Дадана: 11-03-2011,
Лідэр легендарнай "Талакі", нефармальнага моладзевага аб'яднання канца 80-х, кажа, што кніга выдавалася талакою, бо да друку яе рыхтавалі па-сяброўску, без аплаты. А каб заплаціць за друк сабралі тры тысячы даляраў. Сяргей Вітушка дзякуе ўсім ахвярадаўцам, прозвішчы якіх пералічаны ў кнізе.
Выдавец Зміцер Колас быў актыўным сябрам аб'яднання нефармальнай моладзі "Майстроўня", што была папярэдніцаю "Талакі". Рэдагаваў кнігу Сяргей Дубавец, а малюнкі зрабіў Міхал Анемпадыстаў, таксама былыя "майстроўцы". Карэктуру прачытала сястра Сяргея - Ларыса Сагановіч, якая працуе ў выдавецтве "Роднае слова".
Кніга падрыхтавана на высокім прафесійным узроўні, неўзабаве яна з'явіцца ў кнігарнях.
Не прапусціце!
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.