Папярэдняя старонка: Артыкулы

Цітоў А. Усходняя праблема i міжваенны час 


Аўтар: Цітоў Анатоль,
Дадана: 25-02-2013,
Крыніца: Цітоў Анатоль. Усходняя праблема i міжваенны час // Спадчына №4-1992. С. 13-14.



У студзені - лютым 1919 г. Беларусь перажыла другі ў XX ст. падзел. БССР, абвешчаная бальшавікамі, імі ж была скасаваная, i яе ўсходнія абшары - Віцебшчына, Магілёўшчьша, Гомельшчына, Смаленшчына - апынуліся у скла дзе РСФСР.

Карта Беларусі.

Пасля фактычнае паразы бальшавікоў у расейска-польскай вайне i падпісання Рыжскага міру 1921 г. ад тэрыторыі беларускае дзяржавы засталося 52 398 кв. вёрстаў (59 632 км 2). Мір быў заключаны коштам Беларусі.

з пераходам на «рэйкі мірнага будаўніцтва» бальшавіцкі ўрад БССР (магчыма, тады ў ім былі нацыянальна свядомыя людзі) пачаў рабіць захады дзеля вяртання спрадвечных земляў. У 1924 г. Беларусі была вернутая Віцебшчына (часткова - без Вяліжскага, Себежскага i Невельскага паветаў), а ў 1926 г. частка б. Магілёўскай губ.

Магілёўская губ. яшчэ ў 1919 г. рашэннем расейскіх бальшавіцкіх уладаў была скасаваная i падзеленая паміж Смаленскай i новастворанай Гомельскай губернямі - з мэтай заблытаць пытанне. Трэба зазначыць, што гэта ўдалося зрабіць.

У літаратуры за апошнія 50-60 год можна нямала пачытаць пра гуманнасць i справядлівасць суседзяў, якія добраахвотна перадалі Беларусі частку Смаленскай губ. На справе ж адбылося вяртанне толькі часткі паветаў, раней, у 1919 г., валюнтарысцкім рашэннем далучаных да Расеі. Тое ж, што не трапіла ў падпарадкаванне Смаленску, адышло да Латвіі (Дзвінскі, Рэжьщк! i Люцынскі пав. Віцебскай губ.- паводле савецка-латышскага дагавору 1920 г.) i да Пскоўскай губ. (Себежскі i Невельскі пав.).

Віцебскі губвыканкам прыняў пастанову аб уваходзе ўсёй Віцебскай губ. у склад БССР. Такі ход падзеяў выклікаў незадаволенасць Расеі, якая заявіла прэтэнзіі на паўночна-ўсходнія паветы губерні - Вяліжскі, Невельскі i Себежскі, нягледзячы на абсалютную перавагу тут беларускага насельніцтва (больш як 70-80%). Прэтэнзіі падтрымлівалі члены саюзнага Прэзідыума i Прэзідыума ЦВК РСФСР.

На паседжанні пагаджальнай камісіі 3 красавіка 1924 г. старшыня Вяліжскага павятова-гарадскога выканаўчага камітэту Селязнёў заявіў, што «ўсе адбыўшыяся канфэрэнцыі па Вяліскаму ўезду прайшлі над сьцягам неабходнасьці далучэньня да Беларускай рэспублікі». Але i гэтая, i іншыя шматлікія заявы ды хадайніцтвы насельніцтва аб далучэнні да Беларусі былі пакінутыя па-за ўвагай.

Супраць рашэння аб уз'яднанні 3 БССР выступалі i мясцовыя бальшавікі. На паседжанні Віцебскага губкаму РКП(б) адзначалася, што «это (уз'яднанне.- А. Ц.) вызовет болезненные последствия».

Аднак урад БССР не траціў надзеі на справядлівае вырашэнне праблемы ўсходніх тэрыторыяў. Сведчаннем гэтага з'яўляецца карта, апублікаваная ў «Звяздзе» (1927 г., № 1). На карце, акрамя Вяліжскага, Невельскага 1 Себеясскага пав., адзначаны Клінцоўскі пав. Відавочна, гэта тэрыторыі, вяртанне якіх урад БССР бачыў як першачарговую задачу.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX