Папярэдняя старонка: Артыкулы

Косман М. Праблема сталічных функцый Вільні да сярэдзіны XVII ст. 


Аўтар: Косман Марцэлі,
Дадана: 06-07-2012,
Крыніца: Косман М. Праблема сталічных функцый Вільні да сярэдзіны XVII ст. // З гісторыі культуры Вялікага Княства Літоўскага /Марцэлі Косман/ Мінск, 2010. С. 135-191.



У часы перад падзеламі, пасля канчатковага ўсталявання структурнай i тэрытарыяльнай будовы шляхецкай Рэчы Паспалітай, нароўні з дзвюма гістарычнымі сталіцамі - Кракавам i Вільняй - ранг фактычнай рэзідэнцыі цэнтральных уладаў набыла Варшава, якая ў другой палове XVIII ст., калі рэзка павялічылася дыстанцыя паміж ёю i абодвума згаданымі гарадамі, таксама стала еўрапейскай метраполіяй [1]. Новая палітычная сітуацыя ў перыяд заваяванняў прывяла да таго, што на Вавель i на горад ля падножжа гары Гедыміна сталі глядзець іначай, чым дагэтуль. Надышла ix своеасаблівая кананізацыя ў грамадстве. Відавочна розныя лёсы напаткалі ix у XIX ст. - па праўдзе кажучы, у былой каралеўскай рэзідэнцыі часова стаяла аўстрыйскае войска, аднак жа былі магчымыя, асабліва ў час аўтаноміі, пратэсты супраць такога стану справаў i заклікі да вываду жаўнераў; распачыналася рэстаўрацыя гістарычных гмахаў, асабліва паблізу Галоўнага Рынка, дзе адбудавалі Сукенніцу. Засталіся рэшткі колішніх абарончых муроў (Фларыянская Брама i яе атачэнне), пра месца ж пасля разборкі нагадвалі насыпы [2]. Іначай над Віліяй - там не быў магчымы супраціў русіфікацыі, якая праяўлялася, між іншым, у варварскім псаванні старадаўніх аб'ектаў праз перабудову касцёлаў на цэрквы. У Кракаве польскі характар меў універсітэт, у Вільні гэты праслаўлены легендай філаматаў i філарэтаў асяродак быў ліквідаваны ў 1832 г. расійскім захопнікам у рамках рэпрэсій пасля лістападаўскага паўстання [3]. Ужо ў той час горад, нягледзячы на падзелы, у свядомасці жыхароў старажытнай дзяржавы - сімвал яе мінулага хараства, - асабліва з аддаленасці быў трактаваны як святыня, помнік нацыянальнай культуры. Відавочна, такі погляд звязваўся з даўнім падзелам жыхароў Рэчы Паспалітай на караняжаў, русінаў i ліцвінаў, а ў дадзеным выпадку - ліцвінаў гістарычных, тых Міцкевічавых, з апастрофы "Пана Тадэвуша".

Так было прынамсі да 1883 г., у якім ва Ўсходняй Прусіі (Рагнета) з'явілася газета "Auszra" ("Заранка"), што дало пачатак нацыянальна-культурнаму руху, названаму сярод літоўцаў нацыянальным адраджэннем [4]. Тым не менш, аднак, для гістарычнага паляка новыя тэндэнцыі пэўны час заставаліся незаўважанымі, пра што сведчыць справаздача з падарожжа па-над Віліяй інтэлігентаў з Галіцыі [5] ці Познаньскага [ваяводства] [6]. Л яшчэ ў міжваенны перыяд ахвотна праводзілі аналогіі паміж абедзвюма старадаўнімі сталіцамі, Кракавам i Вільняй, якія з часам - разам з інтэграцыйнымі рухамі - саступілі месца Варшаве як новай сталіцы Рэчы Паспалітай, той, з пярэдадня 1795 г., i гэтай, адроджанай. Але пасля 1918 г. сітуацыя змянілася разам з утварэннем дзвюх дзяржаваў i дылемамі літоўскай індывідуальнасці.

Нягледзячы на ўсялякія міжусобныя канфлікты, якія адгукнуліся пасля вяртання незалежнасці, у Польшчы ніводзін сур'ёзны чалавек не ставіў пад сумненне сталічнасць Варшавы, падобна як не забываліся пра гістарычную ролю старэйшых за яе асяродкаў, у тым ліку Познані i - перадусім - Кракава. Першы горад сваёй афіцыйнай назвай нагадваў сталічнасць, другі - галоўным чынам каралеўскасць. У пачэсным шэрагу знаходзілася, безумоўна, i ягелонская Вільня, якой дамагаліся таксама літоўцы. I тут гістарычная рэчаіснасць была пастаўлена на службу актуальнай палітыцы, хоць удзел міфалогіі ў поглядзе на гісторыю ў гэтым выпадку сягаў ужо ў XIX ст.

Канкурэнцыя для легенды, або дапаўненне гісторыі

У выпадку Кракава казачнае мінулае даўно перастала супернічаць з рэальнасцю i не канкуруе з гістарычнымі даследаваннямі. Гэта датычыць не толькі сталічнасці, але i датавання пачаткаў тамтэйшага паселішча. Таму краса моўнае паданне храніста Кадлубка пра заснаванне княскай сядзібы на Вавельскім узгорку Гракхам (адсюль Гракховія), бацькам Ванды, які вяртаўся з Карынфа, было здадзена ў гістарычны архіў ужо ў эпоху Асветніцтва, а паходжанне сядзібы язычніцкага князя - заваянанага вялікамараўскім уладаром каля 880 г. - асцярожна звязваецца з IX ст. [7].

З Вільняй іншая справа: праз усе стагоддзі иерадавалася - не канкуруючы з запісамі ў першакрыніцах - прыгожая легенда пра заснаваннне горада ў пачатку XIV ст., якую ў паэтычных радках папулярызаваў, калі ўжо страчана была незалежнасць, прарок у нацыянальнай паэме (1834) [8].

Адам Міцкевіч меў шматлікіх папярэднікаў, у тым ліку - амаль на тры стагоддзі раней - адоранага не абыякой фантазіяй Мацея Стрыйкоўскага. Жамойцкі канонік напісаў пра акалічнасці, пры якіх Гедымін пакінуў сваю ранейшую сталіцу ў Кернаве i перамясціўся разам з дваром у Трокі (Старыя), дзе "зрубіў" замак ва ўмацаваным месцы, што абмывалася водамі возера. Аднак праз пэўны час, калі адпачываў пасля палявання, прыснілася яму новая сядзіба, пра якую волхв Ліздзейка распавёў: "Горад тут славуты будзе, са славай шумнай, людны". Зараз жа ўладар заклаў ва ўказаным месцы "два цудоўныя замкі" [9].

Далей летапіс дапаўняе звестку пра пабудову замкаў i горада "над Вільнай" інфармацыяй пра тое, што "Верхні" замак быў узведзены "з цэглы абпаленай i з ліпкай вапны" на Туравай Гары, назва якой утварылася ад тура, забітага там князем; "Ніжні" замак атрымаў другую назву "Крывы" ад гэтак сама званага месца, дзе складалі ахвяры багам i спальвалі на вогнішчах нябожчыкаў. Новая сядзіба ўладара была аточана абарончымі мурамі [10].

Паданне, увекавечанае Стрыйкоўскім i прыаздобленае, перадавала вобраз вытокаў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага аж да ягонага заняпаду разам з трэцім падзелам. Не было тады падставаў для аспрэчвання сувязяў паходжання дзяржаўнасці з Наваградчынай, якая на працягу стагоддзяў утварала інтэграцыйную палітычную цэласнасць з Віленшчынай. Сітуацыя пачала змяняцца толькі напрыканцы XIX ст. i асабліва пасля Першай сусветнай вайны разам з новымі межамі i ідэйнай кананізацыяй Вільні. У адрозненне ад Вавеля, які да сённяшняга дня служыць прадметам навуковых даследаванняў (хоць не бракуе тэмаў i для задавальнення цікавасці масавага чытача выдаўцы дадаюць да сваіх друкаў слоганы кшталту "Вавельскія сенсацыі абляцелі вакол свету! [11], што дазваляе адпаведна трактаваць, напрыклад, удзячную тэму Цмокавай Ямы), горад над Віліяй стаў прыкладам націску палітыкі на гісторыю як пад канец эпохі падзелаў, так i ў міжваенны перыяд, а нават цяпер, пасля вяртання незалежнасці.

У старадаўняй Вільні этнічны літоўскі кампанент ніколі не быў моцным, разам з узнікненнем горада ў XIV ст. побач з цэнтрам улады на Замкавай гары ля яе падножжа развіваліся, прывабліваючы купцоў ды рамеснікаў, нямецкі i рускі кварталы, пасля уніі з Польшчай таксама паслядоўна ўзрастала роля "ляшскага" элемента. Пасля вялікіх войнаў, з 2-й паловы XVII ст., першы парадзеў да такой ступені, што ў 1737 г. перасталі прамаўляць на ягонай мове казань у апошнім з касцёлаў Св. Яна з прычыны недахопу слухачоў [12]. У часы Казіміра Ягайлавіча галоўнай мовай дакументаў была лаціна, адразу за ёй ішла старабеларуская; пры Жыгімонце Аўгусце ва ўжытак увайшла старапольская (5%), якая рашуча дамінавала ў сярэдзіне XVII ст. (53%). Колькасць старабеларускіх дакументаў у той час таксама значна зменшылася (да 10%). Горад паводле Марыі Лаўмяньскай налічваў тады каля 14 тысяч жыхароў, у тым ліку паўтары тысячы яўрэяў i некалькі соцень мусульман. Заваёва маскоўскім войскам у жніўні 1655 г. i акупацыя на некалькі гадоў, якім спадарожнічалі пажары, рабункі, забойствы, голад i мор, ператварылі Вільню, як вобразна піша Юліюш Клос, "у суцэльныя могілкі" [13].

Вільня была вызвалена праз 5 гадоў (у 1660 г.), аднак непрыяцель абараняўся ў замкавым комплексе яшчэ паўтара года. Пасля ягонага канчатковага выгнання горад хутка адбудавалі, i перадусім магнацкія палацы. Затое манаршая рэзідэнцыя ўжо не нярнулася да сваіх ранейшых функцый i паступова ператваралася ў штораз горшыя руіны, каб у XIX ст. канчаткова знікнуць з зямной паверхні. Адначасова з гэтым працэсам пад акупацыяй развівалася легенда сталічнасці, якая пасля Першай сусветнай вайны накіравалася двума шляхамі, паколькі адбыўся разрыў паміж Літвой гістарычнай i этнічнай. Да плеяды галерных уваскрасіцеляў ягелонскай Вільні ў XX ст. належалі светачы аддзела прыгожых мастацтваў Універсітэта Стэфана Баторыя: Фердынанд Рушчыц (1870-1936) i Юліюш Клос (1881-1933) [14]. Атмасферу тых часоў цудоўна перадаюць нядаўна выдадзеныя дзённікі першага з ix, якія выдаўцы багата дапоўнілі ягонай карэспандэнцыяй [15]. Другі, параўноўваючы горад Ягелонаў з Кракавам, Львовам i Варшавай, напісаў: "Вільня мае свой уласны характар i тон, яна песня энтузіязму, які распалены дабяла ў вячыстай "Одзе да маладосці" i сягае ў экстазе аж на край сусвету ў "Імправізацыі" трэцяй часткі "Дзядоў" <...> I сёння яшчэ, насуперак бедствам пажараў i знішчэння, насуперак варварству захопнікаў Вільня абуджае гэтае пачуццё энтузіязму, яна здольная ўскалыхнуць i запаліць душу ў кожным шляхетна ўражлівым прышэльцы, умее не толькі прамовіць да кожнага паляка, але i ўздзейнічае гэтак нават на чужаземцаў, якія прыбываюць з далёкіх краёў. Дасюль свеціць яшчэ, хоць патаптаны нахабнай пятой гвалтаўніка, гэты вялікі агмень польскай думкі i творчасці, які заззяў над Польшчай у пачатку мінулага стагоддзя ў тагачасным Віленскім універсітэце..." [16].

У вачах гістарычнага ліцвіна, а разам з тым жыхара адроджанай Рэчы Паспалітай, тая кананізаваная Вільня азначала агульную гісторыю амаль паловы тысячагоддзя, з акцэнтам на старых ягелонскіх часах i новых, звязаных з захопамі, i асабліва з першай чвэрцю XIX ст. Апошняе стагоддзе перад падзеламі прынесла спачатку новыя войны, а пасля 1730 г. адбудову. На парозе нацыянальнага прыгнёту горад налічваў 17,5 тысяч жыхароў, а перад самым выбухам еўрапейскай вайны ў 1914 г. насельніцтва перасягнула 200 тысяч. Гэтая колькасць у 1919 г. скарацілася прыкладна да 130 тысяч. Царскія ўлады парупіліся, каб ліквідаваць помнікі даўніны, асабліва сталічнасці, i "аздобіць" горад, які стаў рэзідэнцыяй генерал-губернатара, знявечнаннямі гістарычных сакральных i свецкіх будынкаў, а таксама новымі цэрквамі i гмахамі ў чужым расійскім стылі. У 1939 г. колькасць жыхароў дасягнула стану як перад Першай сусветнай вайной, з ix палякі складалі 66% i яўрэі 28%. Сярод меншасці літоўцы (0,8%) займалі месца за рускімі (3,8%) i беларусамі (0,9%) [17].

На працягу дваццацігоддзя з абодвух бакоў панавалі эмоцыі, не хаваў ix у розных абставінах i Юзаф Пілсудскі, чыя рэзідэнцыя была ў Бельведэры, "ліцвін", які не ўтойваў сваіх антыпатый да "караняжаў". Праз тры дні пасля ўваходу польскіх войскаў у Вільню 22.IV. 1919 г. ён выдаў слынную "Адозву да жыхароў Вялікага Княства Літоўскага", якая змяшчала сціслыя арганізацыйныя загады i была пазбаўлена за выключэннем першай фразы гістарычных супастаўленняў [18]. Затое яны знайгаліся ў абвешчаных на некалькі гадоў пазней выкладах, калі ў мінулым засталіся так званы бунт генерала Жалігоўскага, паўстанне Цэнтральнай Літвы, уключэнне Віленшчыны ў склад Рэчы Паспалітай i сыход маршалка з дзяржаўнай пасады. 24.VIII.1923 г. ён прамовіў у зале Вялікага тэатра на Пагулянцы: "Віленская справа ў палітычным значэнні была адкрыта мною ў красавіку 1919 г., калі я валодаў Вільняй як галоўнакамандуючы. Вільня была здабыта зброяй. Я распачаў у гэтай справе таксама i палітычную працу".

Далей у ходзе выступления былы кіраўнік дзяржавы, а на той момант, часова, прыватная асоба, звярнуўся да сваіх сумненняў, звязаных з загалоўкам згаданай адозвы. Во вагаўся, ці адрасаваць яе "да вільнянаў", бо не мог звяртацца "да Літвы, да Польшчы", ці "да Паўночна-Заходняга краю". "Прыйшла да мяне тады думка абудзіць традыцыю гэтай зямлі. Традыцыю, якая была, праўда, пераможана, але несумненна існавала. Існаванне гэтай традыцыі не падлягала сумненню ў часы Рэчы Паспалітай Вялікага Княства Літоўскага" [19].

Трыма з паловай гадамі раней, у прамове. сказанай 12.X.1919 г. на адкрыцці Універсітэта Стэфана Баторыя, Ю. Пілсудскі апеляваў да часоў Міцкевіча i эпохі пераследаў, таксама падкрэсліў ролю Вільні як памежнай цвярдыні. Інакш расставіў акцэнты, калі з нагоды перадачы [20] ўлады над Цэнтральнай Літвой Польскай Рэчы Паспалітай пад час дадзенага ўладай роднага горада абеду апелюючы да гістарычных сталіц, пайменна ўспамінаючы Пецярбург i Рым прамовіў 20.IV.1922 г.: "Не магу забыцца, што паміж гэтымі сталіцамі была i дарагая, каханая Вільня, унесеная ў спіс сталіц адкрыта можам гэта казаць не польскай рукой, але пад час вялікіх намаганняў літоўскага народа, калі ён знаходзіўся ў адкрытай i вялікай барацьбе з усім навакольным светам, не выключаючы Польшчы. Незвычайная воля вялікіх герояў язычніцкай Літвы, якія тады будавалі велічную дзяржаву ад мора да мора, ад муроў зняслаўленай Масквы аж туды, да берагоў старой Віслы, воля вялікіх рыцараў, вялікіх у кранальнай згодзе Кейстутаў i Альгердаў, вялікіх таксама ў гістарычных спрэчках Вітаўта i Ягайлы узнесла гэтыя муры, збудавала падмуркі гэтага горада як сваёй сталіцы.

Далей надышла эпоха Ягелонаў, эпоха вялікіх прац гістарычнага значэння, калі супольнымі высілкамі абодвух, як тады казалі, народаў нідзе ў іншым месцы, а тут, у раўнапраўнай з Кракавам сталіцы. зрабілі з нашага горада сімвал магутнасці, сілы, культуры i цывілізацыі, якая пераможна выступала супраць варварскага на той час Усходу.

Пазней на Польшчу i на абодва народы прыйшлі навальніцы. Пасля доўгіх i цяжкіх бітваў рассыпаліся ў прах намаганні i высілкі столькіх пакаленняў. Гістарычныя сімвалы, помнікі людской долі i магутнасці сталіцы нашы змярцвелі. Але i тады нідзе ў іншым месцы, так як тут, у вялікім высілку волі i духа людскога, не была распалена нацыянальная паходня <...> Тры чвэрці працы нашага найвялікшага генія <...> звязаны з падзеямі, бітвамі, пакутамі i паражэннямі старадаўняй Літвы. A геній вялікага паэта прызвычайвае недзе ў далёкіх заходніх краях Польшчы малое дзіцятка да імёнаў, якія гучаць неяк чужа -да імёнаў розных Гражын, Альдон, Валенродаў i іншых'" [21].

Гэта быў голас гістарычнага ліцвіна, які ў супрацьлегласць паляку, што бачыў толькі міцкевічаву Вільню (магчыма, таксама ягелонскую), i маладому літоўскаму руху, што атаясамліваў шматнацыянальнае Вялікае Княства з этнічнай Літвой, амаль той, створанай пасля Першай сусветнай вайны, не замыкаўся ў фрагментарных ці надуманых трактоўках, a вылучаў наступныя перыяды ў гісторыі сталіцы: а) перад пагадненнем у Крэве; б) ягелонскі i шырэй перад падзеламі; в) пад акупацыяй. Сам жа спрычыніўся да стварэння чарговага этапу міжваеннага, на які выпала вострая канфрантацыя пазіцый Варшавы i Коўна ў канкурэнцыі з горадам над Віліяй. Не заўсёды палітыкі ды агітатары прыслухоўваліся да галасоў гісторыкаў, хоць i тыя не былі вольныя ад эмацыйнай заангажаванасці ў спрэчках, якія вяліся тады [22]. Яны ж датычыліся перадусім правоў на Вільню i разам з тым характару сталічнасці гэтага горада.

Наколькі з польскага боку акцэнты рабіліся на перыядзе супольнай дзяржаўнасці, асабліва ж на часах пасля падзелаў (вялікая рамантычная паэзія, універсітэт пад філамацка-філарэцкім знакам, а потым мартыралогія з'яднаных Арла i Пагоні), настолькі ў ковенскім коле выстаўлялі напаказ язычніцкую эпоху, тую, на якую не забываўся ж працытаваны радком вышэй гістарычны ліцвін Юзаф Пілсудскі. Аднак рашуча змяшчалі акцэнты, абагаўляючы ягелонскую i пазнейшую гісторыю, уздымаючы аж да культавых вышынь, у пэўнай ступені кананізуючы постаці i часы, што папярэднічалі 1385 г., i асабліва узведзенага ў статус адзінага нацыянальнага героя вялікага князя Вітаўта.

Нагоду для гэтага стварыла святкаванне 500-годдзя Вітаўтавай смерці (1930), широка адзначанае ў сталіцы Літоўскай Рэспублікі, на якое не забыліся таксама над Віліяй [23]. Універсітэт у Коўне атрымаў імя гэтага ўладара, а ля падножжа помніка яму ў гэтым горадзе былі змешчаны нібыта ім пераможаныя ворагі Вялікага Княства (чатыры!): немец (крыжак), маскаль, татарын і... паляк. Сярод спрэчак, якія тады разгарэліся, адна мела прэстыжную глебу: менавіта патрыёты старадаўняй Літвы абавязкова хацелі знайсці ў Віленскай Катэдры магілу сына Кейстута i стварыць з яе месца паломніцтва. Такія спробы рабіліся ў юбілейны перыяд, а новыя надзеі з'явіліся пасля вялікай паводкі 1931 г., калі пад час кансервацыйных прац знайшлі труны Аляксандра Ягайлавіча i дзвюх першых жонак Жыгімонта Аўгуста Эльжбеты i Барбары, а таксама алавяную пасудзіну з парэшткамі Ўладзіслава IV (пасечаную царскімі ратнікамі ў 1655 г.). Яны былі ўратаваны перад спусташэннем у час маскоўскай акупацыі i замураваны ў сховішчы. Тады ж, праўдападобна, было разбурана месца пахавання Вітаўта. Пра магілы ўладароў аж да згаданага года не ведалі. Неспадзяванае адкрыццё сустрэлі з жывой зацікаўленасцю ва ўсёй Польшчы: было зладжана ўрачыстае пахаванне манаршых астанкаў, шырока пісала пра ix прэса, былі абвешчаны вынікі праведзеных у той час даследаванняў падзямелля i ягонага змесціва, а да вузкага кола ix удзельнікаў належаў тагачасны кансерватар помнікаў у Віленскім i Наваградскім ваяводствах Станіслаў Лоранц, які з адлегласці ў паўстагоддзя прысвяціў ім даволі шмат месца ва ўспамінах з па-над Віліі [24].

Ен таксама па ходу прафесійна інфармаваў грамадства ў артыкулах на старонках "Віленскага Кур'ера" аб правядзенні кансервацыйных прац. Крыху пазней (у 1933 г.) быў вымушаны таксама кампетэнтна заняцца пошукамі гіпатэтычных астанкаў вялікага князя Вітаўта. Пэўны прыватны ананімны ахвяравальнік фундаваў саркафаг для гэтага ўладара i даручыў вырабіць яго ў Чэхаславакіі, а потым прывезці з мэтай змясціць у ім прах, якога ў рэальнасці нягледзячы на настойлівыя старанні Камітэта ўшанавання 500-х угодкаў смерці ўладара (існаваў тры гады) не ўдалося знайсці. Гэта выклікала чарговую неразбярыху, a ў выніку яе аднаўленне старых пагалосак, быццам парэшткі схаваныя. Абвінавачванні ўдаралі перадусім па віленскім Капітуле як па апекуну храма i магіл, якія знаходзіліся ў ягоных падзямеллях. Гэтыя падзямеллі былі шматразова заліты водамі Віліі, не кажучы пра пажары i ваенныя рабункі.

Тагачасны кансерватар помнікаў дэталёва прааналізаваў на падставе захаваных у дакументах згадак усялякія гіпотэзы, датычныя пасмяротнага лёсу парэшткаў вялікага князя, асабліва дапушчэнне пра змесціва крыпты біскупа Валяр'яна Пратасевіча. Сцвердзіў адназначна, каб не пакінуць якіх-небудзь ілюзій грамадскай думцы, што чакала аўтарытэтнага вердыкту: "Надмагілле мусіла быць знішчаным пад час маскоўскага нападу, найбольш верагодна, адразу ў 1655 г. I хіба ж можна было дапускаць, штотады, калі маскоўскія ваякі разбівалі ўсе катэдральныя надмагіллі не толькі дзеля свавольства, але i каб пашукаць у ix клейнотаў i каштоўнасцяў, абмінулі б надмагілле, надпіс на якім выразна сведчыў, што ў ім уласна спачывае прах Вялікага Князя. Помнік разбілі, калі ў ім былі рэгаліі i каштоўныя прадметы, дык ix разрабавалі, a паклапаціцца пра косткі ніхто ж не мог членаў Капітула не было, мяшчане мелі досыць сваіх клопатаў" [25].

Капітул, гіерад тым як пакінуць Вільню, толькі вывез у бяспечнае месца труну з рэліквіямі патрона Вялікага Княства, св. Казіміра Ягайлавіча [26], i як мы ўспомнілі парупіўся зачыніць падзямелле з каралеўскімі магіламі для засцярогі ад прафанацыі. Потым надоўга, амаль на тры стагоддзі, пра ix забыліся, i да адкрыцця спрычыніўся толькі згаданы выпадак у міжваенныя гады. Затое цяжка было забяспечыць аховай шыкоўны помнік у самім храме, таму яго напаткаў лес многіх іншых мемарыяльных дошак i надмагілляў, што знаходзіліся там. Станіслаў Лоранц заўважыў пры гэтым у ліпені 1933 г.: "Я зусім не аспрэчваю таго, што косткі Вялікага Князя могуць знаходзіцца ў Віленскай Катэдры i сёння, але сярод многіх тысячаў безыменных костак, што сиачываюць у друзе пад пліткавай падлогай" [27]. Тут напрошваецца аналогія з пошукам месца вечнага спачыну Мікалая Каперніка [28] з той розніцай, што ў выпадку з вялікім астраномам эмоцыі не бралі верх над сцверджаннямі даследчыкаў.

Эмоцыі сутыкнуліся з рэчаіснасцю хоць гэтае сутыкненне не на многае прыдалося у верасні 1939 г., калі Савецкі Саюз у выніку нападу на Польшчу захапіў Віленшчыну i неўзабаве перадаў яе Літоўскай дзяржаве. Вось тады яе жыхары, што прыбылі з Ковеншчыны, маглі высветліць, якая доля праўды ў прапагандысцкім вобразе гістарычнай сталіцы як горада, "акупаванага" польскай меншасцю. Маглі, але не павінны былі [29]. Распачалося вынішчэнне яўрэяў, а далейшая хада падзей прывяла да пазбаўлення Вільні ранейшага этнічнага характару i да яе літуанізацыі. Гэты працэс прыпаў на часы савецкай улады i працякаў без вялікіх перашкод нават у так званую сталінскую эпоху, калі сістэматычна сціралі сляды польскасці i прыпаміналі пра даўнюю магутнасць часоў перад Ягелонскай уніяй. Наколькі празмернае падкрэсліванне самастойнасці адной з саюзных рэспублік у савецкай дзяржаве не было б ухвалена, апрача таго, ад старадаўняй манаршай рэзідэнцыі застаўся адзіны зрэшты, не арыгінальны, бо ў асноўным рэканструяваны фрагмент Верхняга замка ("вежа Гедыміна"), а Катэдра была ператворана ў свецкі музейны аб'ект, пастанавілі адбудаваць закансерваваныя ў міжваенны перыяд руіны крэпасці Мітаўта на востраве возера Гальвэ ў Троках i там лакалізаваць культава-патрыятычную мясціну. Нягледзячы на незадаволенасць Масквы, гэты план быў тактоўна рэалізаваны, а музейныя інтэр'еры адбудаванага замка стварылі нагоду для прапаганды таксама міфічнага вобраза гісторыі. Яскравай праявай гэтых тэндэнцый стала зала, прысвечаная змаганням з Нямецкім ордэнам, a ў ёй ганебная дошка, на якой пералічаны праціўнікі з-пад Жальгірыса (або Грунвальда): з аднаго боку пазначаны ордэнскія войскі, a з другога армія саюзнікаў, сярод якіх літоўцы, рускія і... іншыя.

Атрыманне суверэнітэту дазволіла ўвасобіцца ў жыццё тэндэнцыям вызначаць сталічнасць Вільні значна раней за часы Гедыміна у часы... Міндоўга. Гіпотэзы такога кшталту былі выказаны ў малатыражных навуковых выданнях ужо ў 7-м дзесяцігоддзі XX ст. (асабліва Раманам Батурам, аўтарам манаграфіі пра бітвы з татарскімі наездамі на Русь у XIII ст. [30]), аднак жа былі настолькі не падмацаванымі доказамі з першакрыніц i выклікалі шок, што спачатку не сустракалі прызнання сярод кампетэнтных даследчыкаў. Затое трапілі на спрыяльную Глебу пасля 1990 г., калі грамадская думка запатрабавала аргументаў на карысць спрадвечнай літоўскай сталічнасці Вільні, падобна як не сунялася туга гіа нязнойдзенай магіле Вітаўта. Вернутая для культавага прызначэння Базіліка а ў ёй магілы ўладароў ці, хутчэй, ix рэканструкцыя сталі ўзамен знішчанай у мінулыя вякі манаршай рэзідэнцыі галоўным месцам нацыянальных святаў. Каб не развіваць гэтай пабочнай для нас тэмы, спашлемся на актуальныя гіпотэзы наконт пачаткаў сталічнасці, сфармуляваныя дасведчаным археолагам Вітаўтасам Урбанавічусам. Піша ён, трэба сказаць, досыць асцярожна, бо для польскага чытача: "Пісьмовыя крыніцы ўспамінаюць толькі пра адзін касцёл, які паўстаў на Літве ў XIII ст. Гэта Катэдра караля Міндоўга, пабудаваная з нагоды ягонага хрышчэння i каранацыі. Дагэтуль яе месцазнаходжанне было невядомае. Знаходкі, выяўленыя ў падзямеллях Віленскай катэдры, наводзяць на думку, што найранейшы віленскі касцёл уласна Катэдра з часоў Міндоўга. Але Катэдра двойчы будавалася на тых самых падмурках <...> Другі этап будаўніцтва суадносіцца сёння з хрышчэннем Літвы ў 1387 г. Гэта павінна азначаць, што над час другога хрышчэння касцёл не будаваўся нанова, але толькі адбудоўваўся, прычым ані план, ані архітэктура не падлеглі змене <...> У ходзе даследаванняў было вызначана, што касцёл караля Міндоўга быў разбураны i на месцы ягонай паўночнай сцяны вымуравалі шырокія сходы. Касцёл не мае патрэбы ў такіх сходах, i звычайна ix няма. Пасля супастаўлення гэтых находак з пісьмовымі крыніцамі была зроблена выснова, што пасля смерці Міндоўга пабудаваны ім касцёл быў перароблены ў язычніцкае капішча. Знік дах, панізіліся сцены, але план не змяніўся. Вось чаму кароль Ягайла з нагоды хрышчэння ў 1387 г. так хутка збудаваў касцёл другі раз. Праўдападобна, што большая частка муроў захавалася з часоў Міндоўга. Такім чынам, гэта было язычніцкае свяцілішча, у якое ператварылі Катэдру часоў Міндоўга" [31].

Асабліва гладка чытаецца вышэйзгаданая выснова, а яе чытанне стварае ўражанне, быццам яна паходзіла з-пад пяра не тонкага даследчыка матэрыяльнай культуры, а, калі можна так сказаць, Тэадора Нарбута. I нічога дзіўнага, бо аўтар цалкам сур'ёзна спасылаецца на гэтага слаўнага фантаста i патрыёта старадаўняй Літвы сярэдзіны мінулага стагоддзя, рэабілітуючы гістарыёграфа. Справа ў тым, што варта было б давесці сталічнасць Вільні ў часы Міндоўга (а таксама ягонай меркаванай Катэдры, пра якую не ўспамінаюць ніякія крыніцы), не кажучы ўжо пра шмат дробных дэталяў. Вось жа, час перайсці да крыніц i ix ацэнкі ў літаратуры па прадмеце, вольнай ад палітычна-міфалагічных наслаенняў [32].

Сталіца Вялікага Княства Літоўскага

Каб пазбегнуць непаразуменняў, якіх нямала ў сённяшняй гістарыяграфіі, што застаецца пад яўным ціскам сучаснасці [33], найлепей гаварыць пра цэнтр улады ў перыяд фармавання дзяржаўнасці. У святле ранейшых даследаванняў ён у дачыненні да часоў Міндоўга звязваўся перадусім з Чорнай Руссю i Наваградкам [34]. На жаль, няма дакладных пісьмовых доказаў, якія дазвалялі б гэта сцвярджаць i таму сёння з'яўляюцца заснаваныя на археалагічных перадпасылках, але пазбаўленыя элемента датавання спробы аспрэчыць гэтую замацаваную ў навуцы версію. У летапіснай крыніцы была запісана назва горада караля Літвы Варута, i адсюль шматлікія спробы атаясаміць яго, між іншым, з Варнянамі, Кернавай (найболып праўдападобна) і, нарэшце, з Вільняй. Адкінем яе як цалкам беспадстаўную [35], абмеркаванне тэмы"сталіцы" ў другой палове XIII ст. не мае будучыні пры наяўным стане крыніц i можа мець матывацыю толькі для сённяшняй "прыдворнай" гістарыяграфіі. Слынныя дарчыя дакументы Міндоўга 1253-1261 г. для Нямецкага ордэна i біскупа Хрысціяна маюць толькі данатарскі змест, затое ў ix увогуле няма інфармацыі пра месца ix складання, за двума выключэннямі, якія, аднак, урэшце нічога не дадаюць да справы [36].

На цвёрдую глебу крыніц ступаем толысі ад 1323 г., калі ў сувязі ca справай прапановы хрышчэння Гедыміна (1315-1341) [37] у пісьмовых крыніцах упершыню з'яўляецца Вільня як галерная сядзіба гэтага ўладара. Была такой з пэўнага часу, быць можа, нядаўняга, калі палічыць праўдзівым аповед пра яе заснаванне менавіта гэтым князем [38]. У датаваным годам раней лісце да папы Яна XXII "Gedeminne, letwinorum et multorum ruthenorum гех" Гедымін спасылаецца на факт прыняцця хрышчэння сваім папярэднікам, каралём Міндоўгам, разам з усім ягоным каралеўствам, а таксама на ўяўны план хрышчэння Віценя, пры чыім двары знаходзіліся двое францысканцаў; гэты ўладар збудаваў для ix касцёл Сassignans eis locum et ecclesiam iam constructam"), які, аднак, даведаўшыся пра гэта, спалілі крыжаносцы [39]. На жаль, пры гэтым няма якой-небудзь інфармацыі, якая дазволіла б меркаваць пра ягонае месцазнаходжанне. Затое бачым яе ў чарговым лісце, ад 25.1.1323 г., адрасаваным Ганзейскім гарадам, у якім уладар Літвы паведамляе пра ўжо ўласныя здзяйсненні: два гады таму, піша, нанова пабудаваў у Вільні касцёл для дамініканцаў, узвёў тамсама i ў Наваградку храм для францысканцаў" [40]. Няўжо гэты першы касцёл паўстаў на папялішчы знішчанага рыцарамі ў белых плашчах з чорнымі крыжамі, таксама як i той, адбудаваны ў цэнтры Чорнай Русі, найбольш верагодна, на месцы пастаўленага раней Віценем? Во згадку пра Наваградак у гэтым лісце можам трактаваць як пашырэнне інфармацыі з папярэдне працытаванай перапіскі з Апостальскай Сталіцай.

У гістарыяграфіі прынята за дадзенасць, што Вільня была галоўнай сядзібай Гедыміна i там ён прымаў замежныя пасольствы, у тым ліку папскае ў 1324 г., у сувязі з ініцыяванай двума гадамі раней справай хрышчэння. Легаты з Авіньёна склалі пра сваю місію, якая скончылася няўдала, справаздачу, дзе пазначылі дакладную дату прыезду ("uenimus in ciuitatem suam [г. зн. Гедыміна. М. К.] Vilnam sabbato post festum omnium sanctorum et circa horam uesperarum fecit nos [уладар. M. K.] uocare a suam presenciam [41]) i месца аўдыенцыі ў сядзібе на Замкавай гары, дзе былі ўрачыста приняты ("Cum venimus ad eum, cum consiliariis in aula sua sedentem, presentauimus sibi literas dominum legatorum' [42]), a потым з ласкі гаспадара здарожаныя, накіраваліся на адпачынак у загадзя прызначаныя кватэры. Назаўтра пасля імшы ў францысканцаў распачаліся кансультацыі, пад час якіх з гасцямі першым знайшоў паразуменне дамініканец Мікалай адна з уплывовых у той час асобаў пры двары. Істотная інфармацыя датычыць колькасці дарадчыкаў уладара пад час наступнай аўдыенцыі: мусіла ix быць тады на здзіўленне прыезджым каля 20 ("uenientibus autem nobis, irwenimus eum in aula sua cum conciliariis suis circa viginti, quod nobis multum displicuit, quia seperauimus ipsum solum inuenire" [43]).

На жаль, толькі пра гэтыя дыпламатычныя перамовы ведаем столькі дэталяў, хаця скончыліся яны безвынікова. Амаль нічога невядома пра паспяхова завершаныя польска-літоўскія перамовы гэтага ж самага часу, a менавіта пра саюз 1325 г. Ведаем толькі ваенны вынік (першыя сумесныя дзеянні на заходнім фронце) i тыповае для сярэдніх вякоў завяршэнне пагаднення дынастычным шлюбам дачкі Гедыміна Альдоны, выданай замуж за спадкаемца пястаўскага трона Казіміра, у будучым Вялікага. Княжна прыбыла ў Кракаў, там у красавіку 1325 г. была ахрышчана пад імем Ганны, увосень жа адбылося вянчанне маладой пары. Пра гэта паведамляе Ян Длугаш [44], затое ён ды іншыя крыніцы маўчаць на тэму ранейшых перамоваў, праведзеных у Вільні пасольствам Уладзіслава Лакетка. Нічога дзіўнага, раз па зразумелых прычынах яны былі пакрыты таямніцай, перадусім зважаючы на Ордэн, з якім Літва заключыла мір у кастрычніку 1323 г. Не захавалася ніякіх дакументаў дамовы, i цяжка сказаць, ці былі яны тады перапісаны; у той час гэтыя несумненна патаемныя перамовы паміж прадстаўнікамі абодвух бакоў адбываліся на працягу першых 4 месядаў 1323 г., калі ў Вільні знаходзілася польскае пасольства [45].

Напярэдадні 1385 г. Літва пераймала шмат элементаў як з заходняга дзяржаўнага ладу, так i з былой Русі, між іншым, дакументацыю міжнародных адносінаў, хаця фармальна трымалася язычніцтва. Жонкі вялікіх князёў, русінкі, былі пратэктаркамі праваслаўя, якое пашыралася без перашкод сярод беларускага насельніцтва, асабліва на тэрыторыі Вільні, зрэшты, як i каталіцтва-сярод ягоных нямецкіх (купцоў, рамеснікаў) або польскіх (галоўным чынам ваеннапалонных) вернікаў. Пры двары знаходзіліся духоўнікі абедзвюх хрысціянскіх канфесій, якія вялі канцылярыю ўладара [46].

Дакументы захоўваліся ў крэпасці на Замкавай гары, у скрыні, найбольш верагодна, разам з каштоўнасцямі. Доказы ў тэксце заключанага Ягайлам з крыжаносцамі тайнага пагаднення беспамылкова знайшоў пасля заняцця замка ў 1381 г. i пазбаўлення пляменніка вярхоўнай улады стары Кейстут, зрэшты, загадзя праінфармаваны пра гэта "дружелюбным" рыцарам Ордэна [47]. Валоданне Вільняй звязвалася з ажыццяўленнем Гедымінавічамі вярхоўнай улады ў дзяржаве, разам з яе стабілізацыяй напрыканцы XIII ст. скончыўся i этап кароткачасовых сталіц, які не пакінуў пасля сябе нават назваў тых цэнтраў у пісьмовых крыніцах. Адмысловае месца побач з гэтым горадам занялі ў 2-й палове XIV ст. блізкія Трокі, а гэта з пункту гледжання асаблівай ролі ў дзяржаве Кейстута акрамя вярхоўнага ўладара Альгерда [48]. Роля гэтага асяродка абазначылася i пазней пасля заключэння дзяржаўнай уніі з Польшчай, на працягу амаль усяго XV ст.

Панаванне над Віленскім замкам было неад'емнай умовай ажыццяўлення вярхоўнай улады ў Літоўскай дзяржаве i верхавенства над лакальнымі княствамі з часоў Гедыміна. Вось жа, паміраючы зімой 1341/1342 г., ён перадаў спадкаемства аднаму з малодшых сыноў, Яўнуту [49], a калі двое старэйшых братоў, Альгерд i Кейстут, вырашылі нізвесці яго да ролі ўдзельнага князя, першым крокам пана на Троках, зробленым з гэтай мэтай, было заняцце Вільні. Пасля смерці Альгерда ў 1377 г. ягонае месца па дамоўленасці са старым у той час стрыем з Трокаў заняў сын Ягайла, a калі дайшло да канфлікту паміж ім i Кейстутам, той адкрыта выдварыў пляменніка з Вільні i прызначыў яму спадчынны бацькоўскі ўдзел. Зрэшты, ненадоўга, паколькі ўжо ў 1382 г. Ягайла вярнуў сталіцу, а разам з ёю i велікакняскую ўладу [50]. Пасля заключэння пагаднення ў Крэве летам 1385 г. (а дакладней пасля каранацыі на караля ў Кракаве 4 сакавіка наступнага года) да 1401 г. (Віленска-Радамскай уніі), а фактычна толькі да моманту атрымання Вітаўтам улады намесніка, якая неўзабаве ператварылася ў сапраўды велікакняскую. Уладзіслаў Ягайла быў гаспадаром на Вільні, незалежна ад усялякіх дыскусій на тэму самастойнасці Вялікага Княства або спробаў уключыць яго ў Польскае Каралеўства. Відавочна, не мае ніякіх падставаў маляўнічы аповед пра каранацыю ў 1392 г. Кейстутавага сына разам з жонкай Ганнай у Віленскай Катэдры [51]. Можна казаць пра цырымонію ўзвышэння, якая паходзіла з язычнідтва i да якой з часам вярнуліся, магчыма, у 1440 г., пасля зрыву уніі ліцвінамі, а напэўна у 1492 г., кал i пасля смерці Казіміра Ягайлавіча літоўскае ўладаранне пераняў Аляксандр. Аднак як раней, так i ў двух апошніх пакаленнях Ягелонаў тое ўзвышэнне датычылася толькі манархаў, а не ix жонак [52].

У часы велікакняжання Ягайлы Вільня ўяўляла сабой даволі бязладна забудаваны горад, не абнесены валам i таму безабаронны пад час нападаў нямецкіх рыцараў, з крэпасцю, што складалася з Верхняга i Ніжняга замкаў, якія ўтваралі цэласнасць, а таксама з трэцяга празванага Крывым; у літаратуры няма згоды наконт ягонага месцазнаходжання, бо ён дачыста знік з твару зямлі пад час чарговага ордэнскага нападу ў 1390 г., якім камандаваў вялікі магістр Конрад фон Валенрод. Гэтае пытанне выходзіць за рамкі нашых разважанняў, дастаткова сказаць, што, напэўна, ён быў аддзелены ад велікакняскага комплексу Віленкай (на гарах Лысай, ці Трохкрыжовай, або Бекешавай, на Бакшце, урэшце, у выгіне гэтай ракі) i служыў насельніцтву сховішчам перад нападамі ворага [53].

У 1390 г. ахвярай пала таксама частка комлексу рэзідэнцыі над Віліяй, або Ніжні замак; аблогу вытрымаў толькі ўмацаваны Верхні замак, які абаранялі польскія рыцары на чале з віленскім старастам Мікалаем з Маскошава. Часы нападаў завяршыла выправа Ордэна чатырма гадамі пазней. Адтуль аж да 1655 г., калі горад закраналі катаклізмы, гэта былі паводкі або пажары, як той, у 1419 г., які знішчыў першы драўляны кафедральны храм, хутка пабудаваны Ўладзіславам Ягайлам на пачатку 1387 г. у межах умацаванай рэзідэнцыі ля падножжа Замкавай тары, на месцы былога язычніцкага капішча. Кароль з'явіўся тады ў сваёй радавой сталіцы пасля амаль гадавой адсутнасці, напярэдадні свята Вожага Нараджэння 1386 г., i правёў у ёй уключаючы выезды, напрыклад, у Мерач ці на "скансторскае паляванне" (таямнічае азначэнне, якое даследчыкі не змаглі разгадаць; вядома толькі, што гаворка ішла пра нейкую сёння невядомую мясцовасць (Скансторы?), у ваколіцах якой кароль знаходзіўся тады на паляванні. М. К.) амаль паўгода. Апошняя прысутнасць манарха засведчана 1 чэрвеня наступнага года, а двума тыднямі пазней ён быў у Лідзе, адкуль праз Люблін i Вісліцу вярнуўся ў Кракаў [54]. Касцёл па закліку святых Станіслава, кракаўскага біскупа, i свайго патрона Ўладзіслава, узвёў неадкладна: асвячэнне адбылося перад 17.11.1387 г., а праз які дзень пра гэты факт як пра ўжо здзейснены паведаміў у дарчым прывілеі пастыру будучай дыяцэзіі [55]. Зараз жа было прынята рашэнне стварыць цэнтр каталіцкай улады ў Літве ў комплексе рэзідэнцыі ўладара.

Гэты комплекс, аднак, хутка пашырыўся дзякуючы Вітаўту, ахопліваючы, акрамя Вільні, недалёкія Трокі. Сын Кейстута захаваў сваю сядзібу ў даўнім бацькоўскім надзеле, толькi замест старога замка змясціў яе ў новым, узведзеным паводле найноўшых заходніх фартыфікацыйных узораў на адным з астравоў вялізнага возера Гальвэ. Тамсама, у блізкіх Старых Троках i Новых Троках уфундаваў з часам парафію, аднак перадусім заклаў у першым з гэтых паселішчаў бенедзікцінскі кляштар, багата абстаўлены i падпарадкаваны Тынецкаму абацтву, наймацнейшаму з шасці, што існавалі тады на польскіх землях. Так распачалося стварэнне манаскіх асяродкаў у Вялікім Княстве, хоць гэты працэс ніколі не набываў такіх маштабаў, як у Кароне, што тлумачыцца звязанымі з прыпозненай хрысціянізацыяй патрэбамі ў заснаванні парафій [56]. Рэзідэнцыя ўладара стала адначасова i цэнтрам каталіцкай улады ў дзяржаве, хоць фармальна ардынаты літоўскіх дыяцэзій былі суфраганамі гнезненскага мітрапаліта.

Першы з тэкстаў-апісанняў сталіцы Вялікага Княства калі не лічыць згадкі ў справаздачы папскіх паслоў да Гедыміна аўтарства Гільбера дэ Лануа датычыць ягонага падарожжа па ВКЛ зімой 1413/1414 г. Французскі рыцар піша: "Потым я спыніўся ў галоўным горадзе Літвы, названым Вільняй, у якім ёсць замак, размешчаны вельмі высока на пясчанай гары, атачоны каменнем, зямлёю i мурам; унутры цалкам збудаваны з дрэва. А тэрыторыя згаданага замка спускаецца з вяршыні гары ў два бакі, замкнёная мурам аж данізу, на якой тэрыторыі знаходзіцца шмат дамоў. A ў названым замку i на тэрыторыі звычайна бывае згаданы князь Вітаўт, уладар Літвы, i там мае свой двор i сваё жытло. A паблізу названага замка цячэ рака, якая імкне сваю плынь i свае воды праз горад у даліну, тая рака завецца Вільнай. А горад не замкнёны, але доўгі i вузкі, з гары ўніз вельмі дрэнна забудаваны драўлянымі дамамі; а некаторыя касцёлы з цэглы. Названы ж замак на гары ўзведзены з дрэва, накшталт муру" [57].

Выгляд Вільні не прывёў у захапленне рыцара, які бываў у заходніх краінах. Толькі пасля 1387 г. яна пачала набываць новыя формы (нават наданне ёй у той час магдэбургскага права не азначала хуткай змены ў працэсе урбанізацыі [58]), дрэва яшчэ доўга пераважала ў будаўніцтве, павольна выцяснялася цэглай i каменем у абарончай частцы рэзідэнцыі ўладара i ў сакральных аб'ектах, прынамсі найбольш велічных. Напэўна, у першай чвэрці XV ст. Вітаўт узвёў замак з цэглы на гары Гедыміна, аднак сам не разглядаў сваю надвілейскую сядзібу як адзіную цэнтральную рэзідэнцыю, бо быў задікаўлены таксама ў другой у сваім спадчынным надзеле. Таму мы можам казаць у дачыненні да таго стагоддзя пра Віленска-Троцкі сталічны комплекс, паколькі галоўная сядзіба сына Кейстута знаходзілася ў 'Гроках i ў тамтэйшым замку восенню 1430 г. ён развітаўся з жыццём, хаця месца вечнага спачыну знайшоў, вядома, у падзямеллі Віленскай катэдры, з 1387 г. несумненным цэнтры ўрачыстасцяў не толькі рэлігійных, але i дзяржаўных, у тым ліку галоўным некропалі членаў дынастыі. Пачатак паклалі браты-каралевічы: Карыгайла-Казімір (1390) i Вігунт-Аляксандр (1392) [59]. Там жа былі пахаваны духоўныя асобы на чале з віленскімі біскупамі, чый шэраг адкрыў, згодна са сваёй апошняй воляй наконт месца пахавання, памерлы 14. XI.1398 г. Андрэй [60].

Драўляная Катэдра ледзь прастаяла 32 гады. Затое пасля пажару 1419 г. Вітаўт узвёў мураваную, пры якой магнаты фундавалі свае капліцы, такім чынам далучаючыся да стварэння радавых месцаў вечнага спачыну, пакуль не прыступілі ў эпоху Барока да заснавання асобных маўзалеяў у сталіцы (Сапегі, услед за імі Пацы) i ў цэнтрах сваіх уладанняў. У сталіцы ў той час паўставалі найперш ix шыкоўныя палацы. Зрэшты, найбольш заможныя ўзводзілі ix з пачатку XVII ст. таксама ў горадзе-рэзідэнцыі караля Варшаве.

Працытаваны Гільбер дэ Лануа на пачатку 1414 г. з Вільні накіраваўся "да аднаго вельмі вялікага горада ў Літве, названага Трокі (Trancąuenne), кепска забудаванага аднымі драўлянымі дамамі i зусім не замкнёнага (г. зн. не атачонага абарончымі мурамі. М. К.). I ёсць там два замкі, адзін з ix вельмі стары, зроблены цалкам з дрэва i земляных валоў, абкладзеных дзёрнам. А размешчаны гэты стары замак на беразе возера, але з другога боку стаіць на адкрытым месцы. A другі замак пасярод іншага возера, на адлегласці гарматнага стрэлу ад старога замка, а гэты цалкам новы, зроблены з цэглы на французскі лад. Таксама знаходзіцца ў названым горадзе Трокі i звонку ў некалькіх вёсках вельмі вялікая колькасць татараў, якія там жывуць пакаленнямі, з'яўляюцца ж звычайнымі сарацынамі, якія не маюць нічога агульнага з верай Ісуса Хрыста, а маюць асобную мову, званую татарскай. I падобна жывуць у згаданым горадзе немцы, літоўцы, русіны i вялікая колькасць яўрэяў, кожны з гэтых народаў мае сваю асаблівую мову. А належыць згаданы горад вялікаму князю Вітаўту" [61].

Гэта няпоўная справаздача, бо фламандскі рыцар прысвяціў Трокам больш месца, чым Вільні, указаў ix адлегласць ад гэтага горада i падрабязна распісаўся пра звярынец (між іншым, знаходзіліся там дзікія быкі, або зубры, мядзведзі, дзікі, алені, "вялікія коні, званыя аславатымі, i іншыя, званыя ласямі"), які найболын відавочна прыцягваў увагу людзей Захаду, паколькі пра зуброў або тураў таксама ўспамінаў у 1517 г. Сігізмунд Гербершгайн. Імператарскі пасол специальна збочыў са сталіцы Літвы да Трокаў, каб пабачыць той экзатычны "замкнёны" сад i "два мураваныя замкі, паміж азёрамі пастаўленыя", аб чым пазней напісаў у сваёй працы пра Маскву [62].

Вітаўт падобна, як i Ўладзіслаў Ягайла спраўляў шматгадовае кіраванне ў пастаянных вандроўках па вялізнай дзяржаве, аднак асаблівае месца ў ёй займаў сталічны ВіленскаТроцкі комплекс" [63]. Афіцыйныя дзяржаўныя ўрачыстасці адбываліся ў Вільні, дзе быў адбудаваны Ніжні замак пасля знішчэння крыжаносцамі, а таксама Катэдра ужо мураваная пасля пажару ў першым драўляным храме ў 1419 г. Але належная рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, заснаваная на ўзорах сучасных ёй заходніх крэпасцяў, паўстала на адным з астравоў возера Гальвэ ў Троках; тамсама знаходзіліся велікакняская скарбніца i звязаны з ёю лакалізацыяй архіў [64], там найбольш часу праводзіў вялікі князь, асабліва ў апошнія гады жыцця, i там жа ў 1430 г. памёр. У замку ж было выстаўлена на працягу амаль тыдня ягонае цела, i аплаквалі яго па язычніцкім звычаі, пасля чаго перавезлі ў Вільню i пахавалі ў Катэдры. У гэтых урачыстасцях удзельнічаў Уладзіслаў Ягайла, які ў той час знаходзіўся ў Літве [65].

Катэдра ледзь не стала сведкай каралеўскай каранацыі, за крок ад якой знаходзіўся стрыечны брат манарха на схіле свайго панавання [66]. Пазней ужо не ўзнаўлялі спробаў такога кшталту, затое Каталіцкая царква ўзаконіла старадаўні звычай інтранізацыі вялікіх князёў, надаючы гэтаму "ўзвышэнню" своеасаблівы характер, на ўзор манаршых каранацый. З пэўнасцю прайшоў праз яе Аляксандр Ягелончык у 1492 г., адначасова з вавельскімі ўрачыстасцямі, якія спадарожнічалі атрыманню ўлады ў Кароне Янам Ольбрахтам, пазней жа абодва Жыгімонты: Стары (20.Х.1506) i 9-гадовы Аўгуст (18.X.1529), згодна з пастановаю паноў-рады ў 1522 г. Абрады праводзіў кожны раз віленскі біскуп, які накладваў на галаву выбранніка велікакняскую мітру, саноўнікі ўручалі яму яблык i меч, пры гэтым маршалак казаў прамову. Урачыстасць была ў большай ступені, чым касцельная каранацыя, насычана свецкімі элементамі, a паколькі ў 1529 г. Катэдра, якая грунтоўна перабудоўвалася 7 гадоў, не была падрыхтавана для гэтай мэты (неўзабаве у 1530 г. працы знішчыў чарговы пажар), была арганізавана ў прадстаўнічай зале суседняга замка, што ў выпадку тыповай каранацыі не было б магчыма. Намаганні ліцвінаў у ходзе падрыхтоўкі акта Люблінскай уніі, каб атрымаць "узвядзенне" на Вялікае Княства акрамя вавельскай каранацыі караля як манарха ўсёй Рэчы Паспалітай, скончыліся нічым з-за паспяховага супраціўлення палякаў [67]. З гэтага моманту ролю гістарычнай сталіцы амаль да канца існавання Рэчы Паспалітай захоўваў Кракаў, дзе адбываліся каранацыйныя соймы i ўрачыстасці ў Вавельскай катэдры: спярша пахаванне памерлага манарха i адразу пасля памазанне новага. Аднак жа Станіслаў Аўгуст каранаваўся ў Варшаўскай калегіяце св. Яна, а ягоны папярэднік Аўгуст III завяршыў жыццё i быў пахаваны ў Дрэздэне.

Пахаванню ўладароў ліцвіны надавалі вялікае значэнне. Хаця Казімір Ягайлавіч, памерлы, аднак, у Горадні, быў пахаваны ў Кракаве, затое перавезці туды з Вільні парэшткі Аляксандра Ягелончыка (1505 г.) саноўнікі Вялікага Княства не дапусцілі. Пахаванне з вялізнай пышнасцю, на ўзор вавельскіх манаршых пахаванняў, з папярэднімі паніхідамі ў сталічных храмах, справіў старэйшаму брату непасрэдна перад урачыстасцю свайго ўзвышэння Жыгімонт Стары [68]. Жыгімонт Аўгуст пахаваў у надвілейскай Катэдры дзвюх сваіх першых жонак, прычым у адносінах да памерлай у Вільні Эльжбеты гэта было зразумела, затое ў дачыненні да Барбары, якая згасла на Вавелі, азначала выразную палітычную дэманстрадыю. Сам жа ў тэстаменце распарадзіўся, што хоча спачыць у той сталіцы, паблізу якой давядзедца яму развітацца з жыццём [69]. Гэтым разам паны каронныя прасачылі, каб апошні з Ягелонаў лнайшоў месца вечнага спачыну побач з бацькам у рэнесанснай Зыгмунтоўскай капліцы на Вавелі. Пазней у Віленскай катэдры былі пакладзены толькі парэшткі Ўладзіслава IV.

Калі з грамадзянскай вайны пасля смерці Вітаўта канчаткова выйшаў пераможцам адолеўшы Свідрыгайлу Жыгімонт Кейстутавіч, ён асеў у Троках, дзе выл юдка ахоўва ла крэпасць. Аднак беспаспяхова, што даказаў удалы замах на ягонае жыццё ў 1440 г. Казімір Ягайлавіч сямю гадамі пазней паяднаў велікакняскую мітру з каралеўскай каронай амаль на паўстагоддзя (1447-1492), які час дзяліў паміж абедзвюма краінамі i сталіцамі, захоўваючы Віленска-Троцкую рэзідэнцыю як сваю сядзібу пад час прыездаў у Літву. Вылі яны працяглымі, але не настолькі, каб задаволіць прагных да дэманстрацыі сваёй магутнасці літоўскіх.паноў. Аднак калі тыя прасілі яго прыслаць аднаго з сыноў намеснікам, палічыў за лепшае асабіста да ix нечаканасці надоўга рушыць у пярхоўі Вяллі, дзе было неспакойна, пакінуўшы ўладу намесніка ў Кароне цёзку, які падрастаў.

Візіты караля ў краіну продкаў увогуле не былі "даволі рэдкімі i кароткімі" [70], тым не менш, аднак, "манархічная мадэль дзяржавы <...> не магла функцыянаваць добра без пастаяннай прысутнасці ўладара. Найвышэйшымі ўладамі былі прыдворныя ўлады, чый аўтарытэт i павага да якіх змяншаліся, калі не было таго натуральнага асяродка, вакол якога б ядналіся <...> Паны-рада хацелі мець вырашальны голас, але хацелі яго мець у прысутнасці манарха, жадалі сумесна прымаць рашэнні ва ўмовах, якія б давалі ім паўнату палітычнай сатысфакцыі", піша Юліюш Бардах [71].

Прызначэнне Аляксандра на гаспадаранне Казімірам Ягайлавічаму 1492 г. давала літоўскім панам тую сатысфакцыю, хоць 9 гадамі пазней гэты ўладар зноў злучыў мітру з каронай. Манарх дзяліў час паміж абедзвюма дзяржавамі, аднак у значна большай ступені быў звязаны з ix сталіцамі. Для Вільні распачаўся новы перыяд: горад уступаў у За латы Век як прэзентацыйны асяродак улады. Урэшце, з асцярогі перад непрыяцелем (гэтым разам пагражалі татары, a ў перспектыве i Масква), горад быў атачоны мурамі, у ім з'явіліся шыкоўныя магнацкія рэзідэнцыі, вылучаўся бляскам дзяржаўны цэнтр ля падножжа Замкавай гары, над якой дамінавала крэпасць 1-й паловы XV ст. Узвядзенне наступных будынкаў прыпала на часы абодвух сыноў Казіміра Ягайлавіча i ягонага ўнука Жыгімонта Аўгуста. Немалую ролю ва ўпрыгожванні сталіцы адыграла Бона, між іншым, фундатарка прыгожага надмагілля вялікага князя Вітаўта. Побач з Катэдрай i Ніжнім замкам паўставалі чарговыя гмахі, звязаныя з абаронай i функцыянаваннем такіх органаў дзяржаўнай улады, як сойм або Трыбунал BKЛ [72].

Асаблівае значэнне меў чатырохгадовы перыяд велікакняскага праўлення Жыгімонта Аўгуста (1544-1548), калі ягоны стары бацька захоўваў як некалі Ўладзіслаў Ягайла тытул найвышэйшага князя (supremus dux). У той час існавалі асобныя двары: маладога ўладара i каралевы Эльжбеты, якая не пакідала Вільні (i тут завяршыла сваё кароткае жыццё), тады як яе муж ахвотна бываў па-за сталіцай не толькі з прычыны захаплення паляваннем, але i ў сувязі з раманам з Барбарай Радзівілаўнай. Тым не менш, аднак, у ім бачылі будучага манарха побач з нямоглым Жыгімонтам Старым, таму i прыбывалі часта ў Вільню замежныя пасольствы, асабліва актыўны быў тут прускі князь Альбрэхт Гагенцолерн [73].

Разам з XV ст. скончылася сталічная кар'ера Трокаў. Хоць Казімір Ягайлавіч праводзіў там шмат часу, аднак пры ягоных сынах хутка надышоў заняпад яшчэ нядаўна шыкоўнай надазёрнай рэзідэнцыі, i яна адыгрывала перш за ўсё ролю саслоўнай турмы: там трымалі небяспечных злачынцаў або ваеннапалонных высокага звання. Троцкае ваяводства нагадвала пра традыцыйнае гістарычнае значэнне сваім высокім месцам у сенаце для ваяводы i кашталяна, хоць вялікія войны сярэдзіны XVII ст. мусілі ператварыць у руіны абодва замкі, а таксама горад. З 1659 г. ён на ват перастаў быць сядзібай павятовага сойміка, якую перанеслі ў Семн [74].

У часы Жыгімонта Аўгуста (1548-1578) як Кракаў, так i Вільня знаходзіліся на перыферыі вялікай палітыкі: у першым горадзе каралеўская нага не ступала з сярэдзіны 1559 г., у другім, па праўдзе кажучы, кароль праводзіў шмат часу, аднак не менш прэтэндавала на значнасць, знаходзячыся ў цэнтры, Варшава; улюбёнай жа рэзідэнцыяй манарха ў апошнія гады жыцця стаў падляшскі Кнышын [75]. Паступова ўладныя эліты былі падрыхтаваны да калектыўнага кіравання, а добрай школай у гэтым накірунку быў парламентарны форум, што так трапна адзначыў Канстанты Гжыбоўскі ў прысвячэнні сваёй працы аб "Тэорыі рэпрэзентацыі ў Польшчы эпохі Адраджэння" (Варшава, 1959) манарху, які здолеў ирацаваць разам з соймам. Таксама ў пасляягелонскую эпоху Віленскі замак адыгрываў ролю асяродка літоўскага парламентаризму (канвакацыя Вялікага Княства [76]) i судовага ладу (Трыбунал BKJ1) i г. д.

Каралі з'яўляліся там перш за ўсё ў сувязі з актывізацыяй усходняй палітыкі, правядзенне якой у дачыненні да Масквы было атрыбутам літоўскай канцылярыі. Сярод іншых, у Вільні, у Вялікай зале Ніжняга замка Жыгімонт III на пачатку 1602 г. даў урачыстую аўдыенцыю маскоўскаму пасольству, а потым, праз некалькі дзён, там вяліся рабочыя перамовы экспертаў, на якіх ад Рэчы Паспалітай старшыняваў вялікі канцлер літоўскі Леў Сапега. У ix выніку 17 студзеня ў Сталовай палаце (тут мясціліся алтар i фатэль для караля) была заключена пад прысягай міждзяржаўная дамова ад імя Кароны i Вялікага Княства. Аднак удзельнікамі ўрачыстасці былі толькі найвышэйшыя літоўскія саноўнікі, а акрамя ix адзін вялікі сакратар каронны (Шыман Рудніцкі). Валь пасля падпісання дамовы быў дадзены на паверсе, у Вялікай палаце [77].

Гэта была адна з апошніх урачыстасцяўтакога кшталту ў сталіцы ВКЛ, якая давала нагоду для падкрэслівання ролі літоўскіх паноў ва ўсходняй палітыцы Рэчы Паспалітай [78]. Жыгімонт III i ягонае сямейства часта гасцявалі ў Вільні ў наступныя гады, перадусім у сувязі з Дзімітрыядамі. Каралева Канстанцыя з маленькім Янам Казімірам ледзь не стала ахвярай разам з замкам i горадам вялікага пажару ў 1611 г., пасля якога, аднак, спаленыя будынкі хутка аднавілі. Усё ж Вільня перажывала часы славы, асабліва як культурны цэнтр, дзе першую партыю вяла езуіцкая акадэмія. Паўставалі чарговыя храмы, сярод якіх адзін з найпрыгажэйшых i капліца пры Катэдры былі прысвечаны ягелонскаму патрону краю i Рэчы Паспалітай [79].

Уладзіслаў IV, які з прычыны хваробы часта бываў прыкаваны да ложка, ахвотна гасцяваў у Вільні i туды ж выправіўся ў апошні год жыцця. I Іра тое ягонае падарожжа, ад якога дактары яго рашуча адгаворвалі, падрабязна піша ў сваім дыярыюшы вялікі канцлер літоўскі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл, які па даручэнні манарха падрыхтаваў замак да ягонага візіту. Кароль меў намер прыняцьтам французскага пасла, які прывёз яму ордэн Св. Духа, заснаваны 70 гадоў таму Генрыхам Валуа. У чаканні ўладара, які ўжо дабраўся да Горадні, праводзіліся рытуалы скарбавага Трыбунала. Прыезд раптоўны, каб пазбегнуць пампезнасці з боку сенатараў i натоўпу народу адбыўся 10.111.1648 г., вітанне венцаноснай пары сенатарамі (Людвіка Марыя ў першы раз аглядала Вільню) на наступны дзень. Відавочна, мусіў адбыцца ўрачысты выезд, але толькі 19 сакавіка, пасля вяртання з паездкі ў Руднікі.

Канцлер занатаваў тады: "Кароль з каралевай з усёй пышнасцю выехаў да Вільні. Выў моцны мароз, хаця дзень пагодны. Казалі, што Вільня парадкам i раскошай пераўзыходзіла Кракаў з часу каранацыі каралевы. Аднак, насуперак звычаю, мала было сенатараў i шляхты. А 6-й гадзіне вечара караля прывезлі ў замак, але раней капітул вітаў яго ў базіліцы, а я адказваў. Сенатары конна ехалі перад каралеўскімі санямі пасля доўгіх адгаворак, бо каралевіч Казімір не быў на кані. На наступны дзень прыбылі падканцлер літоўскі (Казімір Леў Сапега. М. К), а таксама жамойцкі стараста, гетман літоўскі (палявы, Януш Радзівіл. М. К.)" [80].

Назаўтра кароль распачаў суды, таксама даручыў саноўнікам памірыць абодвух вышэйзгаданых вяльможаў, што былі ў сварцы. На пачатку красавіка прыйшлі трывожныя звесткі, што Масква хоча парушыць мір, але кароль у ix не верыў, каментуючы, што яны маглі б быць праўдзівымі, толькі калі б ён сам развітаўся з жыццём. Каралева ў той час наведвала храмы каталіцкія, уніяцкія i праваслаўныя [81], сем касцёлаў наведаў i манарх, паколькі гэта быў Вялікодны Тыдзень. Ставілі таксама камедыі, балявалі. 30 красавіка Уладзіслаў IV праз Трокі выехаў у Польшчу, аднак хвароба спыніла яго ў Мерачы, дзе 20.V.1648 г. ён пайшоў з жыцця.

Гэта здарылася ў момант, надзвычай цяжкі для Рэчы Паспалітай, бо распачалося вялікае наўстанне на Ўкраіне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага [82]. Гэта быў пачатак канца міру ў Рэчы Паспалітай. Для Вялікага Княства Літоўскага, таксама як i для паўднёва-ўсходніх земляў Рэчы Паспалітай, ён азначаў сістэматычны наступ Расіі. Гістарычную сталіцу спадчыннай дзяржавы Ягайлавічаў сямю гадамі пазней спустошылі царскія войскі i канчаткова пакінулі яе толькі ў 1662 г., калі быў адбіты ix апошні пункт супраціву ў Верхнім замку [83].

Праз нядоўгі час зруйнаваныя ў ваенныя гады сядзібы мяшчан i арыстакратычныя палацы былі адбудаваны, хаця яшчэ пэўны час у горадзе здараліся пажары, унутраныя канфлікты, а на пачатку XVIII ст. праз яго зноў праходзілі непрыяцельскія войскі. Знішчаны Ніжні замак ужо не быў адбудаваны i паступова ператвараўся ў суцэльныя руіны. Калі ж пасля Гарадзенскага сойму 1688 г. у Вільню ўехаў Ян III, то мусіў шукаць гасціннасці ў палацы Пацаў [84]. Вільня адбудоўвалася, затое функцыі палітычнага цэнтра ў Вялікім Княстве пераймала Горадня, асабліва з таго моманту ў 1673 г., калі ліцвіны дамагліся ад караняжаў, каб там адбываўся кожны трэці сойм [85]. Гэта выклікала большую ўвагу да тамтэйшай каралеўскай рэзідэнцыі [86].

Апошнюю рысу заняпаду дзяржаўнасці падвёў расійскі захопнік у канцы 1799 г., калі загадаў разабраць рэшткі некалі цудоўнай рэнесансавай каралеўскай рэзідэнцыі. Гэта было палітычнае рашэнне [87], якое наносіла ўдар па адным са слядоў старадаўняй сталічнасці [88]. 3 гэтага часу гісторыя Вільні развівалася ў цяні барацьбы, з аднаго боку, за русіфікацыю горада i знішчэнне ягонай шматвяковай традыцыі, з другога ж за яе захаванне. Пры гэтым стваралася традыцыя новая, XIX ст., якую адны (гістарычныя ліцвіны i палякі) трактавалі сінкрэтычна з той першай, затое іншыя, з цягам часу, выбіральна, ставячы на першае месца найдаўнейшыя традыцыі, яшчэ з язычніцкіх часоў, што сімвалізуюць несвабодную ад міфалагізацыі веліч спрадвечнай Літвы. Будучыня пакажа, які з гэтых вобралаў застанецца ў масавай свядомасці [89].



[1] Гл. Dzieje Warszawy, pod red. S. Kieniewicza. Т. II: Warszawa w latach 1526-1795. Warszawa, 1984. A. Загорскі (с. 564 i далей) канстатуе, што аж да 1764 г. новая сталіца не ўзбуджала большай непрыязнасці ў шляхты як горад-рэзідэнцыя слабога манарха, затое атакі на яе перадусім незядаволеных магнатаў пачаліся разам ca станіславаўскімі пераменамі, што не перашкодзіла хуткаму развіццю горада. Затое пасля 1794 г. надашла змена ва ўсеагульным стаўленні да яго: "Красавіцкае паўстанне, аблога Варшавы сталі ўзорам i традыцыяй для Мазовіі i ўсёй Польшчы. Неўзабаве не стала караля ў сталіцы. Аднак жа Варшава зрабілася з 1794 г. горадам-штабам польскіх паўстанняў. Адтуль зарадзілася ў XVIII ст. вялікая ідэя Варшавы ідэя незалежнасці запала глыбока ў сэрцы i розумы народа" (с. 568). Пра кар'еру сталіцы народа ў перыяд бездзяржаўнасці гл.: Kieniewicz 8. Warszawa w latach 1795-1914. Т. III. Warszawa, 1976.

[2] Развіццю горада i ягонай фактычнай, a ў наступных стагоддзях ідэйнай сталічнасці прысвечаны грунтоўныя Dzieje Krakowa, pod red. J. M. Małeckiego, J. Bieniarzówny i J. Mitkowskiego. T. I-III. Kraków, 1979-1992 (Wyrozumski, J" Kraków do schyłku wieków średnich, тамсама. т. I, асабліва с. 92 i далей, с. 514 i далей. Bieniarzówna J. i Małecki J. M. Kraków w wiekach XVI-XVIII, тамсама, т. II, i Kraków w latach 1796-1918, тамсама, т. III). Пра адбудову гістарычнага Кракава на фоне развіцця сучаснай кансервацыйнай думкі гл: Frycz J. Restauracja i konserwacja zabytków architektury w Polsce w latach 1795-1918. Warszawa, 1975.

[3] Гл.: Stolzman J. Nigdy od ciebie miasto... Dzieje kultury wileńskiej lat międzypowstaniowych (1832-1863). Olsztyn, 1987. Аўтарка паказвае высілкі дзеля захавання выдатньгх традыцый "шумнага i пульсуючага жыццём" у 1-й чвэрці XIX ст. горада, пасля паражэння паўстання "асуджанага на павольную дэградацыю" (с. 5).

[4] Шырэй: Ochmański J. Litewski ruch narodowo-kulturalny w XIX wieku. Białystok, 1965. Łossowski P. Po tej i tamtej stronie Niemna. Stosunki polsko-litewskie 1883-1939. Warszawa. 1985. S. 19 i далей.

[5] Справаздачы з падарожжа па літоўскіх землях польскіх аўтараў пад расійскай акупацыяй сведчаць пра яўную самацэызуру выказванняў, якая мела на мэце бяспеку тамтэйшых суайчыннікаў. Прафесар Ягелонскага універсітэта Станіслаў Тарноўскі (Z wakacji. 'Г. I. Kraków, 1888. S. 279 i далей) не хацеў даваць ускосных падказак пераследнікам ці шляхам замоўчванняў фальшыва паказваць абаронцаў польскасці. Таму скончыў фразой: "Вось жа, калі добра нельга, дык найлепей было б не пісаць зусім". Дасведчаны аўтар з Галіцыі здолеў, аднак, напісаць пра сітуацыю пад час абодвух апошніх захопаў шмат, на некалькіх сотнях старонак, пад нейтральным загалоўкам ("З вакацыйных уражанняў"), разам з тым не даючы падставы для нападак Вене ці Берліну.

[6] У "Познаньскім дзённіку" (R. 38, № 131, 133-136) за 10-16.VI.1896 г. апублікаваны ў пяці ўрыўках "Нататкі з Вільні" гнезненскага адваката i грамадскага дзеяча Антонія Карпіньскага, выдадзеныя таксама ў выглядзе асобнай брашуры. Аўтар даў сваім землякам пад прускай акупацыяй грунтоўную справаздачу на тэму горада над Віліяй, супаставіў міфы з рэчаіснасцю, аднак абмінуў прозвішчы сваіх тамтэйшых знаёмых i гаспадароў i нават сваіх спадарожнікаў з Галіцыі, бо не хацеў дастаўляць якіх-небудзь матэрыялаў акупацыйным паліцыянтам. Гл. на гэтую тэму: Kosman М. Pięć dni w Wilnie. Relacja z końca XIX wieku II Z dziejów prasy wielkopolskiej ХІХ-ХХ wieku. T. II. Poznań, 1995. S. 55-73.

[7] Гл. Skowron R. Kalendarium dziejów Wawelu do roku 1905. Kraków, 1990. S. 8-11; Maślanka J. Literatura a dzieje bajeczne. Warszawa. 1990.

[8] Mickiewicz A. Pan Tadeusz czyli ostatni zajazd na Litwie. Poznań, wyd. GMP. b. d.. s. 93.

[9] Stryjkowski M. O początkach, wywodach, dzielnościach, sprawach rycerskich i domowych sławnego narodu litewskiego, żemojdzkiego i ruskiego, przedtym nigdy od żadnego ani kuszone, ani opisane, z natchnienia Bozego o uprzejmie pilnego doswiadczenia. Opr. J. Radziszewska. Warszawa, 1978. S. 237 і далей.

[10] Тамсама, с. 237.

[11] Маю тут на ўвазе перадусім вельмі папулярны цыкл гістарычных рэнартажаў Збігнева Свенха, у рэкламных мэтах названага "польскім Цэрамам" (В. Цэрам заходні аўтар слывнай кнігі "Багі, магілы i навукоўцы", ад ягонага прозвіпіча паходзіць "Цэрамаўская серыя" кніг пра пялікія адкрыцці, галоўным чынам археалагічныя, са старажытных часоў. М. К.), пра адкрыцці на Вавельскім у i горку i асабліва пра даследаванні тамтэйшай Катэдры i каралеўскіх пахаванняў, вынікі якіх потым былі сабраны ў некалькіх тамах. Гл.: Święch Z. Klątwy, mikroby i uczeni. T. I: W ciszy otwieranych grobów. Kraków, 1990. Т. II: Wileńska klątwa Jagiellończyka. Kraków, 1993. (Тут аўтар перайшоў уласна на глебу старадаўняй сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, паслядоўна пазбягаючы палітыкі i застаючыся ў тэме дасканала прадстаўленай сенсацыі пра мінуўшчыну.) Ён жа: Skarby tysiąca lal. Kraków, 1994. Раней шматлікіх гледачоў збіралі перад тэлевізарамі праграмы З. Свенха з цыкла "Сенсацыі з мінуўшчыны". Яны, як i згаданыя публікацыі, дэманструюць высокі ўзровень журналісцкага майстэрства.

[12] Ксёндз Я. Фіялак (Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę i zachowanie w niej języka ludu po koniec Rzeczypospolitej II Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Kraków, 1914. S. 326 i далей) у сувязі з гэтым заўважае: "Калі <...> у другой чвэрці XVIII ст. у Святаянскім фарным касцёле спыняюцца адзіныя на ўсю Вільню казані для люду літоўскага, якія датуль стала прамаўлялі езуіты, гэта відавочны знак, што колькасць слухачоў так змізарнела, што не было ўжо для каго ix праводзіць. Можа, час ад часу яны тут яшчэ i пазней адбываліся для рэшткау насельніцтва. якое не валодала іншай мовай, у форме катэхізісных павучанняў, але ўжо не чуваць было пра літоўскіх прапаведнікаў, стала прызначаных на нядзелі i святы. Не прапаведнікаў літоўскix, але люду літоўскага v Вільні не стала" (падкр. М. К.).

[13] Lowmiańska М. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 roku. Wilno, 1929. S. 77. Kłos J. Wilno. Przewodnik krajoznawczy. Wilno, 1937. S. 22.

[14] У гэтым кантэксце цяжка не ўспомніць заўчасна памерлага дакументаліста універсітэта -Людвіка Яноўскага (18781921). Гл.: Baranowski Н. Bibliografia Wilna. Т. I: Uniwersytet Wileński 1579-1939. Toruń, 1996. S. 191 i далей; тамсама скрупулёзный супастаўленні публікацый, датычных гісторыі навучальнай установи i асобаў, з ёю звязаных.

[15] Пра гэтае выданне я напісаў: "Над дыярыушам Рушчыца ўзносіцца дух старой сталіцы Ягелонаў. Хто ж здолее гэтак любіць? хацелася б запытаць цяпер, калі пераважную большасць жыхароў складаюць прышэльцы з далёкіх краёў, якім чужыя дух i традыцыя, a блізкія толькі выдуманы міф пра гістарычную справядлівасць i сон пра даўнюю магутнасць" (Kosman М. W kręgu międzywojennego Wilna. Przegląd Zachodni, R. 52: 1996, № 4 <281>. S. 183). Гл.: Ruszczyc F. Dziennik. Cz. I: Ku Wilnu 1894-1919. Cz. II: W Wilnie 1919-1932. Орг. E. Ruszczyc. Warszawa, 19941996.

[16] Kłos J., op. cit., s. 2-4.

[17] Дадзеныя ўзяты з: Turybą Lietuuos enciklopedija (Энцыклапедыі савецкай Лігвы). Т. 4. Vilnius, 1988. Артикул "Vilnius" с. 566 (дадзеныя пра заселенасць горада за 1897, 1916, 1931, 1941, 1959, 1970. 1979 г.). Гл. таксама: Kosman М. Wilno dawniej i dziś. Toruń [1993]. S. 45 i далей.

[18] Piłsudski J. Pisma zbiorowe. Warszawa, 1937. Т. V. S. 75 i далей.

[19] Тамсама, т. VI, с. 121 i 123 (адтуль цытата).

[20] Тамсама, т. V, с. 111 i далей.

[21] Тамсама, с. 237 i далей (падкр. М. К.).

[22] На гэтую тому гл. мае заўвагі: Kosman М. Litwa etniczna i historyczna // Świat i Polska u progu XXI wieku. Toruń, 1994. S. 263-268. Ён жа: Stosunki polsko-litewskie // Polska i jej nowi sąsiedzi. Toruń. 1994. S. 43-51. Ён жа: Litwa legenda wielkiej przeszłości i realia współczesności. Przegląd Zachodni. R. 52. 1996. Ns 3 (280). S. 34-39 (нямецкі, зменены иарыянт гэтага артикула: Lilauen Legenden einer grossen Vergangenheit. Welt Trends. 1997, № 16. S. 113-130). Характэрныя тэндэнцыі сучаснай літоўскай гістарыяграфіі знаходзяць адлюстраванне ў палеміцы са змешчанымі там высновамі, якія ўлічваюць здабытак польскай гістарыяграфіі гл.: Kiaupiene J. Replik auf Marceli Kosmans Version der litauischen Geschichte, тамсама. с. 131-142. Сваё стаўленне да гэтай пазіцыі я выказаў у артикуле: Mitologia rediviva. Między litwomanią a litwofohią II Kultura polityczna w Polsce. Т. II: Mity i fakty. Pod red. M. Kosmana. Poznań, 1999. S. 107 i далей.

[23] Вось талы сярод шматлікіх публікацый была выдадзена коштам Выдавецтва Камітэта святкавання 500-й гадавіны смерці вялікага князя Вітаўта грунтоўная, аб'ектыўна напісаная i сціслая (124 с.) біяграфія аўтарства Г. Лаўмяньскага: Witold wielki książę litewski. Wilno, 1930. Праз амаль 70 гадоў яе перадрукавалі Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. Т. 7. 1997. S. 19-71.

[24] Lorentz S. Album, wileńskie. Warszawa, 1986. S. 95 i далей.

[25] Lorentz S. Losy szczątków w. ks. Witolda. Kurier Wileński, R. 10: 1933, Ne 186 z 16. VII. S. 1. Косткі вялікага князя (пра лес месца ягонага пахавання перад маскоўскім нападай гл. ніжэй, у другой частцы гэтага артикула) былі, найболыи верагодна, выкінуты з разбітага пад час рабунку Кагэдры надмагілля ўжо ў 1655 г. За шэсць гадоў акупацыі Катэдра была спустошана яе перапаўнялі друз i трупы, яна была заліта вадой у выніку засмечвання каналаў. Пад час даследавання ў 1909 г. выяўленай тады крыпты з гіпатэтычнай труной Пратасевіча (насамрэч яна находзіць з перыяду, не ранейшага за 2-ю палову XVII ст.) з'явілася дапушчэнне, што знойдзеныя там парэшткі належаць Вітаўту. Да гэтай фантастычнай гіпотэзы паклоннікі вялікага князя ўпарта вярталіся пазней, не лічачыся i экспертызамі гісторыкаў мастацтва. С. Лоранц пераканальна паказвае яе беспадстаўнасць, што не перашкодзіла аднаму з "краёўцаў", Валяр'яну Мяйштовічу (пазней слыннаму ватыканскаму прэлату) вярнуцца да яе ў лістападзе 1934 г. у часопісе "Рах", у артыкуле пад назвай "Дзе магіла Вітаўта?". Тады неадкладна адрэагаваў Камітэт paтавання Віленскай Базілікі i 30 лістапада абвясціў заяву, "што дапушчэнні кс. Мяйштовіча падманныя, неадпаведныя рэчаіснасці i вынікаюць з недастатковага ведання гісторыі Віленскай катэдры" (Lorentz S. Album wileńskie, s. 123).

[26] Kosman M. Pompa funebris w Wilnie doby przedrozbiorowej II Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. T. 6: 1994. S.144 i далей.

[27] Lorentz S. Losy szczątków... S. 1.

[28] He хапае падставаў для вызначэння даты прыняіідя ім звання каноніка, а разам з тым i для ідэнтыфікацыі алтара, які пазначае месца ягонага пахавання. "Тэта абмяжоўвае i так ужо міззрныя сляды, якія мусілі зрабіць магчымай знаходку тленных парэнггкаў Каперніка ў Фрамборскай катэдры, i даводзіцца прыняць пункт гледжання, што ўвесь гэты паважны гатычны сакральны будынак з'яўляецца велічным надмагіллем, якое пакрывае прах Вялікага Навукоўца", сцвердзіў М. Біскуп пад час святкавання юбілею аўтара De reoolutionibus, гл.: Biskup M. Nowe badania nad biografią Mikołaja Kopernika (Założenia metodyczne i rezultaty) II Kwartalnik Historyczny, R. 81: 1974, Ne 2. S. 314. У 2005-2008 г. новыя даследаванні прывялі да сапраўднага адкрыцця магілы навукоўца ў Фрамборскай катэдры.

[29] Гл.: Lossowski Р. Litwa a sprawy polskie 1939-1940. Warszawa, 1985. S. 57 i далей.

[30] Batura R. XIII a. Lietuuos sostines klausimą. Lietuvos TSR mokslą akademijos darbai. Serija A, 1 (20): 1966. S. 141-163. У сваіх разважаннях над пытаннем сталіцы Літвы ў XIII ст., абапіраючыся на крыніцы той эпохі (Рыфмаваная хроніка, Іпацеўскі летапіс, дакументы 1253 i 1260 г.), а таксама на археалагічныя дадзеныя. ён выказвае дапушчэнне, што сталіцай Літвы ў часы Міндоўга (Міндовебург, град Варута, курыя) была Вільня. Тым самым адпрэчвае сцверджанні пра іншую яе лакалізацыю, у тым ліку ў Наваградку.

[31] Urbanavicius V. Pałac władców Litwy na Zaniku Dolnym w Wilnie II Konteksty. Polska Sztuka Ludowa, 1993. Z. 3/4. S. 31.

[32] "Гэты храм (Міндоўга. M. К.) у сярэдзіне XIX ст. апісаў рамантычна настроены гісторык Тэадор Нарбут. Пазнейшыя гісторыкі, як у Польшчы, так i ў Літве, абвінавнцілі яго ў скажэнні гістарычных фактаў i пачалі трактаваць ягоныя працы з недаверам. Цяпер, калі ў падзямеллях гэтай Катэдры знайшлі рэшткі пабудовы, з'явілася магчымасць практычна пацвердзіць, апісанне Нарбута. Выявілася, што гэтае апісанне цалкам супадае з памерамі адкрытага будынка", тамсама. А значыць, Нарбут уваскрос! A ўжо здавалася, што дакладнасць гэтага гістарыёграфа ў міжваенны перыяд пераканаўча абвергнулі Казімеж Хадыніцкі або Генрык Лаўмяньскі, чарговыя ж цаглінкі даклалі тады i пазней іншыя даследчыкі. Гл. на гэтую тэму: Kosman М. Litwa ріегwotna. Mity. legendy, fakty. Warszawa. 1989. S. 102 i далей (я назваў яго там i сваіх слоў назад не бяру "неацэненым вытворцам сярэднявечных дакументаў"). Гл. таксама: Tazbir J. Z dziejów fałszerstw historycznych w Polsce w pierwszej polowie XIX w. II Przegląd Historyczny. T. 57: 1966. Z. 4. S. 580-598. Stolzman M. Narbutt Teodor Mateusz (1784-1864) II PSB. T. XXII. S. 538. Нарбут спрытна ўтойваў паходжанне сваіх фальсіфікацый, значную ix колькасць апублікаваў, прычым калісьці ў ім угледзелі ахвяру некрытычнасці, а не свядомага фальсіфікатара; падрабляючы прыдуманыя помнікі мінуўшчыны, "не раз намагаўся пераканаць чытача ў высокай культуры Літвы, якую сам пераацэньваў", пісаў за некалькі гадоў да 70-годдзя Г. Лаўмяньскі: Sfałszowany opis obwarowania miasta Wilna. Ateneum Wileńskie. T. 3: 1925-1926. S. 93.
У артыкуле літоўскага археолага знаходзім далей квяцістую быццам у Тэадора Нарбута на паўтара стагоддзя раней выснову: "Пад час будаўніцтва касцёла па загадзе Міндоўга было разбурана яшчэ ранейшае язычніцкае свяцілішча. Пасярод гэтага касцёла, глыбока ў зямлі, натрапілі на рэшткі язычніцкага капішча V ст. пасля Нараджэння Хрыстова. Гэтым жа стагоддзем датуюцца рэшткі паселішча, знойдзеныя на дзядзінцы княскага палаца, хаця сляды жыццядзейнасці людзей у гэтым месцы паходзяць яшчэ з Ш-І ст. да Хрыста. Гэта значыць, што паселішча разам ca свяцілішчам пад гарой Гедыміна існуе самае меншае паўтары тысячы гадоў", Urbanavićius V., ор. cit., s. 31 i далей.
Гэта значыць, што Вавель містра Вінцэнта (Кадлубка) мае годнага суперніка. Працытуем тут меркаванне, выказанае на палях адкрыцця Урбанавічуса Лідзіяй Корчак (Litwa. Przechowana tożsamość. Kraków, 1998. S.79, спасылка 2): "Вось жа каб эйфарыя не брала верх над асцярожнасцю ў фармулёўцы высноваў, якія выцякаюць з праведзеных даследаванняў".

[33] Маю тут на ўвазе аднолькава як палітычную заангажаванасць, так i разумение сталічнасці. Вакол гэтых пытанняў можна заўважыць выразныя супярэчнасці паміж літоўскімі i беларускімі даследчыкамі. Ix характарыстыка выходзіць за рамкі тэмы дадзеных разважанняў.

[34] Археалагічныя крыніцы адносяць пачаткі Наваградка да 2-й паловы X ст., сталая традыцыя гаворыць пра замак Міндоўга. чыя асоба ні ў якім разе не звязваецца з Вільняй. Вал, што атачае прадмесце, паходзіць з XII ст., падкрэсліваецца развіццё розных рамёстваў, у тым ліку мастацкіх, а таксама значную канцэнтрацыю баяраў у рэгіёне. У рукапісных крыніцах Наваградак згадваецца ў 1252 г. (у сувязі з бітвамі паміж літоўскімі i галіцка-валынскімі князямі). Гл.: Wędzki A. Nowogródek // Słownik starożytności słowiańskich. Т. III. Wrocław Warszawa Kraków, 1968. S. 433. Kosman M. Nowogrudok // Lexikon des Mittełalters, Bd. VI. Miinchen Zurich, 1993. Kol. 1313. Спашлемся тут на асцярожную канстатацыю Г. Лаўмяньскага (Studia nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego. Т. II. Wilno, 1932. S. 108 i далей): "Ha тэму сталіцы Міндоўга з'явіўся цэлы шэраг гіпотэз. Традыцыя (а хутчэй выдумка храністаў), занатаваная Стрыйкоўскім, вызначае ў якасці сталіцы Міндоўга Наваградак, што абсалютна непраўдападобна. Няма сумненняў, што галоўная рэзідэнцыя першага літоўскага караля знаходзілася на карэнна літоўскай зямлі. Таксама нельга прыняць гіпотэзы <...> якія змяшчаюць Міндоўгаў горад у Жамойці...". Гэты ж даследчык ва Uwagach o genezie państwa litewskiego, якія паўсталі ў сувязі з выдадзеным у 1959 г. аглядам В. Т. Пашуты "Образование Литовского государства", выводзіў паходжанне групы "старэйшых князёў" i ў тым ліку Міндоўга з пазнейшага Троцкага княства, чыя тэрыторыя адыграла ролю калыскі дзяржаўнасці. (Lowmiański Н. Prusy Litwa Krzyżacy. Орг. М. Kosman. Warszawa, 1989. S. 253.) Каля 1240 г., калі Русь знаходзілася ў цяжкім становінгчы, Міндоўг прыступіў да сістэматьтчнага замест ранейшых рабаўніцкіх выправаў яе заваявання, заняў Полацк i Наваградак (тамсама, с. 255). Тройдзень на думку гэтага даследчыка, генеалагічна не звязаны з Міндоўгам меў сваю чарговую сядзібу ў Кернавс, на правым беразе Віліі (тамсама. с. 257 i далей).

[35] Нават Тэадор Нарбут, які сёння карыстаецца ў некаторых даследчыкаў такім даверам (гл. спасылку 32), не даўмеўся, каб Варуту размясціць у Вільні; бачыў яе ў пазнейшым Гарадзішчы ў Наваградскім павеце (гл. яго Dzieje narodu litewskiego. Т. IV. Wilno, 1838. S. 161, przypis 1).

[36] Datum in Lettowia іп curia nostra аnnо domini MCCLIII mense Julio" i "Datum Lettowie in curia nostra anno domini millesimo ducentesimo sexagesimo, in medio mensis Junii" (цыт. паводле выдання гэтых актаў: Maleczyński К. W sprawie autentyczności dokumentów Mendoga z lat 1253-1261 II Ateneum Wileńskie. R. 11: 1936, табліца пасля с. 56). Пазбягаючы крайніх ацэнак (у цэлым фальсіфікацыя або ўсе аўтэнтыкі), можна дапусціць, што частка дакументаў была сфабрыкавана Ордэнам, можа, нават у 2-й палове XIV ст., дык вось, дарэчы будзе заўважыць, што тагачасныя фальсіфікатары не рашыліся папоўніць аніводнай мясцовасцю асабліва сталічнай тады Вільняй! той curia nostra. На тэму праблемы складання дакументаў Міндоўга гл.: Kosman М. Kancelaria wielkiego księcia Witolda II Studia Źródłoznawcze. T. 14: 1969. S. 96 i далей.

[37] I гэтая справа выклікала сярод даследчыкаў буру эмодый, асабліва наконт магчымасці фальсіфікацыі лістоў Гедыміна, які канчаткова адкінуў намер ахрысціцца. што, аднак, трэба трактаваць як тактычны манеўр з ягонага боку, тым болей што ён быў не першым i не апошнім уладаром Літвы, які абяцаў адмовіцца ад язычніцтва, перш чым гэта сапраўды ажыццявілася ў выніку пагаднення ў Крэве (1385). Гл.: Kosman М. Pogaństwo, chrześcijaństwo i synkretyzm na Litwie w dobie przedrozbiorowej II Komunikaty Mazursko-Warmińskie, 1972, № 1 (115). S. 109 i далей.

[38] Няма ж падставы для сумнення ў ім, гл. на тэму значэння вусных пераказаў у часы перад усталяваннем "пісьмовай камунікатыўнасці": Chodynicki К. Tradycja jako źródło historyczne/l Studia staropolskie. Kraków. 1928. S. 172; Chlopocka H. Kilka uwag o tradycji historycznej II Opuscula Casimiro Tymieniecki septuagenario dedicata. Poznań, 1959. S. 24.

[39] Gedimino laiśkai. Wyd. V. Paśuta [W. T. Paszuto] i I. Śtal. Vilnius, 1966 (далей GL). Ne 2. S. 23, 25.

[40] . ad laudem dei et honorem ecclesie sancte inuiolabiliter studebimus obseruare, ecclesias erigere, sicuti jam fecimus; unam de ordine oredicatorum sciatis nos infra duos annos erectam in ciuitate nostra Уііпа de nouo. Quas uero de ordine minorum unam in Уііпа ciutate nostra predicta, чііат in Noggardis. auam crucifen Prucie ob destructionem christianitatis et fratrum minorum exstirpationem terre nostre mnc combusserunt". GL, Ne 3, s. 31 (падкрэсл. M. K.).

[41] Тамсама, № 14, с. 117.

[42] Тамсама, № 14, с. 119.

[43] Тамсама, № 14, с. 123. На тэму гэтай рады гл.: Łowmiański Н. Prusy Litwa Krzyżacy, s. 274 (даследаванне: Z zagadnień spornych społeczeństwa litewskiego w wiekach średnich).

[44] Jana Długosza Roczniki czyli kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Księga dziewiąta. Warszawa, 1975. S. 162 i далей. Длугаш канкрэтна піша пра сватоў, пасланых Уладзіславам Лакеткам да Гедыміна.

[45] Гл. грунтоўнае даследаванне: Zajączkosvski S. Przymierze polsko-litewskie 1325 г. // Kwartalnik Historyczny, R. 51: 1926, асабліва с. 609 i далей.

[46] Гл.: Kosman М. Kancelaria, s. 97 i далей. Затое не ўстаяла гіпотэза В. Сямковіча, быццам у падрыхтоўцы дакументаў перад уніяй з Польшчай было задзейнічана нямецкае мяшчанства сталіцы. Гл.: Kosman М. Rzekoma działalność pisarska Hanula. Studia Zródłoznawcze. T. 12: 1967. S. 151 i далей.

[47] Першакрынічную аснову абмяркоўвае Smolka S. Kiejstut i Jagiełło. Kraków, 1888. S. 63 i далей. Длугаш (Joannis Dlugossii Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Liber X. Varsoviae, 1985. S. 95) піша, што Кейстут нечакана прыбыў у Вільню на чале свайго войска, кінуў у цямніцу Лгайлу i заняў велікакняскі замак i,...ad Wilnam agmine silenti ueniens, et Jagelłonem ducem et castrum Wylnense comprehendił'), дзе перахапіў дакументы накіраванага супраць яго саюза пляменніка з крмжаносцамі С.Singulis autem in suam dicionem redactis, dum et inscripcionum federa, quibus Jagello cum magistro et Ordine Cruciferorum contra se alligauerat, deprehendisset"). Дакументы, як правіла, захоўваліся разам з каштоўнасцямі ў скрынях у скарбніцы.

[48] Спецыфічнае двоеўладдзе ў 1345-1377 г. (смерць Альгерда) i выключная гармонія паміж абодвума братамі прывялі да таго, што іншаземцы казалі пра сумеснае кіраванне Кейстута з віленскім уладаром або нават не арыентаваліся. хто з ix займае вярхоўную пазіцыю. Гл.: Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiełłonów. Warszawa, 1968. S. 10.

[49] Яўнуту завяшчаў сталіцу як сімвал спадкаемства трона ў дзяржавс ("Yewnuthe Wilnam caput gentis, in Magni Ducatus successio aput illum consisteret") піша гістарыёграф 0Joannis Dlugossii Annales, Liber X, s. 92), пералічваючы ўсіх сыноў Гедыміна i за выключэннем Любарта ix надзелы (Альгерд атрымаў Крэва, а пасля цесця Яраслава ўнаследаваў Віцебск), i далей дадае, што абодва старэйшыя браты пастанавілі прыбраць малодшага "ex Wilna et ducatu magno".

[50] Ян з Чарнкова піша, што ў ходзе грамадзянскай вайны Ягайла спаліў замак у Троках, паиярэдне забраўшы з яго ўсе каштоўнасці (Kronika Janka г Czarnkowa. Kraków, 1996. S. 109).

[51] Караль Шайноха амаль паўтара стагоддзя таму пісаў, што пасля заключэння Астроўскага пагаднення "ўсё таварыства князёў" з каралём Уладзіславам на чале рушыла да Вільні, дзе "біскуп Андрэй увянчаў Вітаўта велікакняскай мітрай" (Jadwiga i Jagiełło 1374-1413. Wyd. S. M. Kuczyński. T. 3-4. Warszawa, 1969. S. 279). Ян Курчэўскі развіў гэтую версію: паводле заслужанага даследчыка гісторыі Каталіцкай Царквы ў Літве, Вітаўт, ужо вялікі князь, быў у 1392 г. каранаваны ў Віленскай катэдры "разам з жонкай сваёй Ганнай" (Kościół zamkowy czyli katedra wileńska. Т. I. Wilno, 1908. S. 11 i 14).

[52] Шырэй: Kosman M. "Podniesienie" książąt litewskich II Acta Baltico-Slavica, R. 10: 1976. S. 15-36.

[53] Codęx epistolaris Viloldi magni ducis Lithuaniae. Ed. A. Prochaczka. Kraków, 1880. S. 1009. Гл. Hołubowicz W. Gdzie stał trzeci zamek wileński, zburzony przez Konrada Wallenroda 1390 roku. Kurier Wileński, 1939, Ne 98. Ён жа: Krzywy Gród z XTV w. na Górze Bekieszowej w Wilnie. Wilno, 1939, Ne 1. S. 27-33. A. Tautavicius II Vilniui 650 metu. Vilnius, 1976. S. 99-104. Ochmański J. Dawna Litwa. Studia historyczne. Olsztyn, 1986. S. 83-91.

[54] Gąsiorowski A. Itinerarium króla Władysława Jagiełły 1386-1434. Warszawa, 1972. S. 29 i далей.

[55] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Т. I: 13871507. Wyd. J. Fijałek i W. Semkowicz. Kraków, 1938-1948 (далей KDW), Ne 1, c. 4 С.ecclesiam in castro nostro Vilnensi constructam et locatam ac <...> consecratam..."). Калі б Катэдра была ўзведзена на месцы нейкага болып даўняга храма, збудаванага Міндоўгам. фундатар не прамінуў бы снаслацца на гэты факт i пэўна адзначыў бы, што цяпер паўстала "de novo <...> constructa". як гэта зрабіў на 80 з нечым гадоў раней Редымін у працытаваных лістах, якія змяшчаліпрапанову хрышчэння -гл. спасылку 40. На тэму сакралізацыі гл. за апошні час: Zahajkiewicz М. T. Chrzest Litwy. Wprowadzenie // Chrzest Litwy. Geneza przebieg konsekwencje. Lublin, 1990. S. 33-52 (аўтар не займаецца питанием узвядзення храма для пажаданага ардыната, малдаўскага біскупа Серэта Анджэя Ястшэмбца, які браў удзел у гэтых падзеях).

[56] KDKW, Ne 40, с. 68; No 41, с. 69. Абат са Старых Трокаў хутка заняў пачэснае месца ў літоўскім епіскапаце, чыім нефармальным галавой (у XVII ст. азначаным імем прымаса Вялікага Княства) быў віленскі біскуп. Гл.: Zakony benedyktyńskie w Polsce. Krótka historia. Tyniec, 1981. S. 48.

[57] Teksty opisowe Wilna. Орг. J. Fijałek // Ateneum Wileńskie. T. 2: 1924. S. 506 i далей.

[58] Перад уніяй з Польшчай у Вялікім Княстве можна казаць пра не болей за 10 гарадоў (сярод іншых Наваградак, Вільня, Трокі i Коўна), у 1441 г. прывілей Казіміра Ягайлавіча называе 14. На думку Ю. Сардаха (O dawnej i niedawnej Litwie. Poznań, 1988. Даследаванне: Ustrój miast na prawie magdeburskim w Wielkim Księstwie Litewskim do połowy XVII w. S. 81), Ягайла, пастанавіўшы надаць сваёй даўняй сталіцы лад, аналагічны падвавельскаму, у лаканічным прывілеі 1387 г. "яшчэ не цалкам уяўляў сабе формы арганізацыі ў магдэбургскім праве. Напэўна, ён меў на мэце ураўнаваць пазіцыі Вільні з Кракавам. а таксама стварыць умовы, якія б заахвочвалі чужых купцоў спыняцца ў сталіцы Вялікага Княства. Узорам для гарадоў з магдэбургскім правам у Літве сталі не нямецкія, a польскія гарады" (падкрэсл. М. К.). Гл. таксама: Kowalenko W. Geneza udziału stołecznego miasta Wilna w sejmach Rzeczypospolitej // Ateneum Wileńskie, R. 3: 1926. S. 336.

[59] KDKW, Ne 20. s. 35. Гэты дакумент пазначаны выдаўцамі як падазроны, што, аднак, не азначае, пиццам катэдральны клір не быў абавязаны спраўляць штодзённа дзве імшы ў прысутнасці караля i трох ягеных вышэйназваных братоў. Пра пахаванне Вігунта ў грабніцы Казіміра-Карыгайлы гл.: Joannis Dlugossii... Liber X, s. 254.

[60] Спачыў у фундаванай i пабудаванай ім капліцы св. Францыска i Божага Цела, гл.: KDKW, № 33, с. 56 ("Corpori autem nostro uolumus et eligimus ecclesiasticam sepulturam in capella nostra, quam fundauimus et construximus circa cathedralem ecclesiam prefatam, fundata tamen specialiter in honore Corporis Christi, omnium Sanctorum et Francisci confessoris uenerandi").

[61] Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 12. Warszawa. 1892. S. 487 i далей.

[62] Тамсама. Будаўніцтва абодвух троцкіх замкаў было связана з Вітаўтам. Берагавы замак пасля ўзвядзення рэзідэнцыі на востраве (на месцы ранейшага Кейстутавага, знішчанага Ягайлам пад час вайны са стрыем) ён прызначыў галоўным чынам быць тылам для сваёй прадстаўнічай сядзібы. ГІра гэта гл.: Morelowski М. Zarysy sztuki wileńskiej z przewodnikiem po zabytkach między Niemnem a Dzwiną. Wilno, 1939. S. 49. (Аўтар ацэньвае крэпасць як "болей прагрэсіўную за крыжацкія", свядома заснаваную на ўзорах "далёкага Захаду", як "яшчэ адну праяву выдатнага розуму вялікага князя").

[63] Існуюць грунтоўна апрацаваныя падарожжы караля (Gąrtiorowski A. Jtinerarium), затое падобная тэма ў дачыненні да вялікага князя чакае свайго даследчыка (не заменіць яго спроба: Риге J. Itinerarium Witolda wielkiego księcia Litwy H Zeszyty Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza. Historia, z. 11. Poznań, 1971. S. 71-115). Асноўны зрэз матэрыялаў змяшчае Codex epistolaris Yitoldi.

[64] Гл.: Kosman М. Archiwum wielkiego księcia Witolda II Archeion. T. 46: 1967. S. 135.

[65] Długosz J. Roczniki, księga XI (1415-1430). Warszawa. 1985. S. 317. Гл.: Kosman M. Pompa funebris. S. 137 i далей. У Віленскай катэдры ў тым самым стагоддзі былі пахаваны Жыгімонт Кейстутавіч, памерлы ў выгнанні ў Маскве ягоны сын Міхал Жыгімонтавіч (паводле ягонага жадання) i каралевіч Казімір Ягелончык. што дало пачатак ягонаму культу ў Вялікім Княстве, а таксама ў Кароне.

[66] Рашучая пазіцыя палякаў. якія перахапілі на шляху з Нямеччыны каранацыйныя рэгаліі, зрабіла немагчымай блізкую да здзяйснення ўрачыстасць. Нядаўна фактаграфію сабраў Г. Блашчык, гл.: Błaszczyk G. Burza koronacyjna. Polska -Litwa 1429-1430. Poznań, 1998.

[67] Шырэй: Kosman М. "Podniesienie"książąt. S. 15-36. Ён жа: Litwa pierwotna. S. 244 i далей. Не мае рацыі 3. Удавішэўскі, ор. cit., s. 99, які хоць з агаворкай апавядае пра Катэдру як пра месца ўрачыстасці з 1529 г. Падрабязнае апісанне: Pociecha W. Królowa Bona. Т. III. Poznań, 1958. S. 84 i далей.

[68] Гл. Finkel L. Elekcja Zygmunta I. Kraków, 1910.

[69] "Дык тады цела наша хочам, каб там пахавана было, дзе нас апошняя гадзіна спасцігне, гэта калі б тут, у Кароне Польскай на нас Пан Бог смерць дапусціў, тады ў Кракаве на Замку, у вялікім касцёле, у капліцы, дзе цела нябожчыка пана бацькі нашага ў Хрысце памерлага ляжыць <...>.
Але калі нас Пан Бог у Княстве Літоўскім з гэтага свету возьме, хочам, каб жа мы былі пахаваны ў Вільні на замку, у новым касцёле Св. Ганны, з гэтага боку хору, у куце касцельнага цела каля сакрыстыі. Гэта мы робім палёгку, каб не чыніліся непатрэбныя выдаткі i праца, цела пасля «смерці з дзяржавы везучы". Testament Zygmunta Augusta. Wyd. A. Franaszek, O. Łaszczyńska, S. E. Nahlik. Kraków, ІУ75. S. 4. У гэты ж храм кароль хацеў перанесці астанкі Эльжбеты i Барбары, якія часова спачывалі ("у дэпазіт укладзеныя") у катэдральнай капліцы Св. Казіміра.

[70] Так піша Bardach J. Studia г ustroju i prawa W. X. Litewskiego XIV-XVII w. Warszawa, 1970. S. 44. Гл.: Sułkowska I. Księgi polskiej kancelarii koronnej w drugiej polowie XV wieku. Studia Żródtoznawcze. T. 6: 1961. S. 98 i далей. Панаванне Казіміра стала переходным этапам паміж рэгулярнымі аб'ездамі краін i сістэмай рэзідэнцый. Гл. Gąsiorowski A. Podróże panującego w średniowiecznej Polsce II Czasopismo Prawno-Historyczne. T. 25: 1973. Z. 2. S. 56 (аўтар слушна піша, што кароль "праводзіў у Літве доўгія перыяды", асабліва пасля заканчэння 13-гадовай вайны). Іншая справа, што ліцвінам гэтага было недастаткова, яны хацелі, каб уладар знаходзіўся ў ix пастаянна, што трэба трактаваць як праяву імкнення да захавання дзяржаўнай адасобленасці.

[71] Bardach J. Studia, s. 45. 3 багатай літаратуры на тэму бляску манаршай улады гл.: Dalewski Z. Władza przestrzeń ceremoniał. Miejsce i uroczystość inauguracji władzy w Polsce średniowiecznej do końca XIV wieku. Warszawa, 1996.

[72] Пра моцныя повязі Аляксандра Ягелончыка з Вільняй, перад узыходжаннем на польскі трон i пасля, сведчыць датаванне разгледжаных дакументаў гл. Acta Alexandri regis Poloniae, magni ducis Lithuania etc. Ed. F. Papee. Kraków, 1927; гл. Gąsiorowski A. Podróże, s. 59; ён жа: Itineraria dwu ostatnich Jagiellonów II Studia Historyczne, R. 16: 1973. Z. 2 (61). S. 249-275. Пра рэзідэнцыю XVI ст. гл.: Pociecha W., op. cit., s. 2. Papee F. Aleksander Jagiellończyk. Kraków, 1949. Kitkauskas N. Vilniaus pilys. Statyba ir architektura. Vilnius, 1989. Drema V. Dingęs Yilnius. Vilnius, 1991.

[73] Kolankowski L. Zygmunt August wielki książę Litwy do roku 1548. Lwów, 1913. Sucheni-Grabowska A. Zygmunt August król polski i wielki książę litewski 1520-1562. Warszawa, 1996. S. 65-136. Małlek J. Prusy Książęce a Prusy Królewskie w latach 1525-1548.

[74] Słownik geograficzny. S. 488 i г. д. (Troki). Olszewski H. Sejm Rzeczypospolitej epoki oligarchii 1652-1763. Poznań, 1966. S. 64.

[75] Gąsiorowski A. Itineraria obu ostatnich Jagiellonów. S. 268273. Пасля смерці Барбары кароль акрамя згаданага візіту ў 1559 г. ні разу не з'явіўся на Вавелі, затое ў Вільні быў дзесямь разоў, як правіла, праводзячы там ад некалькіх да 10 з нечым месяцаў.

[76] Гл. Seredyka J. Konwokacja wileńska, ale jaka? II Wyższa Szkoła Pedagogiczna w Opolu. Zeszyty Naukowe. Historia, Ne XII. Opole, 1974. S. 121-139. Там наступная літаратура на тэму літоўскага парламентарызму пасля Люблінскай уніі, асабліва палеміка з Г. Віснерам.

[77] Matwijowski К. Epizod z dziejów stosunków polsko-moskiewskich na początku XVII wieku II Ludzie kontakty kultura XVI-XVII w. Pod red. J. Roweckiego i J. Tazbira. Warszawa, 1997. S. 231 i далей. Гл. таксама: Tyszkowski К. Poselstwo Lwa Sapiehy w Moskwie 1600 r. Lwów, 1927.

[78] Тэкст першакрыніцы, які апісвае перамовы ("Аб хаўрусе з Масквой"), узяты з пецярбургскай Бібліятэкі Салтыкова-Шчадрына. апублікаваў нядаўна А. Мірановіч, гл.: Mironowicz A. Posłowie moskiewscy w Wilnie w 1602 г. IIZ dziejów Europy Środkowo-Wschodniej. Księga pamiątkowa ofiarowana W. A. Serczykowi w 60 rocznicę urodzin. Białystok, 1995. S. 170-176.

[79] Lowmiańska М. Wilno przed najazdem moskiewskim.

[80] Radziwiłł A. S. Pamiętnik o dziejach w Polsce. T. 3: 1647-1656. Opr. A. Przyboś, R. Żelewski. Warszawa, 1980. S. 70.

[81] У Вільні ў той час дзейнічалі i пратэстанцкія храмы кальвінісцкі i лютэранскі, стараверскія, а таксама малельныя дамы: татарскі i караімскі.

[82] Radziwiłł A. S. Pamiętnik. S. 72-74.

[83] Гл.: Lietuuos TSR istorijos ir kulturos paminklą sąvadas. T. I: Vilnius. Vilnius, 1988. Lietuvos TSR istorija. Т. I. Vilnius, 1985. S. 167-203.

[84] Kłos J. Wilno, s. 23. У 1685 г., калі хворы кароль пажадаў склікаць канвакацыю ў Вільні, але ўрэшце выклікаў паслоў на сойм у Варшаву, ліцвіны ў знак пратэсту сабраліся ў Гродне i чакалі там; толькі праз некаторы час частка ліцвінаў выказала гатоўнасць выправіцца ў Варшаву гл.: Wójcik W. Jan Sobieski. Warszawa, 1983. S. 419 i далей.

[85] Olszewski Н., ор. cit., s. 36 i далей.

[86] Sobieszczański F. Grodno II Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. Т. II. S. 831 i далей. У Гродне адбыўся апошні сойм перад заняпадам дзяржаўнасці, i там адрокся ад трона ў апошні перыяд жыцця на роднай зямлі Станіслаў Аўгуст, перш чым выправіўся ў Пецярбург. Гл.: Sejm grodzieński roku 1793. Poznań, 1872. Wegner L. Sejm grodzieński ostatni. Poznań, 1866. Wąsicki J. Konfederacja targowicka i ostatni sejm Rzeczypospolitej z 1793 roku. Poznań, 1952. Łaszewski R. Sejm polski w latach 1764-1793. Warszawa Poznań, 1973.

[87] Obst J. Zburzenie Zamku Dolnego w Wilnie II Litwa i Ruś. T. II. Z. I. Wilno, 1913. S. 55 i далей.

[88] Шырэй: Żytkowicz L. Zburzenie murów obronnych Wilna 1799-1805. Wilno. 1933. А таксама рэцэнзійныя заўвагі пра гэтую працу: Łowmiańska М. Ateneum Wileńskie. R. 9: 1933/1934 (wyd. 1935). S. 337-341.

[89] Легенда Вільні ў XIX i XX ст., тут толькі заяўленая, патрабуе асобнай трактоўкі. На тэму сталічнасці Вільні гл. таксама тэзісы выступленняў на канферэнцыі ў гэтым горадзе ў 1997 г.: Vilniaus savivaldai 610 metą. Vilnius, 1997 (асабліва Urbanavićius V., Vilniaus pilys; Tyla A., Vilnius Lieluuos Didziosios Kunigaiksystes sostine XVI-XVI1 a.).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX