як пра народ яшчэ паганскі, хоць i вылучае самбаў з асяродзьдзя іншых «барбараў»: у адрозьненыіе ад сваіх суседзяў, самбы - народ адважны i таленавіты ў галіне мастацтва i рамёстваў. Гэта нагадвае характарыстыку Адама Брэмэнскага, які таксама пісаў пра самбаў як людзей гасьцінных i гуманных, асабліва ў дачыненьні да мараплаўцаў, якія трапляюць у бяду на моры [7]. Што датычыць таленавітасьці самбаў на ніве мастацтва i рамёстваў, дык пра гэта Барталамей Ангельскі сапраўды мог даведацца з прускай хронікі біскупа Хрысьціяна.

У невялікім разьдзеле, прысьвечаным Літве, што належала да «правінцыі Скіфіі», аўтар не пісаў, каб ліцьвіны былі паганцамі. Ен адзначыў толькі, што Літву можна было зваяваць ня ўлетку» а зімою, калі ў гэтай краіне замерзнудь балоты, шматлікія рэкі i азёры.

Шмат большае месца ў сваей энцыкляпэдыі Барталамей Ангельскі адводзіць апісаныію славянаў увогуле. Маючы на ўвазе мясьціны i абшары расьсяленьня славянекіх народаў, а таксама ўжываньне аўтарам гэткіх акрэсьленняў, як «Славія» i «Скіфія»» можна сьцьвердзіць, што ў гэтым вьшадку Барталамей карыстаўея «Славянскай хронікай» Гельмольда з Бозава, напісанай перад 1172 г. [8]. Сярод славянаў Барталамей назваў таксама згаданых ужо «вандалаў»» якіх зьмяшчаў на ўсход ад чэхаў, мараваў i налякаў; зьмяшчаў якраз перад рутэнамі або на захад ад гэтых рутэнаў. Аўтар апрацоўкі ангёльскіх матарыялаў эпохі Сярэднявечча й камэнтароў да ix Вера Матузова пагадзілася зь меркаваньнямі «іншых гісторыкаў», што, маўляў, над «вандаламі» або вэнэдамі Барталамей Ангельскі разумеў палабска-паморскіх славянаў [9]. Аднак жа, першае, Барталамей арыентаваўся ад Ніжняй Саксоніі на захадзе ў кірунку Русі на ўсходзе. Другое, гаворачы ў гэтым разьдзеле пра «Малую Славію», аўтар зноў паўтарае, што яна Малая Славія - працягвалася ад межаў Саксоніі да межаў прусаў i вандалаў. Як можам сьцьвердзіць, гэтыя «вандалы» Барталамея зноў жа зьмяшчаліся на ўсход ад Прусіі. Барталамей Ангельскі пісаў таксама пра «Вялікую Славію» або «Славонію», але зьмяшчаў ён яе на Балканах. Трэцяе, канстатуючы, што адны славяне трымаюцца яшчэ паганства, а іншыя вызнаюць веру грэкаў або лацінянаў, Барталамей тлумачыў, што славяне названай ім «Малой Славіі» ўжо перамяшаліся зь немцамі, знаходзяцца зь немцамі ў цесных кантактах, дзякуючы чаму яны «больш набожныя» i «міралюбныя», гэта калі параўноўваць славянаў «Малой Славіі» з славянамі «Вялікай Славіі» [10].

Сапраўды, супраціў заходніх палабска-паморскіх славянаў канчаткова быў зломлены ў XII ст., а ў першай палове XIII ст., трапіўшы пад пяту нямяцкага апякунства й панаваньня, яны, з гледжаньня палітычнага й рэлігійнага, сталіся «міралюбнымі» i зусім «набожнымі каталікамі». У гэтай справе дапамагалі немцам мясцовыя, яшчэ славянскія, князі той «Малой Славіі», асабліва сваімі запросінамі на пасяленьні нямецкіх каляністаў. У сярэдзіне XIII ст. славянаў-язычнікаў нельга таксама шукаць у Польшчы ці Мазовіі або на Балканах - у «Вялікай Славіі».

Дык, мабыць, усьлед за біскупам Хрысьціянам, або маючы яшчэ іншыя канкрэтныя зьвесткі сваіх «вандалаў»-вэнэдаў Барталамей Англікус зьмяшчаў якраз у Літве. Можна паставіць над сумнеў, каб Барталамей меў ужо зьвесткі пра намер князя Міндоўга прышчапіць хрысьціянства сваім ліцьвіном у лацінскім абрадзе. Але адно з упэўненасцяй можна сказаць, што, гаворачы пра паганства часткі славянаў, Барталамей Ангельскі меў на ўвазе вылучаных ім «вандалаў» або, праўдзівей, вэнэдаў. А зьмяшчаючы ix на ўсход ад Польшчы i Прусіі, а з усходу мяжуючы яшчэ з «рутэнамі»,- меў, фактычна, на ўвазе ліцьвіноў.

2. ВЫКАЗВАНЬНЕ НАКОНТ ЛІТВЫ КРЫЖАЦКАГА АУТАРА ЛАЎРЭНА БЛЮМЭНАЎ

Аднак найперш трэба адзначыць, што ў сваіх «Падарожных запісках» прыгадваны намі францускі рыцар i дыплямат Гільбэр дэ Лянуа мову жамойтаў залічаў да моваў іншых балтаў, што жылі ў тагачаснай Лівоніі. Што датычыць пячаткаў вялікага князя Вітаўта, дык адну зь ix зьмясьціў у сваёй кнізе Вячаслаў Насевіч [11]. Выява на пячатцы адлюстроўвае пешаходнага ўзброенага рыцара (або самога князя), а гэта сьведчыць, што пячаткай князь Вітаўт карыстаўся ў тым часе, калі ня быў яшчэ вялікім князем. Характэрны асабліва надпіс, выкананы на лацінскай мове: «S. (Sigillum) Ducis Vitavta» (для свайго імя ў родным склоне князь пакінуў славянскі канчатак).

Прыгадвалі мы таксама другога віленскага каталіцкага біскупа Якуба Янавіча Пліхту (1399-1407), пра якога ў адпаведнай грамаце гаварылася, што ён паходзіў «З народу i мовы літоўскай». Але польскі гісторык Ян Фіялэк выказаў меркаванне, што паводле паходжаньня Якуб Пліхта мог быць чэхам або палякам-мазурам. Дзеля пацьверджаньня свае думкі Я. Фіялэк зьвярнуў увагу на грамату мазавецкага князя Земавіта 1415 г., у якой быў названы маршалак дворны князя Павал Пліхта. Меркаваньне польскага гісторыка можна падмацаваць яшчэ зьвесткамі з «Хронікі Прускай зямлі» Петры Дусбурга. Пад 1322 г. ён паведамляў пра сьцягваньне ў Прусію збройных сілаў з усяе Заходняй Эўропы, каб затым кінуць гэтыя сілы на зваяваньне Літвы. Паміж іншымі князямі i баронамі Пётра Дусбург вылучыў таксама «Пліхту i ягонага брата з Чэхіі» [12]. Вось жа, нашая выснова аднавядае праўдзе. А яна была: «Але, маючы на ўвазе, што манах Якуб Янавіч Пліхта сапраўды наводле паходжаньня мог быць чэхам або палякам-мазурам, характарыстыка гэтая («паходзіў з народу i мовы літоўскай») дае таксама падставы сьцьвярджаць, што з узгляду на этнас i мову Літвы i ліцьвіны ў тым часе аднолькава атаясамліваліся зь іншымі славянскімі краінамі i народамі».

А цяпер вернемся да крыжацкага аўтара Лаўрэна Блюмэнаў. Ён быў сучасьнікам італійскага гуманіста Энэя Сільвія Пікаляміні i польскага гісторыка Яна Длугаша. Меў моцны ўплыў на палітыку Тэўтонскага ордэну ў Прусіі, часта выконваў дыпляматычныя місіі i як юрыст быў дараднікам вялікіх магістраў Конрада Эрліхсгаўзэна (1441-1449) i Людовіка Эрліхсгаўзэна (1450-1467). Адным словам, Лаўрэн Блюмэнаў меў доступ i да палітычных таямніцаў, i да архіву Ордэну.

Сваю кароткую «Гісторыю Тэўтонскага ордэну крыжакоў» [13] Блюмэнаў напісаў у 1457 г. у сувязі з чарговым канфліктам гэтага Ордэну з Польшчай. Да канфлікту спрычыніўся якраз апазыцыйны зьвяз з рыцарства i гарадоў Прусіі, які на начатку 1454 г. i зьвярнуўся да Польшчы па дапамогу. У той вайне, што цягнулася да 1466 г., Вялікае Княства Літоўскае ня ўдзельнічала. Былі толькі ўмацаваныя i зачыненыя межы дзеля таго, каб праз тэрыторыю Княства прускія крыжакі не маглi атрымаць збройную дапамогу ад Лівонскага ордэну. Тым ня менш Лаўрэн Блюмэнаў ужо ў 1455 г. скардзіўся ў адным з сваіх лістоў да біскупа Аўгебургу, што вось «польскі кароль» (Казімер Ягайлавіч) змушае i Літву зрабіць напад на Прусію зь іншага боку, хоць яшчэ існуе мірнае пагадненьне зь ліцьвінамі [14].

Увогуле ў кантэксьце сваей «Гісторыі» Лаўрэн Блюмэнаў сымпатызаваў Літве й ліцьвіном. Было чаго сымпатызаваць, гэтага i не хаваў крыжацкі аўтар. Бо канфлікты паміж ВКЛ i Польшчай атрымліваліся i дзеля каралеўскай кароны, i дзеля земляў Валыні i Ўсходняга Падольля, дзе быў асеў у 1440 г. былы вялікі князь Сьвідрыгайла, склаўшы прысягу вернасьці якраз польскай кароне; а таксама праз тое, што ў 1445 г. вялікі князь Казімер Ягайлавіч зноў быў засумаваў па гэтай польскай кароне. Тады ж апазыцыю ўзначаліў састарэлы князь Сьвідрыгайла, пачаўшы зноў патаемныя перамовы з прускімі крыжакамі. Шмат было прычынаў для ўзьнікненьня гэткіх канфліктаў, зь якіх спадзяваўся атрымаць палітычны выйгрыш i Тэўтонскі ордэн у Прусіі.

Вось жа, апісваючы з сумам i трывогай палітычны разброд ва ўласным лягеры i асуджаючы ўчынкі мясцовых комтураў-князькоў, якія правакуюць памежныя кан флікты з суседзямі, Лаўрэн Блюмэнаў ужыў для характарызаваньня ліцьвіноў тэрмін: Ruteni-Rutenorum [15]. Дык, магчыма, гэткае ўяўленьне пра ліцьвіноў крыжацкі дзеяч атрымаў падчас неаднаразовых перамоваў з тымі ліцьвінамі. Нагадаем, што дзеля земляў Вільні i Падольля ў 1453 г. зноў ледзь не дайшло да адкрытае вайны ВКЛ з Польшчаю, а пасольства ліцьвіноў наведалася тады ў Мальбарк да вялікага магіетра Тэўтонскага ордэну Людовіка фон Эрліхсгаўзэна. Таксама, апавядаючы ў іншым месцы сваей «Гісторыі пра ўдзел рыцараў аўстрыйскага герцага Альбэрта ў паходзе ў 1377 г. крыжацкага войска на Літву, Лаўрэн Блюмэнаў выразна супрацьпаставіў «народ жамойтаў» «народу ліцьвіноў» [16].

3. ЗНОЎ ПРА ПАЛЯКА ЭРАЗМА ЦЁЛКА I ПРЫДУМАНУЮ ІМ «АСОБНУЮ» МОВУ ЛІЦЬВІНОЎ

Гэтая праблема ўвязваецца тут з адзначаным меркаваньнем пра ліцьвіноў крыжацкага аўтара Лаўрэна Блюмэнаў.

Нагадаем: наведаўшыся ў 1501 г. у Рым, там - у Ватыкане на аўдыенцыі ў Папы,- Эразм Цёлак гаварыў, што «ліцьвіны» ўласна маюць i захоўваюць сваю адметную мову, але звычайна карыстаюцца i ўжываюць мову «рутэнаў». Гэта таму, паводле Цёлка, што мова «рутэнаў» больш зграбная i лёгкая для ўжытку. Эразм Цёлак выконваў тады дыпляматычную місію ад імя вялікага князя Аляксандра Казімеравіча.

У прынцыпе тое выказваньне Эразма Цёлка адпавядае праўдзе, бо «руская» мова (гэтак у тым часе называлася старабеларуская мова) была дзяржаўнаю моваю, моваю Дзяржаўнае канцылярыі ВКЛ, моваю юрыдычных актаў ды яшчэ моваю міждзяржаўных дыпляматычных дачыненняў. Была ўвогуле літаратурнаю моваю ў дзяржаве.

Маючы ўжо тытул плоцкага біскупа, Эразм Цёлак наведаўся ў Рым таксама ў 1505 г., выконваючы цяпер дыпляматычную місію ад імя Польскага каралеўства. Вось жа, грунтуючыся на адпаведнай пасольскай інструкцыі, Эразм Цёлак апавядаў цяпер у Ватыкане, што, маўляў, Вялікае Княства Літоўскае як звычайная правінцыя спрадвеку належала да Польшчы. Больш таго, гаварыў у Ватыкане Эразм Цёлак, ад даўнейшых часоў землі ВКЛ, гэта значьщь землі ўласнай Літвы, а таксама Русі, былі заселеныя палякамі.

Няведама, як пачуваўся ў гэтым выпадку біскуп Эразм Цёлак, але ягоная гісторыя ды гісторыя тагачаснай польскай дыпляматыі адмаўляла фактычна наяўнасьць у тым часе i мовы «рутэнаў», i ўласнай «адметнай» мовы «ліцьвіноў».

З формулай Эразма Цёлка 1501 г. пра «захаваньне уласнай адметнай мовы ліцьвіноў» i выкарыстаньне гэтымі «ліцьвінамі» мовы «рутэнаў» пераклікаецца падобнае выказваньне, якое адлюстравалася ў палемічным творы «Размова Паляка зь Ліцьвіном пра свабоду i несвабоду». Аўтарства гэтага ананімнага твору, які ў форме брашуры быў выдадзены ў Вільні ў 1564 г., прыпісваецца паляку з паходжаньня i тагачаснаму віленскаму войту Аўгустыну Ратундусу. «Размова» зьявілася ў абставінах тагачасных спрэчак вакол чарговай «вуніі» ці дзяржаўнага аб'яднаньня ВКЛ i Польскага каралеўства, супраць чаго выступаў якраз ананімны аўтар брашуры. Патрапіла у тую «Размову» таксама тэорыя пра замежнае - «рымска-італійскае» - паходжаньне старажытных ліцьвіноў, асабліва гэткае абавязкова замежнае паходжаньне магнацкіх родаў ВКЛ (маўляў: «мы, ліцьвіны,- больш старажытны i высакародны народ!»), што вымагала таксама вылучэньня адметнасьці «ўласнай мовы ліцьвіноў».

Дык у брашуры «Размова Пал яка зь Ліцьвіном», якая была напісаная i выдадзеная на польскай мове, пераняцьце ліцьвінамі мовы русінаў, ужываньне імі гэтай мовы тлумачылася тым, што русіны былі, маўляў, «удзячным, заўсёды храбрым i мужным народам», былі «ўдзячнымі людзьмі». Што да «ўласнай мовы ліцьвіноў», дык пра гэта ў брашуры гаварылася, што ў Літве (уласнай) яна не ўжывалася i захавалася толькі на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора - у Прусіі (?), Жамойці i ў Лівоніі (?). Мяжою захаваньня «ўласнай мовы ліцьвіноў» у Жамойці называлася рака Вяльля, «да ракі Вяльлі», што трэба разумець мясьціну зьліцьця Вяльлі зь Нёманам [17], дзе якраз межавалася гістарычная Літва з Жамойцяй.

Каштоўнасьць гэтай зьвесткі i канстатацыі ў тым, што яны шмат што тлумачаць. Тлумачаць таксама тую акалічнасьць, чаму сотню гадоў раней крыжацкі аўтар Лаўрэн Блюмэнаў жамойтаў адрозьніваў ад ліцьвіноў, а ліцьвіноў атаясамліваў яшчэ з «рутэнамі».

4. УДАКЛАДНЕНЬНЕ ЧАСУ НАПІСАНЬНЯ ЛІВОНСКАЙ РЫФМАВАНАЙ ХРОНІКІ

У нашай кнізе адзначалася, што Лівонская рыфмаваная хроніка была напісаная шмат пазьней за 1296 год. 1296-м годам пазначалася напісаньне хронікі ў няпоўным львоўскім рукапісе, дзе называўся аўтар Дытлеб фон Альнпэке i гаварылася, што гэтая хроніка была напісаная ў Рэвэльскім комтурстве [18]. Пра ўсё гэта не было гаворкі ў поўным гайдэльбэрскім рукапісе. Пазьнейшую дату напісаньня хронікі мы абгрунтоўвалі ў асноўным на тых падставах, што ейны няведамы аўтар прыніжаў палітычнае становішча вялікага князя Міндоўга, узалежніваў яго палітычна ад волі жамойцкага князя Траняты. Вось яшчэ адзін дадатковы прыклад гэткай «палітычнай залежнасьці» Міндоўга ад Траняты i жамойтаў. Аўтар хронікі быщцам падслухаў, што мог гаварыць Міндоўг сваёй жонцы Марце, i перадаваў словы князя: «Я хачу зрабіць тoе, што мне радзілі Транята i жамойты, i баста» [19] (Тут i далей будзем цытаваць празаічны пераказ вершаванае Лівонскае хронікі, дапасаваны да навейшай нямецкай мовы.)

Можна яшчэ дадаць, што аўтар гэтай хронікі таксама ня ведаў, як мог называцца Міндоўгаў сын (вялікі князь Войшалк) i пісаў толькі пра «сына Міндоўга», які пасьля забойства бацькі прыйшоў да ўлады ў Літве. Пераказваў, аднак, пра што гаварылі паслы «сына Міндоўга», наведаўшыся ў Рыгу, каб выказаць падзяку магістру Лівоніі за ягонае, маўляў, «ляяльнае i сяброўскае» стаўленьне да новага ўладара ў Літве [20].

Праўда, у Лівонскай рыфмаванай хроніцы ёсьць адна мясьціна, якая быццам нацьвярджае заканчэньне напісання яе ў 1296 г. Гаворачы пра гераічныя ўчынкі Лівонскага магістра Кунэ (Конрада) з Герцагенштайну (памёр у 1290 г.) у змаганьні з наўстанцамі ў Зэмгаліі, аўтар ужыў гэткую фармулёўку: «Wer mehr erlebt, schreib's spaterhin» [21], што можна разумець i перакладаць па-рознаму. Напрыклад: «Хто спазнаў на ўласным досьведзе, апішы гэта пазьней (пасьля мяне)»; або: «Хто даведаўся больш, апішы гэта сам».

Аднолькава гэтыя словы-пажаданьні аўтара хронікі маглі быць толькі мастацкім прыёмам. Рыфмаваныя або вершаваныя хронікі спэцыяльна пісаліся дзеля таго, каб ня толькі нацешыць, але яшчэ каб падтрымаць ваяўнічы дух братоў-крыжакоў ці іншых рыцараў з Заходняй Эўропы, што далучаліся да крыжовых паходаў. Яны i чыталіся ім пры кожнай нагодзе, як чыталіся Біблія або жыцьцяпісы Сьвятых у манастырох для манахаў, калі яны зыходзіліся на абед ці вячэру. Аўтары гэткіх хронікаў выступалі ад свайго «Я» i апісвалі здарэньні i пазеі, нібы асабіста ўдзельнічалі ў ix. Асабліва ўласціва гэта аўтару Лівонскае рыфмаванае хронікі, які адначасна амаль для кожнага здарэньня й кожнае надзеі знаходзіў i адпаведных «герояў». Дарэчы, з гэтым сваім «Я» ўвайшоў у перарыфмаваную «Хроніку Прускай зямлі» Пётры Дусбурга крыжацкі сьвятар Мікалай Ярошын. Маючы заданьне ад вялікага магістра Тэўтонскага крыжацкага ордэну Лютара з Браўншвайгу (1331-1335), зрыфмаваў ён Дусбурга неўзабаве пасьля 1331 г. на старанямецкай шове, бо ня ўсе крыжакі ды іншыя заходне- эўрапейскія рыцары маглі разумець лацінскую мову [22].

Але ў Лівонскай рыфмаванай хроніцы ёсьць таксама аўтарскія выказваньні, якія пацьвярджаюць ейнае напісанне шмат пазьней за 1296 г. Яны параскіданыя па ўсёй хроніцы i гучаць гэтак: «Я меў нагоду прачытаць», «Як я даведаўся», «Як я пачуў з апавяданьня», «Як пра гэта мне расказала кніга», «Так пра гэта апавядае нам гэтая кніга», дый іншыя. Вынікае, што няведамы аўтар Лівонскай рыфмаванай хронікі карыстаўся нейкімі іншымі хронікамі або справаздачамі (апрача, пэўна, «Лівонскай хронікі» Генрыка Латвійскага, апісаньне падзеяў у якой канчалася на 1227 г.).

Мы спынімся толькі на двух эпізодах, пра якія аўтар расказаў напрыканцы свае хронікі.

Латыскае племя зэмгалы ўзбунтавалаея пасьля перамогі вялікага князя Тройдзеня над войскам Лівонскага ордэну. Крывавая бітва адбылася 5 сакавіка 1279 г. пад Ашарадам на правым беразе Дзьвіны крыху на захад ад Кукенойсу. У той бітве разам з магістрам Лівоніі Эрнэстам з Росбарху загінуў 71 брат-рыцар i шмат інпіых рыцараў-гасьцей з Заходняй Эўропы. Аўтар хронікі апавядаў пра свайго «героя» войта Гольдынгену (Курляндыя) Егана фон Охтэнгузэна, які, паводле аўтара, праславіўся ў змаганьні з зэмгаламі-паўстанцамі. Падзеі адбываліся на самым пачатку 80-х гг. Тут аўтар хронікі i занатаваў, што пра некаторыя ўчынкі гэтага «героя» ў Лівоніі пісалася пазьней, але там не згадвалася ягонае імя [23].

Другі эпізод здарыўся дзесьці ў 1282 г., кал i жыў яшчэ магістар Лівоніі Конрад Фойхтванген. Ліцьвіны з сваім атаманам Карыятам былі ажыцьцявілі рабункавы напад на землі Рыскага архібіскупа ў рэгіёне Ашарада, а як адыходзілі, за імі пагналіся лівонскія браты-рыцары, Адбылася збройная сутычка, у якой загінуў «гаўптман» Карыят. Але рэч у іншым, бо аўтар хронікі зацытаваў, пра што між сабою гаварылі ліцьвіны перад той збройнай сутычкай, i апісаў, як ліцьвіны рыхтаваліся сустрэць сваіх праціўнікаў. Тут зноў аўтар тлумачыў: "So horen wir das Buch sagen" [24] - «пра гэта мы даведваемся з кнігі».

Бясспрэчна, «кнігі» або хронікі так хутка не пісаліся. Ды ўжо напісаныя паволі траплялі да цікаўных чытачоў. Адсюль няцяжка зрабіць выснову, што няведамы аўтар напісаў сваю Лівонскую рыфмаваную хроніку не ў 1296 г., а шмат пазьней.

У адной мясьціне гэтае хронікі была гаворка пра тое, як паганскі сьвятар рыхтаваў духоўна войска экамойтаў да збройнай сутычкі з праціўнікам, а разам з гэтым дамагаўся дзеля ўшанаваньня сваіх паганскіх багоў-ідалаў трэцяй часткі ад усяе ваеннае здабычы [25]. Але гэтай тэме сапраўды вялікі разьдзел прысьвяціў Петра Дусбург у «Хроніцы Прускай зямлі», гаворачы, што паганскія звычаі i абрады (таксама тая ж трэцяя частка ваеннай здабычы), якія існавалі ў старажытнай Прусіі, аднолькава практыкаваліся ў Літве i ў Лівоніі [26]. Таксама, як выглядае, атаясамліваньне ліцьвіноў з жамойтамі [27] аўтар Лівонскай рыфмаванай хронікі ўзяў у Дусбурга. Толькі Петра Дусбург хоць i пісаў пра «Ліцьвіноў з Жамойці», ён адначасна таксама адрозьніваў жамойтаў ад гэтых ягоных «Ліцьвіноў».

Пра «Ліцьвіноў з Жамойці» Дусбург пісаў над 1315 i 1323 гг., паведамляючы пра іхныя напады на крыжацкія замкі Рагнету i Мэмэль (Клайпеда) [28]. Але, пра што будзе гаворка крыху пазьней, у тым часе існаваў яшчэ палітычны канфлікт вялікіх князёў Віценя i Гедыміна з гэтай «Жамойцяй». Таму тых «Ліцьвіноў з Жамойці», прыгаданых Петрам Дусбургам, можна ўважаць за ліцьвіноў, што адбывалі гарнізонную службу ў замках над Нёманам. Практыку гарнізоннай службы ў памежных замках Дусбург апісаў над 1307 годам: адзін месяц або крыху больш. Паводле Дусбурга, ведаючы пра тэрміны зьмены гарнізонаў, прускія крыжакі наладжвалі засады i перахоплівалі звычайна тых ваякаў, якія бясьпечна вярталіся дадому з гарнізоннай службы [29].

Як можна бачыць з лацінскамоўнай вытрымкі, зацытаванай у зносцы 30, Петра Дусбург гаворыць таксама пра «Ліцьвіноў», што жылі на правым беразе Неману далей на захад ад упадзеньня ў яго ракі Вяльлі, ды якія дзеля мірнага суіснавання цлацілі штогоду пэўную даніну комтуру Рагнеты. Але ліцьвіны жылі па Немане i далей на захад ад вусьця ракі Вяльлі, таму, напрыклад, вялікі князь Ягайла ў выніку свайго пагадненьня ў 1382 г. з Тэўтонскім Прускім i Лівонскім ордэнамі перадаваў ім Жамойць на раку Дубісу. Дарэчы, памежныя замкі па Немане, якія абараняліся ліцьвінамі, былі ў сапраўднасьці невялікімі гарадкамі з сваімі прыгарадамі і гандлёва-рамеснымі пасадамі. Сюды, як выглядае, перасялялася насельніцтва з уласнай Літвы. згадваючы «Ліцьвіноў-даньнікаў», пра Жамойць у гэтым месцы Дусбург пісаў, быццам яна - Жамойць - была ў тым часе саюзьніцай Прускага Тэўтонскага ордэну.

Пра ўсе гэтыя рэчы Петра Дусбург прыгадаў над 1294 г., дзе абагульняў i апісваў учынкі комтура Рагнеты Людовіка фон Лібэнцэль (1290-1300). Гаворачы пра збройныя сутычкі паміж ліцьвінамі i жамойтамі, Дусбург адзначыў таксама, што з прычыны вастрьші налітычнага канфлікту «кароль Літвы» (Віцень) ня мог схіліць «конунгаў» Жамойці далучыцца да супольнага змаганьня супраць крыжакоў Прусіі [30]. Палітычны канфлікт з "жамойтамі працягваўся таксама пасьля сьмерці ў 1316 г. вялікага князя Віценя.

Вынікае, такім чынам, што паведамленьні Петры Дусбурга пра «Ліцьвіноў з ЖамойцЫ няведамы аўтар пазьнейшай Лівонскай рыфмаванай хронікі выкарыстаў дзеля атаясамленъня жамойтаў зь ліцьвінамі. Дусбург закончыў «Хроніку Прускай зямлі на апісаньні падзеяў 1326 г., хоць былі яшчэ накіды тэмаў для далейшай 4-й кнігі. Аднак гэткае «атаясамленьне жамойтаў зь ліцьвінамі» няведамы аўтар Лівонскай рыфмаванай хронікі ўзяў з рыфмаванай хронікі Мікалая Ярошына, якаая, як адзначалася, была толькі перарыфмаваньнем на старанямецкую мову «Хронікі Прускай зямлі» Петры Дусбурга [31].

5. ЦІ ПРЫЙШЛІ ЛІЦЬВІНЫ З ЗАХАДУ?

Між іншага, ёеьць цікавае дасьледаваньне, што збліжаецца з гэтай праблемай. Маецца на ўвазе дасьледаваньне польскага гісторыка Францішка Буяка, якое так i называецца: «Вэнэды на ўсходніх узьбярэжжах Балтыкі» [32]. Тут найперш польскі гісторык шукаў вэнэдаў-славянаў, пра якіх пісаў яшчэ александрыйскі географ Кляўдыюш Пталямей. Грунтаваўся Францішак Буяк на расшыфроўцы тананімічных назваў - найменьняў паселішчаў, рэкаў i азёраў. Есьць у кнізе два разьдзелы, прысьвечаныя пошукам сьлядоў вэнэдаў на тэрыторыі сучаснай Летувы ды ў якім часе маглі прыйсьці сюды балты. Буяк зьвярнуў увагу на сьляды, пакінутыя вэнэдамі, у міжрэччы Немана й Вяльлі, а таксама па рэках Нявяжы i Сьвятой. Паводле польскага дасьледніка, гэткія, напрыклад, назвы паселішчаў, як Вялена, Вількія, Мерач, Вількамір або рэкаў Сьвятая i Вяльля, належаць да славянскіх найменьняў.

Францішак Буяк меркаваў, што з гэтых мясьцінаў вэнэды былі выцесьненыя або асыміляваныя прышлымі балтамі й фінамі дзесьці ў VI-VII стст [33]. Пэўна, нацяжкай ёсць у гэтага польскага дасьледніка, калі ён славянскую анамастыку залічае да польскай ды яшчэ кажа, што ў гістарычную эпоху ад тых вэнэдаў на рэках Нявяжы i Сьвятой заставалася жыць «кампактнае польскае насельніцтва» [34].

Але што да вэнэдаў на тэрыторыі ня толькі перадгістарычнай, а яшчэ й летапіснай Літвы, дык тут ці ня варта прыгадаць заходніх вільцаў-люцічаў, частка якіх магла перасяліцца на ўсход дзесьці ў IX-X стст.

На поўначы Нямеччыны, дзе калісьці жылі вільцы-люцічы побач зь іншымі славяцскімі палабска-паморскімі плямёнамі, захаваліся адметныя назвы гарадкоў. Яны напэўна, засталіся ў спадчыну немцам ад старых славянскіх назваў замкаў, паселішчаў i культавых цэнтраў. Назавём тыя зь ix, адпаведнікі найменьняў якіх сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі i на поўдні Летувы. Лічбай у дужках пазначаная колькасьць аднайменных га радкоў:

Breest, Briest, Bristh, Bristow - Брэст, Берасьце

Breetz, Brietz, Britz - Брадзец, Брожа

Bresegard - Бяроза, Бераставіца, Беразіно

Crivitz - Крывічы

Greven (3) - Крэва

(Krevese, Krewelin) - (Крывяж), Крыўляны

Deven, Devin, Devitz - Дзевіна, Дзівін, Дзівіна

Dolgow, Dollgow, Dolgen - Даўгі, Даўгінава, Доўгае, Доўгавічы

Dargard, Dargardt, Dargow, Dargun, Dragun - Дарава, Дары, Дараў, Дракаў, Дракава, Драгічын (Дорогичинъ)

Drewen, Drewitz, Drewith - Дрэўск, Дрэўнікі, Дзярэўна, Дзярэчын

Gadów, Gudow - Гуды, Гудава, Гудзевічы, Гудовічы

Jellen - Ельня, Ельна

Klieth, Kletzin (2), Kletzke - Клецак

Kritzow (3), Kritzkow - Крычаў

Kassow - Косава

Kobrow (2) - Кобрынь

Krassow - Красная, Краснае, Красны

Krien - Крынкі

Leppin (3), Leplow - Ляпуны, Ляпеніца, Ленля (Лепель)

Luben (2), Lubeln, Lubbow, Lirbow, Lublow, Lubnitz, Lubz, Lubzin, Lubbendorf,

Lubesee - Любна, Любель, Любава, Любча, Любчын, Любашава, Любнічы, Любіж, Любяж, Любеч,

Lubars, Lubrin - Любар, Любары

Luder, Luderstadt - Людагошча, Людгардаўка, Людзьвінава, Людзяневічы

Lutau, Lutow, Luttow, Lutte, Lutenthien, Luttendorf, Lutzow - Люта, Лютае, Лютая, Люцец, Люцын,

Люціна, Люціны, Лютня, Лютаўка

Mirów (2) - Мір

Pastow - Паставы

Radegast (2) - Радагошч (2), Радзеж, Радашкавічы

Rakоw (2) - Ракаў

Raduhn, Raden (2), Roidin, Roddan - Радунь (Радыня), Рады, Родня, Радовічы

Reesen, Rosian, Rosien, Rossin, Rosenow, Rossau, Rossow - Роcь, Расна, Расона, Росіца, Расосна, Расонка, Расохі, Расошна, Расош

Roggow (2) - Рогава, Рогі, Рогін, Рогавічы, Рагачоў

Rossewitz, Russów - Русава, Русакі, Русакова, Русаковічы, Русіны, Русацін

Thurow (2) - Тураў

Thuritz - Турэц

Vielist, Vielitz, Uelitz - Вяліж

Weizi, Welzin, Uelzen, Wolkow, Wulkau, Wulkow (3) - Вількія, Вількамір, Валкінікі, Вільча; Вільчыцы, Воўчын, Ваўкі, Воўкава, Ваўковічы, Ваўкавыск

Renzow, Retzow, Retschow - Рыча, Рычаў, Рэчыца

Ёсьць яшчэ назвы гарадкоў (Vietzen, Vittense, Wittenburg, Traidendorf, Baruth, Dragun, Jagel, Jeggel, Gagelow), якія сьведчаць, што заснавальнікамі гэтых колішніх замкаў або паселішчаў былі людзі зь імёнамі Віцень, Тройдзень, Барут, Драгун i Ягайла. У нашай кнізе мы гаварылі, што адзін зь першых князёў славянскага племя абадрытаў-бодрычаў, занатаваных у крьшіцах, зваўся Віценем, у якога былі сыны Драг ці Дражка i Славамір. Імя Барут сустракалася сярод польскіх імёнаў. Быў таксама князь балканскіх славенцаў Барута, які згадваўся ў крьшіцах над 745-748 гг. Праўда, вялікія баварскія вёскі Traidendorf i Windischbergerdorf знаходзяцца крыху на ноўнач i наўночны ўсход ад гораду Рэгенсбург, але сюды на насяленьне славяне маглі трапіць як налонныя ў часе шматлікіх войнаў.

Мяркуем, што гэткае супадзеньне ў анамастыцы i вялікая колькасьць аднайменных тапанімічныхі назваў ня могуць быць нейкай выпадковасьцяй. Можна яшчэ дадаць, што ў мясьцінах пражываньня колішніх вільцаў-люцічаў была вялікая рака Пяна (Рееnе), але i на ўсходзе Пінай называўся i называецца прыток Прыпяці, а Пена - прыток ракі Сьвятой.

6. ЯШЧЭ НЕКАЛЬКІ ПРЫКЛАДАЎ КОЛІШНІХ УЛАСНЫХ ІМЕНАЎ ПАЛЯКАУ I ПАЛАБСКА-ПАМОРСКІХ СЛАВЯНАЎ

З выбачэньнем нагадаем, што ў цытаваную ў нашай кнізе (с. 26-27) вытрымку з пасланьня 1420 г. вялікага князя Вітаўта імпэратару Жыгімонту Люксэмбурскаму трапіла прыкрая памылка. Апошні лацінскамоўны сказ гэтай вытрымкі павінен гучаць наступна: ,,Samagithe quoque homines se Lithwanos ab antiąiiis temporis et nuirguam Samaytas appelant, et propter talem ydemnitatem (identitatem) in tituto nostro nos de Samagicia non scribimus, quia totum unum est, terra una et homines uni". Адсюль іншы сэнс перакладу канцоўкі лацінскага тэксту: «Жыхары ў Жамойці ад даўнейшых часоў называюць сябе Ліцьвінамі, i ніколі Жамойтамі. З прычыны гэткай ідэнтычнаеьці ў нашым тытуле мы ня згадваем Жамойць, бо ўсё ёсьць адно - зямля адзіная i людзі адзіныя».

Дзеля параўнаньня ўласных імёнаў старажытных ліцьвіноў з польскімі імёнамі i імёнамі колішніх палабска- паморскіх славянаў (Заходняга Памор'я) мы карыстаемся публікацыяй архіўных актаў ХІІІ-XIV стст. польскіх аўтараў [35]. Назавём адметныя зь ix з пазначэньнем даты граматаў, апублікаваных у гэтым зборніку: ваявода гнезьненскі Аркембольд (1282), ваявода каліскі Архамбольд (1264), Яркембольд, сын Судзівоя (1352), Багата (1352), Барута (1302), Віт (1273 i 1352), войт Сандаміру Вітка (1286), Воен (1262), Войслаў (1352), Збылют (1325) i пробашч Зьбілют (1360), Нерад (1216), Ян Неканд (1366), Дамарат (1298), япіскап Прандота (1259), Пялкота (1294), Прагрын (1352), Рыфін (1294), Ян Траян (1262) i пробашч Траян (1357), пробашч Тылён (1282 i 1291), Яранд (1343).

Для Траяна адпаведнікам можа быць імя Тройдзень, а Віт i Вітка нагадваюць імя Віцень або Вітаўт. У нашай кнізе мы адзначалі, што для імя Вітаўт адпавядала імя Вітаслаў, а было яшчэ славянскае імя Вітамір. Якраз дзесьці ў другой палове XII ст. нейкі Вітамір з сваімі сябрукамі Радзькам, Хоцькам i Снавiдам пакінуў удзячны надпіс на слупе лесьвічнай вежы Сафійскага сабору ў Вялікім Ноўгарадзе [36].

7. УДАКЛАДНЕНЬНЕ МЕСЦАЗНАХОДЖАНЬНЯ АУКШТОТЫ

На карце, апублікаванай у сваёй кнізе [37] летувіскі гісторык Норбэрт Велюс зямлю Аўкштоту зьмясьціў на ўсход ад ракі Сьвятой i на поўнач ад Вяльлі. На тэрыторыі гэтай Аўкштоты летувіскага дасьледніка апынуліся i возера Нарач, i Браслаўскія азёры. Гістарычную ж Літву Н. Велюс разьядноўвае на Жамойць i ўласна Літву, якую традыцыйна атаясамлівае з гэтай «Аўкштотай».

Гэта зноў змушаеспыніцца на праблеме, дзе, нарэшце, знаходзілася асобная зямля, званая калісь Аўкштотай.

Дакладна не датуючы падзеі, але каля 1357 г. нямецкі храніст Герман Вартбэрг, які сваю «Лівонскую хроніку» пісаў у Рызе, паведаміў пра такую рэч: 4 У гэтым часе, - пісаў Вартбэрг, - Ліцьвіны мясьцінаў Стрыпейкі, Упіта, Вайсьвільцы, Аўкштота хацелі перасяліцца ў Літву, што не дазволіў ім зьдзейсьніць магістар» [38].

Гаворка тут пра магістра Лівоніі Гасьвіна з Герыке (1345-1359), а паселішча Вайсьвільцы (Wiswilten) згадвалася ў мірным пагадненьні 1398 г. вялікага кцязя Вітаўта з ордэнамі крыжакоў Пруоіі i Лівоніі. Гэтыя Вайсьвільцы ляжалі на згібе ракі Нявяжы паблізу гарадкоў-замкаў Упіта i Панявеж. 3 цытаванага паведамленьня Германа Вартбэрга вынікае таксама, што там непадалёку, у кірунку Вількаміра i ракі Сьвятой, знаходзілася якраз Аўкштота. Калі 5 зямля Аўкштота дзяржаўна атаясамлівалася ў тым часе з уласна Літвой, дык, як кажаВартбэрг, «Ліцьвіны з Аўкштоты» ня мелі б патрэбы з гэтай Аўкштоты перасяляцца ў Літву.

Названыя Вартбэргам Стрыпейкі, Упіта i Вайсьвільцы, а таксама нейкая тэрытарыяльная частка самой Аўкштоты маглі трапіць каля 1357 г. пад уладу крыжацкага магістра Лівоніі якраз у сувязі з тым, што вялікі князь Альгерд быў заняты ў 1356 г. справай Бранску, дзе пачаў княжыць тады ягоны сын Дзьмітры. З свайго боку, Альгердавы браты князі Кейстут i Любарт ад 1355 г. былі ўцягнутыя ў вайну з каралём Польшчы Казімерам Вялікім. Мірнае пагадненьне паміж ВКЛ i Польшчай было аформленае толькі ў чэрвені 1358 г.

Зрэшты, прускі храніст Віганд з Марбургу таксама пісаў пра спусташэньне ў 1357 г. крыжакамі Прусіі жамойцкай Каршоўскай зямлі [39], што ляжала на захад ад ракі Дубісы. Той напад крыжакоў Прусіі на Каршоўскую зямлю Жамойці быў, магчыма, узгоднены з адначасным нападам крыжакоў Лівоніі на паўночныя землі ўласна Літвы, да якіх належала таксама Аўкштота.

Побач з тэрмінам «Аўкштота» Герман Вартбэрг карыстаўся яе тоесным геаграфічным акрэсьленьнем «Вышэйшая зямля Літвы» або «Вышэйшая зямля Ліцьвіноў», што аднолькава пярэчыць тэндэнцыйнаму атаясамленьню ў гістарычнай навуцы ўласна Літвы з гэтай «Аўкштотай». Апошняе акрэсьленьне («Вышэйшая зямля Ліцьвіноў») ужываў таксама крыжацкі храніст з Прусіі XIV ст. Віганд з Марбургу. Нямецкамоўны арыгінал ягонай рыфмаванай «Прускай хронікі» не заxąвaўcя, а лацінскг празаічны пераклад, зроблены ў 1464 г., мае шмат пропускаў або абагульненьняў, Але арыгіналам гэтай хронікі Віганда карысталіся напрыканцы XVI ст. гісторыкі з Гданьску Станіелаў Борнбах i Каспар Шютц. Яны пераказалі шмат у якіх мясьцінах арыгінальны зьмест апісаньня падзеяў Вігандам з Марбургу.

Трэба адзначыць, што ў хроніках, якія пісаліся ў Прусіі або ў Лівоціі, непазнавальна перакручваліся назовы паселішчаў, замкаў i гарадоў ВКЛ. Дарэчы, шмат ix руйнавалася ў войнах i пазьней проста не аднаўлялася. Гэта стварае цяжкасьці, калі даходзіць да расшыфроўкі назваў i лякалізацыі колішніх, напрыклад, невялікіх паселішчаў i замкаў. З гэтае прычыны мы таксама зьвяртаемся па дапамогу да польскага гісторыка Ежы Ахманьскага, які ў трэцім выданьні свае «Гісторыі Літвы» [40] зьмясьціў некалькі апрацаваных ім картаў, у тым ліку i былога Вялікага Княства Літоўскага.

Дык, маючы на ўвазе «Вышэйшую зямлю Ліцьвіноў», Віганд з Марбургу паведаміў пра напад на гэтую зямлю ў 1367 г. крыжакоў Прусіі, які ўзначальваў тагачасны вялікі маршалак Прускага тэўтонскага ордэну Генінг Шындэкопф [41]. Названыя Вігандам «землі», а фактычна замкі i паселішчы, ляжалі каля Коўна i далей на паўночны ўсход па рацэ Вяльлі. Некаторыя зь ix, напрыклад, Ворлава i Шаты, якія ў сьпіс спаленых тады крыжакамі замкаў уключыў прыгадваны гісторык з Гданьску Каспар Шютц, знаходзіліся ў міжрэччы Нявяжы i Вяльлі. Да замкаў гэтай тэрыторыі можна залічыць яшчэ Кульву, калі ёй адпавядіалі Caleynauder=Caleinen, названыя гэтак Вігандам з Марбургу i Станіславам Борнбакам. Згадваны гэтымі храністамі замак «Новае Коўна» быў збудаваны калісь на нёманскім востраве, што ляжаў насупраць упадзеньня ў Нёман ракі Нявяжы.

Станіслаў Ворнбах часта спасылаўся на Віганда з Марбургу, а таму цікава адзначыць ягонае тлумачэньне звычайна ўжыванага найменьня «Вышэйшая зямля Ліцьвіноў». Паводле Борнбаха, гэта была «Вышэйшая зямля Русаў-Рутэнаў» [42]. Магчыма, гэтак было напісана ў арыгінале «Прускай хронікі» Віганда, бо ў зацытаванай вытрымцы лацінскага перакладу таксама гаворка пра запалоненых у 1367 г. «Рутэнаў i паганцаў».

Прыгаданае паведамленьне Віганда з Марбургу аднолькава пацьвярджае, што «Вышэйшая зямля Літвы» або тая ж «Аўкштота» знаходзілася ў міжрэччы Нявяжы i Вяльлі - на поўнач ад ракі Вяльлі. У XIV ст. сюды звычайна скіроўвалі свае рабунковыя напады крыжацкія войскі Лівоніі i Прусіі, бо тэрыторыя міжрэчча Вяльлі i Нёману, парослая ў тым часе дрымучымі лясамі, была амаль для ix недаступная.

Зьмест дакуманту, які апублікаваў Тэадор Нарбут, узяўшы яго з «Прускай хронікі» Лукаша Давіда, сапраўды на першы погляд стварае ўражаньне, быццам у сваёй цэласьці ўласна Літва калісьці выступала яшчэ пад назвай Аўкштоты. Але выпадае яго прачытаць уважліва, таму гэты дакумэнт мы цытуем поўнасьцяй [43].

Гэты дакумант быў дадаткам да карэспандэнцыі крыжакоў, накіраванай у ліпені 1384 г. з Мальбарку ў Ватыкан да Папы Урбана VI. У ім ішла гаворка пра тое, як у Ватыкане павінны былі разумець ваенныя акцыі супраць Літвы i Жамойці, што плянаваліся ў Мальбарку i ў Рызе. Другі i трэці абзацы гэтага зашыфраванага коду тычыліся толькі Жамойці, якая таксама дзялілася на «сярэднюю», што тэрытарыяльна супадала з жамойцкай Каршоўскай зямлёй, i «ніжэйшую», або паўночназаходнюю, частку Жамойці з цэнтрам у Медшках. Пра магчымыя ваенныя акцыі супраць уласна Літвы паведамлялася ў першым i чацьвертым абзацах, дзе зноў усплыла на паверхню тэрміналёгія: «Вышэйшая зямля або Аўкштота», якая ў чацьвертым абзацы яшчэ тлумачылася як «зямля Ліцьвіноў, званая Вышэйшай зямлёй».

Інакш кажучы, i ў гэтым крыжацкім дакуманце няма зачэпкі для атаясамленьня ўласна Літвы з Аўкштотай. Пра гэта, дарэчы, сьведчыць чацьверты абзац, у якім гаворка пра магчымыя ваенныя акцыі супраць уласна Літвы або Жамойці з боку Лівонскага ордэну.

Аўкштота (або «Вышэйшая зямля») была калісьці адной зь земляў ВКЛ i знаходзілася яна на поўнач ад Вяльлі паабапал ракі Сьвятой.



[1] Паўла Урбан. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў. Мн., 1994.

[2] Preussisohe Chronik von Lucas David. Herausgegeben von Ernst Hennig. Kónigsberg, 1812-1813. S. 9.

[3] Henryk Łowmiański. Prusy - Litwa - Krzyżacy. Wyboru dokonał Marceli Kosman. Warszawa, 1989. S. 132-133.

[4] Kazimierz Śląski. Wątki historyczne w podaniach o początkach Polski. Poznań, 1968.

[5] Матузова В. И. Английские средневековые источники IX- XIII вв. Москва, 1979. С. 69-96.

[6] Heinrici Chronicon Livoniae // Ausgewahlte Quellen zur deutschen Geschichte des Mittelalters. Band XXIV. Darmstadt, 1959.

[7] Magistri Adam Bremensis Gęsta Hammaburgensis ecclesiae Pontificum // Quellen des Mittelalters. Band XI. Darmstadt, 1961. S. 456.

[8] Helmoldi Presbyteri Bozoviensis Chronica Slavorum // Quellen des Mittelaltecs. Band XIX. Darmstadt, 1963.

[9] Матузова В. И. Цыт. праца. С. 94-95 (Зноска 93).

[10] Тамсама. С. 85-86.

[11] Насевіч В. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага. Мн., 1993. С. 132.

[12] Petri de Dusburg Chronica terrae Prussiae // Quellen des Mittelalters. Band XXV. Darmstadt, 1984. S. 446.

[13] Laurentius Blumenau. Historia de Ordine Theutonicorum Cruciferorum // Scriptores Rerum Prussicarum. Band IV. Leipzig, 1870. P. 35-70.

[14] Ibidem. S. 68-70.

[15] "Nulla preterea bella per se gessit, sed ne per preceptores ąuidem aliqua .gravia, nisi tantun aliquantulis in locis praecognitos Rutenorum videlicet et Mekelburgensium ducum insultus conprimebat" (Ibidem. P. 64).

[16] "Ideoque ad eum (magistrum Conradum Czolner) de ultimis Almanie partibus Albertum ducem Austrie cum magno nobilium eąuitatu venisse legimus, cujus potencie suos adjungens populos, Samaglttlam atque Lituaniam hostili incursu invadentes, eas, postquam depopulacinę, ferro et igne unфque contriverant, robusttssimis exuerunt Yiribus" (Ibidem. S. 54).

[17] Paweł Jasienica. Rzeczpospolita obojga narodów. Część pierwsza. Warszawa, 1967, S. 14.

[18] Ditieb's von Alnpeke Livlaandische Reimchronik // Scriptores Rerum Livonicarum. Erster Band. Riga und Leipzig, 1853. S. 727.

[19] "Ich will Traniate's und der Sameiten Anweisung folgen, darauf sich mich nur sićherlich an. Ich weifi wohl, da6 ich thórigt genug gehandelt habe, doch dariif soli Rath werden. Nur dein Belehren hat hier ein Ende" (Ibidem. S. 634).

[20] Ibidem. S. 643-645.

[21] "So habe ich euch die Zeit angegeben und auch unter wem die Verwiistung in Semgallen geschach. Wer mehr erlebt, sclireib's spaterhin" (Ibidem. S. 721).

[22] Di Kronikę von Pruzinlant des Nicolaus von Jeroschłn // Scriptores Rerum Prussicarum. Band I. Leipzig, 1861.

[23] "Hernach ist hier zum Theil beschrieb.en, was er in Livland verrichtet hat, doch ohne dafi sein Name dabei steht. Nun geht eine (neue) Erzahlung von ihm an. Unser Held war zu Goldingen und wurde dort zum Vogt erwahlt" (Original: "Er ist hirnach ein teil beschriben, Was er zu nieflande getriben...") (Livlandische Reimchronik. S. 675).

[24] Ibidem. S. 689-691.

[25] "Ihr Sameiten, seid frohen Muthes: denn ihr werdet auf dieser Heerfahrt zwar Gutes und Uebeles erfahren... Den Gottern habt ihr den dritten Theil (des Raubes) zu geloben, dann widerfahrt euch Heil" (Ibidem. S. 602).

[26] Petri de Dusburg Chronica terre Prussie. P. 100-107.

[27] "Mit einem gemeinem rate / Besamente sich drate / Ein her von sameitenlant / Die ouch lettowen sint genant" (Livlandische Reimchronik. S. 712).

[28] "Anno Domini 1315... Lethowini de Samethia cum omni potencia exercitus sui venerant occulte et improvise ad castrum Raganitam et impugnaverunt illud"; "Нос eciam anno (1323)... Lethowini de Samethia cum exercitu suo expugnaverunt civitatem Memelem" (Petri de Dusburg Chronica terre Prussie. P. 432, 450).

[29] "Consuetudo ista apud Lethowinos in custodia castrorum, que sunt in terminis constituta, quasi communiter observatur. Rex eorum ordinat aliąuos arrfiigeros ad custidiam alicuius castri ad terminum unius mensis vel amplius, quo completo recedunt et alii superveniunt ad custodiam supradictam..." (Ibidem. P. 412).

[30] "Eodem tempore (1294) frater Lodewicus de Libencele fuit commendator de Raganita, qui cum suis fratribus et armigeris multa bella gloriose gessit contra Lethowinos... . Sed ut breviter concludam, adeo (Lodewicus de Libencele) infestus fuit eis, quod infra sex annos, quibus dieto castro prefuit, coegit omnes Lethowinos, qui supra litus Memele habitabant, a fluvio Nare usque ad terram Lamotinam, ut pacem cum Cristianis haberent sub hiis pactis, ut certum censum annis singulis darent ei. Ecce mira res, quantacunque mala fecit eis, tamen diligebant eum in tantum, ut eciam nobiles, per quos Samethia tunc regebatur, populum communem contra regem Lethowinorum provocarent, sic quod pluribus vicibus convenerunt contra regem ad bellum, ubi aliquando in uno conflictu centum vel CC vel plures ex utraque parte caderent interfecti. Nec unquam temporibus suis (Lodewici de Libencele) rex Lethowie cum Samethis poterat concordare, ut simul in bello procederent contra fratres" (Ibidem. P. 374).

[31] Di Kronikę yon Pruzinlant des Nicolaus von Jeroschin. S. 586, 601.

[32] Franciszek Bujak. Wenedowie na wschodnich wybrzeżach Bałtyku. Instytut Bałtycki. Gdańsk-Bydgoszcz-Szczecin, 1948.

[33] Тамсама. С. 48-51.

[34] Тамсама. С. 21-23.

[35] Wybór źródeł do historii Polski średniowiecznej (Do połowy XV wieku). Opracowali Gerard Labuda i Benon Miśkiewicz. Tom U. Poznań, 1967.

[36] Рождественская Т. В. Древнерусские надписи на стенах храмов. Новые источники XI-XV вв. СПб., 1992. С. 22, 137.

[37] Norbertas Velius. The WorIJ Outlook of the Ancient Balts. Vilnius, 1989.

[38] Нос tempore Letwini de Stripeyke, Opythen (Upita), Mezevilte (Wiswilten), de Austeyten volebant se a Lethowia transferre; sęd refutati per magistrum" (.Hermanni de Wartberge thronicon Livoniae // Scriptores rerum Prussicarum. Band II. Leipzig, 1863. S. 78.

[39] Die Chronik Wigands von Marburg // Scriptores rerum Prussicarum. Band II. Leipzig, 1863. S. 523-524.

[40] Jerzy Ochmański. Historia Litwy. Wrocław - Warszawa - Kraków, 1990.

[41] Anno 1367 Jominica estomihi (28. Febr.) venit rumor, quomodo Hennigus Scindekop marschalkus intravisset partes superiores (?) cum exercitu copioso inproviso: in tres partes exercitum divisit, qui in terra hostiliter agunt incediis, occisionibus infrano minatas terras, vulgariter Slawosen (Świlany), Pawunden (?), Warlow (Worlawa), Swynaren (Szwojniki), _ Caleynauder (?), Salwisowe (?) prope vetus castrum Cayne (Койпа), Calewysten (Kalewiten?), donec perveniatur prope Novam Cawen, ubi captivabant ultra 800... et sani revertuntur in Prusziam, adducentes Ruthenos et paganos" (Die Chronik Wigands von Marburg, ss. 558-559).

[42] "A°. 1367 zog bruder Henynk Schindekop in Oberlandt der Reussen, verh.eerte und verbrante 8 stete ais Slavosin, Powunden, Warlow, Swinar, Caleinen, Salvisone, Coyna, Calwisten und Nеu-Cauen, treib 800 man an Littauen und Reussen herausz" (Ibidem, s. 559).

[43] "Si fratres nostri de Prusła voluerint facere expedicionem in superioribus partibus scilicet versus Austeten, tunc scriberent Livoniensibus regem vel regnum Poloniam velle se visitare.

Si autem in partibus mediis scilicet circa Velna, Yiduckele, Ro siene vel Aragele fecerint expedicionem scribent se velle cum Marchione de Brandenburg placitare.

Si vero ad inferiores partes terre scilicet Medeniken, Wangen tunc scriberent ducem de Stetin.

Porro si fratres de Livonia voluerint expedicionem educere ad terras Litvinorum videlicet superiores partes tunc scribent Prutenis quod velint constitui apud regem Swecie. Si vero ad inferiores scilicet Wangen scribent quod velint esse apud Episcopum Osiliensem" (Teodor Narbutt. Dzieje narodu Litewskiego. Tom V. Wilno, 1839, Str. 19 - Dodatek V.).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX