Папярэдняя старонка: Артыкулы

Тумаш Вiтаўт. Гістарычная канцэпцыя Вацлава Ластоўскага ў працах сучасных гісторыкаў 


Аўтар: Тумаш Вiтаўт,
Дадана: 13-01-2013,
Крыніца: Тумаш Вiтаўт. Гістарычная канцэпцыя Вацлава Ластоўскага ў працах сучасных гісторыкаў // Выбраныя працы. Мінск, 2002. С. 99-114.



Упершыню надрукаваиа ў «Запісах» №13 (Нью Ёрк, 1975. С. 47-56).

У гістарычнай навуцы даўно ведама, што назовы Русь, рускі, на ўсходнеславянскіх прасторах не спрадвечныя. Спачатна існавалі там, ад часоў дагістарычных, толькі назовы пляменныя - Крывічы, Дрыгвічы, Радзімічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Паляне, Славене ды іншыя. Плямёны гэтыя называюць, месцы іхнага расьсяленьня гіадаюць старыя ўсходнеславянскія летапісы. Ад дагістарычных часоў існаваў і назоў агульны, што абыймаў усе плямёны славянскае мовы, назоў славяне.

Нейкага адмысловага агульнага назову для плямёнаў толькі ўсходнеславянскіх не было, як не было й агульных назоваў якія абыймалі-б у асобную групу плямёны, ці народы, паўдзённа або заходнеславянскія. Сучасны падзел славянскіх народаў і іх моваў на тры трупы - паўдзённую, заходнюю й усходнюю - навуковы, габінэтны ды даволі новы. Шырэй ён замацаваўся толькі ад мінулага стагодзьдзя.

Што да назову Русь, дык. паводле аўтарытэтнага сьветчаньня першага ведамага, і найвыдатнейшага, усходнеславянскага летапісца Нестара, які жыў у другой палавіне XI і пачатку XII стагодзьдзяў (1056-1114?), Русяй калісьці называйся не славяне, а тыя скандынаўскія варагі, што запанавалі спачатку ў недалёкім ад Скандынавіі Ноўгарадзе, а пасьлей у Кіеве. У «Повести временных лет», Нестаравым летапісе, пад годам 862 кажацца, што плямёны Чудзь, Славене, Мэр і Крывічы, зь якіх заморскія скандынаўскія варагі бралі тады дань, у гэтым годзе:

Прагналі варагаў за мора, і не далі ім дані, і пачалі самі ў сябе ўладаць. І ня было між імі праўды, і ўставаў род на род, і была між імі нязгода, і сталі ваяваць самі з сабой. І сказалі сабе: «Пашукаем сабе князя, які ўладаў-бы намі ды судзіў-бы паправу». І пайшлі за мора, да варагаў, да Русі. Русяй бо называйся гэтыя варагі, падобна як іншыя называюцца швэды, а іншыя нарманы, англы, а яшчэ іншыя готляндцы... Чудзь, Славене, Крывічы й Весь сказалі Русі: «Зямля нашая вялікая й багатая, ды парадку ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і ўладаць намі». І выбралася трох братоў з сваімі родамі, і ўзялі з сабою ўсю Русь, і прыйшлі да Славенаў, і сеў старшы Рурык, у Ноўгарадзе, а другі, Сінеюс, на Белавозеры, а трэйці Трувар, у Ізборску. І ад варагаў гэтых празвалася Руская зямля... Варагі ў гэтых гарадох находнікі, а першыя пасяленцы ў Ноўгарадзе - Славене, у Полацку - Крывічы, у Роставе - Мэр, у Белавозеры - Весь, у Мураме - Мурама.

Дык, паводле расказу Нестара, Русяй назывался спачатна тыя варагі, што прыбылі з Рурыкам з Скандынавіі й запанавалі ў Ноўгарадзе ды іншых пляменных палітычна-эканамічных цэнтрах і славянскіх, і фінскіх. Паводле таго-ж Нестара наўгародзкія варагі-Русы пазьней, па сьмерці ўжо Рурыка, накіраваліся пад правадырствам ягонага дружыньніка Алега, апякуна малога Рурыкавага сына Ігара, на поўдзень ды захапілі подступам Кіеў ад варагаў іншых, што Кіевам валадалі. Князем у Кіеве Алег пасадзіў Ігара, ад якога й пачаўся род кіеўскіх князёў Рурыкавічаў. 3 захопам варагамі-Русамі Кіева яны сталі поўнымі гаспадарамі важнага тады вельмі гандлёва-камунікацыйнага шляху «з варагаў у грэкі».

Паколькі Алегавай дружыне варагаў-Русаў у Кіеве ўдалося пры ўладзе ўтрымацца, горад ды бліжэйшыя сумежныя землі Палянаў і сталі называць зямлёю Русаў - Рускай зямлёй. Даўжэйшае панаваньне ў славянскім Кіеве неславянскіх скандынаўскіх варагаў-Русаў па колькіх пакаленьнях давяло да іх зьліцьця зь мясцовым славянскім жыхарствам, да іх славянізацыі па звычаях, мове, ды, шляхам жанімстваў, і па крыві.

Гэткім способам князі спачатку чужыя, рускія, князі «находнікі» ды захопнікі, сталі з часам для кіяўлянаў князямі сваймі ня толькі па ўладзе, але й па крыві. Далейшым вынікам гэтага было, што рускімі сталі называцца ўжо ня толькі «находнікі варагі» ды іх нашчадкі, але й славяне - усе іхныя падданыя жыхары Рускае зямлі.

Вось гэткім шляхам, паводле аўтарытэтнага сьветчаньня Нестара, прынесены з Скандынавіі заваёўнікамі Кіева этнанім Русь перашчапіўся з часам на этнічна не вараскае, не германскае, але славянскае жыхарства, ды стаў назовам геаграфічным, спачатку праўда, вельмі абмежанае, але славянскае этнічна тэрыторыі. Руская зямля ў X-XI стагодзьдзях прасторам была невялікая, бо абыймала толькі Кіеў ды блізкія ад яго землі Палянаў.

Пры канцы X стагодзьдзя, ад часу княжаныія ў Кіеве князя Валадзімера (978-1015) і да сьмерці князя Яраслава Мудрага ў 1054 годзе, Кіеўскае княства Рурыкавічаў на час кароткі вырастав ў магутную сілу. У залежнасьці ад кіеўскіх князёў трапляюць суседнія ўсходнеславянскія плямёны й землі, якія нейкі час мусяць плаціць кіеўскім князём дань. Не зважаючы на гэтую залежнасьць, ні ў стагодзьдзі X, ні ў XI, як сьветчаць летапісы, назовы русь, рускі, далей самое Кіеўшчыны, ці бо Рускае зямлі не былі пашыраныя, не ўжываліся. Назовы гэтыя тарнаваліся ўсё яшчэ толькі да дынастыі кіеўскіх князёў, іхнае кіеўскае Рускае зямлі, кіеўскага княства, і толькі рэдчас яшчэ да тых іхных блізкіх памежных валаданьняў, што былі ў больш трывалай залежнасьці ад Кіева.

У летапісах ёсьць шмат прыкладаў на тое, што яшчэ аж пад канец стагодзьдзя XII, як правіла, Галіч, Валынь, Смаленск, Полацак, Пскоў, Ноўгарад, Суздаль, Уладзімер, Клязьма Русяй не называліся. Не называліся Русяй плямёны Крывічоў, Дрыгвічоў, Радзімічаў, Вяцічаў, ноўтарадзкіх Славенаў.

Калі ход пра беларускія прасторы, тут пляменныя назовы захаваліся асабліва доўга. Дрыгвічы ў летапісах успамінаюцца яшчэ да 1149-га, Радзімічы да 1169-га, Вяцічы да 1197-га году. Крывічы-ж у хроніках Захаду ведамыя яшчэ аж да пачатку XIV стагодзьдзя. Прыкладам, нямецкая, пісаная палацінску, хроніка Дусбурга апісваючы пад годам 1314 паход крыжакоў на Наваградак падае, шго тады «frater Henricus ... venit ad terram Crivicie et civitem illam, que parva Nogardia dicitur, cepit». Толькі ад стагодзьдзя XIII поймы Русь, рускі пашыраюцца й на далейшыя ад Кіева ўсходнеславянскія прасторы.

Што працягам трох стагодзьдзяў гісторыі ўсходняе Эўропы - стагодзьдзяў X-XII - Русяй называлася толькі Кіеўшчына, і што толькі шмат пазьней назоў гэты пашырыўся й на іншыя ўсходнеславянскія землі, ведалі паважнейшыя гісторыкі даўно. Ніхто зь іх аднак-жа ня даў задавальняючага, навукова абгрунтаванага выясьненьня, як, якім спосабам і чаму назовы Русь, рускі, з Кіева перанесеныя былі з часам на ўвесь ўсходнеславянскі прастор, аж да Ноўгараду на поўначы.

Уражала асабліва гісторыкаў тое, што, як сьветчылі летапісы, назовы Русь, рускі з Кіеўшчыны шырыліся не, як можна было-б спадзявацца, у часы найбольшае палітычнае сілы Кіеўскага княства, калі Кіеў быў дамінуючым цэнтрам усходу Эўропы ня толькі палітычна, але й эканамічна ды культурна, не за князёў Валадзімера ды Яраслава Мудрага, але шмат пазьней, калі Кіеў зіубіў ужо сваё палітычнае значаньне. Факты паказваюць, што пашырэньне з Кіева назову Русь адбывалася перш за ўсё якраз пасьля палітычнага ўпадку Кіева дзеля няспынных змаганьняў князёў, прэтэндэнтаў на кіеўскі князёўскі пасад, ды асабліва пасьля захопу й зьнішчэньня Кіева ў 1240 годзе татарамі, што канчаткова пазбавіла Кіеў усякага і палітычнага, і эканамічнага, і культурнага значаньня.

У 1954 годзе ў Лёндане, у выдавецтве George and Unwin, выйшла з друку паангельску кніга польскага гісторыка Гэнрыка Пашкевіча «The Origin of Russia». У ёй, між іншага, шмат месца адведзена разгляду паходжаньня, колішніх значаньняў назоваў Русь, рускі, ды гістарычным зьменам гэтых значаньняў.

Што да спосабу пашырэньня гэтых назоваў з Кіеўшчыны на іншыя ўсходнеславянскія прасторы, ключавая, разьвітая ў кнізе, тэза аўтара тая, што вырашальную ролю ў гэтым адыграла прыймо ў 988 годзе кіеўскім князем Валадзімерам хрысьціянства. Паколькі хрысьціянства на славянскім усходзе прынялося спачатку ў Русаў і Кіеў стаў цэнтрам новае веры, сядзібай праваслаўнай мітраполіі, дык і веру гэтую на ўсходзе Эўропы сталі называць вераю Русаў - рускаю верай, назовам, які дажыў аж да нашых часоў.

Калі гэтая новая руская вера шырылася пазьней і на далёкія ад Кіева землі й плямёны, як яе прыймалі пагане жыхары Полацку, Ноўгараду ці Суздалынчыны, дык пасьля прыйма новае веры й палачанаў ды ноўгарадцаў сталі называць - спачатку толькі па веры - рускімі, ці бо людзьмі рускае веры. У выніку па некаторым часе стварыўся гэткі стан, што хоць назоў Руская зямля тарнаваўся й далей толькі да канкрэтнай абмежанай прасторы, да тэрыторыі кіеўскіх Палянаў, па веры рускімі ставалі й жыхары Смаленску, Полацку, Ноўгараду, Суздалі, Пскова, Валыні, Галіча.

Паводле Г. Пашкевіча гэткім гэта шляхам з часам дай шло да таго, што слова Русь набыло падвойнае значаньне. Палітычна й геаграфічна Русь, Руская зямля азначалі яшчэ ўсё толькі Кіеў з блізкімі прылежнымі да яго тэрыторыямі. У сэнсе-ж рэлігійным Русь, рускі ахоплівалі ўжо ўсіх славянскіх і не славянскіх пасьлядоўнікаў рускае веры, праваслаўнае веры. Зь неславянскіх плямёнаў назоў гэты перайшоў галоўна на тыя фінскія плямёны на поўначы, што прынялі праваслаўе.

У выніку паўстала гэткае палажэньне, што хоць Ноўгарад, Суздаль, Смаленск, Валынь, Галіч да Кіеўскае Русі ў палітычна-геаграфічным сэнсе й не залічаліся, але дзеля свае рускае веры яны былі зьвязаныя з Кіевам назовам Русь у галіне рэлігійнай ды падпарадкаваныя навет кіеўскім мітрапалітам. Дык паводле Г. Пашкевіча, ня руская дынастыя кіеўскіх Рурыкавічаў ды іхныя палітычныя ўплывы, але праваслаўная вера й Царква былі тэй сілай, што шырыла назовы рускі, Русь на ўсходзе Эўропы далека й за межы кіеўскае Рускае зямлі. І назовы гэтыя шырылі яны й тады, калі Кіеў ды Кіеўскае княства даўно ўжо заліла ды зруйнавала татарская навала.

Свой гэткі пагляд Г Пашкевіч у кнізе абгрунтаваў на аграмадным славянскім і заходнеэўрапейскім гістарычным матар'яле, на дадзеных жаролаў - летапісаў, актаў, дакумэнтаў. На ўвагу ён узяў і вялізную папярэднюю навуковую літаратуру. Дзеля гэтага ягоная кніга мела шырокі, інтэрнацыянальны водгук сярод тых гісторыкаў і моваведаў, што цікавяцца славянскім усходам Эўропы. Па ўсіх кантынэнтах сьвету, ад Амэрыкі да Японіі, ды найперш у краёх Эўропы і ў СССР, паказалася каля ста рэцэнзійных, і прыхільных, і крытычных яе аглядаў.

У 1963 годзе Г Пашкевіч выдае другую кнігу - «The Origin of Russian Nation». Зьмест гэтае кнігі, гэта далейшае распрацаваньне й удакладненьне паглядаў выказаных у кнізе папярэдняй, з адначасным разглядам пастаўленых ёй крытыкамі закідаў. У гэгай вось кнізе Г. Пашкевіч, між іншага, піша:

Якабсан крытыкуе галоўную тэзу «The Origin of Russia», што датычыць да царкоўнае й рэлігійнае вагі тэрміну «Русь»... Трэба тут падчыркнуць, што тая самая інтэрпрэтацыя значаньня РУСЬ была сфармуляваная беларускімі навукоўцамі...

Далей, у зносцы пад тэкстам, Пашкевіч дадае:

Мушу выясьніць, для акуратнасьці, што я да свайго выснаву дайшоў зусім незалежна ад аўтараў беларускіх. Калі я ўжо канчаў «The Origin of Russia», я натрапіў на два артыкулы з аналягічнымі паглядамі да тае тэзы, якую высоўваў, пайменна: Ю. Верашчака. Аб найменьнях «Гуды», «Крывічы», «Русь» («Крывіч», 1923, 1, Б. 17-24), ды Л. А. Што такое «Русь» смаленскай тарговай граматы 1229 г. (тамсама, 1923/6. Б. 23-24)'.

Дык Г. Пашкевіч прызнаў, што гэга «беларускія навукоўцы» даўно перад ім сфармулявалі пагляд, які зьяўляецца ключавым для выснаваў ягонае кнігі, пагляд пра спосаб пашырэньня з Кіева назову Русь. Заяву Пашкевіча можна яшчэ ўдакладніць гэтым, што гаварыць, у запраўднасьці трэба не пра двух, а пра аднаго толькі беларускага навукоўца. Псэўдонім і крыптонім, якімі падпісаныя артыкулы ў «Крывічы» - «Юры Верашчака» ды «Л. А.»- належыць адной асобе: выдаўцу й рэдактару ковенскага часапісу «Крывіч» Вацлаву Ластоўскаму. Дык тэза пра рэлігійнае значаньне назоваў РУСЬ, рускі, як важнага фактару для справы пашырэньня гэтых назоваў з Кіева на ўсю ўсходнеславянекую прастору, была пастаўленая Ластоўскім, гэта ягоная гістарычная канцэпцыя. І выказаная яна была ў друку трыццаць і адзін год перад зьяўленьнем кнігі Г. Пашкевіча «The Origin of Russia».

Адцеміць для дакладнасьці трэба, што ў першай кнізе Пашкевіча, «The Origin of Russia», нічога не сказана пра гэта, што галоўная яе тэза была сфармуляваная ўжо раней «беларускімі навукоўцамі», хоць паказаныя вышэй артыкулы там і пададзеныя пры канцы кнігі ў сьпісе скарыстанае да працы літаратуры, ды раз і ў зносцы пад тэкстам кнігі. Калі цяпер Г. Пашкевіч гэта ў другой сваёй кнізе раскрывае, з адначаснай заявай, што да падобных выснаваў ён дайшоў «незалежна ад аўтараў беларускіх», дык гэта таму, што гэтым часам зьвярнуў на гэта ўвагу адзін з рэцэнзэнтаў ягонае першае кнігі.

У 1955 годзе ў часапісе, што выходзіць у Ныо Ёрку, «The Ukrainian Quarterly», П. Грыцак адцеміў, што галоўная тэза Пашкевічавай працы «The Origin of Russia», тэза пра рэлігійнае значаньне тэрміну рускі, Русь, як важнага фактару ў пашырэньні гэтага назову з Кіева на далейшыя славянскія прасторы, ані новая, ані арыгінальная. У гэтым пытаньні, паводле П. Грыцака, Пашкевіч толькі «сьведама ці ня сьведама ідзе за тэзаю прадстаўнікоў крывіцкага крыла беларускае інтэлігенцыі». На прыклад гэтага ён прывёў друкаваны ў 1951 годзе «Кароткі начырк гісторыі Крывіч-Беларусі» Я. Станкевіча [1] . Дык да прызнаньня, што галоўную канцэпцыю кнігі «The Origin of Russia», сфармулявалі шмат раней беларускія навукоўцы, Г. Пашкевіч у некаторай меры быў змушаны тым, што ўвагу на гэта зьвярнуў рэцэнзэнт ягонае кнігі.

Калі сам Г. Пашкевіч прызнаў, што «тая самая інтэрпрэтацыя значаньня РУСЬ была сфармуляваная беларускімі навукоўцамі», ды падаў і канкрэтныя публікацыі дзе, цікава будзе пазнаёміцца з арыгінальным іх тэкстам. Як ужо ўспаміналася, абодва артыкулы, - адзін падпісаны псэўдонімам, а другі крыптонімам, - належаць пяру ведамага беларускага пісьменьніка, навукоўца й выдатнага грамадзка-палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага.

Першы артыкул, падпісаны псэўдонімам Юры Верашчака мае назоў «Аб найменьнях "Гуды", "Крывічы", "Русь"» [2] . На пачатку артыкулу дадзеная агульная заява, што:

няма ніводнага народу, які-б на працягу ўсёй сваёй гісторыі заўсёды насіў адно й тое самае імя. Пад уплывай перасяленьняў, чужеземных заваяваньняў, зьмены пануючай дынастыі або веры, заснаваньня новага нацыянальнага цэнтру й гэтаму падобных прычынаў, найменьні народаў і дзяржаваў зьмяняліся.

Першым у артыкуле разглядаецца назоў Гудай, якім аж да нашых дзён Беларусаў называюць суседзі Лятувісы. Далей ідуць разважаньні пра назоў Крэву, якім таксама аж да сяньня, называюць Беларусаў Латышы. Пасьля гэтага аўтар прыводзіць розныя летапісныя весткі, пачынаючы ад сьветчаньняў Нестаравай «Повести временных лет», што датычаць да зьяўленьня й да пашырэньня на землях Беларусі назоваў Русь, рускі. Пра гэта ў артыкуле напісана:

Пашырэньне імя «Русь» на тэрыторыю Крывічоў, адбывалася не дынастычным парадкам, а шляхам пашырэньня хрысьціянства. Прыняцьце хрысьціянства вялікім князем кіеўскім Валадзімерам мела вельмі важныя вынікі для дынастыі Русаў і іхных дружын. Дынастыя, з дружынай, над уплывам славянскай і граматнасьці, асымілявалася з падбітымі славянамі (таксама, як раней было ў Баўгарыі), прыняла іх мову. У свой чарод хрысьціянства, якое, сьпершапачатку, было верай пануючае клясы, князёў і дружыны, верай Русаў, атрымала найменьне «рускай веры». «Рус» і «хрысьціянін» былі найменьні ўзаемна сябе пакрываючыя. Ад гэтага часу «прымучваньне» славянаў варагамі, накрывалася высокімі мэтамі пашырэньня «рускай веры», пашырэньня хрысьціянства. Манаполь хрысьціянства ў руках Кіеўскіх Русаў сыграў грамадную ролю ў сэнсе ўгрунтаваньня іх улады й пашырэньня ўплываў. На іхным боку была цяпер хрысьціянская царква зь яе арганізацыяй і граматнасьцю, ды, у дадатку, цэнтрам гэтай царквы быў іх-жа «богоспасаемы» горад Кіеў. Хрысьціянства, што ўжо перад гэтым мела карані між гарадзкога жыхарства ўсяго абшару ўсходняй славяншчьшы, начало скора шырыцца, і... за 200 гадоў увесь усходнеславянскі абшар становіцца хрысьціянскім і прыбірае імя Русь. Старыя пляменныя дзяржаўныя найменьні прасьледуюцца, як азнака зваяванага паганства, як азнака адсталасьці й някультурнасьці. У пераходны час ад паганізму да хрысьціянства, прыймаецца імя «Русь» і Крывічанскім пародам. Аднак найменьне «Крывічы», як моцна ўкарапіўшаеся, уступав сваё месца новаму тэрміну не адразу. Мы ўжо бачылі вышэй, што ў XI ст. кіеўскі летапісец не расьцягвае імя Русь на Крывічоў. Латышы да сяньня ня ўжываюць імя «Беларуси», а называюць, па старой памяці, нас Крывічамі (Крэву). Найменьне гэтае да нядаўна, фігуравала ў статыстыцы (Столпянский Н. Девять губерний Западного Края. СПб, 1866 год), а знача ў рамяці народнай, як пайменьне нацыянальнае.

З гэтага вынікае, што: а) найменьне «Русь» не славянскага паходжаньня, занесена яно на славяншчыну Норманамі ў IX стагодзьдзі; б) пашыралася яно між славянскіх плямёнаў як тэрмін дынастычны і, галоўна, як веравызнаўчы; у гэтым апошнім значаньні яно ўмацавалася й сярод Крывічоў.

Гэткі вось быў арыгінальны пагляд В. Ластоўскага на спосаб пераносу на беларускія землі назоваў Русь, рускі. Як бачым, ён у істоце ідэнтычны з паглядам выказаным у гэтым пытаньні Г. Пашкевічам. Адзначыць можна толькі невялікія розьніцы ў самым сфармуляваньні. Калі Ластоўскі кажа, што найменьне «Русь» пашыралася «між славянских плямёнаў як тэрмін дынастычны і, галоўна, як веравызнаўчы», дык Пашкевіч думку гэтую фармулюе гэтак:

У гістарычных часох слова «Русь» мела падвойнае значаньне. Геаграфічна й палітычна ямо азначала Кіеў з прылеглымі тэрыторыямі, у рэлігійным-жа сэнсе яно ахоплівала ўсіх славянскіх і не славянскіх пасьлядоўнікаў веры Русаў... Гэты факт наказвае, што не заснованая Рурыкам дынастыя, але Праваслаўная Царква была галоўным пашыральнікам найменьня Русь у ўсходняй Эўропе».

Калі Ластоўскі, як бачым, гавора пра «Русь», як тэрмін толькі дынастычны, дык Пашкевіч адцемлівае стадыю ягонага ўжо шырэйшага сэмантычнага засягу, бо кажа гіра «геаграфічны й палітычны» зьмест гэтага слова. Калі Ластоўскі пашырэньне назову «Русь» дзякуючы ягонаму рэлігійнаму значаньню абмяжоўвае толькі ўсходнеславянскаю прастораю, Пашкевіч фармулюе шырэй, бо кажа, што «ў рэлігійным сэнсе яно ахоплівала ўсіх славянскіх і не славянскіх пасьлядоўнікаў веры Русаў», ці бо праваслаўнае веры. Удакладненьне гэтае гістарычна й апраўданае, і важнае, бо славянізацыя хоць-бы вялікіх масаў жыхарства плямёнаў фінскіх на поўначы пачыналася з іхнага наварочваньня на «рускую» веру. За гэтым ішла ўжо русыфікацыя.

У другім артыкуле, азагалоўленым «Што такое Русь смаленскай тарговай граматы 1229 г.» Ластоўскі зьвярнуў увагу, што ў грамаце гэтай нямецкія купцы Рыгі й Готлянду ўвесь час называюцца «лацініянамі», купцы-ж смаленскія - «русяй». Дык слова РУСЬ даецца ў супаставе да слова «лацініяне», ці бо пайма характеру рэлігійнага. Відавочна пад уплывам артыкулу Ластоўскага, тэкст гэтае граматы асабліва шырака, у ангельскім перакладзе, цытуе ў сваей кнізе Пашкевіч ды цытаты папераджае заўвагай:

Праўданадобна пайважнейшы дакумэнт датычны да нашага пытаньня - гэта ўмова паміж смаленскім князем з аднаго боку й Рыгай ды Готляндам з другога [3] .

Вышэй прыведзеныя свае пагляды В. Ластоўскі пазьней коратка пераказаў і на пачатку свае кнігі «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўня, 1926, б. 7) словамі:

У 988-990 гадох Валадзімер прыпяў хрысьціянства і, пры помачы грэцкіх сьвятароў, ахрысьціў сваю дружыну й кіеўскіх мяшчанаў. Гэты крок Валадзімера меў страшэнна важныя вынікі: Варагі-Русь узялі ў свае рукі ініцыятыву хрышчэньня ўсходніх славянаў, або, іначай кажучы, набылі сабе права рабіць падбоі славянскіх плямёнаў над відам наварачваньня ў хрысьціянства. Больш таго, крыж у руках варагаў-Русі акружыў іх аўрэоляй носьбітаў і пашырыцеляў вышэйшай культуры. Кіеў стаўся асяродкам распашырэньня хрысьціянства, а кіеўскі князь, нараўне зь мітрапалітам-грэкам, стаўся галавой гэтага хрысьціянства, якое на ўсходнеславянскіх абшарах заслыло над назовам «рускай» веры. У справе замацаваньня вараскіх заваяваньняў на ўсходняй славяншчыне прыняцьце хрысьціянства варагамі-Русью адыграла першарадную ролю... Пераход у новую рускую» веру разглядаўся ў тыя часы, як адначасны пераход у новую нацыянальнасьць «рускую»...

Розьніца ў паданьні тае самае гістарычнае канцэпцыі Ластоўскім і Пашкевічам галоўна толькі ў шырыні абгрунтаваньня тае самае тэзы. Ластоўскі яе падае ляканічна, коратка, як гатовы пастулят лёгікі, ды ілюструе яе правільнасыдь невялікім толькі лікам прыкладаў зь летапісаў ды дакумэнтаў. Пашкевіч-жа той самы пагляд абгрунтоўвае на вялізным, зачэрпнутым з гістарычных жаролаў усходу й захаду Эўропы, давадовым матар'яле. І самую думку ён кладзе вуглавым каменем пры абгрунтаваньні галоўных выснаваў свае вялікае навуковае працы, тымчасам як Ластоўскі выказаў яе толькі ў артыкулах.

Гістарычная канцэпцыя, распрацаваная з гэткім акадэмічным размахам і пададзеная ў вялікім кніжным выданьні, ды ў мове першараднае міжнароднае важнасьці, паангельску, паставіла для навуковага абмеркаваньня ўзьнятае ў 1923 годзе Ластоўскім пытаньне на шырокі інтэрнацыянальны форум. І ў гэтым, бясспрэчна, вялікая заслуга Г. Пашкевіча.

Ды як-бы шырака й грунтоўна, і сяньня, і ў будучыні, не абмяркоўвалася й не разбудоўвалася ці Пашкевічам, ці іншымі навукоўцамі, гэтая тэза, фактам застаецца, што гэта цалейшае распрацоўваньне канцэпцыі беларускага гісторыка Вацлава Ластоўскага.

У гістарыяграфіі ведамая старая спрэчка «нарманістаў» з «антынарманістамі» ў пытаньні зьяўленьня назоваў «Русы», «Руская зямля», «Русь». Адзначыць важна, што разгледжаная тут канцэпцыя В. Ластоўскага спрэчкі гэтае не кранае, бо паясьняе яна не зьяўленьне гэтых назоваў у Кіеве, а толькі пашырэньне стуль на іншыя ўсходнеславянскія прасторы. Галоўным фактарам у гэтым пашырэньні, паводля Ластоўскага, была новая хрысьціянская вера Русаў Кіева, якая набыла назоў «рускае веры», і, пры далейшым праніканьні хрысьціянства на ўсходнеславянскія землі, разноала адначасна ды замацоўвала назовы «рускі», к Русь».

The Concept of V. Lastouski in Works of Contemporary Historians. by Ryhor Maksimovich

Summary: It has been known to historians for some time that the terms, Rus and Ruskaya Zemlya, were first applied only to the territories of the Polyanye near Kiev. It was only from the beginning of the 12th century that the scope of these terms spread to include other East European lands. For a long time, however, no explanation was offered for the cause of that spread to territories remote from the Kievan center of power and influence. In 1923, the Byelorussian historian, Vaclau Lastouski, advanced the thesis that the principal factor of that diffusion was the Orthodox Church, since that faith, after Kiev's conversion, was referred to as the faith of Rusy, Russian faith. Lastouski's thesis has since then been accepted by other historians. In recent years it has received considerable development and substantiated treatment in the works of Henryk Paszkiewicz.



[1] The Ukrainian Quarterly. New York, 1955. P. 181.

[2] Верашчака Ю. Аб найменьнях «Гуды», «Крывічы», «Русь» // Крывіч. Коўня, № 1, (1923). Б. 23-24.

[3] Paszkiewicz Н. The Origin of Russia. P. 13-14.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX