Папярэдняя старонка: Артыкулы

Пікарда Гай. Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны 


Аўтар: Пікарда Гай,
Дадана: 12-03-2013,
Крыніца: Пікарда Гай. Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны // Спадчына №5-1992. С. 60-72.; №6-1992. С. 39-52.; №1-1993. С. 41-52.; №2-1993. С. 58-74.



Кароткі дапаможнік па беларускай геральдыцы

Гай Пікарда - англійскі вучоны, з паходжання брэтонец. Даследуе старажытнабеларускую музычную культуру, геральдыку i інш. Праца друкуецца са скаротамі, без спасылак i каментараў.

Пераклаў з ангельскай Алесь КУДРАУЦАЎ.

РАННЯЯ ГЕРАЛЬДЫКА У БЕЛАРУСІ

СКАРЫНА I ГЕРАЛЬДЫКА

АЛЕГАРЫЧНЫ ПАРТРЭТ СКАРЫНЫ

МАРШ ДВАНАЦЦАЦІ РОДАЎ

ТЫТУЛЬНЫ ЛІСТ «БІВЛІІ РУСКАЙ»

ХРЫСЦІЯНСКІ ГУМАНІСТ

ЗАГАДКА ЗЭБУЛОНА

ГЕРАЛЬДЫКА ПАСЛЯ СКАРЫНЫ

ВІЛЕНСКАЯ ШКОЛА

КЛЕИНЫ I МАНАГРАМЫ

ПАДЗЕЛЕНЫЯ I ПРОСТЫЯ ГЕРБЫ

ШЧЫТЫ

ШОЛАМ

КАРОНА

ГРЭБЕНЬ

МАНТЫЯ

ГЕРАЛЬДЫЧНЫЯ ІНІЦЫЯЛЫ

ШЧЫТАТРЫМАЛЬНІКІ

ЗНАКІ ПАСАДЫ

ЦЫВІЛЬНЫЯ I ГАРАДСКІЯ ГЕРБЫ

ЦАРКОЎНАЯ ГЕРАЛЬДЫКА

РУСІФІКАЦЫЯ

СЯМЕИНЫЯ ГЕРБЫ

ЦЫВІЛЬНЫЯ I ГАРАДСКІЯ ГЕРБЫ

ВЯРТАННЕ ДА АЎТЭНТЫЧНАСЦІ



№5-1992. С. 60-72.

«(Камень) Ісахара - сапфір, колер сцяга яго - чорны, як сурма, i павышываны на ім сонца i месяц».
(Мідраш Раба, Лічбы, II. 7-8).


Крестами врага душы громять
Противников Отчизны, стрелою огонять.
«На Герб Их Милости Панов Сапегов» (Вильня, 1623).


The Allegorical Heraldica of Francis Skaryna and A short Guide to Belarusian Heraldry by Guy Picarda, M. A. (Oxon), LL. B. (Paris).

РАННЯЯ ГЕРАЛЬДЫКА У БЕЛАРУСІ

У даўнія часы, калі іхняя краіна была вайсковаю арэнай Усходняй Еўропы, беларусы мелі вялікую схільнасць да апісання ратных подзвігаў i рыцарскіх раманаў. Гэта, безумоўна, вядзе свой пачатак ад Вялікага Княства Літоўскага (дзе беларусы складалі большасць) як усходняга бастыёну хрысціянства перад уварваннямі няверных татараў i туркаў. Княства тут адыгрывала тую ж ролю, што i Іспанскія каралеўствы ў барацьбе з маўрамі на захадзе.

Натуральна, у літаратуры побач з рэлігійнай спадчынай, што пакінуў св. Кірыла Тураўскі i іншыя, вельмі папулярнымі былі сярэднявечныя рыцарскія раманы накшталт «Трыштана» i «Бавы», пэўна, дзеля шматлікіх i часцяком кровапралітных апісанняў турніраў i бітваў. Тое ж можам назіраць i ў беларускіх геральдычных вершах XVI ст., лепшым аўтарам якіх быў Андрэй Рымша. Ягоны сучаснік Ян Пашкевіч падкрэсліў пераважна беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага ў вядомым вершы:

Польска квитнет лациною,
Литва квитнет русчизною.

Праявы мастацтва геральдыкі ў Беларусі можна адшукаць у канцы X ст., калі князі, святары i дваране пачалі прымаць клейны i эмблемы, каб выяўляць lx на сваіх пячатках i сцягах. Папулярнымі фігурамі былі трызубы, Княскія пячаткі: літоўскі трызуб; іканаграфічная эмблема Дзяніса, епіскапа Смаленскага; трызуб Ізяслава, князя Полацкага. Нямецкія гандлёвыя маркі. XVI-XVII стст. крыжы, выявы святых (асабліва грэцкай царквы), а таксама партрэты гаспадароў. З цягам часу ўсё шырэй пачалі выкарыстоўвацца рунічныя знакі, роднасныя гандлёвым маркам (Hausmarke) балтыйскіх, германскіх i англа-саксонскіх бюргераў, многія з якіх пад уплывам моцнага Ганзейскага звязу ўзялі гэтыя знакі для сфрагістычных i нават геральдычных мэтаў.

Гандлёвыя маркі з Полацка XV ст.

Невялікая падборка гандлёвых марак з Полацка, важнага гандлёвага горада з рачным выхадам на Балтыку, ілюструе падобнасць крыжападобных, разгалінаваных, трохзубых эмблемаў, прынятых мяшчанамі, да шляхецкіх. Бо на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага гербы маглі мець не толькi дваране; ix атрымлівалі нашчадкі, дараваў манарх ці чалавек сам браў сабе герб. Заможныя сяляне, гэтаксама як i мяшчане, вельмі часта мелі ўласныя гербы. Аднак такія гербы звычайна належалі адно ўладальніку i не пераходзілі ў спадчыну, калі толькі яны не былі атрыманыя, як гэта часам было, сям'ёй двараніна.

Геральдычныя клейны шырока ўжываліся ў Германіі, Жмудзі, а таксама ў Каралеўстве Польскім, якое ў 1386 г. заключыла дынастычную унію з Вялікім Княствам Літоўскім праз шлюб вялікага князя Ягайлы з польскай каралевай Ядвігай. Каб сымбалічна аб'яднаць дваранства абедзвюх краінаў, сорак сем арыстакратычных польскіх сем'яў «прынялі» да сябе столькі ж сем'яў літоўскіх баяраў i даравалі ім права ўзяць свае гербы. Адбылося гэта пры падпісанні Гарадзельскай уніі 1413 г. У выніку польскія i літоўскія сем'і займелі аднолькавыя гербы, хаця часта гэтыя супольныя клейны набывалі пэўныя адрозненні i ператвараліся ў новыя. Сістэма адопцыі (усынаўлення) зрабілася нормай атрымання шляхецтва i герба, i гэтае правіла было мудра пакінута арыстакратыі вялікімі князямі ды замацавана ў наступных выданнях Статута ВКЛ, хаця дзяржаўная i грамадзянская геральдыка заставалася прэрагатывай манарха. Аднак колькасць польскіх сем'яў, што прынялі ў свой герб ліцвіноў, засталася невялікай i большая частка гербаў-клейнаў, якімі карысталася беларуская шляхта, была мясцовага паходжання.

Напрыканцы Сярэднявечча Беларусь ужо мела добра распрацаванае i адметнае геральдычнае мастацтва. Гербы з кляйном добра пасавалі да трохкутных вымпелаў i чатырохкутных сцягоў, да пячаткаў, якімі пацвярджалі сапраўднасць дакументаў. Пазней, у XVI ст., вялікія князі прысвоілі сабе права надаваць шляхецтва i дараваць гербы добрым жаўнерам, іншаземцам i дзяржаўным службоўцам.

Палітычныя падзеі апошніх двух стагоддзяў не дазвалялі сур'ёзна даследаваць ні дзяржаўную, ні гарадскую, ні асабістую геральдыку Беларусі. Афіцыйная палітыка была скіраваная на падаўленне ўсяго арыгінальнага i нацыянальнага; многія дакументы i пячаткі былі проста знішчаныя. На шчасце, захавалася шмат першасных крыніцаў - манеты, пячаткі, разьба на камянях, абразы, друкаваныя кнігі i партрэты, а таксама замежныя гербоўнікі, захаваныя ў бібліятэках Захаду, якія дазваляюць праілюстраваць эвалюцыю геральдыкі ад часу ранніх беларускіх княстваў да Вялікага Княства Літоўскага. Яны даюць геральдыстам магчымасць адшукаць найранейшыя формы клейнаў, ідэнтыфікаваць, катэгарызаваць i інтэрпрэтаваць ix - крыжы, паўмесяцы, падковы, зоркі, крукі, стрэлы, сцягі, катвігі, ключы i вельмі рэдка ініцыялы ды заамарфічныя выявы. Выдатны збор больш чым дваццаці ранніх беларускіх гербаў захаваўся, напрыклад, у літоўскіх раздзелах замежных турнірных спісаў, такіх, як шведскі Codex Bergshammar, датаваны 1434-1444 гг., ці французскі Ancien armorial eąuestre, датаваны тым жа перыядам.

У залежнасці ад мастака-геральдыста, гэтыя сярэднявечныя эмблемы намаляваныя ў простай лінейнай форме ці ў адмысловай i часта вельмі прыгожай манеры ўсходняе каліграфіі. Асабліва каштоўныя як узоры гербавага мастацтва шведскі i французскі кодэксы. Некаторыя з гербаў пазней былі апісаны ў тагачасных вершах, вядомых як «Епікграммы», якія паказвалі канфлікт i суперніцтва паміж Крыжам i Паўмесяцам, рыцарскія гонар i дабрачыннасць i былі аналагічныя нямецкім Garzune.

Традыцыйныя беларускія клейны (паводле К. Нясецкага, 1728 г.).

Беларуская гарадская i царкоўная геральдыка, звязаная з візантыйскай іканаграфіяй i літургічнымі ўпрыгожаннямі,- надзвычай характерная i цікавая галіна геральдычнага мастацтва, якое даволі рэзка розніцца ад падобнай геральдыкі Польшчы i Жмудскай Летувы.

Да XIV ст. гербавыя клейны з'яўляюцца ў якасці фігураў на пячатках-медальёнах щ на востраканечных (тыпу «прас») або закругленых шчытах, часам сагнутых амаль па дыяганалі ці падзеленых паласой у адваротным напрамку, дзе гэтага вымагала i неабходнасць адрознення ці проста Узоры гербаў на пячатках князёў Івана Сямёнавіча Друцкага (1431), Івана Сямёнавіча Пуцяты (Габданк i Крыж), Васіля Сямёнавіча Друцкага (1431; зменены), Рамана Свірскага (1434; Ліс). зручнасць. Шчыт меў кляйно ці замест герба, ці на адным з бакоў наверша, каб больш дакладна ідэнтыфікаваць уладальніка. Есць хіба некалькі выпадкаў да XVI ст., якія дапускаюць існаванне ў беларускай геральдыцы падвойных. i ардынарных гербаў з сістэмай падзелу шчыта на чвэрткі ці аб'яднання некалькіх гербаў на адным шчыце. Мэтаю геральдычных фігураў было адрозніць уладальніка падчас бітвы, таму простая кампактная фігура была найбольш практычнаю формай эмблемы, якую ўсялякі падзел толькі ўскладніў бы i зацямніў. Складаныя гербы з шлюбнымі прырашчэннямі з'явіліся ў Беларусі пазней. Любое адрозненне герба дасягалася зменаю самога кляйна, яго паваротам ці зменаю напрамку лініяў.

У такой кляйновай геральдыцы, таксама як i ў Hausmarke, колер быў адносна неістотны. Эмаль большасці шчытоў была пачаткова чырвоная, а фігуры металічныя (срэбра ці золата), як паказана на дзвюх геральдычных фрэсках беларускага іканапісца Андрэя ў царкве вялікага князя Ягайлы ў Люблінскім замку. Далей паводле папулярнасці ішлі блакіт, золата i срэбра; потым зялёны колер, шэры i чорны. Колеры гэтых эмаляў, магчыма, паходзяць ад колераў воску для пячаткаў уладальніка, з якіх чырвоны быў, відавочна, прыгажэйшы i адразу кідаўся ў вока. Заходнееўрапейскія правілы ўжывання эмаляў - напрыклад, забарона накладаць метал на метал, а эмаль на эмаль - былі прынятыя, відавочна, не паўсюдна.

Шаломы, навершы, кароны, вензелі, мантыі i шчытатрымальнікі разам ca знакамі займанае пасады пачалі ўжывацца пераважна ў XVI ст. паводле правілаў, прынятых пасляскарынінскай школай гравёраў-геральдыстаў, якія часам апісвалі ix у спадарожных вершах. Менавіта тыя выявы, пры адсутнасці дэталёвых жмудскіх i беларускіх турнірных спісаў, Wappenbuecher ці школьных падручнікаў, даюць падставу сапраўды нацыянальнаму геральдычнаму мастацтву i навуцы. Гэта мастацтва, прадмет якога найперш практычны, а не дэкаратыўны, што Рымша вельмі добра адзначыў у сваім вершы:

Вер ми, гербов не дають в домуседящому,
Але з татарами в полю часто гулящому
Не з голою рукою, з шаблею острою,
Завжды будучы готов до смертного бою.

У Вялікім Княстве Літоўскім i ў Беларусі не было дзяржаўнай установы, якая б рэгістравала дваранаў ды іхнія гербы. Не было i ўстановаў, падобных да англійскай ці французскай геральдычных калегіяў ці нямецкіх Hofpfalzgrafen або Heroldsamt. «Мясцовыя з'езды шляхецкія разглядалі выпадкі прэтэнзіяў на шляхецтва i самі вырашалі, ці заслугоўвае чалавек шляхецтва i ўласнага герба».

Пераважны вонкавы ўплыў на эвалюцыю геральдыкі Вялікага Княства аказвала Германія, часткова праз недалёкія нямецкія паселішчы ў Прусіі i Лівоніі, а часткова праз так званае магдэбургскае права, якое беларускія гарады атрымлівалі ў XV i XVI стст. Гэтае права апроч адміністрацыйнай аўтаноміі давала гораду магчымасць мець уласны герб. У 1498 г. такое права было дадзена вялікаму гораду i замку Полацку, радзіме вялікага вучонага i гуманіста эпохі Рэнесансу Францішка Скарыны.

СКАРЫНА I ГЕРАЛЬДЫКА

...Нават самае павярхоўнае азнаямленне з ягонай працай паказвае, што Скарына, у дадатак да byis[ захапленняў, жыва цікавіўся i геральдычным мастацтвам. Ягоныя «Бівлія руска» i віленскія выданні маюць ілюстрацыі з выявамі прынамсі шасцідзесяці шчытоў, сцягоў i геральдычных фігураў. Трыццаць гравюраў маюць выявы шчытоў ці эмблемаў, а на астатніх такіх геральдычных элементаў няма. На шаснаццаці гравюрах адзін шчыт, на васьмі два шчыты ці эмблемы, астатнія шэсць маюць па тры шчыты ці эмблемы i болей. Дзве гравюры - на адной выяўлены першасвятар Арон, на другой сам Скарына - з'яўляюцца паўторамі.

Усе шчыты i сцягі маюць геральдычныя сымбалі, за выключэннем трох дэкаратыўных гербавых шчытоў, пакінутых чыстымі. Ніякіх сведчанняў пра колеры эмаляў няма, хіба што некаторыя могуць вынікаць з характарыстык фігураў. Такіх фігураў не менш за чатырнаццаць, дзве з ix - геральдычныя знакі самога Скарыны i пакуль не выяўленай асобы - пэўна, памочніка. Гэтыя дзве фігуры - яркае сонца, што вызірае з-за маладзіка, i ключ ці катвігападобная фігура, - відаць, выкарыстоўваліся ў якасці выдавецкіх знакаў аўтараў i гравёраў, што ўдзельнічалі ў працы.

Шчыты, выкарыстаныя Скарынам на гравюрах.

На самым пачатку кнігадрукавання ініцыялы ці марка друкара часта падаваліся геральдычна, асабліва ў тых краінах, дзе вядомыя мяшчане і рамеснікі звычайна мелі свае гербы. З астатніх дванаццаці фігураў, выяўленых Скарынам, толькі некаторыя былі гіпатэтычна ідэнтыфікаваныя, але не растлумачаныя.

Дзе i калі Скарына вучыўся правілам геральдычнага мастацтва, пакуль што невядома. Паводле першага Статута Вялікага Кцяства Літоўскага (1529), які пацвярджаў папярэднія законы, існаваў усеагульны абавязак вайсковай службы ў сілах абароны краіны, які спаўнялі мяшчане, гэтаксама як i дробная шляхта. Яны павінны былі збірацца на агляд па загадзе вялікага гетмана пад сцягам свайго ваяводства ці свайго феадала (Раздз. II, арт./2/1). Сцяг ваяводства звычайна быў варыянтам нацыянальнай эмблемы - Пагоні, у той час як сцягоўнікі палкоў княскіх родаў Гедымінавічаў i Рурыкавічаў неслі ўласныя гербы сваіх паноў. Падаецца слушным меркаванне, што маладыя людзі, прыдатныя да вайсковай службы, навучаліся прынцыпам геральдыкі ў школе ці ад настаўнікаў, якія карысталіся элементарнымі падручнікамі накшталт «Трактату» Бадо Аўрэо ці завучваючы на памяць «Garzune» (зборы апісальных «эпіграмаў» на беларускай мове, падобныя да тых, што ў XVI ст. публікавалі геральдысты Віленскай школы). Магчыма, што Скарына атрымаў свае веды з падобных крыніцаў у школе ці пазней, падчас навучання ў Кракаве.

Зусім магчыма таксама, што Скарына, відавочна, чалавек здаровы, нават калі i не асілак, быў пакліканы на вайсковую службу дзеля абароны краіны падчас аднаго з татарскіх наездаў i там пабачыў вайсковых павадыроў Вялікага Княства, іхнія геральдычныя сцягі i вайсковы рыштунак іхніх жаўнераў на полі бітвы. Тое, што ён малюе сябе i свае эмблемы на батальных гравюрах, сведчыць, што ён служыў у войску ў якасці коннага воя.

Некаторая няпэўнасць наконт аўтарства асобных гравюраў у «Бівліі рускай» i віленскіх выданнях заўсёды была. Дзве гравюры ў апошніх, як цяпер вядома, былі скапіраваны ці ўзяты з «Кнігі кронік» Гартмана Шэдэля, апублікаванай у Нюрнбергу ў 1493 г.

Аднак геральдычныя аркушы, дзе ёсць уласная эмблема Скарыны, заўсёды прыпісваліся яму.

Што яшчэ знойдзена нядаўна, дык гэта ўзоры, на якіх засноўваюцца ягоныя геральдычныя гравюры. Безумоўна, у Італіі, а можа, i ў Германіі ён меў лёгкі доступ да кніг з гравюрамі i па геральдыцы. Як П. Уладзіміраў, так i М. Шчакаціхін знайшлі аналогіі паміж гравюрамі Скарыны i гравюрамі ў Нюрнбергскай Бібліі (1483), «Пастылі» Нікаласа Лірана (1481) i «Кроніках» Гартмана Шэдэля (1493).

Зусім нядаўна выявілася, што Скарына ведаў i нават капіраваў работы Альбрэхта Дзюрэра, у тым ліку ягоных трох Анёлаў з «Апакаліпсіса», вельмі падобных да тых, што мы бачым на Скарынавай гравюры Святой Тройцы ў

Дэкаратыўны ініцыял «Х» (хрысціянства) э гербавым шчытом Скарыны i баявою шабляй.

Кнізе Быцця. Дзюрэр таксама вучыўся ў Італіі - у Венецыі i Балонні, цікавіўся, як i малады доктар з Полацка, анатоміяй, меў вялікае пачуццё гумару i захапляўся геральдыкай ды містыкай модных тады алегарычных кампазіцыяў. Больш таго, з 1515 г. ён выконваў шэраг важных даручэнняў аўстрыйскага імператара Максіміліяна да смерці апошняга ў 1519 г. Калі, як лічыў Е. Добраўскі, Скарына быў у складзе дэлегацыі караля i вялікага князя Жыгімонта I на Венскім Кангрэсе ў 1515 г., магчыма, што два мастакі там сустракаліся. Адной з мэтаў Кангрэсу было стварэнне канфедэрацыі супраць туркаў, з-за чыіх нападкаў бацькі Дзюрэра былі вымушаны пакінуць бацькаўшчыну - Венгрыю. На Кангрэсе прысутнічалі шматлікія літоўска-беларускія вайсковыя павадыры, пэўна, там не бракавала геральдычнае пыхі i цырыманіяльны бок падзеі вабіў цікаўнасць абодвух мастакоў. Дзюрэр быў, апроч усяго, яшчэ i выдатным геральдыстам. Вядомы дацкі спецыяліст фон Вольбарт піша: «У геральдычным мастацтве часта здараецца, што некаторыя мастакі-геральдысты адметным стылем так уплываюць на сваё i наступныя пакаленні, што элементы іхняга стылю робяцца характэрнымі для ўсяе нацыі. У Германіі гэта асабліва тычыцца Альбрэхта Дзюрэра (1471-1528), Ганса Бургкмайра (1473-1531) i Еста Амана (1539-1591)». А праз Скарыну ўздзеянне Дзюрэра адчуваецца i ў класічнай беларускай геральдыцы.

Больш падрабязны разгляд скарынаўскіх геральдычных гравюраў дадае вагі такой выснове. Ен падае не меней за пятнаццаць розных тыпаў шчытоў i два сцягі, якія вельмі нагадваюць стыль паўднёвагерманскай школы, але ні ў якім разе не капіруюць яго па-рабску. Стылістычна яны, відавочна, належаць да канца XV - першай чвэрці XVI ст., а тры з ix адносяцца да катэгорыі турнірных шчытоў ці Tartschen. Па абрысах яны былі больш вытанчаныя i дэкаратыўныя, чым простыя шчыты XVI ст. тыпу «прас» ці з закругленым нізам; іхнімі адметнымі рысамі былі малыя памеры, увагнутая паверхня i закругленая выемка або «вусце» з боку правай рукі рыцара, якая служыла апораю для дзіды. Такія турнірныя шчыты вельмі падабаліся Дзюрэру, які, ведаючы, што многія рыцары былі леўшуны, час ад часу змяшчаў гэтую выемку на левым баку; Скарына таксама падае абедзве формы i правільна адцяняе ўвагнутую паверхню шчытоў. У дадатак Скарына паказвае тры італьянскія падоўжаныя, прастакутныя Tartschen, дзве з шматлікімі выемкамі, на адной выемкі ідуць па ўсім краі як своеасаблівае ўпрыгожанне. Яшчэ адзін невялікі круглы шчыт італьянскага пехацінца ўзору XV ст., з вострым верхам i абабітым цвікамі краем, таксама паказаны на некалькіх ягоных батальных гравюрах, але не ў якасці геральдычнай фігуры.

Сем астатніх шчытоў - гэта прыклады раннерэнесансавых узораў, для якіх характэрна змяшчаць выемкі для дзіды сіметрычна на абодвух баках шчыта. Яны адрозніваюцца дэкаратыўнай i добра збалансаванай прастатой, на ix не стракацяць шматлікія выемкі, зубцы, разрэзаныя i ліставатыя i схільнасць да выявы краёў шчыта ў выглядзе закручанага картуша, як, напрыклад, у «Wappenbuch» Еста Амана (1579). Сам Скарына, здаецца, аддаваў перавагу сіметрычна выразаным шчытам з закругленым нізам i пукатымі формамі ці адным зубцом наверсе. Такія шчыты найчасцей служаць на ягоных гравюрах для ўпрыгожвання.

Тры з ягоных узораў паўтараюць поўныя рэнесансавыя формы. Першыя два сіметрычна выразаныя, а адзін з ix мае закруглены ніз i зубец наверсе, другі - пукатую форму i зубец унізе, i ў абодвух - ліставаты край паводле Дзюрэравай школы. Трэці шчыт мае закруглены ніз, выемку злева i зубец наверсе шчыта.

Скарына паказвае геральдычныя эмблемы на гравюрах батальнага характару адмыслова: не на арнаментальным i нават не на турнірным шчыце, а на вымпелах i сцягах, як, напрыклад, у алегарычных сцэнах аблогі Ерусаліма Навухаданосарам ці маршу Дванаццаці плямёнаў Ізраілевых. Геральдычны знак размешчаны так, што ён будзе глядзецца правільна, толькі калі вымпел ці сцяг трымаць вертыкальна. У заходнееўрапейскай геральдыцы патрабуецца маляваць геральдычныя выявы так, каб яны чыталіся правільна, калі сцяг трымаць гарызантальна, але Скарына не пільнуецца гэтых правілаў. Усе вымпелы на гравюры «Марш» трымаюцца вертыкальна, у баявым парадку. На гравюры «Аблога» няма геральдычных вымпелаў, апроч аднаколерных сцягоў наездцаў-татараў, i толькі два сцягі з выявамі гербаў. У сапраўднасці яны былі квадратныя ці прастакутныя, з фігурай, якая глядзелася правільна, калі сцяг трымаць вертыкальна, але канфігурацыя магла мяняцца з дэкаратыўнаю мэтай; напрыклад, дадавалі трыкутны вымпел адвольнай даўжыні наверсе сцяга, як гэта часта бывала ў нямецкай геральдыцы ў выпадку з Schwenkelbanner. Гэта магчыма ўбачыць у «Arlberg Bruderschafts Buch» (герб фон Штроленбурга) i, вядома ж, на Скарынавай карціне «Аблога». Малюючы такія гербавыя сцягі, беларускі геральдыст трымаўся добра замацаванай цэнтральнаеўрапейскай традыцыі.

Акрамя гравюраў з адным ці двума шчытамі пад выглядам знакаў друкароў, «Бівлія руска» мае тры алегарычныя геральдычныя партрэты самога Скарыны. Партрэты гэтыя, i небеспадстаўна, вельмі інтэнсіўна вывучаліся. Есць тут i чатыры застаўкі: дзве ў форме геральдычных навершаў i дзве ў форме арнаментальных геральдычных палосаў; тры з гэтых заставак паўтараюцца ў розных месцах тэксту. Есць яшчэ дзве алегарычныя геральдычныя гравюры, ужо згаданыя вышэй,- аблога Ерусаліма з Чацвёртай Кнігі Царстваў (поўная назва - «Навходоносор Царь Вавилонский добыве Ерусалима», але далей будзем называць гравюру «Аблога») i марш Дванаццаці плямёнаў з Кнігі Лічбаў (поўная назва - «Людие Ізрайлевы с полки свойми около Божия храму», далей мы будзем называць «Марш»). Урэшце, тытульная старонка Бібліі можа разглядацца як часткова геральдычная па характары. Ніводная з гэтых гравюраў не прыцягвала ўвагі вучоных з пункту гледжання геральдыкі, не было таксама i сур'ёзных спробаў выявіць алегарычны сэнс, укладзены ў ix Скарынам.

У Скарынавых працах, асабліва ў Прадмовах да розных кніг Бібліі, ясна відаць ягоная любоў да сваёй радзімы Беларусі i роднага горада Полацка i гонар за ix. Амаль лірычнае апісанне ў Прадмове да Кнігі Юдзіф інстынкту птушак, жывёлы, рыб i пчолаў, які цягне ix у родны кут, мусіць ведаць кожны беларускі школьнік. Сутнасць любові да радзімы, як піша

Скарына пра пчолаў i вуллі, у абавязку абараняць яе. У адным з трох дэкаратыўных ініцыялаў літары «X» - Крыжа нацыянальнага гербавага сцяга - шчыт са Скарынавай эмблемай, вельмі сымбалічна паяднаны з Крыжам баявою шабляй, а гэта ці не сведчыць, што Скарына таксама насіў зброю, абараняючы радзіму ад захопнікаў.

АЛЕГАРЫЧНЫ ПАРТРЭТ СКАРЫНЫ

Невыпадкова i тое, што найбольш вядомая гравюра Скарыны - ягоны аўтапартрэт, які адкрывае Кнігу Ісуса Навіна, Чацвёртую Кнігу Царстваў i Кнігу Быцця, мае найбольш алегарычны сэнс i вельмі насычаны геральдыкай. Тое, што Скарына лічыў гэтую выяву i яе сэнс асабліва значнымі, пацвярджаецца тым фактам, што кожны раз рабілася i выкарыстоўвалася асобная форма.

Элементы i аўтарства партрэту вывучаліся М. Шчакаціхіным, В. Тумашам, В. Шматавым ды іншымі, але без асаблівых спробаў раскрыць яго алегарычны сэнс. Гравюра паказвае Скарыну ў тагачаснай акадэмічнай вопратцы, ён сядзіць ля невялікага пісьмовага стала на крэсле з высокімі плечкамі. Перад ім вісіць палотнішча з выявай ягонай эмблемы - сонца i месяца, а за ім на дзвюх «калонах» плечак - а не ў нішы, што знаходзіцца за крэслам, як лічылі некаторыя,- два маленькія геральдычныя львы, кожны з якіх трымае шчыт з фігурамі. Вучоны наказаны ў момант працы: ён перапісвае нешта з аднае кнігі ў іншую. Вакол яго знаходзяцца кнігі i разнастайныя рэчы, што паказваюць ягоную прыналежнасць да навукі. Палотнішча, што ўпрыгожвае стол, павышывана i аблямавана ў стылі беларускай народнай вышыўкі. Пад зэдлікам ля яго ног на арнаментальнай прастакутнай пласціне з металічнымі колцамі на кожным баку напісана амаль неразборлівымі загадкавымі манаграмамі ягонае імя: «Доктор Франціск(о) Скорина».

Некаторыя раннія друкаваныя Бібліі эпохі Рэнесансу маюць гравіраваныя ўстаўкі з выявай выдатнага бібліяфіла, перапісчыка i перакладчыка Бібліі Vulgata IV- V стст. Джэрома. Існуе шмат партрэтаў гэтага папулярнага святога, яго паказваюць, між іншым, як вучонага за працай у сваёй келлі ці падобным да святога евангеліста Лукі. Такім, пад аховай льва, бачым яго на гравюры Дзюрэра, зробленай паміж 1512 i 1515 гг., якая магла зацікавіць Скарыну. Несумненна, пад уражаннем аналоги паміж вялікай працай Джэрома дзеля перакладу Бібліі з грэцкай на лацінскую мову i ягонаю мэтай перакласці гэтую самую кнігу з лацінскай мовы на мову Русі «людзям паспалітым к наўчэнню», ён не мог утрымацца, каб не намаляваць сябе падобным да вялікага вучонага Царквы ці да св. Лукі, які быў, як i Скарына, доктарам медыцыны i мастаком. У Скарынавай келлі больш непарадку, чым у келлі Джэрома, а вялікага льваахоўніка ён ператварыў у двух невялікіх ільвоў-гербатрымальнікаў, што стаяць на ягоным прафесарскім крэсле.

Два львы, што падтрымліваюць асобныя шчыты, не ўласцівыя тагачаснай геральдыцы Вялікага Княства Літоўскага, хаця яны ёсць на гарадскім гербе Кракава i ciметрычна падтрымліваюць яго з абодвух бакоў. Вельмі рэдка яны з'яўляюцца на заходнееўрапейскіх дваранскіх i мяшчанскіх гербах у другой палове XIV ст. разам з мядзведзямі, аленямі, сабакамі, грыфонамі i г. д., хаця анёлы i постаці святых выкарыстоўваліся часцей.

Алегарычны партрэт Скарыны. Алегарычны партрэт Максіміліяна Габсбурга (мал. Ганса Бургкмайра).

Найранейшая форма гербатрымальнікаў - фігуры людзей, часта партрэты ўладальнікаў гербаў, пазней - дзікуноў (Waldmenschen ці wilde Menschen), густа пакрытых валасамі i прыкрытых лісцем, а пазней маладызс хлопчыкаў (putti ці Schildknaben), а яшчэ пазней міфалагічных жывёлінаў. Таму звычайна геральдычны шчыт у беларускай геральдыцы падтрымліваўся вянком з лісця ці кветак, хаця зрэдку з'яўляліся фігуры ўзброеных людзей, якія падтрымлівалі ўвесь герб. Жывёлы-гербатрымальнікі былі вельмі рэдкаю з'явай.

Застаўкі з 'Кніг Эсфір', 'Псалтыра' і 'Эклезіяста'.

Ільвы Скарыны трымаюць два знакі, якія належаць да нацыянальнай традыцыі кляйновай геральдыкі i гандлёвых мяшчанскіх марак. Знак на правым баку крэсла належыць да групы знакаў, надобных на катвігу ці ключ, паводле класіфікацыі Нясецкага, а ягоная канфігурацыя вельмі нагадвае арыстакратычны герб Калантая. Нясецкі, а пазней i Уладзіміраў лічылі гэты знак манаграмай ініцыялаў «Т» i «А» ў пражскіх выданнях друкаванай Бібліі i ініцыялу «Т» на позніх віленскіх працах, хаця форма «Т» з выразнымі засечкамі прысутнічае i на тытульным аркушы Бібліі, надрукаванай у Празе. Уладзіміраў лічыў верагодным, што гэта манаграмы літараў «Т» i «Д»; Шматаў робіць спробу прачытаць ix як славянскія літары «Б» i «О» - як ініцыялы Багдана Онкава ці як герб Якуба Бабіча. Абодва матэрыяльна дапамагалі Скарыну ў ягонай працы. З'яўленне гэтай фігуры i яе паўсюднае выкарыстанне злучанай з пазнейшымі эмблемамі дазваляе ўсё ж зрабіць пэўную выснову, што гэта марка друкара. Але ўсе згаджаюцца, што Скарына мусіў мець настаўніка, які быў яго патронам ці галоўным памочнікам у гэтай вялікай справе, i што фігура, якая паўсюль з'яўляецца праваруч Скарыны, павінна пазначаць ці ўшаноўваць менавіта яго. Ды трэба сказаць, што ў Вялікім Княстве выкарыстанне кірылічных ці нават лацінскіх манаграмаў у якасці геральдычных фігураў ці гандлёвых марак не было распаўсюджана.

Злева ад Скарыны на гэтай гравюры ёсць другая геральдычная эмблема, якая з'яўляецца толькі аднойчы ва ўсіх яго друкаваных Бібліях. Эмблема складаецца з чатырохкутніка з простым лацінскім крыжам наверсе i дзвюх нахіленых сіметрычных лініяў, што ідуць ад верхніх кутоў чатырохкутніка. Гэтая фігура належыць да групы «магільных» сімвалаў, якую, надзіва, не вылучыў Нясецкі, але адабраў Каяловіч i ўключыў туды радавыя гербы Магілы, Багдановіча, Быхаўца, Цехановіча, Слепарода. Агульны выгляд яе адпавядае абстрактнаму сымбалізму беларускай i літоўскай геральдыкі. Хаця дакладны сэнс фігуры застаецца пакуль таямніцай, яна паказвае адкрыты склеп з расчыненымі дзвярыма i Крыж, узняты над ім, як знак трыумфу над смерцю. Як бы там ні было, карыстаючыся гэтымі эмблемамі, а не ствараючы новыя ў мудрагелістым паўднёвагерманскім стылі, Скарына паказвае сваё нежаданне капіраваць; ён лепш адаптуе ці «перакладзе» ідэю, асабліва калі так ён зможа заінтрыгаваць чытача.

Як звычайна бывае з таямніцамі Скарыны, даследніку даводзіцца ісці па сцежцы займальных разважанняў, асветленаю толькі слабым святлом логікі. Калі шчыт справа ад крэсла Скарыны i сапраўды належыць ягонаму настаўніку ў друкаванні ці памочніку ў фінансавых справах, тады i левы шчыт можа намякаіц» на чалавека, які вучыў яго ці дапамагаў набываць дасканаласць у мастацтве графікі i алегорыі. Усё паказвае, што Скарына добра ведаў працы Альбрехта Дзюрэра, можа, нават сустракауся з вялікім мастаком, напрыклад, падчас Венскага кангрэсу 1515 г. Есць звесткі, што Дзюрэр атрымаў права на ўласны герб у 1512 г., хаця гравюра ягонага герба была зроблена толькі ў 1523 г. Апісанне герба наступнае: «На чырвоным полі тры зялёныя гары, на якіх адчыненыя залатыя дзверы са срэбнаю страхой». У сымболі «Залатой Брамы», ці «Брамы Разумения», ёсць ясны алегарычны сэнс, звязаны, магчыма, з юда-хрысціянскай Кабалой Фічына i Шка дэля Мірандоля. Рэлігійная алюзія звязвае зялёны ўзгорак Галгофы, крыж i склеп з тэмай уваскрашэння i шляхам выратавання душы. У 1512 годзе, калі Дзюрэру быў дадзены «зашыфраваны» герб, ён займаўся ў Нюрнбергу маляваннем i гравіраваннем 37 пласцінаў для «Страсцей Гасподніх», i тэма ўвесь час была ў яго галаве. 1512 год - гэта год, калі атаманскі султан Селім Першы «Жорсткі» зачыніў святыню Гроба Гасподняга ў Ерусаліме, што магло падштурхнуць Скарыну падрыхтаваць «Акафіст» Гробу Гасподняму для пазнейшай публікацыі ў «Малой падарожнай кніжцы». Для Скарыны, калі ён сапраўды быў вучнем Дзюрэра, было характерна намякаць, містыфікаваць, паказваючы матыў свайго настаўніка «адкрытая брама Галгофы» пры дапамозе беларускага геральдычнага i літургічнага сымбалізму, а не стандартных цэнтральнаеўрапейскіх формаў.

Трэці i пануючы геральдычны элемент на гравюры - сам Скарына ў вопратцы вучонага, які перапісвае нешта асадкай з вялізнага тома. Ен выяўлены як гербатрымальнік уласнага герба - сонца i месяца на вышываным у народным стылі абрусе ці ручніку, якім накрыты стол. Такая практыка цалкам адпавядае тагачаснай модзе. «Адзіночная чалавечая фігура ці паўфігура, што стаіць за шчытом, сустракаецца вельмі часта, але дадавалі i дадаюць такія фігуры проста для ўпрыгожвання». Аднак, як ужо згадвалася, у германскай практыцы першымі гербатрымальнікамі былі чалавечыя постаці, часта саміх уладальнікаў гербаў.

На тагачаснай геральдычнай гравюры Ганса Бургкмайра Старэйшага намаляваны імператар Максіміліян, што ў мантыі сядзіць на троне, плечыкі якога ўпрыгожаны двума дэкаратыўнымі львамі, i трымае сымболі ўлады - меч i скіпетр. На ножкі крэсла абапіраецца ягоны герб з выявай аўстрыйскага арла (з адной галавой). Постаць імператара навернута i быццам абараняе сваім мечам алегарычную эмблему: «Паміж імператарскаю сферай i гранатам - кола з мноствам прымацаваных да яго нажоў, што паказвае на шматлікія небяспекі, якія чакалі яго ў жыцці». Падобны, хаця, можа, больш складаны, сымбалізм відаць у дачыненнях постаці Скарыны i рэчаў вакол яго. Ix мы зараз разгледзім.

Выява на Скарынавым шчыце, пададзеная тут i на іншых ягоных гравюрах, стала предметам пільнага вывучэння. На ёй - яркае сонца, якое выходзіць з-за паўмесяца ці падымаецца над ім. Эмалі не пазначаны, але з кантэксту вынікае, што поле блакітнае, сонца залатога колеру, а месяц срэбнага. Паводле пэўных іншых канонаў геральдычнага мастацтва, золата сонца звычайна паказваецца на блакітным полі, а срэбра месяца на чырвоным. Падаецца, што наўрад ці Скарына мог адысці ад арыгінальнага беларускага правіла аднакаляровага поля. Выява чалавечага твару ёсць на кожнай з планетаў. Поўнае сонца было вельмі папулярнае ў заходнееўрапейскай геральдыцы i прысутнічала таксама на гербе Падольскага ваяводства.

З дагістарычнага часу крыж або вытворныя ад яго, напрыклад, свастыка, былі сымболем сонца, таксама як паўмесяц ці лінейнае паўкола сымбалізавала месяц. Геральдычны крыж, успрыняты як хрысіцянская эмблема, шырока выкарыстоўвалі як гербавую эмблему падчас крыжовых паходаў супраць сарацынаў i туркаў, часта змяшчаючы яго над перакуленым паўмесяцам (гл. Шаліга, Ляліва, Круневіч, Аскерка, Пятровіч i інш.). Сымбалізм перамогі хрысціянства над нявернымі вельмі ясны i быў распрацаваны геральдычнымі паэтамі Вільні. Падобны сэнс магчыма прачытаць i на эмблеме Скарыны, дзе літургічнае «Сонца праведнасці», ці святло праўды, зацямняе адбітае святло месяца. Гэткая ж вобразнасць - у «Похвале чесному Кресту», якую ён надрукаваў у 1522 годзе: «Егда зайде на кресте праведное солънеце Хрысте, светъ невечернии восиял еси нам от тмы вечныя избавляя, поющихъ спасе твое многомилостивное смотрение».

Меркавалася таксама, што матыў частковага зацьмення адлюстроўвае падзею 1486 года, i калі гэта дата нараджэння Скарыны, дык ён прыняў «зашыфраваны» герб. Гульня словаў вакол імёнаў, месцаў нараджэння ці нейкай падзеі ў жыцці чалавека магла падказаць фігуру, прыдатную для будучага герба. Такі прыклад даў Дзюрэр, які прыняў герб адначасова са Скарынам i выбраў сваёй «шыфраванай» эмблемай зала тую браму (Ajtos - Дзверы, Thuer). Скарына ўсё ж цікавіцца астранамічнымі i энігматычнымі асацыяцыямі, i перамога святла над цемрай - вельмі простае паняцце, якое магло спадабацца яму i ягоным не вельмі пісьменным чытачам. Ці было яго нараджэнне адзначана такою прыкметнаю падзеяй, як зацьменне, невядома, але гэта магло быць дастатковым матывам, каб прыняць яго ў якасці герба.

Аднак ёсць яснае сведчанне, што сымболь сонца i месяца быў прыняты Скарынам з кабалістычнай біблейскай крыніцы, як неўзабаве будзе відаць, зусім з іншае прычыны. (...)

Алегарычнае значэнне партрэту Скарыны, як цэлага, больш складанае, чым значэнне партрэту Максіміліяна, зробленага Бургкмайрам, дзеля большай колькасці дэталяў. Застаецца адно згадвацца, як многія рабілі, што ў вывучэнні ягоных працаў ёсць шмат захапляльнага. Але сымбалізм ідзе далей за паралель паміж Скарынавай рупнасцю i рупнасцю Джэрома. Розныя рэчы, што выглядаюць як багаж - кошык, клункі i збаны для прадуктаў,- ляжаць побач так, быццам ён збіраецца ў вандроўку. Над ім на прастакутнай пласціне кірылічнымі лічбамі выгравіравана дата - 1517, а пясочны гадзіннік ля ягонага левага пляча паказвае гледачу, што пясок часу ўжо сканчаецца. Далей злева дзве паліцы з кнігамі, акуратна пастаўленымі пад армілярную сферу - сымболь Свету - традыцыйна апаясаную дванаццаццю знакамі Задыяку, якія тут сымбалізуе кола, падзеленае на дванаццаць сегментаў; шэсць i шэсць; у ix знаходзіцца мудрасць свету - працы Пталемея, Арыстотэля, Платона, Салона, Карнэліюса Агрыпы ды іншых вучоных, якіх ён так плённа вывучаў, - але ад якіх цяпер ён, здаецца, адварочваецца. Не вабіць яго i няпэўнае штучнае святло свечкі з рэфлектарам, якая акуратна стаіць на падлозе i вакол якой рызыкоўна і марна лётае нейкая крылатая кузурка, каб нарэшце знікнуць на адной з трох гравюраў. Пэўна, жорсткі агонь забіў яе. Скарына шукае іншага святла, святла Сонца праведнасці, якое перамагае i адбітае святло свечкі ці месяца, i прыроднае святло сонца на ягоным абрусе. Галава Скарыны нахілена ўправа, ён глядзіць на тоўсты том, з якога нешта перапісвае, i з кантэксту зразумела, што сапраўднае прасвятленне ён шукае ў Бібліі.


№6-1992. С. 39-52.

МАРШ ДВАНАЦЦАЦІ РОДАЎ

Безумоўна, ілюстрацыя, найцяжэй нагружаная геральдычным i сымбалічным значэннем у пражскіх выданнях Скарыны - гэта гравюра «Людие Ізрайлевы с полки свойми около храму Божія». Часам цяжка ўтрымацца, каб не прачытаць замнога ў працах чалавека, які быў выдатным майстрам загадкавай алегорыі. Нягледзячы на ўжо падкрэсленую адсутнасць гістарычнай сувязі паміж аблогай Навухаданосарам Ерусаліму i значна ранейшаю падзеяй - маршам Дванаццаці плямёнаў, - тут, відаць, ляжыць у аснове тэма граху i пакаяння, нацыянальнае паразы i адраджэння; яна лучыць абедзве ілюстрацыі, да яе Скарына звяртаецца ў іншым месцы - у сваёй «Прадмове» да «Кнігі Суддзяў». Зноў жа, у іншых метафарычных гравюрах ягоная эмблема на шчыце выкарыстоўвалася як мастакоўскі знак, а на гэтых дзвюх гравюрах аўтар разгортвае баявы сцяг са сваёй эмблемай i, здаецца, наўмысна ўводзіць сябе як галоўную дзейную асобу.

Гравюра «Марш» паказвае дзяцей Ізраілевых, якія ідуць з выгнання на радзіму пасля ўцёкаў з Егіпта, несучы з сабой пераносны храм - скінію, над якой воблакам лунае Божая прысутнасць. Скарына ў «Прадмове» апісвае парадак шэсця плямёнаў паводле «Кнігі Лічбаў» i пералічае сорак два прыпынкі ізраільцянаў у пустэльні. Але намякае ён i на зразумел ую сучасніку алегорыю: «И тако четыредесять леть ходиша попустыни вышедши из земли египетское поколъ непришли доземли обетованное. Знаменующе нам Хрестианомъ, иже звеликимъ терпениемъ изсего веку темного, имамы вниити воцарство божие».

Парадак плямёнаў, апісаны ў «Прадмове», цяжка суаднесці з гравюрай, таму што тут дзеля абмежаванасці месца чатыры групы па тры штандары не размешчаны па бакох свету ад выяўленай у цэнтры скініі, як сказана ў Бібліі. Больш таго, парадак лагеру не адпавядае маршаваму парадку. Тут на ўсход у авангардзе кожны са сцягам свайго роду ідуць Юда, Ізахар i Зэбулон (Завулон); на пауднёвым баку - Дан, Ашэр (Acip) i Нэфталім (Нефалім); на паўночным - Рувім, Сімяон i Гад; на заходнім - Эфраім (Яфрэм), Манасія i Бэньямін (Веніямін). Фактычна ж з паўднёвага боку ад скініі намаляваны толькі адзін сцяг i тры ці чатыры пешыя ваяры, усе астатнія згрупаваныя на ўсходнім, заходнім i паўночным бакох. Можа, мастак не хацеў ствараць тлуму i захінаць скініі. Але ёсць i яшчэ адзін фактар. На паўднёвым баку, займаючы цэнтральную пазіцыю i вызіраючы спаміж двух нібыта абыякавых ваяроў, з'яўляецца ненармальна павялічаны жаночы твар. У біблейскім тэксце няма згадак пра ўдзел у працэсіі волатаў ці карнавальных масак. Аднак гэтая дэталь звязаная з іншым. Першасвятар Арон i ягоная жонка Мірыям наракалі на Майсея за тое, што той пабраўся з эфіопкаю i гэтым прагнявіў Навышняга.

«Тогда разгневавшися нанихъ отиде и облак потомъ воздвижеся отхраму божия. И съ Мария сестра Моисеева прокажена бяже, бела явися яко снегъ».

Адзін з добра вядомых сімптомаў застарэлай праказы - гэта разрастание на твары вялікіх лепромаў, якія нявечаць аблічча, робячы так званы «львіны твар», яскравы i маляўнічы дыягназ якога Скарына змясціў тут, без сумнення, каб праілюстраваць свае веды ў медыцыне. Не дзіва, што ваяры ідуць ад гэтай жанчыны на пэўнай адлегласці.

Гэты даволі цікавы эпізод, аднак, робіць больш складанай ідэнтыфікацыю сцягоў працэсіі, тым болей што фігуры на ix несумненна ўзятыя з усходнееўрапейскай геральдыкі, а не з традыцыйнай гэбрайскай. Ваяры маюіц. вопратку салдатаў-пехацінцаў эпохі Рэнесансу, узброеныя дзідамі, мячамі, лукамі, стрэламі i баявымі сякерамі. Калі яны ідуць наперад, Майсей, паводле Бібліі, пяе баявы гімн: «Востани Господи да разсыплются вси врази Твои и побежат от лица Твоего ненавидящие Тебе». Гэты гімн быў приняты Усходняй хрысціянскай царквой; ён i цяпер выконваецца на Беларусі як першы антыфон Велікоднай літургіі, як бывала ў скарынаўскія часы.

Каб зразумець глабальны сымбалізм ілюстрацыі, надзвычай істотна разгледзець значэнне розных геральдычных фігураў на дванаццаці баявых сцягах i, па магчымасці, палітычныя i сацыяльныя падзеі першых двух дзесяцігоддзяў XVI ст.

Што да геральдычных фігураў, дык, перакладаючы біблейскія тэксты, вучоны доктар сустракаў там нямала спасылак на штандары родаў Ізраілевых i фігуры на гэтых штандарах, асноўныя з якіх пералічаны ў блаславенні Якуба з Кнігі Быцця», блаславенні Майсея з «Кнігі Выйсця» i ў іншых месцах, напрыклад, у «Кнізе Параліпаменон». У гэбрайскай традыцыі эмблемы для кожнага роду, пералічаныя Якубам, наступныя: Юда - леў, Ізахар - асёл дужы, Зэбулон - карабель, Рувім - мандрагора, Сімяон - горад Шэкем (Сіхем), Гад - намёт ці львяня, Эфраім - вол, Манасія - дзікі бык, Бэньямін - воўк, Дан - змей, Ашэр - аліўкавае дрэва, Нэфталім - сарна. Некаторыя роды, як, прыкладам, Данаў i Ізахараў, мелі больш за адну эмблему. На Скарынавай гравюры эмблемы амаль не звязаны з сымбалізмам Якубавага блаславення; тут паўстае i дадатковая праблема - мы не ведаем, адкуль пачынаецца пералік родаў. Пунктамі адліку маглі б быць два чыстыя шчыты, змешчаныя на поўначы i поўдні, але, здаецца, ніякай лагічнай паслядоўнасці так не атрымліваецца. Тут трэба зважаць на магчымы алегарычны сэнс ілюстрацыі як цэлага.

Сам Скарына ў цытаваным вышэй урыўку з ягонай «Прадмовы» да «Кнігі Лічбаў» піша, што Дванаццаць родаў даюць хрысціянам прыклад у пошуках царства Божага ў часы «сего веку темного». «Век цёмны» - гэта два першыя дзесяцігоддзі XVI ст., а яны i сапраўды вельмі небяспечныя i бурлівыя для хрысціянства. У 1453 г. атаманскі султан Мехмет II захапіў Канстанцінопаль, сядзібу Патрыярха Грэцкай царквы. У 1470 г. Сербія, Албанія i Боснія ўжо былі захоплены туркамі, а пазней, у 1475 г., да спісу далучыліся Румынія i крымскія татары. Двойчы да канца XV ст. былі захопленыя i абрабаваныя венецыянскія землі ў паўночнай Італіі. Пад пагрозай апынулася Венгрыя, а ў 1512 г. султан зачыніў для хрысціянаў гроб Гасподні ў Ерусаліме. Польшча i Вялікае Княства Літоўскае знаходзіліся пад усё большаю пагрозай з боку крымскіх татараў, якія зрабіліся турэцкімі васаламі. Мы ўжо казалі, што ў 1503 i 1506 гг. татары нападалі на Вялікае Княства, пранікалі ўглыб Беларусі, адкуль урэшце вялікім коштам былі выбітыя дасведчанымі ваяводамі Княства. У той жа час дынастычныя сваркі паміж Святарнай Рымскай імперыяй i Польшчай за іхнія правы на стальцы Багеміі i Венгрыі разам з палітычным i царкоўным суперніцтвам паміж Вялікім Княствам Літоўскім i Масковіяй моцна аслабілі хрысціянства перад абліччам бязлітасных туркаў i татараў.

Каб кансалідаваць асноўныя сілы хрысціянства, быў заключаны шэраг дамоваў з удзелам Даніі, Масковіі, Тэўтонскага Ордэну, Імперыі, Вялікага Княства i Польшчы. Кульмінацыяй яднання стаў Венскі кангрэс. У Вене ў 1515 г. імператар Максіміліян, кароль Жыгімонт I i кароль Венгрыі Ласла II у прысутнасці шматлікіх ваяводаў i дзяржаўных дзеячоў згадзіліся вырашаць усе ўзаемныя праблемы праз шлюбы паміж суперніцкімі дынастыямі, каб тыя маглі стварыць кааліцыю супраць турэцкай пагрозы i вярнуць страчаныя землі царкве. Скарына, дасведчаны дзяржаўны службовец (а можа, i дыпламат), былы сакратар караля дацкага Ганса, як некаторыя ўважаюць, пэўна, прысутнічаў на кангрэсе, дзе ён меў магчымасць пагаварыць з вайскоўцамі і, як ужо згадвалася, сустрэцца з мастаком Альбрэхтам Дзюрэрам, які быў у той час у Вене.

Гравюру ў «Кнізе Лічбаў» трэба разглядаць у святле гэтае значнае дыпламатычнае падзеі, якая, нават калі Скарына там i не прысутнічаў, не магла не зацікавіць яго, адданага клопату пра хрысціянскія душы ў гэтыя трывожныя часы. Як i Дванаццаць родаў Ізраілевых, хрысціяне цяпер былі задзіночаныя i маглі рушыць у паход за зварот страчаных земляў, упэўненыя, што яны выступаюць у абарону царквы ў вобразе скініі i пад ахоўным воблакам самога Бога. Геральдычная шматстайнасць, шчодра прадстаўленая на кангрэсе, пры адсутнасці вядомых тагачасных беларускіх Wappenbush ці турнірных спісаў, паслужыла Скарыну крыніцай прынамсі для некаторых фігураў, якія ён змясціў на гравюры.

Большасць (але не абавязкова ўсе) эмблемаў на гравюры «Марш Дванаццаці родаў» - гэта ўмоўныя знакі - клейны літоўскай i беларускай геральдыкі. Уладзіміраў i Шчакаціхін бачылі ў некаторых гербы такіх гарадоў, як Аўгсбург i Кёльн, дзе мог жыць Скарына, але кантэкст ясна паказвае, што гэта асабістыя ці сямейныя гербы, а не гарадскія. Іншыя даследнікі дапускаюць, што ён геральдычна пазначыў сваіх дабрадзеяў i патронаў, i ў адным ці двух выпадках гэтая гіпотэза даволі верагодная.

Аднак хай зноў дапаможа нам зварот да тэксту «Кнігі Лічбаў». Загадаўшы Майсею i Арону стварыць баявыя атрады для кожнага роду перад тым, як выправіцца ў пустэльню, Ягова прадпісвае: «И будуть с вами Княжата поколЬнией и старейшины челедей по народехъ своихъ».

Калі станы пачынаюць свой марш, кожны сцяг нясецца наперадзе, а за ім ідзе Богам абраны князь ці камандзір стану, імя якога запісана ў тэксце - начальнік сыноў Рувімавых Еліцур, сын Шэдэура; сыноў Сімяонавых - Шалумііл, сын Цурышадая i г. д. I сапраўды, на Скарынавай гравюры бачым за кожным сцягоўнікам камандзіра адпаведнага стану, узброенага нейкім адметным i, магчыма, сымбалічным прадметам: стрэламі, мечам, баявою сякерай, булавой ці іншым рыштункам. Нельга выключыць магчымасць таго, што некаторыя выявы камандзіраў задуманы як партрэты.

Таксама як на гравюры «Аблога Ерусаліма» вораг намаляваны ў вопратцы татарскіх вояў, а Скарынаў сцяг знаходзіцца сярод пераможаных абаронцаў, апранутых у рэнесансавым стылі, гэтак i на гравюры «Марш Дванаццаці родаў» дзеці Ізраілевы апранутыя як пехацінцы XVI ст. Тут няма нічога дзіўнага; большасць Скарынавых гравюраў паказваюць людзей у рэнесансавых строях, i гэта досыць паспаліты анахранізм у тагачасных мастакоў. Аднак эмблемы Дванаццаці родаў, як яны апісаны ў «Кнізе Быцця» (Юда - леў, Зэбулон - карабель i г. д.), былі добра вядомыя геральдыстам, часта згадваліся ў сярэднявечных трактатах i школьных падручніках як найранейшыя прыклады геральдычных эмблемаў, што мусіў ведаць i Скарына. Але тут гэтыя знаныя гэбрайскія эмблемы былі заменены, так што большасць гербавых сцягоў на гравюры звязаная зусім не з ізраільскай геральдыкай, а з геральдыкай Вялікага Княства. Алегарычны намёк падаецца даволі ясным: біблейскія падзеі былі перанесены на сучасны «век цёмны» ўсё большай татара-турэцкай пагрозы i патрэбы аб'яднацца, каб адбіць яе.

У Бібліі сцяг Юды першы ў авангардзе. У кантэксце Скарынавай алегорыі было б лагічна аддаць лідэрства князю, чыя краіна вытрымлівала галоўны ўдар захопнікаў - самому вялікаму князю Жыгімонту I. Ягоныя дзяржаўныя пячатка i сцяг маюць літоўскі герб збройнага рыцара на кані - Пагоню, але сярод сцягоў авангарду гэтага гербу нідзе няма. Аднак асноўным баявым сцягам Вялікага Княства тады, як відаць з тагачасных карцінаў i гравюраў, была не Пагоня, а просты чырвоны крыж на белым полі - традыцыйны сцяг хрысціянаў у іхнім паходзе супраць няверных.

Варыянты гэтага сцягу з крыжамі рознага колеру выкарыстоўваліся тэўтонскімі рыцарамі, а таксама балтыйскімі краінамі - Даніяй, Швецыяй, пазней Фінляндыяй i Нарвегіяй. Просты крыж быў таксама асноўнаю фігурай на гербе Валынскага ваяводства на ўсходняй мяжы хрысціянства i адною з эмблемаў на пячатцы вялікага князя Жыгімонта.

Больш таго, вялікія князі асабліва шанавалі знак Святога Распяцця. Гэта ідзе ад 1243 г., калі рэліквію сапраўднага Крыжа гвалтам вывезла з польскага кляштару Лысая Гара пад Люблінам татарская армія. Легенда кажа, што захопнікаў уразіў чарадзейны віхор, i хан, спалоханы нядобрым знакам, прымудрыўся вярнуць святыню ў храм праз літоўскую галіну сям'і Дубна ці Дэмбна, на гербе якой у выніку з'явіўся гэты сымбаль - чырвоны крыж на срэбным полі. Вялікі князь Ягайла, усё жыццё верны грэцкай даркве праваслаўнага абраду, у які быў хрышчоны, меў асаблівую пашану да гэтай святыні ў Свентакшыскіх гарах i пабудаваў там царкву, аздобленую фрэскамі ў візантыйскім стылі. «Ен меў звычай перад кожным паходам супраць крыжакоў вельмі доўга маліцца там i публічна каяцца». Гэтая царква з таго часу знаходзілася пад каралеўскай апекай i абаронай, хаця ў 1777 г. фрэскі былі знішчаныя. Таксама як i эмблема пераможнага рымскага імператара Канстанціна, сцяг са Святым Распяццем як манаршы i вайсковы знак, як шматзначная алегорыя цалкам заслугоўвае быць у авангардзе войска Ізраіля ў выглядзе знака вялікага князя Жыгімонта - «Льва Юды».

Алегарычныя атрыбуты апошняга трапна характарызуюць яго ў Якубавым блаславенні: «Іудо тебе похвалять братия твоя, руце твое на шии враговъ твоихъ, тобь поклонятся сыновъ отца твоего. Львичекъ лвовъ Іуда, накористь сыне мой воступилъ еси. Отпочивая возлегесь яко левъ и яко лвица, икто жъ пробудилъ его. Не отимется достойность Царева от Иуды, и никняз от бедръ его. Донеле приидеть ониже посылаемъ естъ, итой будеть чаяние народомъ». Жыгімонт, як i Юда, быў малодшы з шасці сыноў (Казіміра IV) i зрабіўся манархам, пераступіўшы цераз старэйшых братоў. Яго параўноўваюць з ільвом, i сапраўды, большая частка яго працяглага княжання прамінула ў войнах дзеля абароны айчыны. Праз яго «да кораня Ясеева, які стане, як сцяг для народаў, звернуцца паганцы - i спакри ягоны будзе слава». У ім візантыйскія святары, як i Скарына, бачылі таго, хто прынясе веру Хрыстову да няверных моцай свайго сцяга - Святога Крыжа.

Скарына сам паказаў сваю адданасць знаку Святога Крыжа, склаўшы дзве малітвы i надрукаваўшы гімн «Акафіст» у ягоны гонар. Гэта, а таксама ягоная асабістая лаяльнасць да Жыгімонта, якому, мяркуюць, Скарына рабіў палітычныя паслугі, можа растлумачыць змяшчэнне скарынаўскага сцягу праваруч ад алегарычнага льва Юды ў авангардзе «Маршу».

Вядома, ёсць мяжа для паралеляў, якія можна праводзіць паміж дванаццаццю павадырамі Ізраіля i ўдзельнікамі сымбалічнага крыжовага паходу ў Скарыны, але, паводле ягонай «Прадмовы», Скарынаў сцяг з сонцам i месяцам трапляе на пазіцыю, прыпісваную Ізахару (гэбр. «гандляр»), чые рысы, ахарактарызаваныя ў Блаславенні, мусілі прыцягнуць увагу працавітага доктара з Полацка: «Изахаръ оселъ силный почивая посреди предел, виде покой яко добръ и земля яко изъ бранна. И преклони рамя свое на дело, и вчинися дани даяи».

На практыцы, што не дзіва, эмблема роду Ізахаравага рэдка падавалася ў выглядзе «дужага асла»; замест яго выкарыстоўваўся знак «сонца i месяца», пра што адразу ж здагадаецца кабаліст, але не чытач з «простага народу рускага».

З таго, што казалі біблейскія крыніцы ці «Мідраш Хагада» пра род Ізахара ў іншых месцах, Скарына таксама добра разумеў, што гэта былі «людзі, якія разумелі час i ведалі, што рабіць Ізраілю». «Час» у гэтым кантэксце азначае «час i поры году» i ўключае веданне зорак i астралагічных прадказанняў. Маючы досвед у гэтых мастацтвах, род Ізахараў i атрымаў сваю традыцыйную эмблему, што складаецца з двух нябесных целаў - Сонца i Месяца. Гэбрайскі «Мідраш Раба» недвухсэнсоўна піша пра гэта: «Камень Ізахара - сапфір, колер сцягу ягонага - чорны, як сурма, i вышытыя на ім сонца i месяц». Атаесамляючы сябе з павадыром гэбрайскага роду, які меў містычныя здольнасці i пакліканне астролага (імя ISACHAR было, калі дазволіць сабе вольнасці з транслітарацыяй лацінскай літары «N», даволі блізкай анаграмай ягонага імя SCARINA). Скарына, падобна, зацікавіўся эмблемаю сонца i месяца як вельмі прывабнаю i адначасова шматзначнаю i таму прыняў яе як сваю. I сапраўды, калі ўлічваць разнастайнасць магчымых прачытанняў эмблемы, ён не мог зрабіць лепшага выбару.

Пазней ён добра выкарыстаў свае астранамічныя веды ў «Саборніку», надрукаваным у Вільні ў 1522 г., дэталёва апісваючы знакі Задыяку, сонцастаянні, раўнадзенствы, сонечныя зацьменні ды іншыя важныя даты i падзеі. Што да біблейскай эмблемы Ізахара - «дужага асла», дык Скарына мог заўсёды спаслацца на нежаданне ўзурпаваць шляхетны герб Лясневічаў i Насялоўскіх - асліную галаву, таму i не браў яе, хаця гумарыстычны вобраз самога сябе у выглядзе перагружанага асла, які ледзьве цягне падвойны груз Святога Пісьма, замест таго каб весяліцца, мог смяшыць яго, да таго ж алюзія гэтая для абазнанага заўсёды пад рукой.

Лес Ізахара ў інтэрпрэтацыі Торы быў непарушна звязаны з лесам ягонага брата, гандляра Зэбулона, які падтрымліваў яго i такім чынам дазваляў яму прысвяціць сябе вывучэнню Торы. Дзякуючы гэтай матэрыяльнай дапамозе Ізахар «усклаў на свае плечы цяжкі груз Торы», ці, у кантэксце хрысціянства, два грузы - Стары i Новы Запаветы, якія ён усклаў на сябе, каб ператлумачыць i надрукаваць.

Вайсковы павадыр роду Ізахара не нясе ніякай зброі, акрамя ўпрыгожанага дэкаратыўнымі цвікамі шчыта з зубцом, накшталт таго, што мае архангел на гравюры святой Тройцы, узятай з «Апакаліпсісу» Дзюрэра. Магчыма, тут ёсць элемент аўтапартрэту, i вусаты жаўнер, які ідзе за сцягоўнікам, мае выяўляць самога Скарыну. Чалавек Рэнесансу мысліў вобразамі. «Кожная думка, - пастулюе Ейтс,- адразу ж увасабляецца ў ілюстрацыю ці аналогію, якая нібы нарадзілася адначасова з думкай i неадлучная ад яе». Скарына малюе сябе паміж ваяроў як чалавека веры i адначасова як жаўнера, чыя самая надзейная абарона - гэта шчыт Святога Пісьма. Але значэнне гэтай ілюстрацыі шырэйшае: здаецца, што яна, як i гравюра «Аблога Ерусаліма» ў «Кнізе Царстваў», - пацверджанне ягонага рэальнага ўдзелу ў шэрагу бітваў i арганізацыі лініі абароны падчас татарскіх нападаў напачатку XVI ст., а не толькі мудрагелісты ці жартаўлівы акт самавыяўлення, пазбаўлены значэння з пункту гледжання алегорыі.

Відаць, маюць другаснае сымбалічнае прачытанне словы Псальміста: «Оружиемъ обыдеть тя истина Его». У адной ca сваіх найвыдатнейшых «Прадмоваў» Скарына перафразуе словы дзевяностага псальма i робіць гэта маляўніча: «Псалом ест щит против бесовскым нощъным мечтанием и страхом, покой денным суетам и роботам». У кантэксце шматстайнага алегарычнага сэнсу гравюры «Маршу» тэма дзённых i начных небяспекаў у гэтым псальме (традыцыйна ён з'яўляецца ўступным у візантыйскай паніхідзе) ясна пададзена праз выяву сонца i месяца на сцягу Ізахаравым, у той час як абарончы «щит» праўды Божай i «засень Усемагутнага», якая захінае таямніцу ягонага Намёту, даюць упэўненасць, што «Не приидеть к тобе злое, и рана не приближится к телеси твоему». Тут жа, у Юдавым шыхце, жаўнер нясе ў руцэ «стрілы летящее во дни», у той час як знявечаны праказай твар Мірыям прадстаўляе «вещи преходящия во тме», супраць якіх Усемагутны ласкава дасць пэўную абарону.

Багацце сымбалічных прачытанняў авангарднага становішча сцягу з сонцам i месяцам у «Маршы» больш праўдападобна вабіла Францішка Скарыну, чым магчымыя недарэчныя праявы пыхі, самалюбства ці самаўсхвалення. Менавіта Крыж, а не каралеўская карона Жыгімонта, пераклад слова Божага, а не скарынаўская шабля вядуць i бароняць князёў алегарычнай Беларусі.

Трэці i апошні сцяг авангарду - сцяг Зэбулона (гэбр. «улада» ці - як тытул - «князь», «гаспадар»), які, паводле Якубавага блаславення, «на брегу морском жити будеть, и на пристанищи людей досягая даже до Сидона». Што ж да ягоных якасцяў, дык пры нараджэнні Зэбулона яго маці Леа ўсклікнула: «Даровал мя Богъ веномъ добрымъ».

Эмблемай Зэбулона быў карабель. Ягоным каменем, паводле «Мідраш Раба», «быў смарагд, а колер сцягу ягонага - белы з вышытым на ім караблём, а гэта дзеля таго, што жыць Зэбулон будзе на беразе мора». На родавым сцягу, безумоўна, выяўлена знаёмае кляйно, якое прыпісваецца бліжэйшаму памочніку Скарыны i на якім Нясецкі ўглядаў сымбаль ключа ці катвігі, звязаны з кляйном сем'яў Катвіца i Калантай. Апошні элемент - катвіга - дастаткова ясна паказвае на алегарычную сувязь з морам, якая згадваецца ў Якубавым прароцтве, а таксама сведчыць, што прадмет алегорыі «замацаваны катвігаю». Магчыма, выява карабля на пячатцы Полацка XVI ст. - проста супадзенне, бо няма ніякага сведчання пра тое, што меркаваны ўладальнік эмблемы мае нейкую сувязь са Скарынавай радзімай. Аднак, можа, менш выпадкова, што эмблема, калі яе перавярнуць адпаведна старабеларускай геральдычнай практыцы, прымае форму караблепадобнай піктаграмы, асабліва там, дзе засечкі шрыфту пабольшаныя. Падобныя караблі з адным трыкутным ці чатырыкутным ветразем ёсць на ранніх пячатках i гербах наддзвінскіх гарадоў, такіх, як Дзісна (1569) i Друя (1620).

Езуіцкі геральдыст Нясецкі бачыў у гэтым кляйне выяву ключа i напісаў у зносцы, што відавочны Т-элемент быў зроблены, каб паказаць існаванне таямніцы - «może jest tajno, tajemnica, tajnica, secretum». Вядома, у сымбалізме гравюры «Марш» ёсць таямніца. Шводзін сцяг, як ужо зазначалася, не супадае з традыцыйнымі гэбрайскімі эмблемами. Дванаццаці родаў, а прысутнасць пракажонай Мірыям разбівае традыцыйны біблейскі парадак працэсіі, якая падзяляецца на чатыры ясна бачныя трупы па тры чалавекі. Сымбалічны ключ - дзеля таго, каб нешта адамкнуць, напрыклад, secretum, як у гэтым кантэксце, - павярнуўшы ключ у замку. Калі павярнуць Скарынаву фігуру ключа на 180 з'яўляецца відавочная піктаграма ў выглядзе карабля - адзіная ідэнтыфікаваная біблейская эмблема Дванаццаці родаў - эмблема Зэбулона. Калі лічыць сцягі назад да крыжа Юды ў авангардзе, біблейскі парадак родаў чытаецца па гадзіннікавай стрэлцы ўправа на шэсць сцягоў, потым супраць гадзіннікавай стрэлкі ўлева на астатнія шэсць. Спачатку як у традыцыйнай велікоднай працэсіі лацінскага абраду, а пасля паводле грэцкага абраду. Такім чынам, сцяг Зэбулона - гэта ключ да поўнага «Маршу».

Што да якасцяў Зэбулонавага роду, дык яны былі ўсхваленыя i ў «Кнізе Параліпаменон»: «не былі яны двудушныя». А Ізахар, барадаты камандзір атрада Зэбулона, можа партрэтаваць блізкага, але невядомага памочніка Скарыны.

Карыстаючыся біблейскаю нумарацыяй i ідучы па гадзіннікавай стрэлцы ад авангарду да тылу, пераходзім да наступнага сцягу. Гэта сцяг роду Рувіма, знакам якога быў двухгаловы арол - i зноў жа гэты сымбаль не мае нічога агульнага з традыцыйнай гэбрайскай родавай эмблемай мандрагоры. Аднак фігура двухгаловага арла - гэта добра вядомы герб імператара Святарнай Рымскай імперыі Максіміліяна, які адыграў вырашальную ролю ў палагоджанні жорсткіх міждынастыйных спрэчак паміж каралеўскімі дамамі Еўропы на Венскім кангрэсе (1515), згрупаваўшы такім чынам сілы на барацьбу супраць турэцкай пагрозы. Калі Максіміліян выводзіцца тут як адзін з князёў - павадыроў, дык якасці Рувіма, апісаныя Ізраілем, здаецца, выдатна пасуюць да першага манарха хрысціянскага свету: «Рувиме первороженный мой, ты крепостъ моя и зачало болестей моих. Первый в дарехъ, больший во властелехъ». Тое, што за гэтымі ўзнёслымі эпітэтамі ідуць папрокі Рувіму ў непастаянстве i полавай разбэшчанасці, можа намякаць на завядзёнку Максіміліяна заключаць шматлікія дынастычныя шлюбы, дзе i калі таго вымагала палітыка. Так было, напрыклад, калі ён узяў шлюб па даверанасці з Аннай Брытанскай (1490) i хутка развёўся, каб пабрацца з Бланкай Сфорца, сваёй трэцяй жонкай (1494), дзеля ейных земляў у Паўночнай Італіі. Аднак, калі мець на ўвазе як алюзію духоўнае i свецкае ўлады вялікага князя Жыгімонта, дык імператар Святарнай Рымскай імперыі меў поўнае права на ганаровае месца сярод абаронцаў стратэгічнага апірышча хрысціянскага свету.

Сцяг Сімяона ў гэбрайскай біблейскай традыцыі мае выяву горада Шэкема. Сімяонава жорсткасць абярнулася супраць яго, калі Якуб бласлаўляў ягоных дзяцей. Ці меў хрысціянскі князь, якога «шыфраваў» тут Скарына, падобны характар, сказаць цяжка.

Сімяонаў сцяг мае добра вядомы з геральдыкі Вялікага Княства знак Абданк у форме W. Многія вядомыя літоўскія i беларускія сем'і набылі права насіць гэты герб - proclamatio, але найбольш верагодна, што тут ушанаваны старажытны жмудскі род Гаштольда. Князь Войцех Гаштольд, калі быў маршалкам Вялікага Княства Літоўскага (1501) i старастам Наваградскім (1505), пераможна абараняў Наваградак ад татарскага нападу. Ягоны сын Станіслаў (пам. у 1542) быў у складзе дэлегацыі вялікага князя Жыгімонта на канвенцыі ў Браціславе i на Венскім кангрэсе.

Альбрэхт Гаштольд (пам. у 1539 г.) змагаўся з татарамі ў 1503 г. i з маскавітамі над Смаленскам i Воршай (1507-1508), а потым прызначаны ваяводам роднага горада Скарыны Полацка (1513). Ей таксама браў удзел у выездзе вялікага князя на кангрэс 1515 г.

Шостым па парадку быў род Гада, чыёй эмблемай, паводле гэбрайскай біблейскай сымболікі, быў намёт ці, як альтэрнатыва, леў. Заснавальніку гэтага роду Ізраіль прадказаў: «Гадъ препоясавыйся брань въчинить пред нимъ, и той препояшется идя съзаду». У Скарынавым алегарычным парадку шостым ідзе сцяг з фігурай, якую некаторыя лічылі выявай дрэва. У прыватнасці, Уладзіміраў уважаў, што гэта герб баварскага горада Аўгсбурга, з якім, на яго думку, у Скарыны павінны быць сувязі. Аднак гарадскі герб Аўгсбурга - не дрэва, а хваёвая шышка наверсе калоны, так званы Stadtpyr. Невялікі памер сцягу не дазваляе з упэўненасцю сказаць, якая на ім фігура, але падаецца, што гэта добра вядомая эмблема ружы роду Порай, якую геральдычна малявалі або з лістом i сцяблом, або крыху інакш - з маленькім кляйном.

У род Порай уваходзіла больш за 120 сем'яў, пераважна польскага ці галіцкага паходжання, але сярод ix былі i старадаўнія жмудскія сем'і Гажубы, Рымгайлы i Гедройці. Да таго ж два ўладальнікі гербу ці клейнода Порай даслужыліся да высокага вайсковага чыну ў першай палове XVI ст.: Ота з Ходча, якога ў 1515 г., падчас войнаў з маскавітамі, прызначыў ваяводам стратэгічнай памежнай Падоліі сам вялікі князь Жыгімонт I, i ягоны брат Станіслаў з Ходча (пам. у 1529 г.), львоўскі кашталян, які прысутнічаў на Венскім кангрэсе i пазней зрабіўся вялікім гетманам Каралеўства Польскага.

Парадак родаў, што крочаць з паўночнага боку, уключае плямёны Дана, Ашэра i Нэфталіма, а ў тыле знаходзяцца роды Эфраіма, Манасіі i Бэньяміна.

Эмблемай роду Дана паводле гэбрайскай традыцыі быў змей ці, як альтэрнатыва, ільвяня. Паводле Ізраілевага блаславення Дан ішоў за Ізахарам, i пра яго было сказана: «Данъ будеть судити людей своих яко ииное племя во Ізрайли. Будиж Данъ змия на пути, и рогатый гадъ на стежце, щипая копыта конемъ, да спадетъ седяй на немъ въспять». Змяя была, безумоўна, сымбалем мудрасці, але i прыхаваных, а то й злых думак, у той час як леў азначаў каралеўскую ўладу.

У Скарынавым «Маршы» на поўнач ад скініі род Дана ідзе пад сцягам з выявай кароны, зусім побач - баявы сцяг Вялікага Княства з выявай Крыжа, i далей па гадзіннікавай стрэлцы мы бачым знаёмы сцяг з сонцам i месяцам - эмблемай полацкага доктара. Уладзіміраў бачыў у гэтай кароне магчымы намёк на герб Кёльна - «срэбнае поле, наверсе тры залатыя кароны», які звязвае горад з легендай пра трох мудрацоў, што прыйшлі пакланіцца Хрысту. Сапраўды, эмблема трох каро, наў была вельмі папулярная ў паўночнай Еўропе. Напрыклад, каталіцкія біскупы ў Смаленску i Вільні выкарыстоўвалі ў якасці свайго гербу тры залатыя кароны, падобная карона ёсць на гербе прускага горада Кёнігсберга.

Але ў гэтым кантэксце Скарына, відаць, меў на ўвазе герб Шведскага каралеўства «блакіт, тры залатыя кароны», бо ў 1497 г. будучы ягоны высокі апякун кароль Даніі Ганс, падпісаўшы мірную дамову з вялікім князем маскоўскім Іванам, быў у Стакгольме каранаваны на караля шведскага, пашырыўшы такім чынам дацкія землі за Балтыку, на большую тэрыторыю, чым нават разлеглы Паўночны Саюз Кальмара (1397) за каралеваю Маргарэтай I. Гэта наблізіла Данію не толькі да ўладанняў Масковіі, але i да Жыгімонтавага Вялікага Княства Літоўскага, i таму Дацкай кароне спатрэбіліся сакратары i дыпламаты з веданнем славянскіх моваў. Гербам жа Даніі былі - «выпадкова» - тры львы, што ішлі, падняўшы пярэднюю лапу, i глядзелі ўправа.

Вяртаючыся да гэтай біблейскай алегорыі, Скарына мог палічыць каламбур - Дан i каралеўства Данія - неўнікнёным, да таго ж кароль Ганс, поўны (у палітычным i фізічным сэнсе) дэмакрат, таксама як i Дан паводле прароцтва Ізраіля, быў мудрым заканадаўцам i добра лагодзіў сваркі. Ен рупіўся пра дабрабыт свайго народу, апекаваўся кнігадрукаваннем, парушыў германска-ганзейскую манаполію на імпарт піва. Як i Дан, ён таксама быў «вельмі праніклівым чалавекам, i ніхто не мог наблізіцца да разумения ягоных думак, хіба толькі жонка, набожная каралева Крыстына».

Не разважаючы пра дэталі Скарынавых падарожжаў па Еўропе, трэба адзначыць, што, будучы асабістым сакратаром караля Ганса, ён, відаць, браў удзел у перамовах паміж вялікім князем Жыгімонтам I i Васілём III Маскоўскім у 1510 г. Вельмі верагодна, хоць i не абавязкова, што гэта вымагала прысутнасці Скарыны ў Даніі, бо Ганс быў «даволі поўным» i лічыў «доўгія падарожжы ў карэце на падушках утомнымі» (невядома, чаму ён не любіў ездзіць верхам: ці таму, што «ўпаў на спіну» са свайго каня, ці проста таму, што надта многа важыў), «таму як мага больш працы ён рабіў пісьмова ва ўлюбёным замку ў Капенгагене. Тут ён упадабаў прымаць сяброў, i арыстакратаў i мяшчанаў, у лазні, дзе па старой скандынаўскай традыцыі лілі халодную ваду на распаленае каменне. Пасля гэтага быў багаты дацкі абед з півам, гульня ў косці ці ў карты». Яго сын Крыстыян (1481-1559), сучаснік Скарыны, характарам быў надобны да бацькі i ў юнацтве «вельмі не па-каралеўску лазіў па страхах»; ён таксама з антыпатыяй ставіўся да арыстакратыі, што ўрэшце прывяло яго да палітычнага крывавага канфлікту з ёю.

Кароль Ганс памёр у 1513 г., месца ягонае пераняў адораны, але непрадказальны сын - «ільвяня» - Крыстыян II. Спачатку ён паспяхова трымаў звязак са Швецыяй i ў 1515 г. пабраўся шлюбам з Ізабелай, унучкай імператара Максіміліяна. Артыкулы шлюбнай дамовы абавязалі яго адмовіцца ад прыгожай галандскай палюбоўніцы простага паходжання - «Галубкі» - i сваёй жахлівай барады. Але ён не стрымаў ніводнага абяцання i такім чынам згубіў большую частку вельмі немалога пасагу Ізабелы, які складаў чвэрць мільёна гільдэраў. Хаця на караля паўплывалі ідэі Лютэра, якога ён наведваў, але Крыстыян застаўся лаяльны каталіцкай царкве. Ен, відаць, цешыўся з сяброўства з Эразмам Ратэрдамскім i з Дзюрэрам, які намаляваў ягоны партрэт, з барадой i ўсім астатнім. Як i бацька, Крыстыян спрыяў кнігадрукаванню i навуцы. Без сумнення, алегарычны сымбалізм імя маладога прынца, які пасаваў да гравюры «Маршу», i, вядома, пачуццё гонару за палітычныя паслугі дацкай кароне, падштурхнулі Скарыну ўключыць эмблему гэтых магутных i гасцінных балтыйскіх манархаў у шэраг знакаў Дванаццаці родаў.

Пасля Дана паводле біблейскага парадку ідзе сцяг роду Ашэра, з эмблемай, якая асацыіруецца з аквітнасцю i багаццем, - аліўкавае дрэва. Пра Ашэра Ізраіль сказаў: «Асеръ тучный хлебъ его, i подовати будеть пиш,у царем». У іншым месцы Майсей прадказвае, што Ашэр «абмочыць нагу сваю ў алеі», - у гэбраяў гэта знак багацця. На Скарынаўскай гравюры сымбаль Ашэравага роду наказаны ў Быглядзе шасцікутнай зоркі над маладзіком, а над імі страла на паўколе. Нягледзячы на кампактнасць фігуры на вузкім вымпеле, Шматаў вызначыў, што гэта герб вельмі багатага i ўладарнага роду Астрожскіх з Пінска i Турава, якія валодалі разлеглымі землямі на Беларусі i Украіне. Сярод найвыдатнейшых тагачасных ваяводаў быў Канстанцін Астрожскі (1460-1530), гетман найвышэйшы Вялікага Княства з 1497 г. i кашталян віленскі, які камандаваў кампаніяй супраць нападу крымскіх татараў i атрымаў перамогі ў шасцідзесяці бітвах. Ен пацярпеў паразу ад маскавітаў i нейкі час быў у палоне ў Волагдзе, але пасля вызвалення працягваў ваяваць з імі, здабыўшы самую значную перамогу ў бітве пад Воршай (1514). Ен двойчы быў уганараваны дзяржаўным трыумфам за гэткія «каралеўскія далікатэсы».

Ен цвёрда адстойваў правы беларусаў i ўкраінцаў, падтрымліваў іерархію грэцкай царквы i будаваў новыя цэрквы i манастыры, у тым ліку дзве ў сталічным горадзе Вільні; адну з ix, царкву Святой Тройцы, ён пабудаваў на свае сродкі. Сціплы ў асабістым жыцці, князь Канстанцін карыстаўся павагай i любоўю простых людзей, якія бачылі ў ім заступніка i абаронцу. Дакладна не высветлена, дзе ён знаходзіўся ў 1515 г., але, як выдатны военачальнік, праслаўлены шматлікімі перамогамі, Астрожскі, што вельмі верагодна, мог быць запрошаны прысутнічаць або прадстаўляць Вялікае Княства на Венскім кангрэсе.

Апошні сцяг на поўнач ад скініі - сцяг роду Нэфталіма, пра якога Якуб сказаў: «Нефталйм елень выпущеный, придавая словом красоты». Традыцыйнай гэбрайскай эмблемай роду была сарна. У Скарыны на Нэфталімавым сцягу мы бачым тры прастакутныя чатырыкутнікі, два над адным, толькі ў ніжняга амаль не відаць верхняя i ніжняя лініі. Найстаражытнае i пашыранае кляйно беларускай геральдыкі - група з трех чатырыкутнікаў Корчак, але тыя былі няроўныя i знаходзіліся адзін пад адным, найдаўжэйшы наверсе, а найкарацейшы ўнізе. Але такую фігуру цяжка змясціць на вузкім трыкутным баявым вымпеле. У такіх выпадках Скарына даволі вольна абыходзіўся з гербамі. Іншыя захаваныя геральдычныя групы з трох прадметаў - ромбаў, дыскаў ці чарапоў - таксама б вымагалі падобнай адаптацыі i не мелі, у адрозненне ад гербу Корчак, даўніх повязяў з такімі выдатнымі ваярскімі родамі, як Есьманы, Баратынскія, Глінскія, Астроўскія, Чупы, Туры i Мялешкі. Але сярод вышэйшых дзяржаўных урадоўцаў у першыя 20 гадоў XVI ст., пералічаных Нясецкім, ніхто не меў гербу Корчак, i калі Скарына хацеў паставіць на месца Нэфталіма адпаведнага яму па спрыце i красамоўнасці беларускага ваяра, дык выбар меў абмежаваны. Можа, нейкі маладзейшы, але ўжо вядомы мужнасцю вой гербу Корчак быў у скарынаўскі час; такіх людзей падчас вайны з татарамі ў Падоліі не павінна было бракаваць. Аднак цяпер нельга зрабіць яснага выбару, хаця адказ можа знаходзіцца ў запісах з Кангрэсу ў дзяржаўных архівах Аўстрыі.

Наступнай эмблемай, калі ісці супраць гадзіннікавай стрэлкі да тылу «Маршу», мае быць знак на сцягу Эфраіма - вол: «Яко первороженного тельца краса его, и яко рогь единорогов рози его. Ими же возметати будеть и бити языки даже до конца земли». Эфраім i Манасія не былі прамымі сынамі Ізраіля, але нарадзіліся ў Егіпце ад ягонага сына Іосіфа i егіпецкай маці. Яны былі потым прынятыя ў сям'ю i крыху стараніліся братоў. Скарына надае Эфраімаваму роду кляйно ў выглядзе трох жэзлаў, якія перасякаюцца пасярэдзіне i ўтвараюць кшталт, падобны да зоркі. Аўтарытэтны польскі род Замойскіх меў на гербавым шчыце эскарбункул з трох дзідаў, дзве з якіх перакрыжаваныя наўскос, а трэцяя стаіць вертыкальна вастрыём уніз. Уладзіміраў не спрабаваў ідэнтыфікаваць гэтую крыху эскізную фігуру, але Шчакаціхін справядліва адзначыў, што кляйно адносіцца да геральдычнай групы Еліта, да якой належалі i Замойскія (імя роду ад Замосця, што на Валынскім памежжы). Замойскія выявілі смеласць у войнах Жыгімонта I супраць татараў. Мікола Замойскі (1472-1532), рэферэндар вялікага князя Жыгімонта, у бытнасць сваю канонікам Кракаўскай катэдры, мужна ваяваў супраць татараў i туркаў пад Рагачынам. У 1515 г. ён быў прызначаны каралеўскім сакратаром, магчыма, спецыяльна, каб суправаджаць свайго пана на Венскі кангрэс у якасці дарадчыка па матрыманіяльных справах, абмеркаванне якіх там чакалася. Ягоны брат Фелікс быў падкаморым Холма i ваяваў у бітве пад Хмельнікам. Станіслаў Замойскі, кашталян холмскі, стараста бэлскі i гетман надворны, браў удзел ва ўсіх татарскіх кампаніях Жыгімонта.

Ягоны сын Ян, пазнейшы канцлер Польшчы, шмат вандраваў у юнацтве i, не знайшоўшы «краю свету», вучыўся ў парыжскай Сарбоне, а потым выправіўся ў Падую, дзе стаў рэктарам універсітэта і, відавочна, меў магчымасць «памыкаць народам!» (бити языки), як гаварылася ў прароцтве Майсея.

Традыцыйны гэбрайскі сымбаль тылавога (усыноўленага) роду Манасіі - дзікі бык, хаця ані Ізраіль, ані Майсей не знайшлі шмат чаго казаць пра гэтага праайца i ягоныя якасці. Скарына дае гэтаму роду ў якасці эмблемы шасцікутную зорку з двух трыкутнікаў, надобную да зоркі кляйна Пяцірог, толькі апошняя звычайна мела пяць кутоў. Без сумнення, гэта збіла Шчакаціхіна, які налічыў толькі пяць кутоў, у той час як Скарына змясціў там шэсць. Абедзве фігуры звычайна маюць невялікую лілею на верхняй кропцы, якой тут няма, магчыма, дзеля яе мініятурнасці. Паводле Ступніцкага, яна паказвае Бэтлеемскую зорку, якая з'явілася пры нараджэнні Хрыста, іншыя бачылі тут астралагічную пентаграму, вядомую таксама як пячатка Саламонава. У кожным разе, фігура гэтая не часта выкарыстоўвалася на Беларусі, за выключэннем Багаінскіх i Малінскіх з Валыні i дамоў Кунеўскага i Мармілы. Але ніхто з ix не быў адзначаны за дзяржаўную службу напачатку XVI ст.

Аднак, як мы ўжо бачылі, Скарына ў выбары геральдычных эмблемаў не абмяжоўваўся толькі сымболікай Вялікага Княства. Сцягі Ізраілевы намякаюць на арла Максіміліяна i на кароны каралеўскага дому Даніі. Гэбрайскі род Манасіі ў біблейскія часы даў такіх адважных вояў, як Гідэон, які перамог Мідыянітаў з Палестыны, але ў палітыцы вялікай ролі не адыгрываў.

У «Маршы» гэты род азначаны вядомай фігурай зоркі, але да XVII ст. яна яшчэ не стала адным з найбольш распаўсюджаных гэбрайскіх сымбаляў - Магэн Довід, ці Давідава Зорка. У 1354 г. Караль IV, кароль Багеміі, даў гэбрайскай грамадзе ў Празе розныя прывілеі, у тым ліку права карыстацца «сцягам караля Давіда», з характэрнаю фігураю шасцікутнай зоркі.

У 1507 г. Жыгімонт I, безумоўна, каб захаваць у неспакойныя часы лаяльнасць i дапамогу вялікай гэбрайскай дыяспары ў Польшчы i Вялікім Княстве, пацвердзіў прывілеі, дадзеныя гэбраям ягоным папярэднікам Казімірам IV, i даверыў літоўскім гэбрайскім фінансістам вялікую частку кантрактаў на збор падаткаў i арэнду зямлі. У 1514 г. ён прызначыў Міхаіла Есіфавіча з Берасця, багатага мытара, старшынёй усіх гэбраяў Вялікага Княства Літоўскага, даўшы яму права непасрэдна раіцца з манархам па ўсіх істотных справах гэбраяў. Ягоны брат Абрагам Ёсіфавіч, яшчэ адзін удачлівы мытар i ўжо стараста смаленскі, быў пасля прыняцця ім хрысціянства падвышаны Жыгімонтам да пасады ў канцылярыі скарбу Вялікага Княства. Як імператар Максіміліян i дацкі кароль Крыстыян II з аўгсбургскім банкірам Якабам Фугерам, так i Жыгімонт, безумоўна, «быў спакойны за свой бюджэт», а гэбраі Вялікага Княства аказаліся сярод яго найлаяльнейщых падданых. Хаця Скарына мусіў сустракаць шмат гэбраяў у Полацку, Вільні i Кракаве, яму маглі спатрэбіцца дадатковыя звесткі з гэбрайскіх кабалістычных тлумачэнняў, рабінічных тэкстаў i традыцыяў, якія ён мог атрымаць ад вучоных гэбраяў пражскай Alterneuschul (гэбр. Аl-Теnаі - часовая) сінагогі, знакамітага цэнтру містычных навук, падчас перакладу i напісання каментароў да Бібліі. Тады іхняя эмблема зусім дарэчы ў шэрагах маршу.

Бэньямін быў пачынальнікам самага маладога роду дома Ізраіля. Род Бэньяміна - у тыле маршу. Традыцыйны сцяг ягоны мае выяву ваўка, паводле словаў Якубавага блаславення: «Вениаминъ волкъ хватливый, изутра ести будеть ловитву, а на вечеръ розделить користь». Няцяжка вызначыць род, чый герб відаць на апошнім сцягу. Ужо ў 1926 г. Шчакаціхін пісаў, што тры рогі, размешчаныя ў «трыскеле», належаць роду Трубкі, у які ўваходзілі такія вядомыя літоўскія сем'і, як Воўк, Война, Осьцік i Нарбут, але самай знакамітай была дынастыя Радзівілаў, якая больш за тры стагоддзі дамінавала ў палітычным вайсковым i культурным жыцці Беларусі. Сярод знакамітых вайскоўцаў - абаронцаў бацькаўшчыны, якіх дала гэтая сям'я, - Мікола Радзівіл II, ваявода троцкі i пазней віленскі, які адыграў галоўную ролю ў кампаніях супраць татараў у 1506 i 1508 гг. Потым, стаўшы канцлерам ВКЛ, ён таварышыў вялікаму князю Жыгімонту I на Венскім кангрэсе 1515 г., а пазней набыў годнасць князя Святарнай Рымскай імперыі. Ягоны сын Юры Радзівіл (1480-1541), сучаснік Скарыны, гетман Вялікага Княства, меў яшчэ большы смак да ваярства i браў удзел не менш як у трыццаці бітвах супраць татараў i маскавітаў, заслужыўшы сабе, у дадатак да багатых лупаў, ганаровы тытул «Victor» i мянушку «Літоўскі Геркулес».

Чытачы, для якіх геральдыка была не хобі, а важнай рэальнасцю пары амаль няспынных войнаў, без цяжкасці разумелі выразны сымбалізм гравюраў, асабліва ажыццёўлены ў 1515 г. эразміянскі ідэал Еўропы, задзіночанай хрысціянскімі манархамі. Пасля жорсткіх нападаў i цяжкіх паразаў, бароненая воблачкам заступніцтва Божага i смелымі ваяводамі арміяў Вялікага Княства i саюзнікаў, якія даказалі, што могуць пераможна змагацца супраць туркаў, татараў i маскавітаў, i якія, мудра палагодзіўшы спрэчкі шэрагам мірных дамоваў, ішлі цяпер разам, каб вярнуць страчаныя хрысціянскія землі, - царква зноў магла шукаць Веру Праўдзівую i адбудоўваць разбураныя храмы. Ідучы за алегорыяй, Скарына быў вымушаны не толькі паказаць тагачасных вайсковых павадыроў у выглядзе біблейскіх ваяводаў Ізраіля, але i сябе - чалавека, па сутнасці, мірнага i дамавітага, як Ізахара, а свайго памочніка як шаноўнага Зэбулона.

З пункту гледжання геральдыкі такая інтэрпрэтацыя алегорыі цалкам магчымая. з дванаццаці скарынаўскіх сцягоў не менш за дзесяць - Жыгімонта I, Скарыны, Максіміліяна, Гаштольда, Ота з Ходча, Ганса Дацкага i ягонага сына Крыстыяна II, Астрожскага, Замойскага i Радзівіла - адпавядаюць іхнім героям i разам з тым маюць пэўную сувязь з біблейскімі якасцямі павадыроў Ізраіля. Недаказанае атаясамленне Скарынавага памочніка з Зэбулонам будзе разглядацца ў ягоным алегарычным кантэксце ў іншым месцы. Дачыненне Давідавай зоркі да фінансістаў i мытараў Вялікага Княства, як i да гэбрайскай супольнасці ў Празе, добра пасуе, прынамсі, не пярэчыць агульнай карціне алюзіяў Скарынавага сымбалізму. Што да няпэўна апазнанага кляйна Корчака на сцягу Нэфталіма, дык тут поўнай ідэнтыфікацыі перашкаджае не адсутнасць інфармацыі, а яе лішак. Нельга выключаць i магчымасць нераспазнанай пакуль што іншаземнай асацыяцыі.

Калі разглядаць гравюру «Марш» у цэлым i прыняць, што геральдычную інтэрпрэтацыю i ідэнтыфікацыю дванаццаці эмблемаў мы зрабілі правільна, дык, з улікам біблейскіх характарыстык родаў з блаславення Ізраілева, алегарычны яе сэнс паўстае як безумоўна патрыятычны. Дзевяць з дванаццаці сымбаляў звязаны з суайчыннікамі па Польска-Літоўскай садружнасці, у тым ліку з каралём Жыгімонтам I Ягайлавічам, а два - з прэстыжнымі саюзнікамі - Імперыяй i Паўночным Звязам. Адсюль ясна відаць, што алегарычны «Абраны народ» - гэта насельніцтва «Русі». Большасць з гэтых людзей прысутнічала на вялікім мірным кангрэсе ў Вене ў 1515 г., на якім, як лічыцца, меў быць i Скарына. У працэсіі няма белых польскіх арлоў ці іншых эмблемаў за выключэннем толькі напалову звязанага з імі Замойскага, няма жмудска-летувіскіх медзвядзёў, галіцкіх ільвоў і, безумоўна, няма нават намёку на маскоўскага св. Георгія ці на расейскія баярскія роды Раманавых, Каракачоў, Агалеўскіх, Траццяковых, Нагіх, Васілічкавых, Сусіных i іншых. Не мог Скарына i разлічваць на тое, што атачэнне маскоўскага самазванага цара ці маскоўскі «просты люд» прыхільна ўспрыме паголеныя твары i заходнюю вопратку на яго біблейскіх гравюрах, не кажучы ўжо пра выявы каталіцкіх святароў i дзёрзка намаляваныя гербы архіворагаў Масквы Астрожскага, Гаштольда ды ненавіснага Радзівіла.

Звязаныя зместам абедзве гравюры мелі бясспрэчную мэту - будзіць патрыятычныя i рэлігійныя пачуцці ў «век цёмны» i напомніць простаму люду Русі (калі такі напамін быў неабходны) пра патрэбу прастаць шлях i паўстаць пад нацыянальным сцягам Святога Крыжа разам ca сваімі нацыянальнымі павадырамі, каб абараніць сваю хрысціянскую веру, няхай сабе яна лацінскага абраду ці грэцкага, i сваю бацькаўшчыну, як пчолы бароняць вулляў сваіх.

Сам Скарына, кабалістычна атаясаміўшы сябе з Ізахарам, «вялікім вучоным i слаўным суддзёй» паводле рабінічнай інтэрпрэтацыі «Хаганы», фармулюе сваё пасланне ў ключевым тэксце напрыканцы прадмовы да апошняга свайго пражскага выдання, «Кнігі Суддзяў», дзе ён піша: «А то дано ест к науце нам, хрестианом. Егда грешимо пред лицем Божиим, укрепляются врази наши душевный, яко суть диаволи, и телесный, яко суть поганы». И внегда каемся грехов своих, то посылаеть нам Господь Бог пастырей и докторовъ, они же научають нас противитися бесовским покусам, теже князей и воевод добрых, иже боронять нас от рук поганских».

У «Аблозе» i ў «Маршы» Скарына афармляе гэтае пасланне ў выглядзе дасціпнай геральдычнай шарады, дзе гербы непасрэдна сведчаць пра сваіх уладальнікаў, але галоўныя ключы схаваныя ў розных біблейскіх тэкстах, да якіх ён запрашае звяртацца сваіх чытачоў. Так ён дасягае падвойнай мэты - падштурхнуць чытача да пошукаў у Святым пісьме схаваных сэнсаў ды іхняй сувязі з сучаснасцю, а таксама прыйсці да глыбейшага разумения сапраўднай прыроды Навышняга i яго тварэнняў.

Мы не ставім тут задачы разглядаць Скарынавыя зацікаўленні ці веды ў галіне рэнесансавай тэасофіі, містыцызму i моднай у тыя часы Кабалы, але ў прадмовах ёсць шмат мясцінаў, якія паказваюць, што Скарына, хоць адданы i багабойны хрысціянін, як i многія іншыя тагачасныя вучоныя, у тым ліку Леанарда да Вінчы, вельмі цікавіўся «схаваным сэнсам» Бібліі. У прадмове да «Кнігі Прарока Ярэміі» ён нібы бавіцца нумаралогіяй i раскладаннем гэбрайскага алфавіту, даючы кожнай з дваццаці дзвюх літараў адпаведнае кабалістычнае азначэнне: алеф - веды, ... гімель аквітнасць, ... i гэтым вызначаючы пункт ... для «глыбокага зразумення» Боскага розуму. Такія глыбокія даследаванні часам прыводзілі да вельмі каларытных, але зусім неверагодных высноваў аб прыродзе «пальмавай i гранатавай вуалі», якая магла мяняць пол чалавека, ці «містычнай лямпы паміж рагамі Бафамэта» - высновы, якія выклікалі ўсмешкі нават у сур'ёзных прыхільнікаў дактрыны. Да таго ж люд паспаліты Русі няшмат карысці мог мець з вывучэння сэнсу найменняў i лічбаў 42 прыпынкаў Ізраіля на Сінаі, за выключэннем, можа, таго, што 42 - гэта містычная лічба Тытулаў Бога i, магчыма, ключ да іншых нумаралагічных сакрэтаў, не вельмі цікавых для недасведчанага. Яны, пэўна, не зацікавілі i Марціна Лютэра з Вітэмбэрга. З іншага боку, Скарына мог падзяляць надзеі некаторых сваіх сучаснікаў (напрыклад, папы Юліюса II), што асабліва трынітарскія матывы, якія прасочваюцца ў «Сакрэтнай Дактрыне», могуць дапамагчы навярнуць гэбраяў у хрысціянства (а гэта мела для яго значэнне) ці, прынамсі, прымусіць іншых абазнаных гэбрайскіх кабалістаў пайсці шляхам Датыліюса, Паўла Элхананана,, Пятра Галатынуса, Яганэса Фортыюса i Паўла дэ Гэрэдыя.

Аднак, нягледзячы на вабныя i мудрагелістыя перспектывы, якія адкрываюць гэбрайскі алфавіт i нумаралогія як інструменты Тварэння, асноўнай i непарушнай мэтай Скарыны заставалася найглыбейшае пазнанне Увасабленне Божага i выпрацаванне метадалогіі пошуку ў біблейскай мінуўшчыне кіравецтва i дапамогі для разгубленага сучасніка. Пры гэтым ён не цураўся самых розных метадаў, У тым ліку юдзейска-хрысціянскіх ... трактовак біблейскіх тэкстаў.


№1-1993. С. 41-52.

ТЫТУЛЬНЫ ЛІСТ «БІВЛІІ РУСКАЙ»

Франтыспіс Бібліі, надрукаванай у Празе, - вельмі цікавая квазігеральдычная кампазіцыя. Дзве вертыкальныя віньеткі па краях узорыста ўпрыгожаныя макавым лісцем i гарохам, разам з арнаментальнай застаўкай i рамкай Тытульны аркуш Бібліі (Прага, 1518). Геральдычна ён уяўляе сабой г. зв. Gabinet d'armes выдаўцоў. Верхні чысты шчыт, безумоўна, прадстаўляе Боскага Аўтара Бібліі - Святога Ягову. унізе размешчаны так, каб пакінуць прастакутнік у цэнтры з друкаванымі кірыліцай словамі тытулу. На застаўцы - адзіны сіметрычна пастаўлены шчыт без аніякіх малюнкаў. У ніжняй рамцы - два шчыты аднолькавай формы, размешчаныя ў традыцыйнай манеры; на адным з ix матыў сонца i месяца, звязаны з асобай перакладчыка й рэдактара кнігі - Францішка Скарыны, кляйно ў форме ключа ці катвігі на другім шчыце асацыюецца з памочнікам ці партнёрам беларускага гуманіста, але імя ягонае застаецца невядомым. Абодва шчыты аднолькавых памераў і, знаходзячыся побач, як традыцыйна вядзецца ў беларускай геральдыцы, намякаюць на пэўную лучнасьць або супрацоўніцтва ўладальнікаў гербаў. Шчыт у застаўцы быў наўмысна пакінуты чыстым, безумоўна, як алегорыя і, магчыма, як напаўжартоўны намёк на боскае аўтарства Кнігі: увесь ансамбль утварае тое, што ў геральдыцы завецца cabinet d'armes i выкарыстоўваецца тут як зручны спосаб паказаць гербы тых, хто меў дачыненне да выхаду кнігі.

Алегарычны сэнс двух ніжніх шчытоў можа праліць больш святла на постаці i рысы магчымых выдаўцоў.

ХРЫСЦІЯНСКІ ГУМАНІСТ

Мы ўжо разглядалі Скарынаву эмблему сонца i месяца ў геральдычным кантэксце i як простую зоркую эмблему i сымбалічны крыж, i як іншасказ, i - зноў жа ў біблейскім кантэксце - як эмблему Ізахара. Аднак трэба сказаць i пра іншы магчымы сэнс, гэтым разам у агульным кантэксце містыцызму ранняга Рэнесансу i такіх паняццяў, як алхімічнае сонца.

Гэта не азначае, што Скарына быў своеасаблівым рэнесансавым магам накшталт Джардана Бруна, доктара Джоні Дзі, Жана Бадэна, легендарнага доктара Фаўста ці іншых магаў пазнейшае пары, якія выганялі духаў i ўваходзілі ў змову з сіламі цемры, каб здабыць навуковую веду i шчасце ў гэтым свеце. Ен належаў да ранейшага i наогул больш рахманага пакалення мысляроў, якія хоць i імкнуліся вызваліцца ад сярэднявечнай схаластыкі, аднак не спяшаліся безаглядна заглыбіцца ў плынь новаадкрытае гэбрайскае, грэцкае i рымскае антычнасці i бясплённага засваення сучаснай навукі. Скарына належаў да прамежкавай школы рэнесансавага неаплатанізму з яе «магічнай» сутнасцю, якую цяпер пачынаюць трактаваць як вядучую сілу, што скіроўвала чалавека да падкантрольнага даследавання свету. Тут Скарына, здаецца, спаборнічае ca сваім сучаснікам Мікалаем Капэрнікам, чыё рэвалюцыйнае паняцце Сонечнай сістэмы было навеяна «Алхіміяй», кнігай напаўлегендарнага мысляра трэцяга стагоддзя да н. X. Гермеса Трысмэгістуса. На яго Капэрнік паклікаецца пад дыяграмай сонца ў цэнтры сонечнай сістэмы: «У сярэдзіне ўсяго знаходзіцца Сонца. Бо хто паставіць гэты вялікі святнік у іншае месца гэтага найцудоўнейшага храма, адкуль ён асвятляў бы ўсё адразу? Таму некаторыя завуць яго сусветным ліхтаром, іншыя - розумам, іншыя - валадаром. А Трысмэгістус называе яго відочным богам».

Скарына быў выключна высокаадукаваным чалавекам, які, прагульваючыся з каралямі, не губляў сувязі з народам. Ен мог разважаць аб працах сваіх калег-медыкаў Марсілья Фічына (1433- 1499) i Карнэліюса Агрыпы фон Нэтэльсгайма (1486-1535), а таксама Эразма Ратэрдамскага (1469-1536), мысленне якога відавочна ўплывала на Скарыну, але ва ўласных творах стараўся не ўцягваць чытачоў у навамодныя, высокія i патэнцыяльна небяспечныя метафізічныя канцэпцыі. Ен быў дасведчаным лекарам душы i цела, i «ягоныя лекі ад немачы веры былі лекамі вучонага-гуманіста, які аддана верыў у дзейнасць добра адрэдагаванага тэксту. Сродкам стала выкарыстанне вынаходства друку дзеля даступнасці галоўных хрысціянскіх тэкстаў» (Ф. Ейтс).

Скарынавы Прадмовы былі шэдэўрамі дзеля ix бліскучай i часта паэтычнай прастаты: ён не звяртаўся да вучоных-касмапалітаў, што вядуць вытанчаную, свецкую эразміянскую гутарку, але пісаў «ко чти и к похвале Богу в Троици единому и пречистой его матери

Марии, и всем небесным чином и святым Божьим, а потом к пожитку посполитого доброго» народу. Разам з тым ён быў абазнаны ў шматбаковых інтэлектуальных пошуках, уключаючы рэнесансавы містыцызм i юдэа-хрысціянскую Кабалу, гэтае «дрэва сымбалічных каштоўных камянёў, што ўяўляе сабою дактрыну сусвету як рызніцы Гасподняй». Свае ўласныя веды i вялікі досвед у гэтай галіне Скарына ставіць на службу біблейскім тэкстам, каб паказаць у кожнай рэчы перавагу Боскай мудрасці над чалавечай.

Першым са Скарынавых друкаваных перакладаў пасля «Псалтыра» была, бадай, найбольш кранальная з усіх кніг Мудрасці - «Кніга Іова», - магутнае творчае сілы зварот да дапытлівага розуму, вучонага ці не, кніга пра паходжанне цудаў Тварэння i чалавечае мудрасці. Як i псальмы, пытанні, якія разважаюцца ў кнізе, аформлены цудоўнаю паэзіяй Старога Запавету, калі Стваральнік правярае глыбіню чалавечага спасціжэння недасяглых твораў Боскае мудрасці: «Кто ест дождю отецъ, или кто родилъ кропле росы. Зъ чиего чрева вышолъ ест ледъ, и мразъ с небеси кто сплодилъ. К уподобию каменя воды утвержаются, и плохщота бездны стискается. И мочи ли будешъ споити ближащие звезды Власожелце: или кругъ Возу звездяного розвязати можешли... Кто положилъ во чревахъ людскыхъ мудрость или кто далъ петухови разумность». Іоў на ўсё гэта вымушаны адказаць толькі: «Азъ еже глаголахъ неразумии отвещати что могу».

Калі Скарыну трэба было сказаць чытачам нешта складанае ці глыбокае, ён, як i Дзюрэр, аддаваў перавагу алегарычнай ці геральдычнай ілюстраіцыі, каб не каламуціць першародную чысціню біблейскіх тэкстаў каментарамі. Уздзеянне выявы было вельмі моцнае - i неабходнае ў свеце, дзе мноства простых людзей i вялікая частка арыстакратыі былі непісьменныя, але тым не менш у вышэйшай ступені разумныя i здольныя глыбока зразумець i зрабіць высновы з простых тэкстаў i выразных ілюстрацыяў. «Простыя» людзі Русі часта наведвалі візантыйскую літургію, якую сам Скарына дасканала ведаў, i добра суадносілі вобразнасць кніг Старога Запавету ў словах літургічнай Ірмазіі ці ў іканаграфіі з падзеямі Новага Запавету - Майсей пераходзіць Чырвонае мора, Іона ў кітовым страўніку, Райскае дрэва й святы Крыж, Хрыстос i другі Адам, анёльская каранацыя маці Божай, вобраз Боскай Мудрасці - Агіа Софія, анёлы вакол Скініі ці пустая магіла. Такім жа чынам, пераконваў Скарына, Святое Пісьмо змяшчае пасланне ў цяпершчыну, якое сучасная навука пры ўсіх дасягненнях не можа ані абвергнуць, ані перасягнуць, а толькі ўзбагаціць новымі перспектывамі i асвяжыць новымі мастацкімі формамі. Можа, таму ён выяўляе біблейскіх герояў у сучасных яму вопратцы i стылі. Ягоны Хрыстос Пантакратар хоць больш натуралістычны i менш абстрактны, чым на ранейшых фрэсках, прыкладам, майстра Андрэя, прыдворнага іканаграфа вялікага князя Ягайлы, але ўсё роўна застаецца такім жа велічным Пантакратарам, характерным для беларускай візантыйска-гатыцкай традыцыі.

I сапраўды, у сваёй «Прадмове» да ўсяе Бібліі Скарына ідзе далей i паказвае, з якой сімпатыяй ён ставіцца да меркавання Карнэліюса Агрыпы з Нэтэльсгайма, выказанага ў кнізе «De yanitate scientiarum»: усе навукі марныя i бескарысныя, i адзінае прыстанішча ад няпэўнасці чалавечае веды - вера ў Святое Пісьмо. Скарына, аднак, змякчае гэты тэзіс, падкрэсліўшы, што «Св. Пісьмо само - крыніца навукі i сямі вызваленых мастацтваў, якія захоўваюць каштоўнасць для чалавецтва, нават калі яны i «быти мину іцйе».

Падобным чынам Скарына паказаў сваё зацікаўленне паняццямі, заснаванымі на тэкстах алхімічнага «Асклепіуса», на які спасылаюцца таксама Капэрнік i Агрыпа i які тычыцца ўзнаўлення лепшага свету, у якім «Бог верне свет да першаснай прыгажосці, каб свет ізноў мог быць варты багавейлівасці i пакланення; Бога, творцу i адбудоўніка гэткага вялікага твору, ухваляць людзі, якія будуць праводзіць час у бесперапынных малітвах i блаславеннях». Агрыпа, аднак, як герметык прагназуе наступны этап i, «як рэнесансавы маг, прапануе чалавеку ўладу над прыродай i патаемнае сумоўе з ёю, якія Адам меў да грэхападзення, пакуль не згубіў свой дар праз грэх» (Ф. Ейтс).

Здаецца, Скарыну больш вабіць арыгінальны тэкст Св. Пісьма, які суадносіцца з усходнім літургічным сымбалізмам i які ён мае на ўвазе ў алегарычнай гравюры. Мае на ўвазе менавіта тэкст, а не герметычную канцэпцыю ці глыбінны сэнс, які просты чалавек мог палічыць надта цяжкім для зразумення, дый духоўным уладам гэта магло падацца небяспечным. Шмат спекулятыўнай бязглуздзіцы было напісана пра меркаваныя канфлікты Скарыны з Інквізіцыяй, пра немагчымыя па часе «сувязі» з антытрынітарамі i сацыніянамі, - пры амаль поўнай адсутнасці намёкаў на падобнае ў ягоных тэкстах ці ілюстрацыях. Ен цалкам усведамляў небяспеку, якая можа вынікаць з малых вeдаў, i цяжкасці паглыблення ў цьмяныя або містычныя тэксты і, відавочна, ухваляючы гэта, звяртаў увагу, што «и евреи людем младым пред тридесетма леты не давали их [кнігі Быцця, Езекііля-прарока i Песні Песняў] чести для великих тайн, еже замыкають в собе книги сие, понеже суть над розум людскый».

Ілюстрацыя да кнігі «Мудрасці Божай», як i іншыя Скарынавы гравюры, паказвае ў левай ніжняй чвэрщ ягоны шчыт; тэхнічна ён адзін з лепшых у пражскім выданні Бібліі першадрукара.

Гравюра з тытульнага ліста кнігі 'Мудрасці Божай'. Гэтая гравюра асабліва цікавая дзвля яе відавочнага герметычнага эместу. Яна разам з бліскуча выкананым дрэварытам з 'Песні Песням', відаць, выяўляе сутнасць Скарынавага зацікаўлення містычным прачытаннем кніг біблейскай мудрасці. З кабалктычнага гледзішча ўвесь свет жывіць вада з ракі, якая цячэ з Эдэму - з узвышнага раю - i нясе нябеснае блаславенне. 'Калі Царства нябеснае сыдзе на зямлю ў выглядзе першых зямных пладоў, зямля ўздымецца i стане роўнаю нябёсам'. Абавязак Чалавека даглядаць гэты сад, як рабіў Адам. Што да Нявесты з гравюры да 'Песні Песням', якая складае частку Боскае прыроды, 'яна - Ружа Свету i з іншага гледзішча ёсць сад' (гл. Уэйт, 'Святая Кабала'). Магчыма, пазнейшае вяртанне Скарыны ў Прагу ў якасці каралеускага садоўніка - добры узор рахманага хрысціянскага містыцызму, які не страціў актуальнасці i ў наш экалагічна заклапочаны час.

Седзячы на кулі ў атачэнні воблакаў i ў суправаджэнні двух херувімаў, рэнесансавы Хрыстос Пантакратар, у тыповай візантыйскай позе, леваю рукой трымае разгорнутую Біблію, а правую ўзняў нібы ў блаславенні, але не вертыкальна, як звычайна, а нахіленую ўлева. Куля, на якой сядзіць Пантакратар, утрымлівае краявід з дрэвамі, кустамі, расадаю i травой. Па даліне паміж узгоркаў цячэ на захад рака Эдэму. Справа ўнізе - постаць у мантыі вучонага. Чалавек стаіць на каленях, гледзячы на ландшафт i ўзняўшы рукі ў жэсце глыбокай пашаны.

Гравюра ўяўляе сабой асабліва цікавую герметычную алегорыю найперш таму, што перакладае да найдрабнейшых дэталяў у маляўнічую форму дахрысціянскі вобраз Асклепіуса Гермеса Трысмэгістаса - з крыніцы, вядомай Скарыну, - вобраз свету, узноўленага ў першаснай прыгажосці, свету, вартага багавейлівага пакланення, свету, які творца адбудаваў i здабыў вечныя малітвы i хвалу ад укленчанага мага. Гэта ідэалізаваны вобраз містыцызму Адама, у якім асвечаны чалавек укленчвае, прачашчоны да прыроды, як рабіў i першы чалавек Эдэмскага саду да грэхападзення. Тут багавейлівасць выказвае сам Скарына i ў абліччы хрысціянскага мага ці Адама-садоўніка (якім ён пазней зрабіўся пры двары караля Фэрдынанда ў Празе) проста захапляецца даследаваннем свету, раскрытага перад ім.

Аднак на гэтым алегорыя не сканчаецца. Творца - гэта Пантакратар, вобраз Хрыста ў чыста візантыйскай інтэрпрэтацыі. Узнятая рука можа азначаць, лічыў Л. Баразна, што «Хрыстос благаслаўляе юнака ў мантыі вучонага». Але, можа, у нахіле рукі трэба бачыць (як i ў некаторых творах традыцыйнай беларускай іканаграфіі) зусім не бласлаўленне вучонага на даследаванні i адкрыцці, а жэст, які паказвае на разгорнутую кнігу Слова Божага? Хрыстос нагадвае просьбіту - i чытачу - словы св. Рыгора Вялікага, якога Скарына цытуе даслоўна, пра тое, што абсалютная веда знаходзіцца ў Божым Адкрыцці, да якога могуць звяртацца ўсе людзі - старыя i маладыя, вучоныя i простыя. «Святое Писмо все иные науки превышаеть, понеже егда бываеть чтено, под простыми словами замыкаеть тайну. И тако младенцем и людем простым есть наука, учителом же и людем мудрым подивление».

Дэісус Маркіяновіча (1758). Хрыстова рука на гэтай беларускай іконе паказвае на Слова Божае, якое ўтрымлівае пасланне чалавецтву.

У Скарыны няма нічога ад Агрыпавага духоўнага вагання паміж акультнаю філасофіяй i простаю праўдай Св. Пісьма. Ен выбірае добразычлівы i талерантны хрысціянскі гуманізм Эразма: «вяртанне да простага вучэння Св. Пісьма, вяртанне да чыстае, добрае навукі, якую знаходзім у не менш святых кнігах, кнігах айцоў царквы». Для Скарыны навукі i мастацтвы - не альтэрнатыва Боскай праўдзе Бібліі, але хутчэй натуральны i непасрэдны працяг яе.

Тут Скарына, здаецца, падзяляе думку Філона Юдзейскага (13 г. да н. э. - 54 г. н. э.), на якога як на «Филона философа» спасылаецца ў сваёй Прадмове да «Кнігі Мудрасці Божай». У свой час Філон заўважыў, што некаторыя гэбраі пакідалі традыцыйную біблейскую веру на карысць элінізму, i вырашыў паказаць, што паміж дзвюма верамі няма супярэчнасці i што алегарычная інтэрпрэтацыя Святога Пісьма дапамагае адкрыць патаемную праўду. Ягоная філасофія паўплывала як на неаплатаністаў эпохі Рэнесансу - такіх, як Марсілья Фічына з Фларэнцыі, гэтак i на юдэа-хрысціянскіх кабалістаў, як Агрыпа фон Нэтэльсгайм з Кёльна i Сімфар'ен Шамп'е з Ліёна, чыёй мэтай было адкрыць Бога праз таемны сэнс Св. Пісьма, разумения якога маглі дасягнуць адно пасвячоныя. З гэтых тлумачэнняў вырасла Патаемнае Вучэнне - Кабала, - як своеасаблівае i заснаванае на Бібліі пашырэнне Божага адкрыцця. У кабалістычнай інтэрпрэтацыі грахом Адама i Евы быў не плён наіўнае памылкі ці капрызнага peccadillo, але паказаная алегарычна перамога пачуццёвай часткі чалавека над ягонаю інтэлектуальнаю часткай. Такім жа чынам сапраўдны сэнс словаў жанчыны-змяі Эдэма - гэта алегорыя, зразумелая толькі тым, хто добра знаецца на Кабале.

Адсюль вынікае шматстайны сымбалізм, схаваны, напрыклад, у знаку сонца i месяца, эмблеме гандляра Ізахара, якую Скарына выявіў на гэтулькіх гравюрах, i не толькі ў фізічных, касмічных, геральдычных i герметычных атрыбутах гэтых нябесных целаў, але i ў багатым сымбалізме сонца Праведнасщ ды іншых алегарычных вобразах літургічных тэкстаў візантыйскай царквы (ён засведчыў сваю ўнікальную абазнанасць у гэтых вобразах пры пазнейшых віленскіх публікацыях). Ключ да ўсіх алюзіяў, аднак, схаваны ў Бібліі, як Скарына паказвае, напрыклад, супастаўляючы свае геральдычныя эмблемы з словамі блаславенняў Ізраілевага i Майсеевага.

Цяжка здагадацца, наколькі сур'ёзна Скарына збіраўся выкарыстаць уласныя хрысціянскія кабалістычныя тлумачэнні пошуку сучасных яму паралеляў да эмблемаў Дванаццаці плямёнаў. Тут ён меў выбар з многіх выдатных сем'яў Вялікага Княства, не кажучы ўжо пра ягонае тонкае пачуццё гумару ды замілаванне да скокаў i добрага пачастунку. «Кабалізм, - піша К. Рэксрот, - магчыма, адзіная рэлігійная плынь гнастычнага тыпу, якая цалкам замыкае кола, ствараючы таямніцы i тлумачачы ix, хаваючы сакрэты i раскрываючы ix, нарэшце, вяртаючыся зноў да найвялікшае таямніцы, з якой яна пачалася». Хутчэй за ўсё, Скарына дайшоў да зразумення гэтага i адпаведна стварыў свае сцягі больш як займальныя ілюстрацыі i ключы да метадалогіі юдэа-хрысціянскага кабалістычнага разумения, а не каб праілюстраваць містычныя біблейскія сувязі паміж Боскай мэтай на Сінаі i ўчынкамі славутага дому Радзівілаў падчас татарскіх нападаў на Вялікае Княства ў XVI ст,

Што ж да ягонага ўласнага ўдзелу ў вайсковай службе, калі такі быў, дык тут канкрэтную інфармацыю могуць даць спісы i архівы гетманскай канцылярыі Вялікага Княства пры князю Канстанціне Астрожскім (з 1498 г.), а не Кабала - інфармацыю пра тое, ці заслужыў вершнік Скарына свае шпоры i маральнае права на герб падчас войнаў з татарамі.

ЗАГАДКА ЗЭБУЛОНА

Мы ўжо казалі пра розныя загадкі наконт паўтаральнай эмблемы ключа ці катвігі на ілюстрацыях да пражскіх выданняў i пра яе верагодную сувязь з асобаю памочніка ці нават партнёра Скарыны ў ягонай велізарнай працы дзеля перакладу, набору, ілюстравання, друкавання i распаўсюджвання Бібліі.

Партрэты барадатага святара Арона з 'Кнігі Выхаду' могуць прадстаўляць Скарынавага партнёра ў выглядзе Зэбулона з гравюры 'Марш Дванаццаці плямёнаў'. У ключавым фрагменце Прадмовы да 'Кнігі Суддзяў' Скарына згадвае 'пастыраў' i 'дактароў', якіх Прадбачнасць пасылае разам з 'князямі i ваяводамі', каб бараніць раскаяных хрысціян. Многія першадрукары былі святарамі, а дабрачынны Арон намаляваны тут з узнятымі трыма пальцамі, што азначае блаславенне святою Тройцай. Аронаў партрэт - магчыма, старазапаветны двайнік Зэбулона - адпавядае партрэту самога Скарыны, які маляваў сябе ў выглядзе новазапаветнага эвангеліста i лекара св. Лукаша, святога заступніка ягонага бацькі.

Гэтая эмблема паслядоўна з'яўляецца ў пражскіх i пазней віленскіх выданнях як друкарская марка. Відавочна, што ўладальнік эмблемы - чалавек не простага стану, бо Скарына быў даволі высокай думкі пра сябе i пра сваё кола i, безумоўна, не ўзяў бы ў памочнікі ці партнёры нейкага друкарскага вучня, узняўшы ягоную эмблему разам ca сцягамі імператара Максіміліяна, караля дацкага Крыстыяна II i мноства магнатаў Вялікага Княства.

Безумоўна, тут выступав асоба высокага становішча, чалавек, магчыма, старэйшы i больш дасведчаны за Скарыну, якому ў 1517 г. не споўнілася яшчэ i трыццаці. Верагодна, што менавіта ён пасвяціў светлага розумам маладога студэнта з Полацка ў друкарскае мастацтва.

Імя Зэбулона ўвесь час у Пяцікніжжы стаіць поруч з імем ягонага брата Ізахара, а біблейскімі якасцямі Зэбулона былі сумленнасць i вернасць («не двудушны»), i дзеля гэтых дабрачыннасцяў ягоная маці Лія лічыла яго часткай свайго «добрага набытку». Яго звязвалі з марской гаванню: «і будзе ён як прыстань для караблёў». Традыцыйнаю эмблемай ягонага племя быў карабель. У гравюры «Марш» за сцягоўнікам Зэбулона велічна крочыць барадаты чалавек з баявою сякерай («Тапаром»), i не было б нічога дзіўнага, каб гэта былі рысы самога Скарынавага кампаньёна.

Выява катвігі на кляйне Зэбулона намякае на сувязь з морам. Але добра знаёмы з законамі беларускай геральдыкі Скарына ведаў, што кляйно можа быць намалявана на гербавым шчыце i перавернутым, i сапраўды, як мы ўжо зазначалі, эмблема катвігі, калі яе перакуліць, вельмі нагадвае карабель.

Скарына, як ужо згадвалася, меў замілаванне да множнага сымбалізму, i кляйно Зэбулона, здаецца, у дадатак мае яшчэ i рысы манаграмы. Хаця манаграмныя клейны не так часта сустракаюцца ў беларускай геральдыцы, але ў Цэнтральнай Еўропе яны выкарыстоўваліся даволі часта як квазігербавыя гандлёвыя маркі. Для Скарыны i ягонага кампаньёна, якія жыді ў Празе, у гэтай практыцы не было нічога нязвыклага. Уладзіміраў меркаваў, што манаграма гэтая была складзена з кірылічных літараў «Т» i «Д». Былі прапанаваныя іншыя камбінацыі загалоўных літараў з рознай ступенню праўдападабенства. Езуіцкі геральдыст XVIII ст. Каспер Нясецкі бачыў тут літары «Т» i «А» ці проста «Т» i ўключыў гэтую скарынаўскую фігуру ў групу клейнаў у форме ключа «Калантай». Ен меркаваў таксама, што літара «Т» можа мець значэнне «Таямніцы», secretum. Сапраўды, у сымбалі гэтым можна углядаць, у дадатак да ягонага біблейскага сэнсу, ключ да нейкай таямніцы.

Аднак Скарына малюе сваю ўласную эмблему сонца i месяца ці толькі сонца (якое i адно добра сымбалізуе «часы i поры года») не толькі ў гравюрах i застаўках пражскіх i віленскіх выданняў. Час ад часу гэты знак з'яўляецца на ініцыялах, напрыклад, на літары «Г» з двума putti, на літарах «X», «Ч» i двух «Я». Калі скарынаўскі хаўруснік таксама пазначаў гравюры, над якімі працаваў, дык на некаторых ініцыялах могуць быць намёкі i на ягоную асобу.

Некаторыя галосныя ініцыялы маюць дыякрытычныя знакі, падобныя на дзве маленькія кірылічныя літары «ЛІ». Аднак на двух арнаментальных ініцыялах «I» або «И» (першых літарах імя Іван ці Іаан), на адным з якіх выявы Адама i Евы, што стаяць ля дрэва пазнання, а на другім - жанчыназмяя, гэтыя дыякрытычныя знакі размешчаны ў адваротным парадку - як «ІЛ». Яны, відавочна, наўмысна выгравіраваны хутчэй як ініцыялы, чым як дыякрытычныя знакі (у іншых месцах яны толькі пазначаны эскізна як «ЛІ» ці ix увогуле няма). Нідзе больш - ані над ініцыяламі, ані над простымі вялікімі літарамі - няма такой перастаноўкі дыякрытыкаў, а ў кабалістычным кантэксце, дзе кожны значок можа мець глыбокі містычны сэнс, такія памылкі выключался.

Яшчэ адзін варты ўвагі факт выяўляецца, калі паспрабаваць скамбінаваць гэтыя дзве літары ў манаграму. Крыху падоўжыўшы засечкі «I» i наклаўшы яе на «Л», атрымліваем эмблему Зэбулона, якую Нясецкі звязваў з mysterium. Гэткі ж вынік можна атрымаць, наклаўшы «I» на «А», як i рабіў Нясецкі. Калі сапраўды манаграма ў скарынаўскай Бібліі складзена з літараў «ІЛ» ці «ІА», дык гэта з'яўляецца дадатковым i важным ключом да раскрыцця асобы таямнічага памочніка Скарыны, бо гэта ягоныя ініцыялы.

Узброіўшыся гэтымі нешматлікімі фактамі, можам на нейкі час заняцца канструяваннем здагадак у духу дыялектычнага матэрыялізму, шукаючы вядомага і, магчыма, у 1517 г. ужо ў гадах друкара-славяніна, звязанага з Чэхіяй, які меў ініцыялы «ІЛ» ці «ІА», жыў ля марской гавані i ў канцы жыцця застаўся верным памочнікам Скарыны, працуючы з ім у Вільні пасля вяртання ў Вялікае Княства.

Шчэпан Цымэр у сваёй кнізе «Пачатак кірылічнага друку» (Кракаў, 1491) піша пра нейкага Матэўса Маравуса, родам з-пад Оламаўца ў Маравіі, які прыняў пострыг i паміж 1450 i 1468 гг. быў перапісчыкам у Венецыі, потым заснаваў друкарню ў марскім порце Генуі, а пазней у Неапалі (1475). Яшчэ адзін усходнееўрапеец, Ян Адам дэ Палонія, вучыўся друкарскаму мастацтву ў майстра, якому далі імя-абвінавачанне Нікалас Якабі Люцыфэрыс. «Мы нічога не ведаем, куды ён пазней выправіўся, - піша Цымэр, - але дапушчальна, што ён пераехаў у Англію, дзе быў вядомы як Джон Летоў (John Lettou) ці Джон з Літвы. Змяніць імя было легка. Як надданы польска-літоўскай садружнасці, ён мог карыстацца абодвума імёнамі - Яганэс дэ Палонія ці Джон з Літвы». Мяркуецца, што самога Скарыну час ад часу называлі «доктар Франціскус Палонус». Цымэр мімаходзь адзначае, што многія раннія друкары былі святарамі i звычайна выкарыстоўвалі толькі сваё імя, а не прозвішча, хаця, відавочна, гэта не мае дачынення да Скарыны.

Той Джон Летоў i сапраўды быў друкаром у Лондане, сусветна вядомай «гавані для караблёў», побач з царквой Усіх Святых i непадалёк ад Steelyard - «канторы» Ганзейскага звязу, якая кантралявала ўвесь гандаль на Балтыцы. Іншаземцы i святары, як было сказана, рэдка карысталіся сваім прозвішчам, звычайна замест яго яны бралі назву краіны, з якой паходзілі. Другое імя Джона сведчыць, што ён з Літвы: Летоў ці Лету - так называў гэтую краіну паэт Джофры Чосэр. Джон цікавіўся царкоўнымі справамі, ён зусім верагодна мог быць каталіком i таму часцей пісацца Джонам «да Палонія». Ягонай першай працай у Лондане наел я 1480 г. быў друк індульгенцый папы Сікста IV, якімі пачаўся збор сродкаў супраць туркаў. У сваіх першых лонданскіх друках ён карыстаўся старымі шрыфтамі, стылёва блізкімі да тых, якімі карысталіся ліёнскія друкарні, створаныя ў 1473 г.; праз Ліён друкар мог ехаць у Лондан. У Ліёне ладзіліся міжнародныя кірмашы, якім спрыяў кароль Людовік XI i на якія часта прыязджалі нямецкія банкіры з Аўгсбурга i Нюрнберга, а таксама Мэдычы з Італіі. У гэтым горадзе хутка ўкаранілася школа неаплатанізму i алхімічнай астральнай медыцыны фларэнтыйца Марсілья Фічына, тут знакамітыя вандроўныя вучоныя Агрыпа, Этапль-Лефэўр i Шамп'е (усе - кансерватыўныя каталіцкія дактары) займаліся «дзівоснаю мяшанкай з медыцыны, філасофіі, тэалогіі i акультызму», якую распаўсюдзіў толькі што ўзніклы друк i з якой паходзяць такія «чыстыя» навукі, як астраномія i псіхалогія.

Джон быў, відавочна, добрым майстрам, пра яго казалі, што «майстэрствам Летоў перасягаў усіх друкароў тагачаснай Англіі». Ен увайшоў у суполку з Уільямам дэ Маклінія, родам, пэўна, з Мэкелена ў Фландрыі, i ў 1481 г. надрукаваў на французскай мове фундаментальны «Трактат пра Маёмасць» Літлтана. Да 1483 г. ён спыніў дзейнасць у Лондане.

Што з ім здарылася далей, невядома. Меркаванняў пра ягоныя магчымыя сустрэчы са Скарынам не выказвалася. Ён мог мець дачыненне да друкарні Швайпальта Фіёля ў Кракаве, які ў 1490-я гг. друкаваў служэбнікі на царкоўнаславянскай мове з відавочнымі беларускімі моўнымі элементамі Дзеля меркаваных былых італьянскіх сувязяў з Матэўсам Маравусам ён мог дапамагаць у друкаванні чэскіх Бібліяў у Кутнай Гары (1489) i Венецыі (1506) да пераезду ў Прагу. Калі дапусціць, што напачатку друкарскай працы ў Лондане ён меў трыццаць год, тады Джон нарадзіўся каля 1450 г., i, значыць, калі ў 1517 г. з'явілася першая Скарынава Біблія, яму было шэсцьдзесят. Відавочна, маладога i здольнага медыка з Полацка мастацтву друкарства i гравюры вучыў нехта сталы i вопытны.

Імя Зэбулон мае ў гэбрайскай другое значэнне «майстра», i ягоная эмблема прысутнічае на партрэце Скарыны як адна з тых дзвюх, што падтрымліваюць спінку крэсла. Магчыма, яна звязана з эмблемай расчыненай брамы пазнейшага мастацкага i духоўнага настаўніка Скарыны. Няшмат было больш кваліфікаваных майстроў, якія маглі дарадзіць Скарыну ў працы дзеля навучання люду паспалітага Русі, чым ягоны зямляк Джон Летоў, найпершы друкар з Вялікага Княства, які цяпер прагнуў паехаць з маладым калегам на радзіму i там скончыць свае дні. Калі прыняць гэтую гіпотэзу, дык смерць Летоў у сямідзесяцігадовым узросце - недзе ў 1522 г. - магла б растлумачыць нешматлікасць ілюстрацыяў i аздобаў у віленскіх публікацыях, Скарына тады меў працаваць без свайго высокакваліфікаванага кампаньёна, магчыма, з маладзейшымі i не такімі дасведчанымі памочнікамі. Але пры адсутнасці больш канкрэтных фактаў усе гэтыя разважанні застаюцца не больш чым дапушчэннямі.

Так што пакідаем чытача з намёкам Цымэра, калі не самога Скарыны, на тое, што кляйно Зэбулона, якое гэтак прыкметна фігуруе ў гравюрах i арнаментальных застаўках пражскай Бібліі, можа быць знакам Джона Летоў, Джона з Літвы ці Івана Ліцьвіна («ІЛ»), ці, па-іншаму, Яганэса Адама щ Іаана Адама («ІА»), усходняга славяніна (або чалавека, які ведаў «русінскую» мову i алфавіт), вядомага i адукаванага чалавека, які навучаўся ў Італіі і, магчыма, таксама ў Францыі; дасведчанага друкара, звязанага, магчыма, праз Ліён з медыцынскім светам. Як i Скарына, ён заклікаў усіх хрысціянаў паўстаць супраць турэцкай пагрозы; а жыў у «гаванях для караблёў» - Неапалі, Лондане і, магчыма, у Венецыі, каб потым у Багеміі зрабіцца кампаньёнам свайго бліскучага маладога суайчынніка.

Не робячы ніякіх штучных высноваў, мы можам заўважыць у дадатак некалькі дзіўных супадзенняў. Фактам ёсць, што адзін з еўрапейскіх манархаў, пароднены праз шлюб з Скарынавым патронам дацкім каралём Гансам, кароль англійскі i ўэльскі Генры Тудар VII, звязаны з іншымі паўночнаеўрапейскімі манархамі (з Джэймсам IV Шатландскім, пляменнікам дацкага караля i зяцем Генры Тудара, а таксама з Людовікам XII) ідэяй канфедэрацыі супраць турак, - кіраваў Англіяй i Ірландыяй з самай што ні ёсць «гавані», з Лондана, куды прыбыў Летоў, каб дасканаліць сваё майстэрства. Сувязь Зэбулона з караблямі можа, хай укосна, паказваць на маральную (не матэрыяльную: яго лічылі вельмі сквапным) падтрымку барацьбы супраць турак, якой Летоў, безумоўна, дамагаўся, друкуючы папскія індульгенцыі. Калі Яганэс Адам ці (паводле Цымэра) Джон з Літвы зрабіўся «майстрам» i настаўнікам Скарыны, не выключана, што ён сутыкаўся ў Ліёне з медыкамі i неаплатаністамі кола Фічыні i пазней адыграў пэўную ролю ў зацікаўленні Скарыны містыцызмам герметыкі i біблейскага Адама.

Узнікае яшчэ адно пытанне. Чаму, калі гербы абодвух партнёраў так дэманстратыўна выяўлены на титульным лісце пражскай «Бівліі Рускай», дый у іншых кнігах, i калі партрэт Скарыны выступае ў трох розных месцах пад выглядам св. Лукаша ці св. Ярэмы, ніводнае выявы, суадноснай з Зэбулонам, на гравюрах няма? Магчыма, што мае нейкія элементы ягонага партрэта ваяр з шыкоўнаю барадой, што ідзе за Зэбулонавым сцягам з баявой сякерай - «Тапаром». Але магчыма таксама, што іншая фігура падобнага выгляду, якая двойчы з'яўляецца на ілюстрацыях да Пяцікніжжа, фігура Арона, які ўзняў абедзве рукі ў тыповым трынітарскім трехпалым блаславенні, была змаляваная з Скарынавага партнёра. Арон быў, як вядома, з племя Левітаў; ён выяўлены ў апратцы гэбрайскага святара, што ўзмацняе гіпотэзу пра магчымае Зэбулонава святарства. Як Скарына малюе сябе ў выглядзе св. Лукаша-эвангеліста, які лічыўся доктарам i іканапісцам, гэтаксама i з тых жа меркаванняў таямнічы Зэбулон мог быць намаляваны ў апратцы святара. Міжволі насоўваецца інтрыгавальная выснова, што Джон

Ліцьвін мог, як i Маравус Макарыяс з Цэціння, Каспар Эльян i многія іншыя першадрукары, паводле Цымэра, мець (відаць, невысокі) духоўны сан, i што з любоўю намаляваны партрэт Арона мае быць другою панэллю дыптыха з выявамі двух партнёраў па выданні першай беларускай Бібліі. Калі Скарына, «вядомы суддзя», у прадмове да «Кнігі Суддзяў» аб'ядноўвае тэму пакаяння з аднаўленнем боскай успамогі, ён намякае на «дастойных прынцаў i ваяводаў, якія бароняць нас ад рукі паганцаў», i малюе ix на алегарычнай гравюры «Марш Дванаццаці плямёнаў». Згадвае ён i пасланых Богам «пастыраў i лекараў», якія «навучаюць нас, як змагацца з д'ябальскімі спакусамі». Можна не сумнявацца, што «доктар», зга даны Скарынам, выяўлены i на «Аблозе», i на «Маршы», - гэта сам Ізахар-Скарына, які на сабе нясе «духоўныя лекі» словаў Св. Пісьма. Застаецца неназваны «Пастыр», відавочна паяднаны з лекарам душаў агульнаю працай, які падтрымлівае Скарыну сваім вопытам i па кантэксце можа быць толькі Зэбулонам i «не двудушным» друкаром-святаром - магчыма, гэта сам шаноўны Іаан Адам Ліцьвін.

Бачачы гэткі ўсё большы паралелізм, можна дапусціць, што абодва яны ўдзельнічалі на пэўным дыпламатычным узроўні ў доўгатэрміновым плане папы Юлія II аб'яднаць хрысціян каталіцкага i грэцкага абрадаў перад абліччам турэцкай небяспекі - у плане, дарагім сэрцу шатландскай каралевы Маргарэт, сястры дацкага караля, якому публікацыя «Бівліі Рускай», прызнаванай як лацінянамі, так i праваслаўнымі, магла вельмі дапамагчы. Ці, можа, трэба шукаць іншага вядомага ўсходнеславянскага майстра, імя якога мы пакуль што не ведаем i які быў гатовы ехаць за Скарынам назад у Літву?

Але магчыма, што спакусу вычытаць надта шмат у Скарынавых алегорыях, каб падмацаваць ягоныя сувязі з Джонам Летоў, давядзецца адкінуць, тым больш што няма ніякіх пазітыўных фактаў пра месцы пражывання Летоў i пра тое, ці быў ён жывы пасля ад'езду з Лондана ў 1483 г.; зрэшты, ён мог проста заглыбіцца ў манаскія клопаты.

Есць, аднак, іншае тлумачэнне эмблемы перакуленага карабля. Гэта магло быць кляйно (неарыстакратычнае) ягонага патрона i фундатара, гандляра i гарадскога радцы віленскага, Багдана Онкава. Тады мы мелі б сувязь паміж двума партнёрамі розных заняткаў - паміж друкаром i ягоным патронам, а не двума майстрамі. Гэта пацвярджаецца словамі ў шматлікіх Скарынаўсшх публікацыях, напрыклад, у дзвюх копіях «Псалтыра» (1517), дзе ёсць запіс: «А то ся стало накладом Богдана Онкова сына радци места Виленского». Тут прасочваецца добрая сувязь з воднымі шляхамі: Онкаў валодаў многімі правамі на рыбную лоўлю і транспарт на рэках і азёрах Вялікага Княства (у 1506 г. ён атрымаў такое права на возеры Ілька пад Вільняй). Да таго ж Зэбулонава эмблема карабля хутчэй нагадвае рачныя караблі на Дзвіне ці Дняпры, чым марскія гандлёвыя караблі.

Дадатковую, хоць і непераканаўчую, інфармацыю пра магчымую ідэнтыфікацыю біблейскага Зэбулона як багатага гандляра Онкава можна здабыць са зборніка гэбрайскіх рабінічных інтэрпрэтацыяў Св. Пісьма, вядомага як «Мідраш Хагана». Мы ўжо шсалі, што ў вучоных гэбрайскіх супольнасцях Кракава і Прагі Скарына меў вольны доступ да гэтай багатай скарбніцы традыцыйных ведаў з астраноміі, астралогіі, медыцыны і магіі, гэбрайскай тэасофіі і містыцызму. Паводле «Хаганы», Ізахар і Зэбулон былі гандляры, адзін з ix гандляваў праз сухазем'е, другі праз мора, і злучала іх эканамічнае партнёрства. Традыцыя пераказвае, што Зэбулон даваў Ізахару фінансавую падтрымку, а той у сваю чаргу быў «вялікім вучоным і вядомым суддзёю». Гэтая фінансавая дапамога дапамагла Хзахару прысвяціць сябе вывучэнню Торы, у Якубавым блаславенні сымбалічна паказанай у выглядзе важкога грузу, які нясе на спіне моцны асёл. У юдэахрысціянскім кабалістычным кантэксце дзве часткі перамётнага грузу могуць абазначаць Стары і Новы Запаветы, якія Скарына ўзяўся вывучыць і надрукаваць (замест Торы, згаданай у «Хагане»).

Але ўсуперак гэтаму трэба зазначыць, што Онкаў, як чалавек свецкі, не мог быць «пастырам» побач з «лекарам» Скарынам, паводле «роляў» прыпісваных ім у Прадмове да «Кнігі Суддзяў».

Аднак ідэнтыфікацыя Зэбулона ў «Маршы» не абавязкова адназначная. Магчымая яшчэ адна множная алегорыя - як у выпадку з Данам, чые якасці можна прыпісаць як каралю Гансу, так і ягонаму сыну Крыстыяну II - ільвянящ. У Зэбулоне Скарына мог упамятніць вобразы тых, хто дапамог яму фінансава і тэхнічна. Таямніца застаецца, прынамсі, часткова нераскрытай. Але, магчыма, дадатковыя намёкі, якія даюць геральдыка і біблейскія крыніцы, адкрыюць і цікавыя шляхі даследаванняў.


№2-1993. С. 58-74.

ГЕРАЛЬДЫКА ПАСЛЯ СКАРЫНЫ

ВІЛЕНСКАЯ ШКОЛА

Па ўсёй Еўропе ў XVII i XVIII стст. захоўвалася шчыльная сувязь паміж друкам, гравюрай i геральдыкай, i Беларусь не была выключэннем. Гербы друкароў, выдаўцоў i фундатараў упрыгожвалі старонкі Заблудаўскага евангелля (1569), Віленскага евангелля Пятра Мсціслаўца (1575), Трыбунала (1586) i Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588) з Віленскай друкарні Мамонічаў, а таксама шматлікіх іншых публікацыяў з Еўя, Супрасля i Куцейна. Важнымі геральдычнымі цэнтрамі былі i манетныя двары Вялікага Княства. Выявы гербаў захаваліся для нашчадкаў на манетах нацыянальнае чаканкі пачынаючы з XIV ст. Нягледзячы на тэндэнцыю да барочных шчытоў i аздаблення, выявы заставаліся выразныя, ясныя i элегантныя. Родавыя гербы засноўваліся на традыцыйных клеинах, цэнтральнаю постаццю дзяржаўнае i гарадское геральдыкі была Пагоня.

КЛЕИНЫ I МАНАГРАМЫ

Шматлікія гербы часоў Вялікага Княства пададзеныя ў фундаментальнай працы Барташа Папроцкага (1543-1614) «НегЬу Rycerstwa Polskiego», надрукаванай у Кракаве (1575). Розніцу паміж геральдычнымі традыцыямі Польшчы i Вялікага Княства найбольш яскрава паказаў езуіцкі геральдыст Каспар Нясецкі ў трактаце «Herby Litewskie i Województw Ruskich», што ўваходзіць у ягоную манументальную кнігу «Herbarz Polski» (Ляйпцыг, 1839-1846). Класіфікацыя літоўскіх i беларускіх клейнаў праілюстраваная тут паменшанымі, але гожа намаляванымі эмблемамі, якія, калі ix павялічыць, сталі б арыгінальнымі i каштоўнымі ўзорамі для сучасных мастакоў-геральдыстаў.

У XVIII ст. геральдыка начала занепадаць: клейны, гэтаксама як i заамарфічныя фігуры, робяцца ўсё больш натуралістычныя, што відаць на прыкладзе позняга выдання кнігі «Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego» Войцеха Каяловіча (1609 - 1670), пэўны час - рэктара Віленскай акадэміі. Сам па сабе трактат, надрукаваны ў 1897 г., бліскучы, але праілюстраваны выявамі, якія не маюць дачынення да геральдыкі.

Нягледзячы на зніжэнне эстэтычных крытэрыяў, геральдычныя правілы па сутнасці не змяніліся з часоў Віленскае геральдычнае школы, найбольш яскравымі прадстаўнікамі якой заставаліся Скарына i Нясецкі. У сярэдзіне XVI ст. у беларускую геральдычную практыку ўваходзіць адносна простая сістэма падзелу шчыта, прынятая ў Заходняй Еўропе. Яна засноўвалася на жаданні спалучыць дзве ці болей эмблемаў без загрувашчвання шчыта. Некаторыя традыцыйныя клейны фактычна былі спалучэннем геральдычных фігураў. Напрыклад, гербам роду Катовічаў былі тры брускі рознай даўжыні адзін на адным, прычым найдаўжэйшы ўверсе, а найкарацейшы - унізе; герб Сівіцкіх лучыў у а дно кляйно тры брускі Корчака ці Катовічаў i W-падобны Абданк роду Гаштольдаў. Прыкладаў такога камбінавання багата.

Час ад часу на адным шчыце з'яўляліся дзве паасобныя фігуры, адна з якіх, паменшаная, размяшчалася побач з асноўнай.

ПАДЗЕЛЕНЫЯ I ПРОСТЫЯ ГЕРБЫ

У сярэдзіне XVI ст. заходняя практыка падзелу шчыта на чатыры часткі прынялася i на Беларусі як зручны спосаб для змяшчэння гербаў славутых продкаў i з матчынага, i з бацькавага боку. Асноўная фігура ўладальніка гербу магла змяшчацца ў цэнтры. Але падзел не абмяжоўваўся чатырма часткамі: можна было падзяліць герб на шэсць ці нават восем частак, каб паказаць усе знакі продкаў. Асноўны герб уладальніка накладаўся ў цэнтры на невялікім шчыце (параўн. герб Сапегі) ці адмяжоўваўся вертыкальнымі лініямі.

Пачацвярэнне шчыта таксама выкарыстоўвалася, каб паводле заходнееўрапейскай моды поруч з гербам арыстакрата змясціць герб ягонай жонкі: мужаў герб у першай i чацвертай чвэрцях, а жончын - у другой i трэцяй. Іхныя гербы маглі змяшчацца побач на двух асобных шчытах - гэта звычайны геральдычны спосаб наказу пэўных сувязяў ці партнёрства ўладальнікаў гербаў.

Рэдка ўжываліся вертыкальны, гарызантальны ці дыяганальны падзел шчыта, таксама як i падзел на тры часткі. Такія падзелы часцей сустракаліся ў гарадскіх гербах. Герб Котвіч, які паходзіць з XVI ст. i складаецца з срэбнага поля, гарызантальна падзеленага шырокай чырвонай палосай, прадвясціў колеры нацыянальнага беларускага бел-чырвона-белага сцяга. Бертыкальныя падзелы шчыта выкарыстоўваліся ў гербах Кярдэяў, Рагалёў i Крычынаў, а Суліма i Зарэмба мелі гарызантальны падзел. Апошні непапулярны; быў абавязаны сваім пашырэннем гарадской геральдыцы XIX ст. пад расейскай імперскай уладай. Правы i левы дыяганальны падзел шчыта таксама сустракаецца выпадкова (роды Далівы, Рожы i Дрыі). Сцягі i картушы на гербавых шчытах, а таксама ўнутраныя шчыты трэба разглядаць як падзеленыя, а не як простыя; зрэшты, яны сталі больш характэрнаю рысай гарадской геральдыкі.

ШЧЫТЫ

Формы i абрысы шчытоў у XVI-XVII стет. былі вельмі разнастайныя, пераважна сярэднеi познерэнесансавыя. Каяловіч аддаваў перавагу шчыту з паўкруглымі выразамі i лісцёвым аздабленнем, якія папулярызаваў Скарына, а таксама стандартнаму французскаму квадратнаму шчыту XV ст. з невялікім вастрыём унізе.

Нясецкі выкарыстоўваў шчыты позняга Рэнесансу з скручанымі краямі, якія пасавалі да падвойнага абрысу гербаў.

ШОЛАМ

У XVI ст. шляхта Вялікага Княства імкнулася абмежаваць выкарыстанне гербаў неарыстакратамі ды мяшчанамі. Арт. 26 раздзелу III Трэцяга Статута ВКЛ абумоўлівае ўзвышэнне сям'і ў шляхецкі стан пэўнымі заслугамі i пакідае права на яго выключка вялікаму князю. Рыцарскі шолам, які Скарына ў свой час зусім законна прыняў у канцы XVI ст., быў ужо не так папулярны, хаця арыстакратычныя сем'і зрэдку ім карысталіся.

Набілітэту належалі закрыты шолам en face i вянок з сунічнага лісця; з-пад кароны ці вянка звісала мантыя.

КАРОНА

У Польшчы гістарычна склалася так, што карона магла мець розныя формы ў залежнасці ад таго, кім быў яе ўладальнік - баронам, графам, маркізам ці князем. Большасць гэтых тытулаў познія ды чужаземнага паходжання - нямецкага, аўстрыйскага, расейскага ці папскага. У межах Вялікага Княства, прынамсі да падзелаў 1772, 1793 i 1795 гг., звычайна пільнаваліся традыцыйнага правіла, паводле якога ўсе арыстакраты ці шляхта былі роўныя i таму мелі права выкарыстоўваць аднолькавую карону.

Велікакняская карона была зарэзерваваная за паноўнай сям'ёй i дзяржавай. Як дзяржаўная эмблема былі ўзаконеныя i Калюмны (трызуб); права на ix ужыванне маглі звычайна набываць толькі ваяводствы i гарады.

Для шляхты Нясецкі паказвае тыповую заходнюю карону - аздобленую каменнем залатую дыядэму з чатырма зубамі ў форме сунічных лістоў. Каяловіч жа паказвае зубцы ў форме лілеі.

Аднак правіла строгае роўнасці пільнаваліся не заўсёды, i найбольш значныя магнацкія роды, накшталт Радзівілаў ці Слуцкіх, а пазней i гарады з іхнымі валоданнямі пачалі выкарыстоўваць карону Вялікага Княства (параўн. герб Пятра Магілы). Але гэта дазвалялася, асабліва ў выпадках, калі ўладальнік меў іншаземны тытул.

Беларускія арыстакраты часцей змяшчалі карону над шоламам, але дапушчалася змяшчаць яе i непасрэдна над шчытом ці над унутраным шчытом з асноўнай эмблемай, які накладаўся на пачацвяроны шчыт.

ГРЭБЕНЬ

Часта, акрамя арыстакратычнае кароны, шолам упрыгожваўся грэбенем. Найбольш папулярны грэбень меў тры ці пяць страўсавых або павіных пёраў; звычайна ix было тры. Даволі часта грэбень паўтараў выяву асноўнай гербавай фігуры - кляйна, зоркі, вежы i пад., якія замянялі пер'е або накладаліся на яго (гл. герб Аляксандра Хадкевіча). Шырока выкарыстоўваліся таксама анёлы, рыцары ў брані, паўільвы, лісы, птушыныя крылы, аленевыя ці турыныя рогі, адсечаная рука з мечам, працятая стралою нага ці маўрава галава.

МАНТЫЯ

Віленская школа геральдычнага мастацтва ўслед за Скарынам трактавала мантыю як дэкаратыўны элемент, ператварыўшы яе ў хвалістае i ліставатае атачэнне шчыта. Гэты элемент захоўваў папулярнасць да падзелаў Вялікага Княства ў канцы XVIII ст. Мантыя звычайна ўтрымлівала тыя ж эмалі i металы, што i шчыт, але цвёрдага правіла тут не было.

ГЕРАЛЬДЫЧНЫЯ ІНІЦЫЯЛЫ

На ранніх пячатках звычайна побач з клейнамі ці іншымі геральдычнымі фігурамі былі ініцыялы ўладальніка. Гэта мела важнае значэнне, бо тое самае кляйно маглі выкарыстоўваць да трох соцень сем'яў. На самых ранніх пячатках было толькі імя ўладальніка i ніякіх фігураў. З часам ініцыялы імя i прозвішча, якія часцей змяшчаліся па баках у верхняй частцы шчыта, дапоўніліся першымі літарамі тытулу ці пасады ўладальніка гербу. Напрыклад, побач з простымі ініцыяламі «Л» i «М», якія азначалі Лукаш Мамоніч i фланкіравалі эмблему Ліса з перакрыжаванаю дзвюма палосамі стралой, мы бачым вакол гербу чатыры, шэсць, а то i дзесяць літараў - «ЛСКВКЛ», што азначаюць «Леў Сапега Канцлер Вялікага Княства Літоўскага». Такія ініцыялы звычайна змяшчалі вакол мантыі ці вянка, якія абкружалі герб. Залішне арнаментальных літараў на гербе пазбягалі дзеля лепшае выразнасці, але кірылічнае пісьмо XVII ст. само па сабе было досыць дэкаратыўнае (параўн. герб Аляксандра Агінскага). Гэтая цікавая i адметная рыса беларускага геральдычнага мастацтва знікла ў XVIII ст., стаўшы, несумненна, ахвяраю польскае моды, калі не сказаць дыскрымінацыі.

ШЧЫТАТРЫМАЛЬНІКІ

Як ужо зазначалася, шчытатрымальнікі - постаці людзей, мітычных ці заамарфічных жывёлаў паабапал шчыта як альтэрнатыва традыцыйнаму вянку з лісця ці кветак - заставаліся ў геральдыцы Вялікага Княства рэдкаю з'явай. Гарадскія гербы, часта інспіраваныя грэцкаю ЦІ лацінскаю іканаграфіяй, калі-нікалі мелі анёлаў як шчытатрымальнікаў ці ў якасці грэбеня.

Анёлы-трымальнікі звычайна знаходзіліся ў верхняй частцы гербу, дэманструючы шчыт ці вянок i адначасова трымаючы манаршую карону Вялікага Княства або арыстакратычную карону над грэбенем у выглядзе анёльскае ці херувімскае галавы.

Гэтая пазнейшая геральдычная вынаходка перайшла ў рэлігійную іканаграфію i стала ейнаю характэрнаю рысай у XVII- XVIII стст. (параўн. герб Віцебску).

ЗНАКІ ПАСАДЫ

Існавалі адмысловыя эмблемы, якія сведчылі пра пасаду ўладальніка, ягоныя грамадзянскія ці царкоўныя чыннасці. Яны маглі ўваходзіць у асноўную эмблему, змяшчацца за шчытом, над ім ці з любога боку. У беларускай геральдыцы гэта дазвалялася рабіць там, дзе зручней: над шоламам, грэбенем, каронай ці - часцей - пад імі або ў аснове, над шчытом (герб Магілы).

У віленскай школе геральдыкі асноўнымі адзнакамі такога тыпу былі Дзяржаўны меч i Булава, што належалі вялікаму гетману, а таксама ланцужкі, медалі i ўзнагароды, якія насіў уладальнік. Узнагароды звычайна падвешваліся на адпаведнай стужцы пад гербавым шчытом. У царкоўнай геральдыцы звычайнымі атрыбутамі былі біскупская мітра, пастырскае жазло, чатырохці шасціканцовы крыж i час ад часу Дзяржаўны меч; ix спалучалі з гербам гэткім жа чынам, як у цывільнай геральдыцы.

ЦЫВІЛЬНЫЯ I ГАРАДСКІЯ ГЕРБЫ

Дынастычнай эмблемай вялікіх князёў літоўскіх была Пагоня, сымбаль надзвычай прывабны для беларусаў не проста дзеля гістарычных прычынаў, але й таму, што ён асацыяваўся з даўнім паганскім культам Ярылы, маладога Родавыя гербы XVI i XVII стст. (ВІЛЕНСКАЯ ШКОЛА). 1. Лукаш Іванавіч Мамоніч, скарбны Вялікага Княства, сузаснавальнік з братам Кузьмой беларускага друкарскага дому ў Вільні, які дзеіў з 1574 па 1623 г. 2. Багдан Багдановіч князь Саламярэцкі, стараста крычаўскі й альчыцкі (1585). 3. Сімяон Война, кашталян амсьціслаўскі (1630). 4. Петра Магіла (1596-1647), мітрапаліт кіеўскі. Герб гэтага ўкраінскага пралата малдаўскага паходжаньня выгравіраваны ў Вільні й пададзены як цікавы прыклад біскупскіх рэгаліяў (вэртыкальна пастаўленыя мітра й працэсійны крыж) ды знакаў пасады (Булава й Дзяржаўны меч уверсе пад княскаю каронай) у лучнасьці з накладным шчытом i грэбенем. 5. Князь Леў Сапега (1557-1633), найвышэйшы канцлер Вялікага Княства Літоўскага, стараста магілеўскі й шарашоўскі, ініцыятар рэформы трыбуналу й кадыфікацыі Статуту ВКЛ (1588). 6. Аляксандар Хадкевіч, кашталян горадзенскі (+1578). 7. Багдан Агінскі, падкаморы троцкі (1601). 8. Грыгор Александровіч Хадкевіч, гетман ВКЛ (1562). 9. Аляксандар Агінскі, харужы ВКЛ, стараста рагачоўскі й дарсунскі, ваявода менскі (1648). бога Сонца, які ехаў па небе верхам на белым кані. Беларускія мастакі новага часу праявілі схільнасць маляваць рыцара Пагоні з алегарычна палаючым мечам ці паходняй у руцэ. Пачаткова дынастычны герб Гедымінавічаў Пагоня стаў агульнапрызнаным на працягу стагоддзяў дзяржаўным гербам. Хаця Статут ВКЛ (1529) Дзяржаўныя, грамадзянскія й гарадзкія гербы. 1. Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага (1588). Найранейшыя ўзоры сягаюць XIII ст. 2. Герб Падляскага ваяводзтва (1728). У розныя часы, пад уладай ВКЛ або Польшчы, ваяводзкі герб складаўся з гербаў дзьвюх дзяржаваў. 3. Смаленскае ваяводзтва (да 1667). Старажытнае ды этнічна беларускае княства з эмблемай у выглядзе чырвонага сьцягу з шэрым накладным шчытом зьлева, на якім залатое жазло. Імпэрскія расейскія геральдысты замянілі гэты герб. 4. Полацак (XVI ст.), маючы магдэбурскае права з 1498 г., займаў стратэгічнае становішча на рачным гандлёвым шляху з Балтыйскага да Чорнага мора. Ягоны дабрабыт грунтаваўся на вывазе карабельных будаўнічых матэрыялаў - лесу, лёну, дзёгцю й пянькі. Адсюль герб - на блакітным шчыце морскі карабель. 5. Віцебск (1597). Цудоўны ўзор позьнерэнэсансавай адаптацыі іканаграфічнае геральдыкі ў італьянскім стылі (варта заўважыць грэцкія ініцыялы, грэбень у выглядзе херувіма ды анёлаў-трымальнікаў, якія плятуць геральдычны вянок). Бюст Хрыста ў профіль сьведчыць пра грэка-каталіцкія (уніяцкія) уплывы; у ранейшых узорах Хрыстос выяўлены анфас, зь німбам. 6. Менск (1591). Яшчз адзін узор іканаграфічнае геральдыкі. Выяўляе Божую Маці ў блакітным полі, аточаную анёламі. Як i ў віцебскім гербе, відавочныя грэка-каталіцкія ўплывы ў графіцы; рукі Марыі ў малітве злучаныя ды скіраваныя ўгару, а не распасьцертыя. 7. Крычаў (1633) прыбраў герб мясцовых магнатаў (у гэтым выпадку Шалухаў - у чырвоным полі два залатыя крыжы), мадыфікаваўшы яго. У часы ВКЛ гарады мелі права на княскую ці шляхецкую карону. 8. Ворша (1620). Герб ШалігіБукрабы на шчыце з традыцыйнаю ліставатаю гірляндаю. Укараноўваюць кампазыцыю арыстакратычны апушчаны шолам i карона, упрыгожаная грэбенем з страўсавых пёраў. 9. Берасьце (xvi ст.). Стратэгічная фартэцыя над Бугам, на заходняй мяжы Беларусі, мела два гербы: нацягнуты лук у блакітным полі ды вежа ў сутоку рэк. Першая эмблема адносіцца да геральдычнае групы Лук нацягнуты, яе мае i горад Пінск, хоць з чырвонаю эмальлю. Герб мае шляхецкую карону. 10. Слонім (1591). Кампазыцыя з выяваю лява (даволі рэдкаю на Беларусі заамарфічнаю геральдычнаю фігурай) i з двойчы перакрыжаванаю стралою - кляйном групы Ліс, знакам тагачаснага старасты слонімскага Лява Сапегі. Леў, магчыма, намякае на старастава імя. Наверсе цывільная карона. Польскамоўныя надпісы з 1697 г. былі абавязковыя для ўсіх публічных дакумантаў, хоць існавала папулярная альтэрнатыва ў выглядзе лаціны. 11. Горадня (XVI ст.). Даволі прывабны ансамбль з афармленьнем, падобным да аршанскага: блакіт, рэльефная выява аленя, унізе пляцень. Часьцейшае зьяўленьне заамарфічных фігураў тлумачыцца заходнімі ўплывамі. Дзяржаўны й ваяводзкі герб Пагоня выступае, паводле завядзёнкі XVII-XVIII стст., у якасьці грэбеню ці верхняга накладнога шчыта. 12. Слуцак (1652). Мітычныя стварэньні накшталт грыфонаў, аднарогаў i Пэгасаў у традыцыйнай геральдыцы ўжываліся рэдка. Элемэнт зь літарай R у княскай кароне i манаграма на конскай гуньцы, несумненна, маюць дачыненьне да мясцовых магнатаў - дому Радзівілаў. забараняў недазволенае выкарыстанне пячаткі Вялікага Княства (раздз. II, арт. /2/, сама эмблема Пагоні шырока ўжывалася ваяводствамі, кашталяніямі i гарадамі, у спалучэнні з іхнымі назовамі, з афіцыйнага дазволу (пазней у Статут 1588 г. было ўведзена адпаведнае палажэнне).

Большасць беларускіх правінцыяў i гарадоў задавальняла прыняцце эмблемы Вялікага Княства як сваёй, ЯНЫ толькі змянялі эмалі або дадавалі ўласныя магдэбургскія ці гаспадарскія эмблемы. Статут 1588 г. (раздз. IV, арт. 12) прадугледжваў, што ваяводствы i паветы прымаюць Пагоню як пячатку, напісаўшы вакол назву адпаведнай мясцовасці. I, МІЖ іншым, шматлікія беларускія арганізацыі - афіцыйныя i не, на Беларусі i за мяжой - ажно да нашых дзён папоўніцы карыстаюцца з гэтага старадаўняга талерантнага дазволу (калі не саступкі).

Дзяржаўныя i правінцыйныя гербы часта спалучаліся з мясцовымі або гарадскімі эмблемамі на падзеленым вертыкальна ці гарызантальна шчыце. Апошні падзел быў больш папулярны: вертыкальны залішне сціскаў фігуру, асабліва Пагоню, у той час як гарызантальны дазваляў лёгка дапасаваць эмблему; ён аддаваў вяршэнства дзяржаўнаму ці ваяводскаму сымбалю. Але найбольш характэрным было выкарыстанне, паводле практыкі нямецкай школы, дадатковага шчыта з дзяржаўным гербам уверсе, у «сэрцы» ці ў аснове. Найчасцей на Беларусі шчыт, скажам з ваяводскай Пагоняй, змяшчалі ў верхняй частцы асноўнага шчыта, дзе ён менш замінаў асноўнай фігуры гарадскога гербу. Іншы, пазнейшы сродак стварэння такой камбінацыі развіўся ў XVIII ст. i прымаў Пагоню як грэбень.

Гарады i большыя мястэчкі Беларусі, якія атрымалі паводле магдэбургскага права дазвол мець уласны герб, напачатку звярталіся да выявы шанаванага тут святога, значнае царквы або манастыра. Так, Віцебск прыняў у 1559 г. у якасці гербу праваслаўнага Спаса Нярукатворнага, які пазней, можа, пад уплывам каталіцызму, ператварыўся ў Хрыстова аблічча ў профіль. Кобрын выявіў на гербе Святую Сям'ю - Спаса, Прачыстую i Св. Ганну; Малеч - постаць св. Пятра з пеўнем, а Менск - вобраз Маці Божай Менскай з анёламі паабапал. На шмат якіх гербах ясна відаць уплыў грэка-каталіцкай іканаграфіі, калі, прыкладам, Маці Божая паказваецца без Хрыста ці са складзенымі ў малітве рукамі. Іншыя гарады прымалі клейны мясцовых дастойнікаў; Крэва мела шасцікутную зорку над паўмесяцам Ляліва. Гэтую традыцыю легка ўзнавіць i ў наш час, адрадзіўшы цікаўнасць да практычнага развіцця кляйновай геральдыкі ў гарадскіх гербах (параўн. герб Воршы). Гарадская брама з Пагоняй ці іншай эмблемай на шчыце маецца на гербах Магілева i Любчы, што сугучна цэнтральнаеўрапейскім узорам гербаў Прагі, Капенгагену ды шмат якіх іншых гарадоў.

Гербы ваяводстваў, кашталяніяў i гарадоў звычайна выяўлялі на шчытах, але роўна часта выкарыстоўваліся i картушы. Над шчытом у якасці грэбеня мог змяшчацца паўанёл ці галава херувіма.

Маглі таксама выкарыстоўвацца карона ці шолам з каронай, грэбень i мантыя, асабліва калі горад быў упаўнаважаны браць асабісты герб мясцовага магната. Калі магнат меў права на княскую карону, горад таксама мог належным чынам займець гэтае права. У XVI - XVII стст. найбольш пашыранаю формай арнаментацыі былі вянкі з лісця або кветак, абвітыя стужкай унізе ці ў чатырох кропках i часам з бантам уверсе.

У XVIII ст. за каронай, грэбенем ЦІ за самым шчытом маглі размяшчацца сцягі, звычайна два ЦІ болей, драпіраваныя палотнішчы якіх былі мастацкім упрыгожаннем гербу, але пярэднія сцягі захіналі геральдычныя фігуры на задніх. У аснове, пад шчытом, маглі змяшчацца знакі пасады, гарматы ці трубы, часам з падкладзеным шчытом, які атачаў кампазіцыю. Геральдычныя літары, што паводле Статута 1588 г. перадавалі назву горада, з XVII ст. выкарыстоўваліся нячаста, за выняткам акружнога тэксту на пячатках, дзе звычайна меліся надпісы.

Менавіта шчыт з дзяржаўнай ці правінцыйнай эмблемай даволі часта ўключалі ў герб ваяводства, кашталяніі ці горада. У гэтыя гербы дазвалялася ўключаць асабістыя эмблемы ваяводаў, кашталянаў ці бурмістраў на меншым або падкладзеным шчыце, які змяшчаўся ці падвешваўся непасрэдна пад асновай галоўнага шчыта.

ЦАРКОЎНАЯ ГЕРАЛЬДЫКА

Царкоўныя гербы, як правіла, не лучылі з вайсковым рыштункам - шчытамі i баявымі сцягамі; ix звычайна выяўлялі на пячатках або на сцягах, якія вывешвалі з вокнаў ці ўзнімалі ў працэсіях. Найбольш ранняю геральдычнаю фігурай гербу духоўнай асобы быў крыж, партрэт уладальніка ці выява святога заступніка. Карпаратыўныя інстытуцыі - манастыры, цэрквы - карысталіся выявамі самога збудавання ці святога патрона. Такія фігуры можна бачыць на круглых i авальных картушах, але толькі зрэдку - на шчытах. Асабліва папулярны быў вобраз Маці Божай з Дзіцём. Пячатка Св. Ефрасінні Полацкай, напрыклад, на адным баку мела выяву яе Святой Заступніцы, а на другім - Ператварэння Гасподняга.

Па аналоги ca свецкай геральдыкай, у XVI ст. былі ўведзеныя грабяні ў выглядзе крыжа, паўанёла ці крылатае херувімавае галавы, а ў іканаграфічным варыянце - зменшанае версіі асноўнае фігуры: напрыклад, для Тройцы гэта тры крылатыя галавы херувімаў. З'яўленне свецкіх элементаў часткова можна растлумачыць ростам у XVII ст. рэлігійных брацтваў, кіраваных свецкімі. Шоламы i мантыі, не маючы дачынення да канфесійных установаў, як правіла, не траплялі ў іканаграфічную геральдыку.

Гербы святароў грэцкага i лацінскага абрадаў адрозніваліся, а ў XVII-XVIII стст. i ўніяты распрацавалі адметныя гербы. Праваслаўныя епархіі звычайна не мелі асобных гербаў, а каталіцкія біскупствы, напрыклад, Віленскае i Смаленскае, традыцыйна ўжывалі тры залатыя кароны. Іншым разам епархіі абодвух абрадаў бралі выявы святых: Маці Божай, Св. Тройцы, Св. Пятра. Святар, атрымаўшы права на герб, мог выкарыстаць, калі меў, уласны родавы знак, у тым ліку ўключыўшы яго ў чвэрць; калі ж такога не было, дастойным гербам служыў традыцыйны крыж, іканаграфічны ці архітэктурны матыў. У святароў лацінскага абраду, хоць гэта тэарэтычна дапушчалася, практыка спалучэння асабістае эмблемы з эмблемай біскупства не пашырылася.

Праваслаўны, каталіцкі святар змяшчаў свой герб на шчыце або картушы. Далучаць грэбень у выглядзе крыжа, анёла, крылатае херувімавае галавы было неабавязкова, калі прысутнічалі знакі пасады ўладальніка. Права на ўласныя гербы мелі звычайна біскупы i пралаты, прыклады ж гербаў сярод ніжэйшага святарства рэдкія.

У праваслаўнай традыцыі шолам i мантыя замяняліся біскупскаю мітрай над шчытом, з якой маглі спадаць шаты формы i колераў біскупскай мантыі (параўн. герб Тукальскага). Злева за шчытом мог змяшчацца працэсійны крыж, справа - біскупскае жазло.

Таксама як i на цывільных гербах, тут маглі змяшчацца ініцыялы ўладальніка (параўн. герб Язэпа Гарбацкага, праваслаўнага біскупа Віцебскага; 1652).

У каталіцкай практыцы рымская мітра змяшчалася над шчытом з нахіленым жазлом за ёй. На гербе біскупа віленскага Андрэя кніга - несумненна, Біблія - знаходзіцца, як знак пасады, уверсе.

спачываючы на шчыце пад мітраю. Пазней да жазла сталі дадаваць крыж ці (зрэдку) Дзяржаўны меч, які перакрыжоўваўся з ім, хоць размяшчэнне знакаў магло мяняцца. Калі пралат быў адначасова шляхцічам, над шчытом з родавай эмблемай магла змяшчацца карона. У такім разе лацінская мітра была справа, а жазло злева, з чатырохканцовым прамым крыжам у ролі грэбеня над каронай. Часам мітра саступала кароне, i тады перакрыжаваныя жазло i крыж з'яўляліся за шчытом. Над каронай тут малявалі пантыфікальны капялюш з кутасамі, колькасць якіх мянялася ў залежнасці ад сану святара. Як i ў свецкай геральдыцы, маглі ўжывацца геральдычныя ініцыялы ўладальніка (параўн. герб Станіслава Кішкі).

Асаблівую цікавасць уяўляе геральдыка ўніяцкае царквы, якая дае дзівосны, але тыповы для Беларусі сплаў грэцкіх i лацінскіх традыцыяў. Асноўныя правілы засталіся тыя самыя: епархіяльныя гербы не замацаваліся, i ў выніку спалучэнне асабістага i епархіяльнага гербаў было тут рэдкаю з'явай. Гербаносны клерык абмяжоўваўся выкарыстаннем асабістага гербу з адпаведным вонкавым аздабленнем; святарам неарыстакратычнага паходжання заставалася звяртацца да іканаграфічных тэмаў. Уніяцкія біскупы да фармальнай Уніі 1596 г. імкнуліся захаваць вернасць грэцкай традыцыі, а некаторыя i па сёння стараюцца ўнікаць навацыяў. Напрыклад, мітрапаліт кіеўскі Антоні Сялява (1624-1655), хоць меў арыстакратычнае паходжанне i права карыстацца гербам у выглядзе гарызантальнага S з наканечнікам стралы, які выходзіў вертыкальна з цэнтру кляйна, тым не менш абраў сабе просты авальны картуш з характэрнаю іканаграфічнаю выяваю Маці Божае з Дзіцём.

Бруна Гайм вылучае яшчэ адну выпрацаваную на Беларусі рысу, прыкладам, на элегантным гербе архібіскупа полацкага Флярыяна Грабніцкага (1726). Тут на ўдэкараваным яйкаватым шчыце змешчана родавае кляйно святара з арыстакратычнаю каронаю зверху; за шчытом нахільна размешчаныя справа грэцкае біскупскае жазло, а злева грэцкая біскупская мітра. Таксама за шчытом знаходзіцца вертыкальны шасціканцовы крыж, над якім пантыфікальны капялюш з кутасамі. Яшчэ цікавейшы поўны герб Язафата Булгака (п. 1838), апошняга ўніяцкага біскупа полацкага. Ягоны герб Сыракомля выяўляе на авальным закручаным картушы кляйно Абданк з далучэннем да вяршыні крыжам. Зверху знаходзіцца арыстакратычная карона, паабапал якой бачым усходнюю біскупскую мітру i грэцкае біскупскае жазло. Над цэнтральнай каронай кляйно Абданк паўтараецца ў кшталце грэбеня, а за шчытом i грэбенем вертыкальна пастаўлены грэцкі шасціканцовы архібіскупскі крыж. Усё вянчае пантыфікальны капялюш з кутасамі, ад якога спадае гібрыдная грэцкая мантыя, перавязаная на ўзор саслоўнае мантыі. Пад шчытом на стужках адпаведных колераў падвешаны пяць медалёў i пяціканцовых крыжоў. Гайм вельмі крытычна ставіцца да такога залішняга вонкавага ўпрыгожання; i надалей Натыкан абмежаваў ужыванне арыстакратычных рэгаліяў.

Сучаснае выкарыстанне гербаў святарамі беларускае уніяцкае царквы паказвае, што яны вяртаюцца да больш простае геральдычнае практыкі пасляскарынаўскай Віленскай школы. Герб біскупа Часлава Сіповіча (1914-1981), першага ўніяцкага апостальскага візітатара беларускага замежжа, мае кляйно роду Сіповічаў - Ліс (двойчы перакрыжаваная страла) i ўхвальную сціпласць аздобаў: мітра ўверсе, біскупскі крыж i жазло па баках за шчытом. Зважаючы на заходнееўрапейскую традыцыю, біскуп узяў сабе спокліч кангрэгацыі аа. марыянаў у Друі- «За Хрыста i Царкву».

Ягоны наступнік біскуп Уладзімер Тарасэвіч (1921 - 1986), які не прэтэндаваў на арыстакратычнасць паходжання, узяў шчыт, падзелены ў трансатлантычным стылі крыжам Св. Бэнэдыкта, з чатырма фігурамі: ліванскі кедр - у памяць біскупскага служэння ў ордэне Марыянаў; бяроза - у памяць пра Беларусь; голуб, што аблятае вакол зямлі,- знак сусветнага міру; знак спакойнае вады з 23 псальма - плынь; слова «мір», напісанае ў форме крыжа лацінкай. Усё гэта асацыявалася з ягоным споклічам: «Бог - мой Пастыр». Але новыя прыкметныя тэндэнцыі не будуць развівацца, пакуль у краіне належным чынам не адновіцца грэка-каталіцкая іерархія.

РУСІФІКАЦЫЯ

Пасля падзелу Вялікага Княства Літоўскага i Польшчы ў канцы XVIII ст. беларуская геральдыка, у прыватнасці, геральдыка цывільная, перажыла частковае зацьменне. Акупацыйныя ўлады імкнуліся знішчыць праявы нацыянальнае самасведамасці на здабытых землях; «Расея была асабліва вінаватая ў гэтым» (К. фон Вольбарт).

Традыцыйная практыка i пераемнасць піколаў беларускае геральдыкі была замененая правіламі (калі ix можна так назваць) «герольдмайстраў» Расейскай імперыі, якім папярэднічалі аналагічныя французскія інстытуты, заснаваныя ў XVIII ст., калі мастацтва геральдыкі ў Францыі перажывала не лепшыя часы. Роўнасць дваранаў была скасаваная, уведзена іерархія на ўзор заходняй, у т. л. князі, графы, бароны. Гербы з Беларусі, Украіны i Польшчы падлягалі перагляду i зацверджанню, «выпраўленню» ці замене расейскім Дэпартаментам герольдыі. Працэс падаўлення нацыянальнае сымболікі набыў асаблівае пашырэнне ў грамадзянскай геральдыцы i ў гербах установаў. Замест нацыянальных гербаў уводзіліся фігуры жывёлаў, выявы прыладаў, тапаграфічных асаблівасцяў, прычым у формах, якія не мелі аніякае сувязі з традыцыйным геральдычным мастацтвам.

СЯМЕИНЫЯ ГЕРБЫ

Гербы з клейнамі нячаста падлягалі «зацверджанню» ці змене, нягледзячы на тое, што ў іхным таямнічым сымбалізме можна было прачытаць непажаданы сэнс. Паводле традыцыйных правілаў беларускае геральдыкі, Беларускія царкоўныя гербы. Гербы на пячатках. 1. Пячатка Міны, біскупа полацкага (1105- 1116). 2. Пячатка Язэпа Гарбацкага, праваслаўнага біскупа віцебскага (1652). 3. Пячатка Язэпа Нелюбовіча Тукальскага, біскупа беларускага (1663). Іканаграфічная геральдыка. 4. Віленскае брацтва Сьв. Тройцы (1665). Карпарацыйны герб складаецца з традыцыйнага іканаграфічнага выяўленьня Сьв. Тройцы як трох старазапаветных анёлаў, што зьявіліся Абраму й Сары. Грэбень - тры крылатыя херувімавыя галавы пад крыжам. 5. Манастыр сьв. сьв. Пятра й Паўла, Менск (1763-1764). Герб уключае двух апосталаў, якія трымаюць выяву манастырскае царквы ў традыцыйным беларускім стылі - бяз купалаў-цыбулінаў. 6. Беларуская епархія біскупаў магілеўскіх (1740). Фігура ўяўляе сабой іканаграфічную выяву Ператварэньня Хрыстовага на Тары Табора. Гербы грэцкага абраду. 7. Часлаў Сіповіч (1960), марыянскі біскуп, апостальскі візытатар беларусаў. 8. Флярыян Грабніцкі (1762), архібіскуп полацкі. 9. Уладзімер Тарасэвіч (1983), марыянскі біскуп, апостальскі візытатар беларусаў. Гербы лацінскага вбраду. 10. Андрэй (1480), біскуп віленскі. 11. Станіслаў Кішка (1616), біскуп жмудзкі. 12. Тодар Скуміновіч (1665), біскуп-суфраган віленскі. фамільныя гербы калі-нікалі прымалі гарады, што знаходзіліся ў межах валоданняў знакамітага магната ці мелі з ім іншую лучнасць. Напрыклад, эмблему Боны Сфорцы - змяю - з 1589 г. выкарыстоўваў, без сумневу, з дазволу ўлады горад Пружаны. Падобным чынам умацаванае места Крэва мела зорку i паўмесяц Ляліва; Ворша за герб мела крыж i паўмесяц Шаліга. Такія цывільныя гербы, цалкам афіцыйныя, пасля расейскай анексіі падлягалі праверцы i асабліва ахвотна змяняліся імператарскім герольдмайстрам.

Цікавым прыкладам афіцыйнага ўмяшання ў прыватны герб з'яўляецца герб сям'і Галіцыных, нашчадкаў Гедымінавічаў, які паходзіць з традыцыйнае беларускае геральдыкі: срэбная Пагоня на чырвоным полі ў вертыкальна падзеленей аснове, гарадскі герб Ноўгарада i залаты крыж на блакіце (герб валынскага Звянігарада), на апошнім - залаты шчыт з чорным двухгаловым арлом. Да патрыяршага крыжа на шчыце Пагоні дадалі яшчэ адну лінію, каб ператварыць яго ў расейскі праваслаўны. Падобным чынам герб Валыні, які ў XVI ст. атрымаў меншы накладны шчыт з каралеўскім гербам Польшчы (срэбны арол на чырвані), замест яго стаў паказваць знак Расейскай імперыі з двухгаловым арлом.

Баярскі род Тацішчавых, які вёў свой пачатак ад смаленскіх князёў, дзяліў з горадам права ўжываць герб княства, звязаны, а магчыма, i вытворны ад гербу Корвін з Вялікага Княства - шчыт падзелены гарызантальна на чырвонае i срэбнае поле, у верхняй частцы срэбны сцяг, унізе асновы зяленая паласа, над ёй гармата на адпаведным пастаўцы, на гармаце сядзіць птушка варона. Самыя раннія выявы гербу з XVI ст. паказваюць сцяг i гармату, яны сведчаць, што сцяг на ваяводскай эмблеме i бервяно ці гармата на другой эмблеме скіраваныя ўлева, г. зн. на ўсход, дакладней, - на Маскву. Пасля расейскай акупацыі Смаленску ў 1667 г. фігуры развярнулі ўправа, г. зн. супраць Вільні, а ў 1780 г. гэтая змена паўтарылася. Падобным чынам «агідны» Слепаварон, традыцыйная i шырока ўжывальная ў беларускай геральдыцы яшчэ з часоў татарскіх войнаў фігура, быў дзіўным чынам трансфармаваны расейскімі геральдыстамі ў «жар-птицу» ці фазана.

Іншыя кляйновыя гербы, як украінскі герб Радзянкаў, што не меў ніякіх палітычных падтэкстаў, ужывалі без зменаў.

ЦЫВІЛЬНЫЯ I ГАРАДСКІЯ ГЕРБЫ

Аказаўшыся падуладнымі імперскай адміністрацыі, гарадскія i цывільныя гербы заставаліся па сваёй прыродзе публічныя i асабліва падатныя на афіцыйную праверку i кантроль. Аднак многія беларускія гарады не мелі асобных гербаў, акрамя Пагоні, выкарыстоўваць якую, акружыўшы адпаведнай назвай, яны мелі права паводле Статута 1588 г. Пасля падзелу Традыцыйныя эмблемы й зрусыфікаваныя гербы. Зьмененыя родавыя гербы. 1. Герб роду Галіцыных з Гедымінавічаў. На шчыце, які трымае рыцар Пагоні ў верхняй частцы гербу, падвойны крыж быў заменены на расейскі крыж з трэцяю нахільнаю папярочкай. У ніжняй частцы на герб Зьвянігарада накладзены шчыт з двухгаловым гербам Расейскай імпэрыі. 2. Герб смаленскага роду Тацішчавых. Падзелены гарызантальна на чырвань i срэбра. У верхняй частцы сьцяг Смаленскага ваяводзтва; унізе гармата места Смаленскага была разьвернутая зьлева направа. Традыцыйны беларускі крук ператварыуся у «жар-птицу» ці то фазана. Дзяржаўная мантыя ёсьць пазьнейшаю інавацыяй. Зьмененыя цывільныя гербы. 3-4. Арыгінальны i зьменены расейцамі (1845) гербы Кобрына. 5-6. Арыгінальны i зьменены расейцамі (1878) гербы Менскага ваяводзтва. Савецкая цывільная геральдыка. 7. Герб Бразыліі (1889) - паўдзённа-амэрыканскае злучво паміж рэвалюцыйнай францускаю (1789) i савецкаю геральдыкай. 8. Герб падсавецкай Беларусі (1938). Адна з спробаў палагодзіць нацыянальную сымболіку зь інтэрнацыяналісцкім ідэалізмам XIX ст. Нацыянальная сымболіка абмежаваная васількамі ў вянку. 9. Герб Баранавічаў (1981). Печатная мэта гарызантальнага падзелу шчыта - лучыць ваяводзкі герб з гарадзкім - тут праігнараваная. 10. Герб Баранавічаў (праект). Альтэрнатыўнае геральдычнае разьвязаньне з выкарыстаньнем традыцыйнае сымболікі. 11. Герб Бабруйска. Клясычны ўзор геральдыкі 'турысцкага значка'. 1772 г. многім гарадам без гербаў імперскім указам была нададзеная традыцыйная Пагоня з полем розных колераў. У канцы XVIII ст. геральдычнае мастацтва ў Расеі было не на вышыні, i старажытны дзяржаўны сымбаль малявалі натуралістычна, амаль як звычайнага жакея на скакавым кані. Пасля наступных падзелаў 1793 i 1795 гг. уся Беларусь трапіла пад уладу Расеі, i ў 1796 г. было вырашана распрацаваць новую гарадскую геральдыку, дзе адыгрывалі галоўную ролю мясцовыя тапаграфічныя, эканамічныя i прыродныя сымбалі, накшталт чаўноў, елак, рысяў, лісаў i графічна намаляваных раздвоеных водных шляхоў.

У 1840 г. многія гарады набылі гербы, дзе беларуская нацыянальная сымболіка была паслядоўна праігнараваная на карысць традыцыйна расейскіх фігураў накшталт звяроў. Ix нават не стылізавалі ў геральдычныя формы, як гэта прынята ў Заходняй Еўропе, а паказвалі ў натуральным выглядзе, часам нават у прыродным асяроддзі, так што яны выглядалі хутчэй як ілюстрацыі ў кнізе па заалогіі, чым як геральдычныя фігуры (К. фон Вольбарт). Асабліва папулярны быў зубр, на якога любілі паляваць расейскія цары ў Белавежскай пушчы.

Пасля паўстання 1863 г., царскія ўлады намагаліся канчаткова выкараніць усе беларускія нацыянальныя праявы, у тым ліку традыцыйную геральдыку. У верхний частцы гербаў Пагоню замянілі двухгаловыя арлы, а гарадскія княскія арыстакратычныя кароны пасляскарынаўскай школы былі замененыя на французскі ўзор сістэмаю мураваных каронаў. Здавалася, што месца беларускае геральдыкі было канчаткова ўзурпаванае гібрыдным гербоўніцтвам Расейскай імперыі з усімі яе ідыясінкразійнымі дзівацтвамі.

Рэвалюцыя 1917 г. наўрад ці выправіла становішча. Прыватная родавая геральдыка была скасаваная, а цывільныя гербы таксама не маглі прыцягнуць увагі будаўнікоў светлае будучьіні. Але геральдыка савецкага перыяду, калі залічаць гэтую з'яву да геральдыкі, не была абсалютна навамоднаю сістэмай. Яе эмблемы, вянкі i стужкi - рэха пэўных геральдычных прэцэдэнтаў: фігуры сярпа i молата, узыходнага сонца i чырвонае зоркі выкарыстоўваліся ў сярэднявечнай Еўропе, а агульнае спалучэнне гэтых фігураў са шчытом ці без яго дзіўным чынам адпавядае рэвалюцыйным паўднёваамерыканскім гербам i гербу Сымона Балівара з пачатку XIX ст. Таму сымболіка гэтага перыяду заслугоўвае пэўнае ўвагі.

I хоць асабістая геральдыка была афіцыйна скасаваная, яна ацалела ў перанятых ад знакамітых родаў гарадскіх гербах Крэва, Крычава ці Пружанаў, а таксама, вядома, у старых кнігах, рукапісах, на манетах i выразаная ў камені. I сапраўды, чалавека нельга пазбавіць ягонага подпісу, а калі ён непісьменны ці нямоглы, ягонага крыжыка альбо значка заміж подпісу, які ён мае права развіць ці ўпрыгожыць на свой густ. Дзякуючы гэтаму, геральдыка захоўвае магчымасць вечна адраджацца.

Калі ў 60-я гг. пачало адраджацца зацікаўленне гарадской гісторыяй i геральдыкай, зноў з'явіліся навязаныя царскім рэжымам фігуры з абавязковай ампутацыяй двухгаловых арлоў у верхняй частцы. Фактычна савецкая геральдыка проста падоўжыла перыяд знявагі, што цярпела беларуская геральдыка, яшчэ на 70 i больш гадоў.

Стандарты геральдычных выяваў засталіся па сутнасці нязменныя; яны нагадвалі хутчэй заалагічныя, чым уласна геральдычныя малюнкі. З 60-х гг. многія гарады прынялі ці змянілі гербы: Полацак (1968), Ворша (1971),

Ваўкавыск (1979) i Шнек (1980). Некаторыя гарады, як Полацак, на шчасце, вярнулі ранейшыя магдэбургскія гербы часоў Вялікага Княства. Іншыя, як Баранавічы (1981), Кобрын (1987), Маладзечна (1988) ці Бабруйск (1988), набылі гербы ў выніку конкурсаў, у якіх удзельнічалі звычайныя мастакі, а не геральдысты. Гэтыя знакі адносяцца хутчэй да кітчавай культуры савецкага турыстычнага значка ці «lе pins» Лацінскага квартала Парыжа, але ні ў якім разе не з'яўляюцца дастойнаю геральдычнаю выяваю самабытнасці горада.

Герб Баранавічаў парушае правіла гарызантальнага падзелу позняе польскае i расейскае геральдыкі, бо пачатная мэта гэтага падзелу - спалучэнне правінцыйнага i гарадскога гербу (калі, напрыклад, дзяржаўная эмблема - белы ці двухгаловы арол - змяшчалася ўверсе, а знак мясцовасці - у аснове гербу) - была, відавочна, забытая ці проста праігнараваная. З другога боку, зубчатае паўкола - звычайнае традыцыйнае кляйно, у адрозненне ад лялечнага пара возіка над ім i назову горада выпісанага не геральдычным, а алфавітным спосабам. Як ні дзіўна апошні пільнуецца літары (калі не духу) Статута 1588 г.: геральдычна выпісаны назоў горада традыцыйна ўжываецца толькі ў спалучэнні з дзяржаўным гербам Пагоня i з'яўляецца лішнім пры ўласным адметным гербе горада. На шчасце, у апошняе дзесяцігоддзе стала прыкметным вяртанне да лепшых узораў дзякуючы працы А. Цітова i такіх мастакоў-геральдыстаў, як Я. Кулік, якія грунтуюцца на выявах пячатак, ужываных да перыяду нацыянальнага заняпаду XVIII-XIX стст.

ВЯРТАННЕ ДА АЎТЭНТЫЧНАСЦІ

Як толькі на Беларусі ў канцы 80-х гг. аднавілася свабода асацыяцыяў, арганізацыі хутка сталі прымаць уласныя эмблемы - некаторыя выкананыя абы-як, іншыя з пэўнай дасведчанасцю i ўлікам традыцыйных правілаў. Пагоня, ці збройны рыцар, з 1991 г. была адноўленая як Дзяржаўны герб Беларусі. Паводле Статута Вялікага Княства, гэтую эмблему мог выкарыстоўваць кожны (пры ўмове захавання неабходных адрозненняў ад дзяржаўнага гербу з дапамогаю адпаведных геральдычных надпісаў або спалучэння эмблемаў). Цяпер Пагоня ўсё шырэй ужываецца шматлікімі газетамі i таварыствамі («Звязда», «Навіны БНФ», нью-ёркскі «Беларус», «Беларускі калекцыянер» ды інш.). Так, нядаўна прынятая эмблема «Беларускае Каталіцкае Грамады» - іканаграфічная выява віленскае Маці Божай Вастрабрамскай на картушы з ерусалімскім крыжам у якасці грэбеня, Пагоняй у якасці ніжняга шчытка i двума анёламі-трымальнікамі - ёсць гожаю ды геральдычна бездакорнаю кампазіцыяй. Падобна, Таварыства Беларускае Мовы імя Ф. Скарыны з сядзібай у Менску ўжывае эмблему сонца i месяца (пра якую гаварылася вышэй) у коле, з Пагоняй на шчытку, замацаваным у пачэсным месцы наверсе кампазіцыі, са стужкай нацыянальных колераў - яшчэ адно дасканалае наследаванне традыцыйным правілам. Сапраўды, не перабольшым, калі скажам, што Скарынавы біблейскія сонца i месяц належаць зараз да корпусу беларускае нацыянальнае сымболікі i ўжываюцца разам з Пагоняй ці замест яе.

Вельмі падобна на тое, што будзе працягвацца адраджэнне зацікаўлення даскарынаўскаю геральдыкай i геральдычнымі ўзорамі, што пакінуў сам вялікі рэнесансавы вучоны i геральдыст. Магутная плынь зносіць выпусташаныя догмы сацрэалістычнага мастацтва, i яна абавязкова закране безгустоўны заалагічны натуралізм расейскае i савецкае геральдыкі. А на фоне мітусні мантыяў, выпадкова сплеценых манаграмаў, безлічы пачацвярэнняў, недарэчных шоламаў i грэбняў простая прыгажосць рунічных клейнаў старадаўняе беларускае геральдыкі з іхным прыхаваным сэнсам i шматзначным сымбалізмам не можа не прывабіць i не зачараваць нават прыпадковага назіралыііка. У ix, як паказвае Скарына, жывуць шляхотныя ідэалы вялікіх людзей беларускае мінуўшчыны - Канстанціна Астрожскага, Юр'я Радзівіла, караля Жыгімонта I, Альбрэхта Гаштольда, полацкіх i віленскіх мяшчанаў, i тых, хто жыў пазней,- Кастуся Каліноўскага, Івана i Антона Луцкевічаў ды шмат каго яшчэ; тытулаваныя ці не - усе яны належаць да аднае традыцыі i высока ўзнімаюць свае рунічныя штандары, а сэнс іхных эмблемаў чакае вершаванага раскрыцця ў творах выдатных геральдычных паэтаў. Беларуская паэзія пачалася з геральдычных тэмаў, а вяртанне Пагоні i бел-чырвона-белага сцяга (гэтаксама старое геральдычнае фігуры) натхняе перачытваць творы Багдановіча, Геніюш, Арсеньневай i цяпер.

Сам Скарына паказаў, як можна вобразна ператлумачыць графічныя фігуры карабля ды расчыненай брамы ў беларускую геральдычную формулу, як будзяць думку загадкавыя сымбалі, як яны мацуюць дабрачыннасць, сілу i дасканаласць куды больш надзейна i пэўна, чым колькі заўгодна львоў, арлоў, клышаногіх мядзведзяў ці бягучых тураў.

I беларускія геральдысты абавязкова звернуцца да гэтых зграбных, таямнічых i бясконца гнуткіх знакаў у пошуках вяртання да сапраўднае традыцыі.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX